• Газеты, часопісы і г.д.
  • Mezzogiorno Поўдзень  Аксана Данільчык

    Mezzogiorno

    Поўдзень
    Аксана Данільчык

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 116с.
    Мінск 2006
    10.17 МБ
     зададзеную тэму
    Далыйе ехать некуда. Дальше не отлйчйть златоустца от златоротца. Н будйлы-шк так тйкает в тйшйне, точно дом через десять мйнут взорвётся.
    Н. Бродскнй
    Рухаецца паветра
    I разрывае ветразь.
    Зялёнае робіцца жоўтым, каб потым стаць проста веццем.
    А за пахіленым плотам
    Скурчыцца адзінота — Блёсткі шукаць у смецці.
    Холад пустой кватэры,
    Вока скажае памеры,
    Дц перакуленай столі адштурхнулася лодка.
    Верасень, як пачатак,
    Пошук — няўдзячны занятак, Калі яго не ацэніць знаходка.
    Секс для адных паратунак,
    А для другіх пачастунак.
    Hi першыя, ні другія не зведалі сэнсу.
    Секс не можа быць мэтай.
    Толькі спасцігнуўшы гэта, Можна знайсці кансэнсус.
    Радасць усіх натхненняў —
    Шчырасць неразумення
    Еднасці колеру неба з фарбай зямной палітры.
    На скрыжаваннях дарогі
    Людзі калечаць ногі,
    Рукі, галовы, ад гэтага не ўратуецца нават хітры,
    Той, што звініць грашыма.
    I я скручу некалі шыю
    У адной з авантур звычайных. Але не ад суму.
    Вуснаў тваіх дакрануцца
    I болей не азірнуцца.
    Абагаўленне іроніі. Восень. Думай.
    Ці зведалі вы, як спыняецца сэрца Пад ціхі і роўны гадзінніка стук?
    У цёмны пакой расчыняюцца дзверцы I ценяў начных пачынаецца рух. Вярнуцца з нябыту апошняя спроба, Але аддаляецца вогненны шар. Апынуцца нечыя постаці побач, Каб лашчыць далоні і вусны, і твар. Атручана цела чароўным напоем, Банальнаю помстай за спынены крык, Ці зведалі вы запаветнасць спакою, 3 якой пачынаецца іншы аддік?
    I ўжо не замуцяць абрыс у люстэрцы Hi подых, ні дотык. Паверхня блішчыць. Вось так непазбежна спыняецца сэрца, Якое нарэшце стамілася жыць.
    Авалодванне
    Гэта не сум і не пустэча — гэта святло працінае лісце і ледзь-ледзь дакранаецца да зямлі, гэта вада збірае каменьчыкі, каб потым выкінуць іх на ўзбярэжны пясок, гэта памяць фільтруе час, пакідаючы толькі існае, гэта вецер спрабуе адчыніць вокны дома, у якім застаўся толькі стук сэрца, гэта адчуванне бязважкасці і абвостранага слыху, гэта дадзенае, ад якога нельга пазбавіцца, але прыціснутыя яго цяжарам могуць упасці.
    Каб не згубіць вышыню, паглядзі сабе ў вочы.
    I, пабачыўшы адзін раз увасобленую моц вызваленай энергіі, ты не зможаш адмовіцца ад таго, што яе нараджае.
    He бойся.
    Гэта не парушэнне раўнавагі, гэта ўзмацненне гармоніі.
    I акаляючыя цябе людзі і рэчы любой сваёй выявай уздымуць цябе яшчэ вышэй.
    А пасля таго, як пачуцці ператворацца ў словы, яны пакінуць цябе, каб вярнуцца і нагадаць — ты ёсць!
    &
    Мой нерэальны свет, мой сон,
    маё імкненне ў вышыню, Мая нястрыманая мара, Як продкі пакланяліся агню, Як неслі да яго свае ахвяры, Так я імкнуся да твайго цяпла, Схіляюся перад тваёю сілай, Каб у маіх далонях ажыла
    Палёту прага над штодзённым шэрым пылам. Ты спі, шукальнік шчасця і прыгод, Нязмораны шляхамі падарожнік.
    Спыняе час хаду сваіх турбот
    I стрэлкі пераводзіць асцярожна.
    I адыходзяць сум і мітусня
    За край зямлі, дзе захад сонца тушыць, I застаецца толькі цішыня
    У дзвюх асветленых каханнем душах.
    iV ft
    не будзе ні слыху ні ўздыху
    ні цемры ні памяці ні святла ні спакою толькі зрыжэлы папірус
    не будзе ні крыку ні голасу нітлуму ні хаосу
    ні літанняў ні роспачы толькі ззянне бурштыну
    не будзе ні смутку ні клопату ні адлегласці ні далягляду ні колеру ні пяшчоты толькі кінуты пэндзаль
    не будзе ні міласці ні радасці ні пошукаў ні ўтрапення
    ні вышыні ні часу
    толькі рэшткі гадзінніка
    не будзе ні краін ні народаў ні зямлі ні неба
    ні зор нісусвету толькі твае вочы
    it -k
    Зоры падалі, згасалі, Прабівалі караблі. Дзве жанчыны сумавалі Над прасторамі зямлі. Раздзялілі іх турботы, Лёс, краіны і гады. Раздзялілі назаўжды, Раздзялілі назаўжды.
    Неадольна і адчайна, I не адарваць рукі, Час ад часу іх злучаюць Тэлефонныя званкі. To адна, a то другая Будуць нумар набіраць, Ды няма чаго сказаць, Ды няма чаго сказаць.
    Ах, як склалася няўдала, Невядома з-за чаго Дзве жанчыны пакахалі Чалавека аднаго.
    Ўсё, здаецца, так трывала,
    Што нічога не змяніць, I не варта больш маніць, I не варта больш маніць...
    За далёкаю дарогай, За далёкаю смугой, Дзе і неба, і разлогі Выпраменьваюць спакой, Сэрца сцішыцца ў самоце I не будзе грукацець, Бо няма куды ляцець I няма чаго хацець.
    Летніх гукаў пералівы 3 надвячорка да відна, Ўсё дарэмна, бо шчаслівай 3 ім не будзе ні адна.
    Дзе ж знайсці такую сілу, Каб каханне адпусціць I далей працягваць жыць, I далей працягваць жыць.
    
    т. ш.
    Да споведзі страты і ціхай пакоры Далучыцца дзень невыразнай праяваю, I мы паплывём да Паўночнага мора Туманнай ракою, шчымліва-ласкаваю.
    Агучаны будуць халодныя воды
    Слядамі паломніцтваў, рэха вяртаннямі Насустрач дажджам і цяжкім параходам, Насустрач гульні з учарашнімі зданямі.
    Будынкаў цагляных заблытаны шэраг Захоўвае згадкі пра свята мінулае, Там брук у шматках каляровай паперы, Там лялькі, што нас адпускаюць расчулена.
    Партовага горада шпілі імклівыя.
    Забыцца на ўсё — на журбу, на дакоры. Мы будзем шчаслівыя, вельмі шчаслівыя. Мы ведаем шляхда Паўночнага мора.
    Cortona
    Ля ног раптоўна апынуўся цэлы свет — Пластычных вулачак лагоднае маўчанне, Раслін пакорлівых гарачае дыханне, Званіц далёкіх дасканалы сілуэт.
    У неабсяжнасці прасторавых шляхоў He існуе ніякіх вымярэнняў,
    1	птушкі цень затрыманым імгненнем Апусціцца на вечнасць камянёў.
    I вольны вецер пераменлівых забаў, Насычаны кавярні горкім пахам, Як па прыступках, па чырвоных дахах Збягае ўніз і туліцца да траў.
    Душы сугучнасць і яе працяг —
    У цэгле, бруку, дрэве і граніце, I сонца, распластанае ў зеніце, He сочыць за наяўнасцю быцця.
    Неверагоднай радасці крыло Абараняе ад вачэй старонніх.
    Mae далоні на тваіх далонях.
    Да вуснаў вусны. Да святла святло.
    & "к Л
    Жоўтая ноч. Поўню-сланечнік Неслі аблокі ў вырай пялёсткавы, I падымаліся заклікам вечным Рукі людскія па літасці боскія. Гэтую ноч мілавалі адчайныя, Песцілі ў думках сваіх асцярожныя, Волі таемнай былі падначалены Дрэваў гайданне і шэпты трывожныя. Хто цябе сэнсам напоўніў загадкавым, Казка жаданняў, песня вандроўная, Доўгі палёт між дакладным і згадкамі, Лёс пераменлівы, сілы няроўныя. Можа, адплацяцца спевы журботныя, Можа, пачуюцца слёзы гаючыя.
    Круціцца свет, быццам знічка самотная, Да цішыні і чакання прывучаны. Толькі ліхтар патаемнаю звадаю Пераплятаецца з цемраю сіняю I асвятляе пяшчотнай спагадаю Цела твайго гарманічныя лініі.
    * * *
    Яны ідуць упэўненай хадою, Я разам з імі. 3 імі — і ў баку. Пад веснавой бліскучаю вадою Я падаю людзям сваю руку. Напоўненыя маем ручаіны Збягаюць серпанцінам залатым. Быць мудрай — гэта значыць, быць жанчынай, Каб дараваць і велькім, і малым. Жаданне, што прываблівала ўчора, Апошняй прыгажосцю прамільгне, I вось перада мной празрысты горад, Які цяпер належыць толькі мне. Тут дзверы расчыняюцца гасцінна, А я чамусьці стоена шапчу, Што я кахаю гэтага мужчыну, Што іншага мужчыну не хачу, Што не прашу дапамагчы нікога, Бо вырастае крыллем за спіной Усведамленне ўласнай перамогі Надлёсам, надлюдзьмі і надсабой. Ляцець у свет — каханай і адзінай, Знаходзіць шчасце ў клопатах зямных?.. Быць моцнай — гэта значыць, быць жанчынай, Каб бараніць і велькіх, і малых.
    Chopo y torre.
    Sombra viva y sombra eterna.
    Sombra de verdes voces y sombra exenta.
    Frente afrente piedra y viento, sombra y piedra.
    F.G.Lorca
    I ЎЗЫДЗЕ ПРЫГАЖОСЦЬ...
    
    Трапяткі і пужлівы, быццам сон на світанні, Быццам голас далёкі, быццам радасць шляхоў. Свет, схаваны ў галінах, — карагод абяцанняў — Разбурае наяўнасць непатрэбных высноў.
    Перад кожным вяртаннем, перад кожным сыходам Твой уважлівы позірк спыніць простая рэч — Свет, схаваны ў галінах, — увасобленасць згоды, Гарманічных пачуццяў і прыязных сустрэч.
    Нетаропкім гайданнем, пераборамі ценю To наблізіцца сонца, то адыдзе назад, Слізгане зіхаценнем па плячах, па каленях, Зачароўвае цела, робіць млявым пагляд.
    I на самым падмурку знітаваных імпрэсій Паступова ўзнікаюць твары новых краін. Пахі ўсходняга ветру, цыганскія песні, Покліч снежнага барса і грукат лавін.
    Я на плямцы святла высвятляю залежнасць Запаволенай думкі і добрых прыкмет, I гляджу, як за промнямі цягнуцца вежы У бліскучую далеч, у нязмушаны свет.
    і і і
    Бессмяротную восень Агаляюць вятры.
    Ты нічога не просіш, Ды аднойчы — «бяры».
    3 ранку сум да знямогі, Прачынаецца свет, I кладзецца пад ногі Мой шчаслівы білет.
    He вагаюцца шалі, He чуваць галасоў Верасовага жалю
    I бясконцых лясоў.
    Паглядзець застаецца Развітальна на ўсход, I трывожна заб’ецца, Задрыжыць самалёт.
    I ўздымаючы крылы, Цяжкім лётам сваім Разразае штосілы Першы восеньскі дым,
    Летуценнага краю Небасхіл дарагі, 1 чамусьці сціскае Да пякучай тугі
    Страх, што я не вярнуся, Адчуванне віны, А над Белаю Руссю Туманы, туманы...
    Ж ft ж
    У пошуках блакітных сілуэтаў Імкнуцца вочы ахапіць прасцяг, I словы пераўзыдзеных сюжэтаў Знікаюць з хуткаплыннасцю быцця. Напоўненая радасным спакоем Зіхоткага паветра чысціня.
    У зменлівасці сонечных настрояў Мінае час і вабіць вышыня...
    А над Міжземным морам аблачыны Плывуць, як шмат гадоў таму назад, Пра што ж сумуеш, юная жанчына, Калі глядзіш за гэты далягляд?
    Пра тое, што сядзіць у сэрцы стрэмкай Пяшчотны боль, нявыказаны верш, Што ты заўсёды будзеш чужаземкай Для ўсіх, а для самой сябе найперш? Што недзе без паўднёвых дэкарацый Ёсць край самотны ў восеньскай слаце, I да яго — крычаць не дакрычацца, I да яго — ляцець не даляцець...
    
    Заснуць ля гэтых камяніцаў Над краем неба залатым...
    I будзе доўга-доўга сніцца Чароўны вобраз пекнаты. Сярэднявечным рэхам гулкім Нястомны вершнік пакрысе У змрочны цень сырых завулкаў Святло і сон твой панясе.
    I будуць белыя фіранкі Імкнуцца ў сонечны блакіт, I будуць юныя каханкі Міжволі стрымліваць свой спрыт. I наддалёкаю вадою, Над сходамі манастыроў У міласэрнасці спакою Заціхнуць плоймы галубоў.
    На зморшчынах старога места Усмешкі водсвет мільгане, I будзе доўжыцца сіеста, I будзе доўга сніцца мне.
    Rocca Paolina
    Кожны раз мінаеш сутарэнне — Паглядзець, як па аліўкавых пагорках Дзень сыходзіць хваляй ясна-горкай У даліну спыненага часу
    I лагодных сноў паразумення, Над якімі расплялася прахалода, Мноства стужак уздымаюць водар Асцярожных сакавіцкіх красак.
    Кволаю рэальнасцю зямною