Mezzogiorno Поўдзень  Аксана Данільчык

Mezzogiorno

Поўдзень
Аксана Данільчык
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 116с.
Мінск 2006
10.17 МБ
 Промняў зблытаныя косы
Гэта дзед мароз старэнькі У апошні раз марозіць Гэта голыя каленкі Гэта коўдра на падлозе
Па-за сэнсам па-за слыхам Сонца цёплага з’яўленне I тваім дыханнем ціхім Пачалося абуджэнне
Эміграцыя
I ты таксама можаш птушкай стаць I ў казку можаш паляцець лясную, Схавацца ў гушчары ад розных злыдняў I ў нізкі вершаў згадкі нанізаць.
He бачыць там бетону і цэменту, He чуць выслоўяў п’яных маргіналаў, He думаць пра няўпэўненае заўтра I не лічыць ні сотняў, ні адсоткаў...
гуляла паванька ў саду па саду раняла пер'ейка ўзялёну траву Тут можна без залішняй гаманы Заглыбіцца ў эстэтыкі каноны, Наблізіцца да сутнасці мастацтва I красамоўства формы спасцігаць, I, пакідаючы жыццё далёка, Пазбавіцца ад непатрэбных думак Наконт абмежаванасці прасторы I немагчымасці тваіх уплываў.
не жаль мне паванькі ні пер’я ў траве а жаль мне сястрыцы ў чужой старане Яшчэ ты можаш эмігрантам стаць, Пераляцець за горы ці за мора, Перамяніцца цалкам ці часткова, Чужую мову ўрэшце зразумець;
Забыць святло чарговых феерверкаў, Або ствараць інакшую рэальнасць Амаль што без надзей яе пабачыць... I дзве твае душы самотна плачуць.
як трудна рыбаньцы ў мутнай вадзе такмаёй сястрыцы ў чужой старане...
ж *
I ўзыдзе прыгажосць над горадам і светам, над попелам і жарсцю, над верай і сумненнем.
I ўсе раптоўныя «няўжо» знямеюць перад гэтай ласкай і аддадуць яе вяршыням кароткі момант разумення.
I спраўдзіцца твой знак наконт лагодных рухаў, наконт ашчадных словаў над сіняю прасторай.
I гэта будзе так, як вольных сэрцаў грукат, упэўненых, як смех, і як палёт кандора.
*
Hi попелу духмяных цыгарэтаў, ні паху далікатнае парфумы, а чыстае і звонкае паветра і восень, восень — лісце залатое.
Глядзі, як прачынаюцца дарогі, як птушкі выбіраюць накірунак, як астывае філіжанка кавы сярод гераняў ранішняй тэрасы.
Як сэрца — папяровы самалёцік — вяртаецца назад з краіны згадак і дорыць непрадбачаныя фарбы, і дорыць непрадказаныя словы.
Рапсодыя без роспачы і смутку, без прабачэнняў і расчараванняў, бы краявід старых майстроў фламандскіх, бы вытанчаны верш класічны.
I восень, восень, мяккія сцяжыны, палёту цень у неабдымным небе і струмяні халоднага паветра вакол тваіх задумлівых далоняў...
* * *
Белы палац у раскошы нябачанай
Я абыходжу імкліва.
Столькі пакояў табою адзначаных, Крокам тваім шчаслівым.
Сонца праменні слізгаюць зладжана Па-над каменнем плыткім.
Што ж, і гарэм твой будзе прададзены Разам з усім набыткам.
Срэбных тканінаў цяжар хістання,
Сумна пяе акарына,
Толькі ці варты такіх намаганняў Просты смяротны мужчына?
Думка нязвыклая, думка крамольная — Плынь у паветры статычным.
Мабыць, адзіная рэч каштоўная — Куфэрак працы антычнай.
Гэты куфэрак, старанна замкнёны, Я адмыкаю ўпотай.
Ззяе пярсцёнак цара Саламона
Сярод непатрэбных бразготак...
& x ж
У галерэі маленькіх кавярняў і антыкварных крамаў, дзе твары хаваюць ад сонца парцалянавыя паненкі
і пекнымі ручкамі разгладжваюць парцалянавыя сукенкі,
а іх кавалеры сумуюць у залацістых рамах, дзе пахаваны ў шырокіх вітрынах настрой дэкадэнцкі,
а медныя кандэлябры ўзгоркі пылу збіраюць, і чытачамі цікаўнымі мроіць пажоўклая кніга старая,
прамень, пасланы люстэркам, заблытаўся ў вазах багемскіх.
Поўдзень.
Людзі спяшаюцца знікнуць. Збавенне — Шклянка вады з лімонам.
Вабіць прытулак рэдкага ценю
Пахамі кардамону.
Гарачыня, як вердыкт канчатковы, Тут прыпыняе паэтаў
Вершы пісаць на шматках выпадковых, На каляровых сурвэтах.
•к 'к
3 гэтых паштовак далёкіх і блізкіх краінаў, так нечакана з’яднаных маёю прысутнасцю, зрэдку здзімаецца пыл дарагіх успамінаў, зрэдку чытаюцца смешныя хуткія надпісы.
Так і ляжаць, некранутыя часу размовай,
дождж,
у якім прачынаюцца словы,
снег,
у якім прачынаюцца словы,
лісце,
у якім прачынаюцца словы, поўня,
у якой прачынаюцца словы.
...ilyavait un pauvre type qui s ’etait trompe de monde. Ilexistait, cornme les autres gens, dans le monde des jardmspublics, des bistrots, des villes commer<;antes etilvoulait se persuader qu’il vivait ailleurs, derriere la toile des tableaux, avecles doges du Tintoret, avec les graves Florentins de Gozzoli...
J.-PSartre, La nausee
СУМНАЯ МЕЛОДЫЯ
2002
Ж Ж •&
Зноў на лесвіцы п’яны нябога.
Тэлевізар рагоча заўзята.
Надвор’е не абяцае нічога, Акрамя навагодніх святаў.
Ці да лепшага штось перавернецца — Абсалютна пакуль невядома, Бо смярдзіць, як звычайна, сметніца Каля сто дваццаць пятага дома.
& &
Круціцца б на лісце гарлачыку у плыні нетаропкае ракі і разглядаць бясхмарныя нябёсы
праз слюдзяныя крылцы страказы што так здрабняюць ліпеньскае сонца
а ўсе экзістэнцыйныя пытанні пакінуць хвалям птушкам і раслінам
што не пакутуюць ані хвіліны дзеля чаго з’яўляюцца на
свеце
■к * A
Праз шэраг непазбежных дат — то радасна, а то — з няёмкасцю. Як быццам здзейснены загад, і цішыня такая стромкая.
I ў гэтай доўгай цішыні, другімі фарбамі расквечанай, не адгукаюцца званы, а пыл ляціць іржавым вечарам. I на ядлоўцавых кустах сівыя бубкі не варушацца, і пыл знікае на вачах за пасівелаю ігрушаю. Замкнёны весніцы як след, і шар паветраны зніжаецца.
I толькі нечы сілуэт сюды павольна набліжаецца.
A A A
дождж не мае пачатку дождж не мае канца ён плы- ве над зрыжэлымі дахамі ён трымае хвіліны пад пахамі ён ціхутка сядзіць пад карчамі ён стварае тваімі рукамі абразы што за хмарамі бачацца ён гучыць метраномам і значыцца ён захоўвае рытм тэлеграфны ён цябе падзяляе на графы у якія не будзе ўпісана ні сузор’е ні імя аксана толькі лічбаў шыхты беспрасветныя і радкі пераможцаў газетных
гэта студзень такі пакалечаны з-за адсутнасці сон- ца прыгнечаны і дажджы непралазныя слізкія пры- ляцелі з вятрамі балтыйскімі
Ж Ж
Вечар топіцца ў самоце, захлынаецца прасцяг, нехта ходзіць па балоце з запальнічкаю ў руках.
I ад краю і да краю на зляжалы чорны лёд боты нечыя ступаюць і штурхаюць крыгаход.
* * *
цішыня пустых квадратаў выпраменьвае спакусу застацца і не думаць пра тое
што трэба зрабіць
што неабходна зрабіць
што немагчыма не зрабіць
хай будзе вада
хай вырашае каму адыходзіць
каму падстаўляць далоні
ніхто не будзе пакутваць ад невядомасці
кожны ўбачыць тую каляіну па якой пойдзе яго свядомасць да першапачатку
•к ж ж
за кожным ліхтаром — Поўня за кожнай кветкай — Сонца за кожным дзіцёнкам — мама галоўнае — абароненасць
Ён сочыць за тваімі рухамі
I ўзбуджаецца раптоўна, I мармытаннем малітоўным Паветра сонечнасць парушана. А з-пад зямлі гучыць настойліва Падковаў конскіх грукат жвавы, I сонца — як імгненне славы У свецехісткім і няўстойлівым...
* * *
я плыву на хвалях ветру да зялёнае мяжы на бурштынавых аблоках выяўляюцца крыжы і вачыма птушаняці пазіраюць гарады палатняныя кашулі рассцілаюць ля вады ляжа складзеная ў куфар мудрасць прадзедавых кніг
гул далёкага змяркання насцярожваецца слых і падхопленая хваляй не сумуй і не тужы
я плыву ў струменях ветру да зялёнае мяжы
* * *
Пакінуць некалькі радкоў на аксамітным пергаменце, на бяросце патрэсканай, на камяні гранітным.
Пакінуць неразгаданымі...
Пакінуць некалькі старонак і ягады чароўных гронак на радасць смелым вераб’ям і адляцець туды, дзе мора, ці, ў горшым выпадку, азёры, — прыемны краявід вачам.
Пакінуць некалькі усмешак і на талерачцы арэшак, але зусім не залаты, пакінуць выцвілыя зёлкі, пакінуць нітачкі ды голкі, мінулагоднія лісты.
Пакінуць радасці агеньчык і эбанітавы грабеньчык, і рукапісы — назусім.
I цэлы свет як на далоні — лясы, лугі, палі і гоні. Arrivederci.
Вам усім.
* * *
сказаць няпроста і пайсці няпроста хоць нехта просіць закахана у выніку прычын адрозных узнікне пустка нечакана краіна жоўтага абшару краіна зменлівых намётаў і неба без адзінай хмары і незалежнасць і самота перад сабой цябе штурхаюць да вызначальнага бар’еру а далей — вуліца глухая і рваныя шматкі паперы і надпісы на кожным кроку папераджальнага значэння і ўжо зусім навідавоку пачварны прывід выраджэння
ж ж
адчыняюцца вокны мансардаў і ляцяць саламяныя птушкі адчыняюцца вокны мансардаў зіхацяць металёвыя трубы над майстэрняй дзе фарбы схаваныя ў тубы патэнцыйна гатовыя выбухнуць колер адчыняюцца вокны мансардаў
над праспектам дзе тужаць рэкламныя стужкі дзе мільганню машын не спыніцца ніколі
a па даху ідуць закаханыя
і смяюцца з чужой баязлівасці
і звініць маладосць нечаканая абыякавая і шчаслівая
і мая астывае кава
& &
Цацкі без цябе сумуюць.
Як у вядомай гульні пра мора, яны знерухомелі і чакаюць, калі ты вернешся з садка, скажаш чароўнае слова
і дапаможаш ім перамяніць паставы.
‘к ± Ў:
Надыдзе час сказаць, дзеля чаго, з якою мэтай столькі намаганняў прыкладзена, ці будзе ўзнагарода, і да таго ж яшчэ пачатак года, і сумная мелодыя чакання ўсё доўжыцца — то кропка, то працяжнік, то лесвіца, то ўздых, то перапынак.
Хто вытрымае гэты паядынак, хто вытрымае гэтае змаганне?..
Твае гуманістычныя памкненні, быццам мухі, разбіваюцца аб шыбіну нігілізму, а ў рэшце рэшт, хто ты такі, каб любіць усё чалавецтва?
* * *
Спараджаюцца розуму сном бессэнсоўныя вобразы-згадкі: камяні апенінскіх узгор’яў, рык ільва ў афрыканскай саване,
як спакой, што сыходзіць на рану, як сустрэча з любімым сузор’ем і раптоўнага ветру здагадкі, дзе шукаць свой нязнойдзены дом.
* W W
чорным крыллем BMW адсякае неба ад аўтастрады між буслоў і дзьмухаўцоў між вясёлак і дажджоў услед за сонцам якое плыве на захад віншуем палякаў што цягнуць праз мяжу скрыні славацкага піва і струдэлю
(натуру не пераробіш) з днём польскай Канстытуцыі мне радасна ад таго што ў адным з гарадоў былой Аўстра-Венгрыі я ізноў пачую святочныя званы
☆
Неадольным трымценнем напятае аркі разбураюцца постаці ўяўных палотнаў, і тады дасягаецца вынік зваротны, і вясна набліжаецца з тварам гандляркі. Той, хто зведаў няволю, ахоплены страхам немагчымасці вырвацца з гэтага кола. Дзеці спяць. Адарослыя плачуць міжволі, а дарослымі круцяць пагарда і Бахус.
Ухапіліся дрэвы за пругкае неба.
Ад зямлі б адарвацца, ды сілы не тыя.
Мы жывем спадзяваннем, што прыйдуць другія, і ўсё стане на месца, і будзе як трэба.
* * *
разглядаць людзей праз шкло кавярні за хадою іх сачыць расслаблена занатоўваць постаці і ўражанні давяраць вачам сляпым ліхтарні маты