Mezzogiorno Поўдзень  Аксана Данільчык

Mezzogiorno

Поўдзень
Аксана Данільчык
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 116с.
Мінск 2006
10.17 МБ
палучаюцца майстроў ініцыялы 3 надпісам графіці нетрывалым На аблашчаным святлом каменні, Ціхія арганныя настроі
Застаюцца ў таямніцах небакраю. Голуб паліфонію стварае...
Кожны раз мінаеш сутарэнне...
Паспіралі...
I будуць разгортвацца драмы,
I будзе звінець зарапад, I пойдзе жанчына праз браму У шэра-блакітны сад.
Наперадзе — кветкі вяргіні, Далоні халоднай травы, Крыло матыля ў павуцінні, Акно занядбалай царквы.
Ледзь чутныя гукі замовы Адзначаць нязведаны шлях, А вецер шыфон ліловы Кранае на голых нагах.
Сабраныя нейкім зярняткі Блішчаць у святле зараніц, I казку раскажа спачатку Вядзьмаркай навучаны прынц.
Ён так непрыкметна сурочыць Каханнем на свежай раллі, Каб шэра-блакіных вочы Усю сваю моц аддалі.
* * *
Тонкім пальцам водзячы па шкле, намалюеш шмат знаёмых рысак, з іх раптоўна нейчы твар складзецца, і яго такі нахабны выраз перакрэсліць сотню намаганняў абыякаваю стаць, сабою, ці адною з інтэлектуалак — адпаведнасцю венецыянскіх масак, — што танцуюць ліха на паверхні і ніколі не чапляюцца за сутнасць.
Тонкім пальцам водзячы па шкле, можна паднавіць узор стандарту, некалькі акрэсліць траекторый кулі і шляхоўда акіяну, каб пасля лягчэй было змагацца за свае уласныя стварэнні, вольнасць выбару сваёй асобы, на якую ўздзейнічаць спрабуюць прапаганда, восень і рэклама; а калі узнікне адчуванне пераходнасці любога стану — з асалодаю паставіць кропку і пакінуць марнатраўства часу.
•к -к 'к
Запрашальным, чароўным, лірычным Падаюцца святло і настрой,
I кактэйль з мяккім смакам сунічным Узбуджае, бы боскі напой.
I заходзіць сюды асцярожна, Баязліва глядзіць па баках Спапялёны жаданнем трывожным Чалавек, што жыве толькі ў снах.
Ён прыходзіць, каб знікнуць хоць трошкі, У люстэрках сябе прыхаваць;
Тут карункавыя панчошкі, Тут паблажліва вусны блішчаць.
Ён не можа, ён болей не можа
Быць прыстойным і ўдумках грашыць. Здрада — што гэта — думка ці ложак? Цнота цела і бруддушы?
Ці то фікцыя, ці дабрадзейнасць?..
Толькі ціха мінаюць гады.
Ад пакуты сваёй безнадзейнай
Ён ідзе кожны вечар сюды...
Па-над прыцемак сумненнем, Па-над сцішанасцю сліваў Прагны покліч вызвалення Набліжаецца імкліва.
Блаславёна рыпнуць дзверы Між дрымотным калыханнем, Неакрэсленая вера, Нечаканыя жаданні.
Па каменьчыках шурпатых, Па ружовым беражочку Пабяжыш ад роднай хаты Ільняную слухаць ночку.
I ў вільготныя абшары, I ў абуджаныя пожні Голас твой здзяйсненнем мары Уварвецца пераможна.
Дубль I
Аднойчы маленькай дзяўчынкай, якая толькі-толькі вывучыла асноўныя дзеянні матэматэкі, я круціла «вечны» каляндар і думала: у двухтысячным годзе мне будзе трыццаць.
Непадуладная дзіцячаму ўяўленню лічба не выклікала асаблівых эмоцый, адно цікаўнасць: якой я стану?
Дубль 2
Праз два гады мне будзе трыццаць і надыдзе трэцяе тысячагоддзе. Я ведаю шмат розных рэчаў, патрэбных і не вельмі: ведаю, як прыгатаваць вячэру і намаляваць світанак, ведаю, хто заказвае музыку, і куды вядуць усе шляхі.
Я нават сама па іх хадзіла.
Але што змянілася: змест ці форма?
Дубль 3
Канец дваццатага колца: усюды пішуць пра мастацтва «пост» і пра постсвядомасць, постіндустрыю і постэпоху.
Гэта значыць — усё ўжо было?
I я толькі копія?
Суцэльны post scriptum?
Я не хачу жыць постжыццём, закрэсліваць каштоўнасць часу, з якім супадаю ў прасторы.
Я належу рэальнасці перад новым імгненнем, перад новым тысячагоддзем, рэальнасці «ргіта di...».
& ±
Па сутнасці — радасць, па выглядзе — шчасце Аднойчы складзецца і ўжо назаўсёды, Пад белым шыфонам схаваныя жарсці Цяпер не парушаць сусветнае згоды.
Кароткія словы, імклівыя рукі, Зямля раскрывае дрыготкае ўлонне, Сціраюцца твары, сціраюцца гукі У белым шыфоне, у белым шыфоне. Прасцёртых далоняў шляхі і сцяжынкі, Злятаюцца ластаўкі на падваконне, I круціцца лісце, ляцяць парушынкі У белым шыфоне, у белым шыфоне. Адзінай дарогай, адным разуменнем, Куды твае мары, пялёсткі на скронях, Пялёсткі на вуснах, пялёсткі праменяць На белым шыфоне, на белым шыфоне...
Трыяда
Калі ты вернешся, і мы будзем кахаць адно аднаго, не запальвай святла.
Я не хачу бачыць тваіх вачэй.
Я баюся прачытаць у іх нешта, напісанае не маёю рукою.
Калі ты вернешся, і твой абрыс на белай прасціне запалоніць зноў маю істоту, не пакідай мне часу на роздум.
Я баюся пачуць чужыя крокі.
Калі ты вернешся, то не запальвай святла і не пакідай мне часу на роздум.
Нагадай мне толькі, што і святло, і час, і непазбежнасць — ёсць ты і я.
Рыбінай на беразе пустэльным Заціхае той далёкі дзень
У якім і мроі і рэальнасць Трызненнем зрабіліся суцэльным
Хто яны ля самае вады
Гэтыя нязручныя музыкі
Аніякіх пераможных маршаў Толькі глуха тахкаюць гады
I збіраюцца сюды з-за дзюнаў Розныя марскія чарапахі
Статкі крабаў з зоркамі на спінах Запаўзаюць пад абломкі шхуны
Парушаеш быццам незнарок Цішыню і роспач адмаўлення Пад тваімі босымі нагамі
Мёртвы калыхаецца пясок
•% ж ±
Год за годам, крок за крокам спалучаюода імгненні, Спалучаюцца памкненні ў ланнужок бесперапынны. А пабітыя далоні, а падраныя калені Загаіліся патроху і трывожыць не павінны. Ад самотнай весялосці да вясёлае самоты Дацягнуцца вельмі лёгка, вельмі лёгка пераскочыць. Я ізноў сачу за небам у чаканні самалёту, Я ізноў гляджу ў прастору, што міжволі слепіць вочы. Мне не дадзена патрапіць у зададзеную кропку, Мне не дадзена спасцігнуць ні наступстваў, ні прычыну. У чаканні самалёту час бруіцца нетаропка 1 адсоўвае на потым вырашальную хвіліну. Разгарнула бездань рукі, загайдалася калыска, Я хачу сказаць «кахала», ды ізноў кажу «кахаю». Адгукаецца вятрыска, голас нізкі, неба блізка, Можа, ўбачу твар знаёмы сярод тых, хто сустракае...
Грымотны дзень. I сон з грымотных дахаў
Высочвае разбэшчаных істот.
Гарачыня агортвае ахвяр. Сляпыя цені, бы з пакою жахаў,
Выконваюць усё наадварот.
Грымотны дзень. Абвергнуць прыналежнасць
Пакуль яшчэ недастаткова слоў
Гарачы дах. Безабаронная залежнасць.
Адсутнасць мовы. Маляўнічасць сноў...
&
Аніякіх прадчуванняў — Hi пакоры, нідакораў, Я жыву ў зачараванні Гарманічнасцю прасторы. Галасоў сугучча звонкіх, Шамаценне діп ля дому, Мне дае сваю далоньку Нейкі хлопчык незнаёмы. Свет — ад Бога і да Бога. Мо спакой завецца раем? Я не ведаю нічога, Я нічога не чакаю.
Ціха-ціха ў нашай хаце Ды чуваць, як б’ецца сэрца, Бо душа майго дзіцяці Ўжо пастукала ў акенца.
it it it
кожны тыдзень — прыступка на якую павольна ўзыходзіш кожны тыдзень як парастак прабіваецца ў неба
і таму ля цябе завіхаюцца непрыкметныя служкі-анёлы днём гуляюць з праменнямі сонца уначы калыхаюць гардзіны дабрынёй насычаюць паветра каб утульна было і спакойна
Бог ахоўвае крокі жанчын якія ведаюць
што ў іх народзяцца дзеці
выплываюць з віроў глыбокіх расцвітаюць на сіняй вадзе кветкі лотасу
выгарэзваюць між сцяблінамі ловяць сонца бакамі бліскучымі рыбкі дробныя
уздымаюцца хвалі светлыя дасягаюць туды дзе песціцца лісце цёплае
за штуршком штуршок пачынаецца мяккім дотыкам мой малюсенькі
прачынаецца
* * *
Ноч звініць над нашай хаткай, Ля тваіх стаіць вачэй.
Спі, дзіцятка, спі, зярнятка, Засынай, сынок, хутчэй.
Ад матулінай усмешкі Выпраўляйся ў доўгі шлях Можа, конна, можа, пешкі Вандраваць па дзіўных снах. Аксамітныя дубровы Рассыпаюць жалуды. Па кілімах адмысловых Зоркі коцяцца сюды. Іх у кошык пазбіраю — Будзе заўтра з чым гуляць. Ручка цёплая малая Стала пальцы мне сціскаць...
Кожны вечар блаславенне Мілагучнай цішынёй...
Проста ты сваім з’яўленнем Нейкі цуд зрабіў са мной. У маладзіковы рожкі Захінуў фіранкі край.
Я твае цалую ножкі I спяваю: «Баю-бай».
Там за небакраем тысячы дажджоў у непрадказальнасці застылі
Там за небакраем мноства голых дрэваў жаляцца на хуткае растанне
А бурштынавыя бліскавіцы абпалілі ўночы аканіцы
Між зямлёй і небам тонкая мяжа пракладзецца крышталямі лёду Між зямлёй і небам срэбныя званочкі кожны вечар будуць нам звінець
А бурштынавыя бліскавіцы бы нястомленыя вартаўніцы
Там за небакраем часу далячынь страчвае знаёмыя абрысы Пад ссівелым сонцам неба і зямля адгукаюцца тваім усмешкам
А бурштынавыя бліскавіцы — прывітанні феі-чараўніцы...
Так абачліва і далікатна Адыходзіць месяц лістапад, Пакідаючы ў жыцці прыватным Тое, што і год таму назад.
Прымаразак высвенціць прысады, Нетаропка разгарне сувой, Падрыхтуюць мастакі прылады, Узмахнуць умелаю рукой — I паўстануць помазкам алею Рэкі ў сузіранні берагоў, Сцятыя халодныя алеі, Лабірынты лёсаў і шляхоў.
Пад снягамі сцішацца лагчыны, Вецце паслухмяна задрыжыць, I пачнуць самотныя жанчыны Уначы на каве варажыць I шукаць якога-небудзь ладу Для неўладкаванага жытла. Неба напярэдадні Калядаў — Быццам брама вышняга святла. He схавацца ў глыбіні прадоння, Сум не хоча спасцігаць прычын, I глядзіць спагадліва Мадонна На пакуты вечныя жанчын.
•k ± -k
Асветленая зоркаю Антарэс, Акрэсленая вуснамі вятроў, Душа мая імкнуласяда мараў, Як да знаёмых змалку берагоў. I там, куды ні крока, ні паўкрока, Куды не клаўся чалавечы след, Я назірала асаблівым зрокам, Як запавольвае свой рух Сусвет. Як крышацца няспраўджаныя зоркі У сутарэнні прывідных палёў, Як расчыняюцца начныя форткі I выпускаюць сініх матылёў.
Можа, то не сон. — Гэты дзіуны звон? Сінь-сінюткае Крылле гнуткае, Адгукаецца, He чакаецца.
У веснім небе сонца парушынкі Закруцяцца і лягуць на далонь, I мноства ператворыцца ў адзінкі I выпадзе імклівае сціло.
Напэўна, будзе ранак палыновы, Напэўна, будзе голас над вадой... Я ведаю, што застануцца словы Адлюстраваннем існасці маёй.
Л’ ‘Л* Ж
Наддалінай вятрам наўздагон Іншым разам так хочацца ўзняцца, I — назад, у спрадвечны палон — Быць дзяўчынкай і быць маці.
У прычыненыя дзверы назіраць, Як спрабуе сам на ножкі ўстаць Сэнс жыцця — з блакітам шэрым вочы — I смяяцца, і не спаць уночы.
Нетутэйшай расіцы сляды На асфальце знаходзіць нязменна, Засяроджваць у кроплях вады Патаемнасць усмешкі імгненнай, Узнікаць між вясновых садоў На празрыста-ружовых суквеццях Дзеля некалькіх толькі радкоў, Што табе
закаханы
мужчына
прысвеціць...
ж ж ж
Гэта прыцемак вясновы Забруіўся па пакоі Гэта лёгкі пах хваёвы Над маёю галавою
Гэта колераў адценні Выяўляюцца яскравей Гэта некалькі імгненняў Паміж сном і паміж явай
Гэта слухаць як сініцы Забаўляюць шматгалоссем Гэта расплятаць вучыцца