Аксана Данільчык
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 116с.
Мінск 2006
лёў нявымерлых прывабліваць здацца самастойнаю і ўважлівай
толькі тут і каралям і пешкам у праменнях сартраўскай усмешкі
Hai nel viso calmo unpensiero chiaro che ti finge alle spalie la luce del mare. Hai nel viso un silenzio che preme il cuore con un tonfo, e ne st ilia una pena antica come il succo deifrutti caduti allora.
C.Pavese, Estate
ГРАНАТАВЫ COK
ж ж
Хочацца зноў у расчыненай далечы бачыць гуканне вясновага позірку, дзе надзімаюцца светла-зялёныя ветразі лісця над хвалямі радасці, там, дзе вясёлка — чароўнаю брамаю да дзьмухаўцовага мяккага покрыва, да мурагоў, у бязмежжа рассцеленых, травеньскім сонцам лагодным напоўненых.
Мой недавер з цынізмам на мяжы і адштурхоўвае, і спакушае.
Але праз сонечную далячынь ізноў плывуць нязвыклыя аблокі і формамі сваіх блакітных целаў нагадваюць карціны маньерыстаў. Я пастаю хвіліну на скале, а можа, раптам нехта з іх Юпітэр?
•к
Сэрца
Сэрца
He балі
He трэба
Я пайду
У
Памаранчавае
Сонца
Падары
Мне
Словы
Абярэгі
У
Непранікальнай
Абалонцы
Адпусці
Мяне
3 тваіх
Кайданаў
Я
He буду
Рэзаць
Клеткі
Лісця
Дзе
Яна
Славутая
Нірвана
He балі
Мы разам знойдзем выйсце
ft ft ft
У гэтым горадзе са спыненым дыханнем адно прыступкамі катэдры крочыць цень. I я сама не ведаю кірунку, не ведаю ні слова, ні паўслова.
Каханне, што маё сціскае сэрца, пусці мяне, дай выпрастаць мне спіну і заблудзіцца паміж зеленню каналаў і чырванню гатычнаю дамоў, адчуць доўгачаканую свабоду вакол сябе і ў глыбіні сябе не ад кахання, не, магчыма, ад сябе самой.
О, каб ты гэта разумеў, каханы мой...
& ж &
Ночы канец, шараватым святлом Поўніцца свет паступова.
Сноў не было, як і сну не было. Incipit vita nuova.
Белыя сцены і белая столь Дзеляць жыццё напалову.
Сціхлі і думкі, і радасць, і боль. Incipit vita nuova.
Неба нарэшце мне падае Сонца прамень выпадковы. Слёзы мае і слёзкі твае.
Incipit vita nuova.
Па вершалінах спелай канюшыны мурашкі падымаюцца на неба — адтуль відаць, як сонца распыляе сваё цяпло па жоўтых спінках пчолаў. Мядовы вецер ведае дарогу за той пагорак. дзе жыве бясконцасць; струменем тонкім сыпле зерне жнівень на сцежку каля прадзедавай хаты, а ты, маё пяшчотнае стварэнне, нясеш далей душу далёкіх продкаў.
Трывалы гук выгойдвае дарога, і так мінае цэлае жыццё: паміж таполяў, жыта і аблокаў на дзераўляных вузенькіх мастках. I што з таго, што побач «Мінск—Варшава» і з кожным годам более машын, - калі струхлелы плот хінецца долу, а зморшчыны глыбеюць на руках.
Нядзельным вечарам, калі спякотны вецер напрамак вырашае свой змяніць, каб даць зямлі хоць трохі прахалоды і супакоіць ссохлыя лугі, за весніцамі вёсак занядбаных пад Божым поглядам нарэшце ажывуць і выйдуць да калодзежа старыя — ахоўнікі самоты і тугі.
4x8
Кроплі ўзыходзяць і робяцца хвалямі, і пачынаюць свой шлях да ўзбярэжжа.
I разбіваюцца там пацалункамі белай скалы і птушынага клёкату. Ножкі маленькія неабазнаныя ў спрэчках жыццёвых, у кроках зададзеных, ловяць імгненне і цешацца пырскамі, сонечным водсветам, ветрам і каменем.
& &
Гэтая нудоўная асадка прывітаннем з ростаняў нябыту раптам выплыла і заблішчэла пёркам залатым, гарэзам-эльфам. Ну, давай, пішы, за словам слова выкладуцца дзён маіх старонкі. Хай патаньчыць пёрка залатое.
Купка вераб’ёў на першым снезе.
"к & ±
Думка, скіраваная ў прастору, зачапілася за вершаліну дрэва, загула раптоўна правадамі, бразнулася ўрэшце на зямлю. Азірнулася — ніхто не бачыў Сцяўшы гонар, паплыла між траваў. Хто сказаў, што падаць — сэнс палёту, мы да мэты іншым шляхам пойдзем.
•к ж &
Вясёлы бог смарагдавых акацый пакінуў богаўкам спусцелыя галіны і, ахінуўшыся туманным змрокам, ціхутка сплыў кудысьці ўслед за сонцам, і смех яго на вінаграднай гронцы, на голках піній я знайсці павінна.
Ён зазвініць у мностве варыяцый і вернецца ў зямлю сваіх вытокаў.
it * *
I я маўчала, i зямля маўчала.
Мой хлопчык спаў.
Гуляла сонца струной бяздоннага блакіту, і не трымцеў ніводнай думкай, і не мігцеў ніводным словам застылы мозг.
1 сагравала душу падступнае «ніколі».
I толькі крыллем перабітым нагадвала палёт няўдалы.
Аўнізе, на раскрытым кніжным полі, пасопваў мірна шэранькі ваўчок
і сніў, што не было такога болю, якога б ён ніяк забыць не мог.
± "к &
Што значыць стацца самадастатковай? Здаволіцца адной сваёй прысутнасцю між кіпарысавых алей і не шукаць другойдушы, каб праз яе мембраны імкнуцца свету сутнасць спасцігаць?
Або лавіць і выпускаць каханне, бы жаўтакрылых матылёў дзяцінства?
А на далонях — толькі жоўты пыл...
Ж Ж
адчуваючы спінаю падлогу
якую павольна штурхае зямля
і фіксуючы пагляд на рэльефах столі я жадаю толькі аднаго
прайсці праз цябе
быццам радыёактыўны прамень сатрасаючы ўсе храмасомы
а калі нарэшце атрымаецца
новы чалавек
кахаць яго так як кахаюць мару
рука расціскаецца падае кубачак з кавай на бляск чаравікаў панчохаў празрыстасць на мармур падлогі і злева і справа дваіцца ў вачах і пачуццяў дваістасць такая што болей трымаць раўнавагу не могуць ні сцены ні вокны ў паўсвету сурвэтка ўзнімаецца ўверх белым сцягам
насустрач палону шалёнага лета
tit
сексуальнае паветра па-над плошчамі лунае неба здзекліва праменіць мройнай сонечнасці дым і без дотыкаў і словаў цела з целам размаўляе і нябачныя флюіды напаўняюць гарады а парою вечаровай на старых прыступках лесвіц у сцішэлых раптам парках запавольваю хаду ні фантазій ні ўспамінаў мне не хочацца закрэсліць я ізноў цябе шукаю я ізноў цябе знайду
ж
Мяне ўсе кінулі усе палеглі спаць, а я вышукваю ў начных пакоях той прывід, што параіўся б са мною, якую зорку сёння назіраць, якім віном напоўніць цёмны час, якою музыкай люляць пяшчоту, а прывід не спяшаецца, і ўпотай здзяйсняю ціхі паварот ключа... Якая дэпрэсіўная вясна!..
і вецер, вецер, вецер беспрытульны, і холадна, і так пакуль няўтульна між голых дрэў ля цёмнага вакна.
I я цяпер магу паспачуваць самотнікам, што не заснуць паўночы, і так, напэўна, будзе не аднойчы — мяне ўсе кінуць і палягуць спаць. Маіх жыццёвых дасягненняў стос ураз здрабнеў ад дум такіх тужлівых. Анёл нячутна з крылаў пыл абтрос і рушыў прэч па вуліцы маўклівай.
-к 'к
Калі мы вярталіся з дзіцячага садка, тата купіў мне кніжку «Знайдзі сузор’і», напэўна, дзеля таго, каб я магла ўбачыць месца жанчыны на небе.
Там сярод вечнага смутку яна працірае планеты ад зорнага пылу, расчэсвае валасы Касіяпеі, рыхтуе вячэру Блізнятам, выганяе на пашу Пегаса і Казярога, збірае ў туманнасцях рэшткі знічак. А калі нарэшце Сонца кладзецца спаць, яна аглядае Млечны Шлях, папраўляе Палярную зорку (каб ніхто не згубіўся ў акіяне) і піша гісторыю Быцця на спіне Вялікай Мядзведзіцы.
Непераўзыдзены майстар восеньскіх краявідаў, падары мне ізноў небакрай. запоўнены сівай воўнай, якую прабілі шпілі званіц і кляштараў, каб мне з вяршыні пагорка не бачыць болей зямлі, а толькі крыжы, што лунаюць над тумановым бязмежжам.
Праз пластыкавыя вокны такі знаёмы прыпынак здаецца зусім інакшым, інакшай здаюся я, а пластыкавы куфаль піва і вымушаны перапынак — усяго толькі цень падзеі, паменшанай утрая.
I робіцца відавочнай нязначнасць быцця і рухаў, раптоўна змяняецца ракурс — адрозны свет паўстае, пад невыразным небам адно толькі сонныя мухі, адно толькі сонныя думкі, і гэтыя думкі — мае.
* * *
Я б хацела з табою прачнуцца і заснуць, можа быць, назаўсёды. Выдумляю празрысты экран, за якім патанаюць імгненні. Асляпляльная бездань снягоў — быццам вір незнаёмых пачуццяў. Я слізгаю па схіле зімы, не знаходзячы пункт прызначэння. Гэты боль у паветры. Шкада, што ізноў парушаю дамову. Шакаладу гарачага пах паляцеў між забруджаных вулак. Грукаціць электрычка ўначы, абтрасаючы срэбныя голкі, і запальвае вокны свае не патрэбны нікому прытулак.
Пустыя вачніцы былых успамінаў глядзяць падазрона на новы радок, на бераг ракі наплываюць ільдзіны, і вецер агучвае кожны твой крок; агучвае звонам бляшанкі тужлівым, пакетам з-пад чыпсаў, старым ліхтаром, а ты прамінаеш ізноў баязліва знаёмую вуліцу, браму і дом.
Так страшна застацца, так страшна спыніцца, так страшна дзяжурныя фразы пачуць, міргае ў трывожных руках запальніца, як быццам са сцэны сігнал гледачу.
I толькі калоціцца сэрца няўмольна, і стрэлаў чарга, быццам роспачны знак, і розум нічога давесці няздольны імкліваму сэрцу.
Няхай будзе так.
ж & ж
Я ў тую ноч стаяла ля вакна і вывучала спалучэнні зорак.
I — як і ты — у той жа самы час — шукала блаславёную дарогу па промнях гарадскіх агнёў і — да Антарэс, яе рубінавы пагляд мацней за вечнасць.
I мне здалося — лёгкасцю хады напоўніць лепш за ўсё абрысы словаў: ёсць дадзенае, простае, як неба, яно не патрабуе тлумачэнняў; ёсць дадзенае, простае, як мора таго святла, што рассякае цемру, каб зноў і зноў разгублены вандроўнік знаходзіў блаславёную дарогу.
Фантазія бязмерная мая, крыштальная наіўнасць спадзяванняў, у вартасцях нязведаных маршрутаў
даводзіцца міжволі сумнявацца. Але цяпер душы маёй застацца у вакууме між зямлёй і небам?
Але цяпер душы маёй застацца?..
Вазьмі яе, рубінавая зорка.
$ It ±
столькі смутку і столькі любові несла гэтая рака без берагоў гэтая рака што страціла берагі і пабегла ў шырокі свет руйнуючы бліжэйшыя пабудовы і драўляны карабель
зроблены вясковым хлапчуком зачапіўся за хмызняк
і замарудзіў сваю хуткасць здавалася
гэтая рака невычэрпная але няма нічога невычэрпнага акрамя спасціжэння ісціны і маленькая дзяўчынка якая назірала за рухам плыні плакала ад бездапаможнасці але рака сышла ў зямлю і выраслі кветкі лотаці і зашумела жыта
і ў яго зярнятах гучала столькі смутку і столькі любові што не дараваць было немагчыма
Свяшчэнных гімнаў гукі заціхаюць, Вяртаецца здарожаны мастак, I бляск натхнення вочы асвятляе — Ён ведае цяпер і што, і як.
Ен ведае, як ранішняй парою Гранаты аддаюць свой свежы сок, Як выспявае дзень над галавою I падае ў бурштынавы пясок.
Як прыцемкі ахопліваюць горад,
I паміж пальмаў ззяюць ліхтары, Як нетаропка падымае мора 3 глыбінь свае шматлікія дары.
Ён ведае, што можа здзейсніць колер, Каб перадаць пачуцці і настрой, I як мяняе воблік наваколле, Калі ўзнікае светлы вобраз твой.
'к •к
Яна ідзе, а музыка аргана ляціць услед над плошчай зруйнаванай, дзе між узгоркаў бітага асфальту губляюць сілу ноты трапяткія.
На сценах