• Газеты, часопісы і г.д.
  • Метэаралогія і кліматалогія Практыкум

    Метэаралогія і кліматалогія

    Практыкум

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 223с.
    Мінск 2011
    43.45 МБ
    Класіфікацыя асноўных форм, відаў і разнавіднасцей воблакаў, іх падрабязная характарыстыка прыведзены ў «Атласе воблакаў», які ўяўляе сабой набор адпаведных фотакартак. Прыводзім гэтую класіфікацыю з некаторымі скарачэннямі.
    У залежнасці ад вышыні воблакі падзяляюцца на тры ярусы:
    □	воблакі верхняга яруса вышэй за 6000 м;
    □	воблакі сярэдняга яруса іх ніжняя мяжа ляжыць паміж 2000 і 6000 м;
    □	воблакі ніжняга яруса ніжняя мяжа размешчана ніжэй за 2000 м і можа дасягаць паверхні Зямлі.
    У асобную групу вылучаюць воблакі вертыкалызага развіцця, якія маюць вялікую магутнасць і могуць трапляць ва ўсе ярусы.
    Да воблакаў верхняга яруса адносяцца наступныя формы.
    I. Перыстыя воблакі (Cirrus, Ci): асобныя белыя валакністыя воблакі, звычайна вельмі тонкія і празрыстыя, часам з больш шчыльнымі часткамі. Вышыня ва ўмераных шыротах складае 7-10 км, у тропіках дасягае 17-18 км; маюць крышталічную будову.
    Падзяляюцца на наступныя віды.
    1.	Валакністыя, або ніткападобныя (Cirrus fibratus, Ci fib.): маюць выгляд паралельных ці пераблытаных клубкоў валокнаў.
    Разнавіднасці:
    а)	кіпцюрападобныя (Cirrus uncinus, Ci йпс.): канцы нітак патоўшчаны і загнуты ўверх;
    б)	хрыбтападобныя (Cirrus vertebratus, Ci vert.): з больш шчыльнай сярэдняй паласой, з якой валокны разыходзяцца ў два бакі;
    в)	пераблытаныя (Cirrus intortus, Ci int.): з бязладна пераблытаных нітак у выглядзе клубкоў ці плям, раскіданых па небе.
    2.	Шчыльныя (Cirrus spissatus, Ci spi): уключаюць шматлікія згушчэнні няправільнай формы, што істотна парушае валакністую структуру.
    Разнавіднасці:
    а)	навальнічныя (Cirrus incus-genitus, Ci ing.): з’яўляюцца рэшткамі вяршынь кучава-дажджавых воблакаў, што распадаюцца;
    б)	камякападобныя (Cirrus floccus. Ci fl.): маюць выгляд белых камякоў, раскіданых па прасторы валокнаў перыстых воблакаў.
    Перыстыя воблакі ўтвараюцца пад слоем трапапаўзы. Звычайна яны з’яўляюцца часткай воблачнай сістэмы цёплага ці халоднага фронту, а таксама цыклонаў, якія запаўняюцца.
    II	. Перыста-кучавыя воблакі (Cirrocumulus, Cc): белыя тонкія воблакі, што складаюцца з дробных хваляў, камякоў ці рабізны, утвараюць слаі ці паралельныя грады з паступовым пераходам у покрыва перыстых або перыста-слаістых воблакаў. Гэтыя воблакі малаўстойлівыя. Яны хутка з’яўляюцца, відазмяняюцца і прападаюць. Утвараюцца перыста-кучавыя воблакі ва ўмовах хвалевых ці канвектыўных рухаў паветра. Яны таксама складаюцца з ледзяных крышталяў. Ападкаў з іх не бывае.
    Адзін від: хвалістыя (Cirrocumulus undulatus, Cc und.) y выглядзе хваляў ці дробнай рабізны.
    Разнавіднасці:
    а)	лінзападобныя (Cirrocumulus lenticularis, Cc lent.): выцягнутыя з гладкай паверхняй асобныя воблакі, што патанчаюцца да краёў накшталт лінзаў; дзе-нідзе праглядваецца валакністая структура;
    б)	кучавападобныя (Cirrocumulus cumuliformis, Cc cuf): дробныя вежы ці камякі, што павялічваюцца зверху;
    в)	камякападобныя (Cirrocumulus floccus, Cc floc.): тонкія белыя паўпразрыстыя раскіданыя па небе камякі.
    Перыста-кучавыя воблакі ўтвараюцца ў выніку паветраных хваль ці канвектыўных ячэек, што ўзнікаюць у верхняй трапасферы, некалькі ніжэй трапапаўзы.
    III.	Перыста-слаістыя воблакі (Cirrostratus, Cs): тонкая, белая або трохі блакітнаватая заслона, якая мае аднародную або злёгку валакністую структуру; могуць засцілаць усё неба. Гэтыя воблакі таксама крышталічныя. У перыста-слаістых воб-
    лаках вакол Сонца могуць назірацца гала бялявыя кругі (кольцы). Гэтая аптычная з’ява ўзнікае ў выніку праламлення сонечных промняў у крышталях воблакаў Яны ўтвараюцца з-за адыябатычнага ахаладжэння паветра пры яго ўзыходным руху на атмасферных франтах.
    Падзяляюцца на наступныя віды.
    1.	Валакністыя (Cirrostratusfibratus, Csfib.): заслона злёгку валакністай структуры.
    2.	Туманападобныя {Cirrostratus nebulosus, Cs neb.): аднародная белая ці блакітнаватая заслона.
    Фізічныя ўмовы ўтварэння перыста-слаістых воблакаў падобныя да ўмоў паходжання перыстых воблакаў. Але перыстаслаістыя воблакі часцей звязаны з цёплым фронтам, чым з халодным.
    Да воблакаў сярэдняга яруса адносяцца наступныя.
    IV.	Высокакучавыя воблакі (Altocumulus, Ac): маюць белы або шэры колер, у некаторых выпадках з сіняватым адценнем у выглядзе хваль або град з прасветамі блакітнага неба. Іншы раз уяўляюць амаль суцэльнае воблачнае покрыва. Ніжняя мяжа гэтых воблакаў можа знаходзіцца на вышыні ад 2 да 6 км, а таўшчыню яны маюць ад 0,2 да 0,7 км.
    Ападкі з іх бываюць вельмі рэдка і толькі ў выглядзе асобных кропель дажджу ці сняжынак.
    Падзяляюцца на наступныя віды.
    І.Хвалістыя (Altocumulus undulatus, Ac und.): размяшчаюцца на небасхіле радамі або градамі.
    Разнавіднасці:
    а)	прасвечаныя (Altocumulus translucidus, Ac op.): складаюцца з асобных, выразна акрэсленых элементаў (хваль, пласцін), паміж якімі маюцца прасветы, што дазваляюць бачыць блакітнае неба ці нябесныя свяцілы;
    б)	непрасвечаныя шчыльныя (Altocumulus opacus, Ac op.): уяўляюць сабой амаль суцэльнае покрыва, на ніжняй паверхні якога выразна вылучаюцца болын цёмныя хвалі ці грады;
    в)	лінзападобныя (Altocumulus lenticularis, Ac lent.): асобныя болып шчыльныя воблакі лінзападобнай формы з выразным або валакністым абрысам;
    г)	неаднародныя (Altocumulus inhomogenus, Ac inh ): толькі месцамі маюць хвалістую будову.
    2. Кучавападобныя (Altocumulus cumuliformis, Ac cuf.): адасобленыя, а іншы раз у выглядзе суцэльнай масы з прыкметамі вертыкальнага развіцця.
    Разнавіднасці:
    а)	камякападобныя (Altocumulus floccus, Ac floc.): падраныя па краях бясформенныя камякі, параўнальна хутка змяняюць свае контуры;
    б)	вежападобныя (Altocumulus castellanus, Ac cast.): града воблакаў, ад якіх адыходзяць уверх белыя кучавападобныя купалы ці вежы; калі-нікалі яны нагадваюць невялікія кучавыя і кучава-дажджавыя воблакі;
    в)	утвораныя з кучавых воблакаў (Altocumulus cumulogenitus, Ac cug.): белае покрыва, якое ўзнікае з кучавых або кучава-дажджавых воблакаў, вяршыні якіх расцякаюцца ў сярэднім ярусе;
    г)	з палосамі падзення (Altocumulus virga, Ac vir.): з ападкаў у выглядзе валокнаў ці пучкоў, што выпадаюць з асобных высокакучавых воблакаў.
    Высокакучавыя воблакі складаюцца пераважна з дробных пераахалоджаных кропель. Іх утварэнне ў асноўным абумоўлена хвалевымі рухамі паветра ў слаях інверсіі, а таксама над франтальнымі паверхнямі і араграфічнымі схіламі.
    V Высокаслаістыя воблакі (Altostratus, As): утвараюць звычайна суцэльнае роўнае ці хвалістае покрыва, маюць шэры або сіняваты колер. Яны больш шчыльныя, чым перыстаслаістыя воблакі. Вышыня ніжняй мяжы складае 3-5 км, магутнасць воблачнага слоя каля 1 км, рэдка 2 км.
    Падзяляюцца на наступныя віды.
    1.	Туманападобныя (Altostratus nebulosus, As neb.): y выглядзе аднароднага шэрага слоя.
    2.	Хвалістыя (Altostratus undulatus, As und.): маюць хвалістую ніжнюю мяжу і месцамі валакністую структуру.
    Для туманападобных і хвалістых высокаслаістых воблакаў характэрны наступныя разнавіднасці:
    а)	прасвечаныя (Altostratus translucidus, As trans.): падобныя да болып шчыльных перыста-слаістых, але маюць шэры колер і размяшчаюцца ніжэй, Сонца і Месяц прасвечваюць скрозь іх;
    б)	непрасвечаныя (Altostratus opacus, As op.): суцэльнае шэрае, месцамі больш светлае або цёмнае покрыва, скрозь якое Сонца і Месяц не прасвечваюць;
    в)	даюць ападкі (Altostratus praecipitans, As рг.): звычайна гэта невялікія ападкі, якія летам не дасягаюць, а зімой дасягаюць зямной паверхні.
    Высокаслаістыя воблакі складаюцца з дробных сняжынак і пераахалоджаных кропель. Ва ўмовах цёплага фронту яны на104
    соўваюцца пасля перыста-слаістых і паступова пераходзяць у слаіста-дажджавыя; ва ўмовах жа халоднага фронту пасля слаіста-дажджавых і з цягам часу ператвараюцца ў перыстаслаістыя. Калі ўтвараюцца тонкія высокаслаістыя воблакі, то на іх фоне могуць назірацца каляровыя вянцы вакол Сонца і Месяца.
    Воблакамі ніжняга яруса з’яўляюцца наступныя.
    VI	. Слаіста-кучавыя воблакі (Stratocumulus, Sc): уяўляюць сабой шэрыя або шэраватыя буйныя грады, хвалі ці камлыгі. Могуць размяшчацца правільнымі радамі і мець прасветы блакітнага неба або ўтвараць суцэльнае хвалістае покрыва неаднароднай шчыльнасці. Звычайна знаходзяцца на вышыні 0,5-1,5 км і маюць магутнасць ад 0,2 да 0,8 км.
    Падзяляюцца на наступныя віды.
    1.	Слаіста-кучавыя хвалістыя (Stratocumulus undulatus, Sc und.): y выглядзе чаргавання град і валоў, якія зліваюцца ў суцэльнае покрыва або раздзяляюцца прасветамі.
    Разнавіднасці:
    а)	прасвечаныя (Stratocumulus translucidus, Sc trans.): грады, пласціны ці глыбы, паміж якімі назіраюцца прасветы блакітнага неба або верхнія воблакі;
    б)	шчыльныя (Stratocumulus opacus, Sc op.): складаюцца з глыб ці пласцін, што зліваюцца ў цёмна-шэрую масу шчыльных воблакаў, ніжняя мяжа якіх выразна акрэслена, а на яе фоне адрозніваюцца валы ці грады;
    в)	лінзападобныя (Stratocumulus lenticularis, Sc lent.): асобныя, выцягнутыя ў даўжыню, даволі плоскія лінзападобныя воблакі.
    2.	Слаіста-кучавыя кучавападобныя (Stratocumulus cumuliformis, Sc cuf): вылучаюцца прыкметнай магутнасцю.
    Разнавіднасці:
    а)	вежападобныя (Stratocumulus castellanus, Sc cast.): слаіста-кучавыя воблакі, з якіх у асобных месцах узыходзяць вежы ці купалы, што нагадваюць невялікія кучава-дажджавыя воблакі;
    б)	дзённыя, якія расцякаюцца (Stratocumulus diurnalis, Sc diurn.): утвараюцца з дзённых кучавых воблакаў у выглядзе нізкага працяглага слоя ці град, якія распадаюцца;
    в)	вячэрнія, якія расцякаюцца (Stratocumulus vesperalis, Sc vesp.): утвараюцца вечарам у выніку аслаблення канвекцыі, што выклікае асяданне вяршынь кучавых воблакаў і расцяканне іх ніжняй часткі ў выглядзе плоскіх доўгіх град;
    4а Зак. 681
    г)	вымяпадобныя (Stratocumulus mammatus, Sc mam.): з пакатасцямі, звернутымі ўніз.
    Слаіста-кучавыя воблакі складаюцца пераважна з дробных кропелек вады і ападкаў не даюць. Іх утварэнне абумоўлена хвалевымі рухамі паветра, якія ўзнікаюць у слаях вышыннай інверсіі, а таксама пад слоем інверсіі, дзе адбываецца расцяканне кучавых воблакаў, і вечарам у сувязі з аслабленнем канвекцыі.
    VI	I. Слаістыя воблакі (Stratus, St): маюць выгляд аднароднага слоя шэрага ці жоўта-шэрага колеру, падобныя на туман, прыўзняты над зямной паверхняй. Звычайна суцэльнай масай закрываюць неба. Іх ніжняя мяжа бывае разадранай ці касмыкаватай. Часам слаістыя воблакі апускаюцца так нізка, што зліваюцца з туманам. Вышыня іх асновы звычайна складае 0,10,7 км, а магутнасць воблачнага слоя ад 0,2 да 0,8 км.