Метэаралогія і кліматалогія Практыкум

Метэаралогія і кліматалогія

Практыкум
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 223с.
Мінск 2011
43.45 МБ
—	туман
-	ледзяны туман
-	туман, які прасвечваецца
-	ледзяны туман, які прасвечваецца
-	паземны туман
-	паземны ледзяны туман
-	навакольны туман
-	паранне мора (возера, ракі)
—	смуга
Мяцеліцы
-	мяцеліца агульная
-	мяцеліца нізавая
—	замець
<ф> снегавая імжа
Ill III III III 11^ IS
Літаметэоры
-	пыл, завіслы ў паветры
пылавая замець
-	пылавая бура
ОО імжа
Электрычныя з’явы навальніца бліскавіца палярнае ззянне
Аптычныя з’явы о міраж
Некласіфікаваныя з ’явы
— шквал
-	віхор
-	смерч
Q Задачы
1.	Заложны дождж, што працягваўся 8 гадз, даў 7 мм ападкаў. Вызначыць інтэнсіўнасць дажджу.
2.	Лівень інтэнсіўнасцю 1 мм/мін працягваўся 15 мін, а заложны дождж інтэнсіўнасцю 0,01 мм/мін 15 гадз. За які з гэтых двух перыядаў выпала больш за ўсё вады?
3.	У час дажджу выпала 9,6 мм ападкаў. Якая маса вады выпала на плошчу 1 м2, 1 га, 1 км2?
4.	Вызначыць колькасць ападкаў, калі лік дзяленняў па вымяральнай шклянцы ападкамера роўны 18, 64, 99.
5.	Па шматгадовых даных, сярэдняя гадавая сума ападкаў складае ў Мінску 696 мм, у Батумі 2465 мм, Чэрапунджы 12 000 мм. Якая маса вады выпадае ў гэтых раёнах за год на плошчу 1 га?
6.	Вылічыць сярэднюю інтэнсіўнасць дажджу працягласцю 15 мін, калі колькасць вады, якая выпала, склала 58 дзяленняў на вымяральнай шклянцы ападкамера.
7.	Пабудаваць гістаграму гадавога ходу ападкаў (мм) па даных адной з метэастанцый, якія прыведзены ў дадатку 19.
jj Кантрольныя пытанні
1.	Якія існуюць віды ападкаў?
2.	Якімі велічынямі характарызуюць ападкі?
3.	Што ўваходзіць у камплект ападкамера Траццякова?
4.	Для чаго існуе засцярога ападкамера?
5.	Для чаго патрэбна дыяфрагма ў ападкамерным вядры?
6.	Які парадак правядзення назіранняў за колькасцю ападкаў з дапамогай ападкамера Траццякова?
7.	Якія прызначэнне і будова: а) сумарнага ападкамера;
б)	палявога дажджамера; в) плювіёграфа?
8.	У якую пару года можна карыстацца плювіёграфам?
9.	У чым заключаецца прынцып работы плювіёграфа?
10.	Якія характарыстыкі ападкаў магчыма атрымаць, калі маеш плювіёграму?
11.	Што такое гідраметэоры? Як яны ўтвараюцца?
12.	Які парадак правядзення назіранняў за атмасфернымі з’явамі?
Глава [jl
СНЕГАВОЕ ПОКРЫВА
9.1.	Назіранні за снегавым покрывам
У практыцы гідраметэаралагічнай службы ўсталяваліся наступныя віды назіранняў за снегавым покрывам: штодзённыя назіранні; ландшафтна-маршрутныя снегамерныя здымкі; спецыяльныя снегамерныя здымкі.
Пры штодзённых назіраннях за снегавым покрывам на МС вызначаюць:
□	ступень пакрыцця наваколля станцыі снегавым покрывам (бал);
□	характар залягання снегавога покрыва на мясцовасці (табліца кода);
□	структуру снегу (табліца кода);
□	вышыню снегавога покрыва (см);
Вызначэнне гэтых характарыстык пачынаюць з моманту ўтварэння да моманту поўнага знікнення снегавога покрыва.
Пры ландшафтна-маршрутных снегамерных здымках вызначаюць:
□	вышыню снегавога покрыва (см);
□	шчыльнасць снегу (г/см3);
□	структуру снегавога покрыва (наяўнасць праслоек ільду, вады і снегу, насычанага вадой);
□	характар залягання снегавога покрыва на маршруце;
□	ступень пакрыцця снегам маршруту;
□	стан паверхні глебы пад снегам (мёрзлая, талая).
Ступень пакрыцгія снегавым покрывам ацэньваюць па 10-бальнай сістэме. Так, калі снегам пакрыта 0,1 плошчы бачнага наваколля, то ў кніжцы запісваюць «1 бал»; калі ж снегам пакрыта ўсё наваколле запісваюць «10 балаў». Пры пакрыцці снегам менш за 0,1 плошчы ставіцца «0».
Характар залягання снегавога покрыва вызначаюць вакамерна. Пры гэтым адзначаюць яго наступныя характарыстыкі: раўнамерны (без гурбаў), з невялікімі гурбамі, без агаленняў, з агаленнямі, з праталінамі, ляжыць месцамі (табл. 9.1).
Структура снегу вызначаецца ў адпаведнасці з табл. 9.2, якая адпавядае патрабаванням кода КН-1.
Вышыня снегавога покрыва на МС вымяраецца з дапамогай трох пастаянных снегамерных рэек, устаноўленых восенню ў вяршынях трохвугольніка з даўжынёй стараны 10 м. Вышыня покрыва вылічваецца як сярэдняе арыфметычнае з адлікаў па трох рэйках.
Табліца 9.1
Характар залягання снегавога покрыва
Снегавое покрыва
Лічба кода
Снегавое покрыва
Лічба кода
Раўнамернае на замёрзлай глебе
0
Нераўнамернае, стан глебы невядомы
5
Раўнамернае на адталай глебе
1
Вельмі нераўнамернае на замёрзлай глебе
6
Раўнамернае, стан глебы невядомы
2
Вельмі нераўнамернае на адталай глебе
7
Нераўнамернае на замёрзлай глебе
3
Вельмі нераўнамернае, стан глебы невядомы
8
Нераўнамернае на адталай глебе
4


Табліца 9.2
Характарыстыка структуры снегу
Структура снегу
Лічба кода
Структура снегу
Лічба кода
Свежы снег пылападобны
0
Снежная скарынка, не звязаная са снегам пад ёй
6
Свежы снег пушысты
1
Шчыльны снег са скарынкай на паверхні
7
Свежы снег ліпучы
2


Стары снег рассыпісты
3
Вільготны снег са скарынкай на паверхні
8
Стары снег шчыльны
4
Пераўвільготнены (мокры) снег
9
Стары снег вільготны
5


9.2.	Снегамерныя рэйкі
Пастаянныя снегамерныя рэйкі (рыс. 9.1, а) устанаўліваюцца ўвосень перад утварэннем снегавога покрыва. Для гэтага забіваюць у глебу драўляны завостраны брусок даўжынёй
Рыс. 9.1. Снегамерныя рэйкі: a пастаянная; б пераносная
40-60 см, на якім папярэдне запілавана прыступка, што павінна знаходзіцца на ўзроўні паверхні глебы. На гэтую прыступку замацоўваецца рэйка, нулявое дзяленне якой сумяшчаецца з паверхняй глебы. Адлікі па рэйцы бяруцца з дакладнасцю да 1 см. Пры гэтым назіральнік павінен знаходзіцца на адлегласці 2-3 м ад рэйкі.
Пераносная снегамерная рэйка (рыс. 9.1, б) уяўляе сабой прамавугольны драўляны брусок даўжынёй 180 см, таўшчынёй 2 см і шырынёй 4 см. На адным баку рэйкі нанесена шкала з сантыметровымі дзяленнямі. На яе ніжнім канцы маецца завостраны металічны наканечнік, якім рэйка апускаецца вертыкальна ў снег. Пры гэтым яна павінна даходзіць да паверхні глебы.
9.3.	Вагавы снегамер
Вагавы снегамер (рыс. 9.2) выкарыстоўваецца для вызначэння шчыльнасці снегу: адносін масы снегу да яго аб’ёму. Ён складаецца са снегазаборніка, вагаў і рыдлёўкі. Снегазаборнік 1 уяўляе сабой пусты металічны цыліндр вышынёй 60 см, плошчай сячэння 50 см2. Адзін канец цыліндра шчыльна зачыняецца накрыўкай, а другі патоўшчаны і завостраны ў выглядзе пілы. Звонку ўздоўж цыліндра нанесены сантыметровыя дзяленні. Нулявое дзяленне супадае з адкрытым пі-
Рыс. 9.2. Вагавы снегамер лападобным канцом цыліндра. Зверху цыліндра знаходзіцца кольца, што свабодна перасоўваецца і мае почапку, з дапамогай якой снегазаборнік падвешваецца да вагаў.
Вагі складаюцца з металічнай лінейкі 2, на якой маецца шкала з цаной дзялення 5 г; кожная дзясятая рыска абазначана лічбай. Да кручка 3 вагаў падвешваецца цыліндр з узятай пробай снегу. 3 дапамогай прыстасавання 4 вагі са снегазаборнікам утрымліваюцца ў падвешаным стане. Для ўраўнаважання вагаў служыць рухомы груз 5, які свабодна перасоўваецца ўздож лінейкі 2. Праз адтуліну груза бачна шкала вагаў. На ніжнім краі адтуліны маецца рыска, якая служыць паказальнікам пры адліках па шкале вагаў пасля іх ураўнаважання.
Вымярэнні з дапамогай снегамера выконваюць у наступным парадку. За паўгадзіны перад назіраннямі снегамер выносяць з памяшкання, каб ён прыняў тэмпературу навакольнага паветра. Потым удакладняюць месца нуля паказанняў вагаў шляхам узважвання пустога снегазаборніка і вызначаюць адпаведнае дзяленне шкалы вагаў у якасці нуля. Пасля цыліндр снегамера апускаюць завостраным канцом вертыкальна ў снег. Па шкале адлічваюць вышыню снегавога покрыва з дакладнасцю да 1 см, адграбаюць снег з аднаго боку снегазаборніка з дапамогай рыдлёўкі, якая ўваходзіць у камплект снегамера, і акуратна падсоўваюць яе пад ніжні край цыліндра. He аднімаючы рыдлёўкі, вымаюць заборнік са снегу, пераварочваюць яго накрыўкай уніз і ачышчаюць вонкавую паверхню цыліндра ад снегу.
Узятую пробу снегу ўзважваюць. Для гэтага цыліндр падвешваюць да вагаў, прыводзяць іх у стан раўнавагі, адлічваюць і запісваюць колькасць дзяленняў па шкале лінейкі вагаў. У момант узважвання пробы снегу патрэбна стаяць спінай да ветру.
Пры знаходжанні пад снегавым покрывам ледзяной скарынкі вызначаюць яе таўшчыню ў міліметрах.
Шчыльнасць снегу (р, г/см3) вылічваецца шляхам дзялення масы ўзятай пробы снегу на яго аб’ём. Маса пробы роўная 5«, дзе п колькасць дзяленняў, адлічаных па шкале вагаў, a аб’ём складае 50Л см3, дзе h вышыня снегавога покрыва пры ўзяцці пробы. Адсюль шчыльнасць снегу
5« п
50/г 10A
(9.1)
Шчыльнасць снегу вылічваецца з дакладнасцю да сотых, a вынік акругляецца да дзясятых. Вымярэнні праводзяць толькі пры вышыні снегавога покрыва не менш за 5 см. У тых выпадках, калі магутнасць снегавога покрыва складае болып за 60 см, увесь слуп снегу адбіраюць паслядоўна за некалькі разоў. Пры снегамерных здымках робяць тры вымярэнні на адным месцы, а шчыльнасць снегу вызначаюць як сярэдняе з гэтых вымярэнняў.
Запас вады ў снегавым покрыве (Q, мм) вышыня слоя вады, які ўтвараецца пасля раставання снегу, вызначаецца на аснове даных аб шчыльнасці снегу і яго вышыні. Вага вады ўзятай пробы снегу роўная 5«. Паколькі шчыльнасць вады роўная адзінцы, то аб’ём складае таксама 5«. Значыць, калі аб’ём раздзяліць на плошчу сячэння снегазаборніка і памножыць на 10, то можна атрымаць вышыню слоя вады:
5« Ю
0 =	= п.
50
(9.2)
Такім чынам, колькасць дзяленняў, адлічанных па вагах снегамера, адпавядае запасу вады ў снегавым покрыве.
Запас вады ў снезе можа быць вызначаны таксама па наступнай формуле:
2 = Юрй,
(9.3)
дзе р шчыльнасць снегу; h вышыня снегавога покрыва; 10 каэфіцыент для пераводу вышыні слоя вады ў міліметры.
Для вымярэння запасу вады ў снегавым покрыве маецца спецыяльны прыбор, які дзейнічае па прынцыпе вымярэння аслаблення снегавым покрывам патоку гама-промняў ад крыніцы, што знаходзіцца пад снегавым покрывам. Прыбор складаецца з металічнай снегамернай рэйкі, на ніжнім канцы якой знаходзіцца Co60, лічыльніка у-квантаў, пераліковай прылады і схемы, якая мае крыніцу сілкавання.
9.4.	Ландшафтна-маршрутныя снегамерныя здымкі
Акрамя назіранняў на пастаяннай метэапляцоўцы дадаткова праводзяць дэкадныя снегамерныя здымкі па маршруце, які пралягае праз элементы ландшафту, харакгэрныя для навакольнай мясцовасці (розныя формы рэльефу, тыпы расліннасці, яры, лагчыны і г.д.). Пры ландшафтна-маршрутных здымках вышыню снегавога покрыва вымяраюць пераноснай снегамернай рэйкай праз кожныя 10 або 20 м, а шчыльнасць снегу з дапамогай вагавага снегамера праз 100 або 200 м.