Мільярд удараў
Юры Станкевіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 324с.
Мінск 2008
Другі фронт мастацтваў
Юры Станкевіч
Мільярд удараў аловесці апавяданні п’еса
Мінск «Галіяфы» 2008
УДК 821.161.3-32 + 821.161.3-2
ББК 84(4Бен)
С 76
Серыя заснавана ў 2000 годзе
Рэдакцыйная калегія серыі:
Зміцер Вішнёў (галоўны рэдактар), Міхась Башура, Валянцін Акудовіч, Ілля Сін
Станкевіч, Ю. В.
С 76 Мільярд удараў : аповесці, апавяданні, п’еса / Юры Станкевіч — Мінск: Галіяфы, 2008. — 324 с. — (Другі фронт мастацтваў).
ISBN 978-985-6800-81-1
Галоўныя пытанні, на якія шукае адказу Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў — гзта будучыня і лёс нацыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юры Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць гучныя дыскусіі. Аўтар тым не менш етаіць паасобку ад літаратуркых ллыняў, захоўваючы сваю пазіцыю. У зборнік увайшлі свежанашсаныя антыўтопія «Эрыніі», аповесць «Партрэт выпускніка на фоне “адлігі”», п’еса «Гарпіі», шэраг вострасюжэтных апавяданняў. Дзеянне прадстаўленых у зборніку твораў адбываецца ў нашым складаным часе, але на гэтай падставе аўтар выкрышталізоўвае мінулае і мадэлюе будучыню.
УДК 821.161.3-32 + 821.161.3-2
ББК 84(4Бен)
© Сганкевіч Ю. В., 2008
ISBN 978-985-6800-81-1 © Афармленне. ПУВП «Галіяфы», 2008
Мільярд удараў
Аповесці
Эрыніі
Міфы — гэта падзеі, якія ніколі не здараліся, але стала адбываюцца.
Салюстый, IV стагоддзе
* * *
Цягнік з Мегаполіса грукатаў, вывяргаючы дым, які трапляў праз адчыненыя вокны і ў вагоны. У самым куце ля акна сядзеў малады чалавек, апрануты ў танныя тэніску і нагавіцы. На каленях яго месцілася дарожная сумка, а на лоб быў насунуты пашарпаны стэтсанаўскі капялюш. Акрамя яго і яшчэ двух—трох пасажыраў, у вагоне займалі месцы скрозь цёмнаскурыя і яўна выхадцы не з гэтых мясцін. Дзеці іх, рознага ўзросту, з віскам і крыкамі нахабна блыталіся пад нагамі. Вакол знарок брыдкасловілі, нават жанчыны, іншасказальна даючы яму зразумець, хто тут гаспадары.
Але малады чалавек не рэагаваў. Нават, меркаваў ён, калі б яны тут заняліся грумінгам ці пачалі мастурбіраваць — яму пляваць. Ён моўчкі глядзеў у вузкае расчыненае акно, за якім, змяняючыся, праплывалі пустынныя, выпаленыя сонцам краявіды з рэдкімі, убогімі пасёлкамі, і думаў пра сваё.
W * *
Стаяла адчувальная ліпеньская спёка. Слупок тэрмометра часам перавальваў за адзнаку сорак градусаў па Цэльсію ў цені. Шмат людзей, у большасці сталых гадоў, раптоўна паміралі ў гэтыя дні ў сваіх
кватэрах-клетках, не абсталяваных кандыцыянерамі, у ліфтах, на вуліцах, ля крам, у іншых, часам не падыходзячых для такога, месцах. Дэфіцыт энергарэсурсаў у Мегаполісе толькі паглыбляў неспрыяльную сітуацыю; урэшце мала хто на гэта наракаў — пасля Катастрофы і такое існаванне лічылася амаль прымальным: на некалькі гадзін у суткі ўключалася святло, зболыпага нават хадзілі аўто, працавалі крамы і выходзіла некалькі газет.
Сыпгчык КрымПа1 па імені Следак, з націскам на першы склад, але якога ўсе калегі і знаёмыя называлі Слядак (на слэнгу і азначае — следчы), выехаў з адмысловым заданнем у Паселішча. Ускосная прычына, з якой ён адправіўся ў далёкі шлях, была дастаткова кур’ёзнай, з дамешкам не зусім здаровай сенсацыйнасці, але цалкам падыходзячай для яго прыкрыцця.
Мясцовы апантаны на мянушку Імбэцыл, а Слядак адразу вызначыў для сябе, што «паганяла», магчыма, поўнасцю супадае з рэчаіснасцю, дасягнуўшы пэўнага ўзросту, што адпавядала ступені яго палавога выспявання, пачаў паводзіць сябе неадэкватна. Прастымуляваўшы эрэкцыю, ён эякуліраваў у прабірку, а потым разам з двума—трыма непаўналетнімі лавілі якую дзеўку ці жанчыну, валілі яе на зямлю, распраналі і спрабавалі здзейсніць штучнае асемяненне — выліць у яе эякулят.
Участковы паліцыянт у чарговай справаздачы пра злачынствы, якія рэгулярна скіроўваў ва Упраўленне ў Мегаполіс, паведаміў і пра гэта, просячы ў адказ класіфікацыі такога ўчынку і свайго рэагавання, але яму адказалі не зусім дакладна, параіўшы змясціць вар’ята ў ізалятар, а пасля хоць бы і афармляць на прымусовую лабатамію, што ў алошні час даўно ўжо не выконвалася. Потым, пэўна, пасмяяўшыся, на рапарт участковага проста забыліся, але ў зоне Паселішча, як і паўсюль, сярод вялікай колькасці забойстваў адзін за другім адбыліся два
1 КрымПа — Крымінальная Паліцыя.
не зусім ардынарныя смяротныя выпадкі з прыкметамі гвалту, якія рэхам адгукнуліся і ў Мегаполісе. Сюды з гэтай прычыны, а яна і была асноўнай, і выехаў сышчык Слядак. Смяротныя выпадкі ніякага дачынення да Імбэцыла не мелі, у іх было шмат загадкавага, адбыліся яны на возеры ля Паселішча, і Слядак павінен быў у сціслыя тэрміны высветліць абставіны і разблытаць справы, аб’яднаныя ў крымінальным Упраўленні ў адну. Фармальна, для прыкрыцця, ён прыбыў па заяве на Імбэцыла. Ва Упраўленні нічога супраць не мелі, хіба што ўвялі ў курс справы мясцовага ўчастковага.
Слядак быў русавалосы, са светлымі вачыма, высакарослы трыццацігадовы мужчына, без прыкмет атлусцення і валасатасці на целе. Вьпгік этнічна блізкага шлюбу — бацька яго, жмудзін, паходзіў з Балтыі, а маці з беларускай сям’і — ён даволі змушана ўпісваўся ў стракатае навакольнае асяроддзе, у якім белае насельніцтва, нават у глыбокай правінцыі, было ўжо ў значнай і пагражальнай меншасці.
Урэшце ён праціснуўся да выхаду і пакінуў вагон. Мінуўшы абшарпаны будынак станцыі, ён рупіыў у напрамку да шэрых аднаі рэдка двухпавярховых будынкаў — гэта і было Паселішча.
Участковы ўжо чакаў яго. Слядак ведаў яго мянушку, дадзеную мясцовымі — Шэрыф. Шэрыф аказаўся налітым сілай каржакаватым мангалоідам, распісаным на бачных участках цела, акрамя твару, шматлікімі «тату».
«Так, — сказаў ён Следаку, як толькі яны паціснулі адзін аднаму рукі. — Вычварэнца я трымаю ў нашым пастарунку. Дарэчы, вы б там, у Мегаполісе, паспрыялі, каб мне далі якога памочніка. Адзін я тут, вядома ж, не магу даць рады: вы ж ведаеце, усё скрыміналізавана, прагніло, тых, хто сумленна працуе меншае, і яны ўжо не могуць абараніць сябе».
Слядак уважліва агледзеў яго і выцер лоб насоўкай — было па-ранейшаму нязвыкла горача.
«Прызначце каго з тутэйшых самі», — параіў ён.
«Гэта немагчыма, бо тут свае законы. Ад страху ніхто на такое не рызыкне».
«Бяспраўе не толькі тут у вас, яно паўсюдна», — сказаў Слядак.
Абодва замаўчалі, прыглядаючыся адзін да аднаго. Сонца пераходзіла ў зеніт. Бязлітасная ліпеньская спёка апальвала іх твары. 3 далёкай мячэці пачуліся гукі паўднёвага намазу.
«Я тут агледжуся, — пасля непрацяглага роздуму сказаў Слядак, — пажыву пару—тройку дзён. A пакуль мне трэба дзесьці спыніцца. Нашы нескладаныя справы пачнём вырашаць ужо заўтра».
Шэрыф задумліва нахмурыў лоб. Яго раскосыя вочы ўтаропіліся ў нябачную кропку. *
«Вам можна «кінуць косці» ў старога Крэза, — урэшце сказаў ён. — Той жыве адзін, праўда, не надта сімпатызуе людзям, так што можа і адмовіць. Станоўчае тое, што ў яго хаце ёсць прыбудова і няма клапоў».
«Крэз — гэта прозвішча ці «паганяла»?» «Паганяла».
He згаворваючыся, яны рушылі з месца. Вострыя вочы Следака выхоплівалі фрагменты заняпаду: закіданыя смеццем люкі каналізацыі, брудныя лужыны, зграі варон, якія неймаверна размножыліся, і не толькі тут, пасля Катастрофы, спітыя твары нестарых яшчэ мужчын і жанчын. На кароткі міг туга авалодала ім, але ён звыкла вярнуў сябе ў стан штодзённых спраў і клопатаў.
«Што так? — працягваў размову Слядак. — Чаму такая мянушка? Ён што, такі багаты? Крэз — хаха...»
Шэрыф сплюнуў пад ногі.
«Ён бедны, як мыш з мячэці. Пэўна, мянушка і дадзена ў насмешку, ад процілеглага. Жартаўнікоў хапае».
«Вы сцвярджаеце, што ён амаль адзіны ў гэтым квартале, у каго чыста?»
«Так, ён вельмі ахайны. Тут па начах не толькі забіваюць, а і гадзяць адна групоўка друтой, a больш белым: выкідваюць смецце абы-куды. Ну a ён прыбірае, на беразе возера асабліва. Яго лічаць юродам».
«Ён мясцовы?» — спытаў Слядак.
«Жыве тут даўно, а сам з Мегаполіса. На ім у мінулым адна «ходка».
«I якая?» — пацікавіўся Слядак.
«Мутняк. He за «дзялюгу», наколькі я зразумеў. Я зрабіў запыт праз Сеціва і вось што даведаўся. Гадоў дваццаць назад ён лічыўся буйным навукоўцам, вёў нейкія распрацоўкі, адсядзеў тэрмін і там быццам пашкодзіўся ў розуме. У іх, «вучоных дзятлаў», гэта здараецца часта, — Шэрыф выдаў з горла нешта накшталт кароткага хіхікання. — Ну а потым пачаліся зачысткі, пасля — Катастрофа, але ён ужо апынуўся тут, у Паселішчы. Спачатку за ім нават сачылі, ён павінен быў штодня адзначацца ў мяне на ўчастку, а потым плюнулі і ўвогуле запамятавалі. Ён, на іх думку, цяпер не ўяўляе небяспекі».
«А на вашу?» — спытаў Слядак.
Шэрыф задумаўся на некалькі секунд.
«На мой погляд, ён і цяпер небяспечны. Але вар’ят. Небяспечны вар’ят, ха-ха...»
«Дык ён белы?»
«Так».
Яны ішлі па доўгай, амаль прамой вуліцы, імкнучыся трымацца зацені. Групы падлеткаў, частка якіх у сезон працавала на плантацыях, a цяпер альбо займалася дробным крадзяжом, альбо, брыдкасловячы, суткамі бадзялася вакол будынка школы, замест якой, тлумачыў Шэрыф, як і ў іншых месцах, тут быў цяпер створаны забаўляльны комплекс.
Слядак уважліва разглядаў жылыя блочныя каробкі дамоў, якія больш нагадвалі баракі: з нізкімі, амаль плоскімі дахамі, комінамі над імі і маленькімі вокнамі. Часам яны перамяжоўваліся драўля-
нымі сялянскімі хатамі. Ля брамак і веснічак цёмнаскурыя дзеці і падлеткі адразу ажыўляліся пры іх набліжэнні. Яны яўна былі незадаволеныя ці рабілі такі выгляд і паводзілі сябе даволі нахабна: нешта гучна выкрыквалі, курчыліся і за спінай pa61 лі непрыстойныя жэсты.
«Нам не вельмі радыя», — пахмурна заўважыў Слядак.
«Да мяне яны прывыклі, а вы — белы, чужынец».
Дзве дзяўчынкі, мулаткі, мяркуючы па колеры скуры, з бояззю пазіраючы на Шэрыфа, наблізіліся да Следака і спыталі таго, ці не знойдзецца ў яго цыгарэты.
«Вось, — заўважыў, гыркнуўшы на іх Шэрыф, — праз год—два яны пойдуць па руках, а потым апынуцца ў бардэлях. Адзіная для іх перспектыва».
Слядак прамаўчаў. Думкі яго перакінуліся на іншае, а дакладна — на тую справу, па якой ён сюды прыбыў.
Першае забойства, а не няшчасны выпадак, як спачатку наўмысна яго класіфікавалі ва Упраўленні, адбылося каля двух тыдняў назад. Забіты — старэйшына шматлікай мясцовай цёмнаскурай групоўкі Іларыён — быў даволі багатым чалавекам і меў уплывовых сваякоў у Мегаполісе, якія адразу пачалі патрабаваць вышуку. Старэйшына, а паводле іх звычаяў купацца ў вадзе было забаронена, выраіпыў паплаваць па возеры ў спецыяльна прыстасаванай для яго надзіманай гумавай камеры-лодцы без суправаджэння целаахоўніка. Камеру к вечару знайшлі, але пустую. Ларыён, як тут яго звалі, знік. Слядак ведаў, што дыягностыка смерці ад утаплення часта бывае цяжкай, толькі комплекс прыкмет і выкарыстанне лабараторных метадаў даследавання дазваляюць правільна ўстанаўліваць прычыну. Тым не менш пасля таго, як труп з утварэннем гніласных газаў усплыў — а тады, як і цяпер, было вельмі спякотна, — прыбылы судмедэксперт, якога за-