• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мільярд удараў  Юры Станкевіч

    Мільярд удараў

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 324с.
    Мінск 2008
    75.5 МБ
    Змрочная. Анягож.
    Цэязар. Тады слухай уважліва: як толькі я табе дам знак, падсыпеш ім, траім, у конаўкі. Гэта ворагі імперыі і Правадыра.
    Змрочная (не вагаючыся). Зробім.
    Цэнзар. Рады, што ў табе не памыліўся. Я далажу пра цябе камандаванню.
    Заслона.
    VI.
    Абое — Цэнзар й Змрочная — зноў праціскваюцца ў схрон, дзе Міралюб якраз заканчвае спяваць. Дзяўчаты ўзнагароджваюць яго робленымі апладысментамі. «Чорт ведае што» — незадаволена бурчыць Марка. Янус і Севярын красамоўна пераглядваюцца.
    Міралюб. Цяпер пазнаёмімся бліжэй — толькі спачатку вып’ем і закусім. (Звяртаючыся да парламенцёраў.) Так, хлопцы?
    Янус. He па тое мы прыйшлі, Міралюб! Пі сам!
    Міралюб. Але ж і гэта трэба! Няўжо з намі чаркі не возьмеце?
    Севярын (нерашуча). Хіба што вады. Вады я б выпіў. Горача тут у вас, душна!
    Марка. Вады і я вып’ю. Яна з зямлі нашай цячэ.
    Цэнзар (лісліва). Ну, а мы свайго пітва вып’ем. Як кажа прымаўка: мужык пойдзе на ўсё, каб толькі не піць простую ваду. (Звяртаецца да Змрочнай, неўпрыкмет для парламенцёраў робячы ёй знак.) Налей ім, што просяць. А мы крапчэйшае пітво ўжывем.
    Змрочная бярэ збанок з вадой і, павярнуўшыся спінай, высыпае туды з пухірка, што перад гэтым даў ёй Цэнзар. Ставіць збанок на стол, збірае тры конаўкі і налівае туды ваду.
    Янус (раптам жорстка). Няхай, толькі вы самі спачатку выпіце!
    Цэнзар (роблена). Ваду салам не закусваю. «Калі вы такія баязліўцы...
    Хутканогая. Якія вы недаверлівыя! Пасля лазні ігіць хочацца! (Хапае конаўку і п’е да дна.) Ну, а цяпер я і што мацнейшае паспрабую. I паесці б. О-о, сала!
    Парламенцёры. падстаўляюць конаўкі, у якія Змрочная налівае са збана. Адначасова Міралюб і Цэнзар наліваюць у свае конаўкі з бутлі. Усе п’юць.
    Непрацяглая паўза.
    Цэнзар (нервова). Ну, а зараз мы вып’ем за Правадыра. (Зноў налівае сабе і Міралюбу.) I за перамогу. А потым і закусім.
    Хутканогая (напаўголасу). Ай, а ў мяне нешта страўнік. (Устае з месца, але неяк няўпэўнена.)
    Змрочная (устрывожана). Табе блага?
    Хутканогая (ускоквае і хапаецца за горла). на! Мне душна! Паветра!
    Цэнзар. Адчыніце дзверы! (Прасоўваецца да сцяны, дзе на цвіках вісіць зброя.)
    Раптам Хутканогая хрыпіць, валіцца на падлогу і б’ецца ў канвульсіх на падлозе.
    Янус (да Цэнзара). Назад!
    Марка (раптпам бляднеючы). Яны што — атруцілі нас?
    Севярын (крычыць). Зброя! Мой аўтамат! (Ірвецца да сцяны, на якой вісіць зброя, зрывае аўтамат.)
    Янус. Нас атруцілі! (Таксама ірвецца да зброі.)
    У схроне агульная паніка і звалка, жаночы віск і брудная лаянка. Марка амаль прарваўся да зброі, і рукі яго цягнуцца да аўтамата. У гэты момант Цэнзар выхоплівае з кішэні наган і страляе яму ў спіну. Але таксама падае ад кулі Севярына. Міра люб хапае са сцяны свой пісталет і разраджае ледзь не палавіну абоймы ў Януса. Наступае цішыня. У дзверы ўрываюцца людзі атрада Міралюба.
    Цэнзар (стогне). Я паміраю, дапамажыце... (За ціхае, торгаючы нагамі.)
    Севярын. Я выканаў заданне! (Падае на падлогу і памірае.)
    Міралюб (пачынае лічыць). Раз, два, тры, чатыры. (Звяртаючыся да тых, хто спрабуе вынесці целы.) Пачакайце. Раз, два, тры, чатыры, пяць. Ага! Быццам правільна! Цяпер выносьце!
    У схроне лусцее. Трупы выносяць. Змрочная, нібы аслупянеўшы, стаіць у куце. Міралюб выглядае ў дзверы і кажа: «О, снег пайшоў!» Зноў лічыць, загінаючы пальцы: «Раз, два, тры, чатыры, пяць...» Звяртаецца да Змрочнай: «Цяпер я здолею выкласці сваё імя». Падыходзіць да дошкі, бярэ крэйду і пііаа:
    МІРАЛЮБ
    Змрочная (нібы апраўдваючыся). Гэта ўсё ён, Цэнзар. Мне іх нават шкада. Асабліва сяброўку. He ведаю, што і рабіць.
    Міралюб. Распранайся.
    Нібы ачуняўшы, Змрочная пачынае распранацца. У цішыні марудна апускаецца заслона.
    Рабочыя выносяць дэкарацыі. Якраз у гэты момант з’яўляюцца Вядучы і Вядучая. Яны спыняюць рабочых, якія. нясуць чорную школьную дошку і звяртаюцца да залы.
    Вядучая. Адзін святы сказаў: «Каб адчуць дотык духа цемры, трэба самому быць светлым». Хіба сталі мы светлымі, нават калі пераўтварыліся ў герояў? Хіба не правальваецца ў яму ўвесь наш свет? I хто з вас цяпер ўпэўнена скажа, што гэты свет правільны?
    Вядучы. Знішчыўшы сваіх лепшых сыноў і дачок, вы наклікалі Божы гнеў, і цяпер кучы агіднага бруду і гною ляжаць перад вашымі дамамі, сонца паліць іх, і нясцерпны смурод стаіць у паветры, з якога ў любы момант могуць зноў зляцець усюдыісныя, пражэрлівыя Гарпіі...
    Юнак бярэ анучу і сцірае ўсё напісанае, у тым ліку і слова «МІРАЛЮБ». Пійіа зверху замест яго слова: «ЭПІЛОГ». Пераламвае на дзве часткі крэйду і аддае адну дзяўчыне. Яны пачынаюць адначасова пісаць кожны на сваёй палавіне:
    Юнак: Магутны Божа, уладар
    Дзяўчына: Над нашым краем
    Юнак: Сусветаў
    Дзяўчына: ціхім і светлым
    Юнак: Вялікіх сонцаў і сэрц
    Дзяўчына: Рассып праменні
    Юнак: малых
    Дзяўчына: сваёй хвалы...
    Дапісваюць верш.
    Канец.
    Зьмест
    Аповесці.			5
    Эрыніі	7
    Партрэт выпускніка на фоне «адлігі» 	80
    Апавяданні	127
    Пакупнік сноў	129
    Мёртвая кропка	144
    Мільярд удараў	155
    Забілі негра	170
    Сястра мая, Света	175
    Клон Чэ і яго жонка	182
    Вельмі смачная рыба фугу	197
    цацка ад творцы	205
    Настаўнік спеваў і цемра	214
    Фотаздымак з ваўчыцай	224
    Прытча пра жука-чарнацёлку	230
    Кармушка для сініц	238
    Яйка зязюлі павінна быць выседжана	246
    Стрыечніца	256
    Тэрыторыя шчасця	273
    П’еса	  277
    Гарпіі	279
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Другі фронт мастацтваў
    СТАНКЕВІЧ Юры Васільевіч
    МІЛЬЯРД УДАРАЎ
    Аповесці, апавяданні, п’еса
    Рэдактар Леанід Галубовіч
    Дызайн вокладкі Сяргей Ждановіч Карэктар Марына Салавей Адказны за выпуск Уладзімір Гніламёдаў
    На вокладцы выкарыстаная карціна невядомага мастака «16 кастрычніка» (з прыватнай калекцыі Змітра Вііпнёва)
    Падпісана да друку 11.04.2008. Фармат 84x108 1/32 Папера афсетная. Гарнітура «Скулбук». Друк афсетны. Ум. друк. арк. 17,01. Ул.-выд. арк. 17,88. Наклад 300 асоб.
    Замова №
    Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства «Галіяфы» Лй № 02330/0150300 ад 04.2008 г.
    220039, г. Мінск, вул. Брылеўская, 11-44.
    E-mail: vish@bk.ru ww. goliafy .com
    Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Медысонт». ЛП № 02330/0056748 ад 22.01.2004 г.
    220004, г. Мінск, вул. Ціміразева, 9
    Кніжная серыя “Другі фронт мастацтваў” заснаваная ў 2000 годзе суполкай радыкальных літаратараў “SCHMERZWERK”:
    За 8 гадоў выйшлі кнігі аўтараў:
    Альгерда Бахарэвіча, Юрася Барысевіча, Адама Глобуса, Вальжыны Морт, Алеся Бычкоўскага, Сяргея Кавалёва, Змітра Вішнёва, Іллі Сіна, Вікі Трэнас, Вольгі Гапеевай, Валянціна Акудовіча, Віктара Жыбуля, Джэці (Веры Бурлак), Пятро Васючэнкі, Міхася Башуры, Ірыны Шаўляковай, Уладзіміра Боські, Ганны Кісліцынай, Людкі Сільновай, Сэмюэля Бэкета (пераклад Віталя Воранава), Андрэя Бурсава, Андрэя Хадановіча, Леры Сом, Усевалада Гарачкі, Дзяніса Хвастоўскага, Андруся Белавокага, Змітра Пляна.
    Выдавецтва ‘Таліяфы” рыхтуе да друку (2008 — 2009)
    Серыя “Другі фронт мастацтваў”:
    — Валянцін Акудовіч, “Дыялогі з Акудовічам”. Размовы, дыскусіі, рэфлексіі і палемікі — Аляксей Талстоў. “Бег”. Раман
    — Аляксей Талстоў. “Мінакі”. Раман
    — Пятро Васючэнка. “Ад тэксту да хранатопа”. Артыкулы, эсэ, пятрогліфы
    — Мікола Касцюкевіч. “Колеры”. Паэзія і проза — Юрась Пацюпа. “Зялёны яблык”. Тэксты, інтэрпрэтацыі, каментары
    — Зміцер Плян. “Фрагмэнты закаханага”. Паэзія — Алесь Туровіч. “АКТ”. Маніфесты, артыкулы, эсэ, даклады
    — Ілля Сін. “Тэатральныя дэманы”. Кніга трансгрэсіўнай прозы
    — Ілля Сін. “Ці баліць папяроваму чалавечку?” — Міхась Башура. “Стойкі алавяны ваяка”. Вершы і проза
    — Зміцер Віпшёў. “Замак пабудаваны з крапівы”. Проза — Юрась Варысевіч. “Ілюмінацыі”. Афарызмы і мініяцюры — Юрась Барысевіч. “Шэрае сонца”. Доследы літаратурна-мастацкага андэграўнду
    — Віка Трэнас. “Экзістэнцыйны пейзаж”. Паэзія
    — Віка Трэнас. “Лабірынт”. Крытыка
    — Вольга Гапеева. “Непараўнальная лінгвістыка. Асновы”. Проза
    — Інэса Кур’ян. “Бэзавы бамжак”. Раман
    — Арцём Кавалеўскі. “Аддаленасць і адданасць”. Паэзія і лірычная проза
    — Ірьша Шаўлякова. “Сапраўдныя хронікі Поўні”. Артыкулы, эсэ
    — Міхась Южык. “Баль на канаце”. Крытыка
    Выдавецтва ‘Таліяфы” рыхтуе да друку (2008 — 2009)
    Серыя “Другі фронт мастацтваў”:
    —	Віктар Ываноў. “Асарці”. Проза, п’есы, паэзія
    —	Анка Упала. “Каворная сьвішнасьць”. Казкі для дарослых
    -	Вера Бурлак, Віктар Жыбуль. “Забі ў сабе Сакрата’”. Вершы
    -	Віктар Жыбуль. “Сталэліі”. Вершы
    —	Віктар Жыбуль. “Дзяцел і дупло”. Вершы
    —	Вера Бурлак. “Дзеці і здані”. Вершы, апавяданні, п’ескі
    —	Таццяна Нілава. “Готыка тонкіх падманаў”. Вершы
    —	Андрэй Федарэнка. “Сечка”. Эсэ
    —	Уладзімір Гніламёдаў. “Паэзія: набыткі і тэндэнцыі”. Навуковыя даследаванні
    Серыя “Адсутнае беларускае мастацтва”:
    —	Алесь Родзін. Каталог рэпрадукцый
    —	Пятро Васілеўскі. “Рэтраперспектыва”. Артыкулы, эсэ
    —	Віктар Жыбуль. “Жыцьцяпіс беларускага футурыста”. Дакумэнтальны нарыс пра Паўлюка ПІукайлу
    Серыя “Калекцыя беларускай фантастыкі”:
    —	Серж Мінскевіч. “Сад замкнёных гор”. Квазіфэнтэзі — Алесь Бычкоўскі. “Анамалія”. Фэнтэзі
    Серыя “Партрэты польскай літаратуры”:
    —	“Вертыкальны трыптых”: Польская авангардная паэзія (Пераклад I. Кур’ян)
    Дзіцячая серыя “Сланечнікі”:
    —	Алан Аляксандр Мілн. “Файны Пуф і ўсе хто з ім” (пераклад з англійскай I. Кур’ян)
    —	Алан Аляксандр Мілн. “Паветка на Пуфавым узлеску” (пераклад з англійскай I. Кур’ян)
    Серыя “XXI стагоддзе: паэтычныя далягляды”:
    — Уладзімір Несцяровіч. “Сто дарог”. Паэзія
    Самыя неверагодныя з'явы сённяшняй рэчаіснасці, яркія і часам трагедыйныя сітуацыі нашых дзён намаляваў у апавяданнях і аповесцях Юры Станкевіч <.. .> Творы пазначаны сучасным падыходам да прабдем новага часу: тут раскрываюцца негатыўныя моманты, якія ўварваліся ў наша жыццё бездухоўнасць, раз'яднанасць, адсутнасць ідэалаў, страта чадавечнасці.
    Нягледзячы на гэта, перамагаюць чадавекадюбсгва, духоўны пачатак, шчырасць і спробы адшукаць праўду жыцця.
    Уладзімір НАВУМОВГЧ
    Ю. Станкевіч не гудяе і не збіраецца гуляць з чытачом у аніякія папулярныя гульні — ні ў гастранамічныя, ні ў ідэалагічныя, дзе найпрасцей схлусіць чалавеку адьбо прыўкрасіць ягоную рэчаіснасць, чым адкрыць вочы на Зло, якому немагчыма не супрацьстаяць, каб выжыць, даючы, можа, апошні шанец Дабру на абарону чалавечнага ў чалавеку, родавага ў народзе, нацыянальнага ў айчынным.