Мільярд удараў
Юры Станкевіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 324с.
Мінск 2008
ецца? Чаму па двое, па трое маладых людзей прыпаркаваўпіы свае іншамаркі, знікаюць за дзвярыма, прычым некаторыя з іх, як ён заўважыў, на падпітку?
Змітрок Дашкевіч прайшоў крыху далей — па другім баку вуліцы і спыніўся перад адным з пад’ездаў пяціпавярховай «хрушчоўкі». Ён чакаў нядоўга. 3 пад’езда нетаропка выйшла жанчына яўна пенсійнага ўзросту, з пекінесам на ланцужку. Сабака аж заходзіўся ад жадання кудысьці бегчы. На галаве жанчыны быў капялюшык ад сонца, a на вачах цёмныя акуляры.
— Паслухайце, — адразу спытаў яе Змітрок Дашкевіч. — Вы не падкажаце, што знаходзіцца ў тым доме? — I ён кіўнуў у бок двухпавярховага будынка, за агароджай якога знікла Аня.
На вуснах жанчыны з’явілася нета накшталт саркастычнай усмешкі.
— А вы хіба не ведаеце? Масажны салон.
— А канкрэтна? Па-мойму, вы нешта не дагаворваеце. Скажу вам праўду: мая сястра кажа, што ўладкавалася сюды на працу — вучыць дзяцей. Я прыйшоў даведацца. Тут нешта не тое.
— А вы б спыталі ў яе, што там за праца, — у голасе жанчыны адчувалася ўжо і жаданне пазласловіць. Вы аповесць Купрына «Яма» чыталі? Ну, дык вось тут такая ж самая яма. He будзьце наіўным.
Сабака ўжо цягнуў жанчыну прэч. Змітрок Дашкевіч машынальна падзякаваў і... скіраваў назад, да дома.
Ён ужо не раздумваў, што яму рабіць. Але спачатку трэба было ўпэўніцца на свае вочы, чаму стрыечніца менавіта тут і прымаць нейкае рашэне.
Разняволеным крокам ён мінуў брамку, прайшоў па асфальтавай дарожццы і націснуў ручку дзвярэй.
Коратка стрыжаны мацак, які сядзеў у холе і размаўляў па радыётэлефоне, слізнуў па ім вачыма і запаволена падняўся насустрач.
— Вы хто такі? У нас па запісе.
— Кліент, — знарок туманна адказаў Змітрок Дашкевіч.
— Нешта я вас не памятаю.
— За «вертухая» тут? — наблізіў яго да канкрэтыкі Змітрок Дашкевіч і дадаў: — Я прайду.
— Вам да каго? — крыху пацішэў мацак.
— Да Ані.
— Якой? Тут у нас іх некалькі.
— Да «бульбашкі».
— А-а, у яе ж быццам сёння вольны дзень.
— Дамова ў нас. Ды што ты парышся, братан? — перайшоў на «ты» Змітрок Дашкевіч. — Каго прэсуеш?
— Ну, згода, знялі тэму. Праходзь, — мадак, у якога якраз засігналіў мабільнік, вярнуўся ў крэсла.
Змітрок Дашкевіч адразу ўзняўся на другі паверх і апынуўся ў доўгім калідоры, па баках якога месціліся пакоі з нумарамі на дзвярах, і раз-пораз узнікалі чыесьці нетаропкія постаці. Нейкая ўскудлачаная дзяўчына ў шортах на яго пытанне тыцнула пальцам у адны з дзвярэй.
— Тут.
Стрыечніца Аня сядзела ў крэсле за невялічкім столікам, на якім стаяла напаўпустая бутэлька віна і пара пласцікавых аднаразовых талерак. Побач з ёй, але на канапе ўладкавалася фарбаваная пад ружовы колер дзяўчына з лялечным тварыкам. Абедзве палілі цыгарэты.
Пабачыўшы брата, стрыечніца быццам і не здзівілася.
— Усё-такі высачыў, — сказала яна, крыва ўсміхнуўшыся. — Ну, давай, гавары!
— Я пайду, — адразу спахапілася яе суразмоўніца і, не марудзячы, выйшла.
— Збірайся, — сказаў Змітрок Дашкевіч сястры. — Я не хачу ведаць, чым ты тут займаешся, але мы адсюль ад’язджаем. I лепш нават зараз. Пой-
дзеш у гасцініцу, дзе я спыніўся, і пабудзеш там, пакуль я прывязу білеты на цягнік.
— Я не паеду.
— Гэта яшчэ чаму? — спытаў ён і прысеў на KaHany, дзе дагэтуль сядзела ружовая дзяўчына.
— У асноўным — ты ведаеш.
— Я ўжо ведаю, што ты ў яме. Трэба выбірацца. Я выклікаю таксі.
— Пакінь мяне ў спакоі. Я сама адказваю за сябе.
— Твая маці захварэла. Што я ёй скажу?
Стрыечніца тыцнула цыгарэту ў сподак.
— Скажы, што ў мяне ўсё добра. Я прыеду. Пасля.
— Хто тут у цябе, да слова, крышуе? Я хачу з ім пагаварыць. Я бачыў тут людзей, якіх на выгляд не назваў бы славянамі, як бы не захацеў. Ты разумееш, што такія людзі спачатку завабліваюць, a потым апускаюць з нечалавечай жорсткасцю? Хіба ты не чула, што беспрытульным дзецям яны выламваюць рукі і ногі, калечаць старых, адбіраюць у іх дакументы, а потым саджаюць на асфальт жабракамі?
— Змоўкні! — стрыечніца раптам затрэслася ў плачы.
— Дзе твае дакументы? Пашпарт пры табе?
— He. Забралі.
— Ідыётка! Пра што ты думала, калі даверылася ім?
Раптам слабая надзея абудзілася ў ім.
— Скажы, можа ты і праўда толькі мамчыш чыёсьці дзіця? Я бачыў у цябе на руках...
— Справа ў тым, што гэта маё дзіця, — праз паўзу выціснула прызнанне стрыечніца.
— Ад каго яно?
— Табе якая справа?
— Ну добра. Забяром і дзіця. Збірайся.
— He.
— Можа ты ўсё-такі раскажаш, як сюды трапіла?
— Другім разам.
— Што ж, тады я сам разбяруся.
— He хадзі! — паспела азвацца Аня, але ён ужо выскачыў у калідор.
Двое жукаватых качкоў якраз ішлі яму насустрач.
— Гэй, пацаны, — звярнуўся да іх Змітрок Дашкевіч. — Хто тут у вас хату трымае?
Жукаватыя пераглянуліся.
— Навошта табе?
— Значыць, хачу пазнаёміцца. Справа ёсць.
Утраіх яны спусціліся на першы паверх. Пахлопаўшы на ўсялякі выпадак яго па кішэнях — як ён здагадаўся, на наяўнасць ствала — жукаватыя завялі яго ў бакавы пакой.
За сталом з ноўтбукам і некалькімі тэлефонамі сядзеў усходняга тыпу каржакаваты, без аніводнага валаска на галаве, жаўтаскуры мужчына сярэдніх гадоў, амаль карлік, толькі шыракаплечы, з масіўным залатым ланцугом на шыі. Напаўвар’яцкія чорныя вочы яго ўтаропіліся на тых, хто ўвайшоў.
— Гэту хату вы трымаеце? — спытаў яго Змітрок Дашкевіч.
— Хто гэта? Мент? — звярнуўся да качкоў карлік. — Што яму трэба?
— Базар у яго...
— Давай па справе і ў трох словах: што хочаш?
— Я не мент. Сястру маю, Аню-«бульбашку» адпусціце з богам, — сказаў Змітрок Дашкевіч. — Папіпарт вярніце, і зараз.
— А-а, вось яно што. Прэд’ява, значыць? А ты з «бульбашыі» прыбьгў? Ат я радуюся... А ў вас там, як я чуў, не людзі жывуць, а лахі. — (ён зрабіў націск на апошні склад.) — Гэта праўда?
— Сястру — адпусціце...
— А мы яе сюды звалі? Вось, няхай табе мае гракі скажуць. У нас — масажны салон. Яна, так бы мовіць, прафесію засвоіла. I — не малалетка. Яна, што — цябе сюды паслала? Па пашпарт?
— Усё гэта — вада. Давайце па справе.
— Ну, ты мне ўвесь кайф абламаў. Мо цябе ў карты прайграць? — весяліўся карлік. — Дык ты не парся, усё устаканіцца, ха-ха!
Качкі лісліва захіхікалі.
— Аньку сюды! Хутка! — раптам сагнаў усмешку з твару карлік.
Прывялі стрыечніцу Аню. У вачах яе з’явіўся страх, і Змітрок Дашкевіч зразумеў, што дабром усё гэта не скончыцца.
— Значыць, ты, Аня, пашпарт хочаш і зліняць намылілася? Так?
Стрыечніца маўчала.
— А колькі бабла ты нам павінна — ты ведаеш? Можа, падлічыць?
Стрыечніца Аня раптам затрэслася ў плачы.
— Вы з бабай пра жыодё не вырашайце, — сказаў Змітрок Дашкевіч. — Я за ўсё адкажу.
— Аня, выйдзі.
Стрыечніца выйшла.
— Дваццаць штук. Гатоўкай, — сказаў карлік. — Думай хутчэй.
— Што ж, я пакуль пайду. Пагаворым у іншым месцы.
— Вы чулі? — спытаў карлік, — які мутняк вярзе гэты тормаз? Ён жа мне пагражае! Ён з’ехаў з разьбы, не інакш. Ды навучыце яго жыць, ха-ха.. Праводзьце адпаведна!
Быццам гэтага чакалі, «качкі» накінуліся на яго і, схапіўшы за рукі, пацягнулі вонкі. У холе да іх далучыўся і «вертухай». Білі ўтраіх ужо на ходніках, потым на асфальце.
* * *
Ачуняўшы, ён з трэцяга разу спыніў таксі. Таксіст неахвотна і падазрона аглядзеў яго, але грошы наперад узяў і адразу палагоднеў.
— У бліжэйшы ламбард, — папрасіў яго Змітрок Дашкевіч.
У ламбардзе яго ветліва сустрэў малады чалавек з прылізаным праборам на яйкападобнай галаве.
Змітрок Дашкевіч зняў з рукі гадзіннік і паклаў на стойку.
— Можна дамовіцца без афармлення, — сказаў ён. — Я наўрад ці сюды вярнуся.
Малады чалавек пачаў старанна вывучаць гадзіннік, паклікаў яшчэ аднаго — пэўна, больш уплывовага дзялка.
— У вас нешта дрэннае з тварам, — заўважыў той. — Урэшце, гэта ваша праблема, хоць мы можам прапанаваць вам асвяжыцца. Вы з кімсьці пасварыліся? #
— Я спяшаюся, — сказаў Змітрок Дашкевіч. — Давайце па сутнасці. Я прапаную вам «ролекс» за палавіну кошту.
— «Штуку» гатоўкай.
— Паўтары. Вы ведаеце лепш за мяне, што гадзіннік каштуе ў дзесяць разоў больш. Інакш я паеду ў іншае месца.
Яны пераглянуліся.
— Згода. Няхай па-вашаму.
Змітрок Дашкевіч забраў грошы і выйшаў вонкі. Таксіст чакаў яго як і абяцаў.
— А зараз, — сказаў яму Змітрок Дашкевіч, — паедзем у бліжэйшую краму, дзе гандлююць зброяй. Дзеці, бач ты, цікавяцца пнеўматыкай.
Крама знайшлася хутка. У гэты час там было адносна пуста. Прадавец, малады мужчына бандыцкага выгляду, не выказаў аніякага здзіўлення, пабачыўшы нецярплівага наведвальніка са свежым крывападцёкам на твары.
— Чым цікавіцеся? — спытаў ён. — У нас, дарэчы, шырокі выбар. Усё, так бы мовіць, для самаабароны: пнеўматычныя і газавыя вінтоўкі, карабіны, пісталеты, рэвальверы. Ёсць проста пугачы, камуфляж. Ад сапраўднай зброі не адрозніш.
— Мне натура трэба, — сказаў Змітрок Дашкевіч. — Я заплачу, як належыць.
— Ну, не кісла, — усміхнуўся прадавец, але быццам і не здзівіўся. — Вы, гэта, не заходзьце з поўначы. Вы хто? Мент?
— А што — падобны?
— Ды не вельмі. Бачу, што не мясцовы. Акцэнт. Але цяпер нікому нельга давяраць. Жыццё такое.
— Рызыка аплочваецца ўдвая.
Запанавала кароткая паўза.
— Што трэба? — раптам, панізіўшы голас, спытаў прадавец. — Коратка. У выглядзе намёку. А я можа зразумею, а можа і не.
— Калісьці з «макарам» сябрукаваў, — сказаў Змітрок Дашкевіч.
— Дзве «штукі».
— Згода. I запасную абойму ў дадатак.
У падсобцы ён атрымаў пісталет, аглядзеў яго, праверыў і адлічыў грошы.
— Тавар не засвечаны. I вы мяне ніколі не бачылі, як і я вас, — сказаў на развітанне прадавец.
* * *
У таксі, па дарозе назад, Змітрок Дашкевіч раптам, на здзіўленне самому сабе, супакоіўся. Уражанне было такое, быццам ён прыняў двайную дозу транквілізатара. Прычына таму, як ён адразу зразумеў, простая: пісталет за поясам і запасная абойма ў кішэні. Зараз ён вернецца да таго двухпавярховіка за агароджай і настане, як кажуць, момант ісціны. Урэшце, не ён хоча гэтага і не ён вінаваты ў тым, што адбудзецца. Такое жыццё. Як каму пашанцуе. Можна пражыць яго ціха, спакойна, трываць прыніжэнні, а можна і наадварот трапіць у нерат выпадковасці, бо раны могуць і загаіцца, але ж абраза — ніколі. Яму таксама можна вярнуцца дадому і жыць далей з гэтай абразай. Але ён не здо-