• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мільярд удараў  Юры Станкевіч

    Мільярд удараў

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 324с.
    Мінск 2008
    75.5 МБ
    лее. Ён недастаткова мягкі чалавек, каб загінуць у барацьбе за існаванне, але ж і не зусім жорсткі, каб прыніжаць іншых і шукаць у гэтым асалоду. Ён толькі хоча душэўнага спакою.
    Стрыечніца. Быццам прычына тут. Але хто вінаваты ў тым, што маладых дзяўчат з лёгкасцю аддаюць у чужыя нячыстыя рукі? Ён раптам успомніў, як па дарозе ў Афганістан яны праязджалі аддаленыя кішлакі на тэрыторыі былога Саюза і там ён бачыў некалькі маладых настаўніц, сваіх зямлячак, скіраваных туды па размеркаванні, і бачыў тое, што з імі сталася. Хто вінаваты, што маладых дурнаватых дзяўчат, такіх самых, як яго стрыечніца Аня, выхоўваюць у дурноце? I яны не ствараюць сем’і, а служаць распусце на карысць хітрых чужынцаў ці нараджаюць мяшанцаў?
    I як бы ён не хацеў, гэтая дурнота распаўюджваецца, і яе становіцца ўсё болей з кожнай гадзінай, з кожным днём.
    Так. Усё гэта ёсць, але не можа служыць апраўданнем нікому. I тое, што ён вяртаецца назад, каб расквітацца з той хітрай дурнотай, магчыма, не ўратуе нікога, але чалавек да таго часу застаецца чалавекам, пакуль ён у стане здзейсніць няхай сабе і маленькі, але такі неабходны крок. Таму ён цяпер і спакойны. Абсалютна спакойны.
    Тэрыторыя шчасця
    Абодва асцярожна вылезлі з падкопу. Ярка асветленая паласа з некалькімі радамі калючага дроту і ахоўнікамі на вышках апынулася ззаду. Яшчэ далей неба зрэдку асвятлялася далёкімі агнямі мегаполіса. Там ноччу на вуліцах палілі вогнішчы. Урэшце яны адтуль і прыйшлі: Праваднік і яго падапечны.
    — Вось мы і на Тэрыторыі Шчасця, — сказаў Праваднік. — Праз гадзіну развіднее, а пакуль адпачнём. Потым ты мне заплоціш і — расход. Можаш любавацца сваёй радзімай хоць да скону.
    У Правадніка быў безвалосы, гладкі, як у старажытнага акцёра Юла Брунэра, чэрап. Тонкая кашуля не хавала яго мускулістае тулава, а вопытнае вока заўважыла б, што касцяшкі рук былі ў наростах ад пастаянных практыкаванняў. На поясе вісеў доўгі нож у скураных похвах, а за плячыма арбалет. Праваднік вылучаў прыхаваную пагрозу і сілу.
    — Вазьмі зараз, — сказаў яго суразмоўца і выцягнуў пулярэс. — Дарэчы, час расплаціцца. Дзякуй.
    Гэта быў яіпчэ даволі малады чалавек, амаль юнак. У адрозненне ад Правадніка, густыя, коратка стрыжаныя валасы колеру зямлі тапырыліся на яго круглай галаве. Шэрыя вочы гаварылі аб розуме і спрыце. Як і Праваднік, ён быў аперазаны нажом у похвах.
    — У цябе багата крэдытак, — асцярожна адзначыў Праваднік.
    — Ну, не так і багата. Застаецца, хіба што, на ежу і на білет на карабель.
    — Калі ты да яго трапіш, — пасля роздуму заўважыў Праваднік.
    — He суроч, — юнак перажагнаўся.
    — Пабачыць Радзіму? — Праваднік не хаваў здзіўлення. — Ты з’явіўся з-за акіяна? Сюды, на Тэрыторыю Шчасця?
    — Так.
    — Хіба там больш не Радзіма?
    — He. Mae продкі адсюль.
    — А-а, — зморшчыўся Праваднік. — Я ўжо чуў. Ты з гэтых... як іх... бульбашоў?
    — 3 тых самых, — сказаў юнак. — Толькі я жыву за Акіянам.	»
    — I там вы, бульбашы, перавяліся? Чаму паўсюль так? Навокал жывуць кітайцы, цюркі, татары, арабы, афрыканасы, гукі ці ўетнамцы, мурыны і ўсякія іншыя. А твае бульбашы — хіба што тут, на Тэрыторыі Шчасця. Дый іх засталася жменька.
    Юнак сціснуў сківіцы.
    — Прадзед казаў дзеду, дзед — бацьку, бацька — мне: не было нам на нашай зямлі паратунку. Спераду адзін «брат» стаяў з наганам, збоку — другі з наркатой, а за спінай — трэці з нажом. Як мы падымаліся, дык і біў ззаду. Вось наша гісторыя.
    — Бач ты, усе вінаватыя. А трэ было біць у адказ. Ствараць атрады смяротнікаў. Быў хоць адзін смяротнік? Дзіўна. Яшчэ сто гадоў таму бульбашоў налічвалася дзесяць мільёнаў.
    — Прадзед казаў дзеду, дзед — бацьку, бацька — мне: такія атрады былі ў час бітвы пад Крутагор’ем.
    — Нешта я не чуў пра такую бітву.
    — Яна адбылася дзевяцьсот год таму...
    — Ну, рассмяшыў.
    Космы туману плылі ў іх над галовамі. Крыкнула нейкая птушка, але змоўкла.
    — Хутка, пэўна, і духу бульбашскага не застанецца, — сказаў Праваднік. — З’ядуць. Тут гэта распаўсюджана. Выкралі чалавека і — з’елі. Канібалізм. Так што сачы за сваім целам.
    — Ну, а ты, — спытаў юнак, — ты калі еў хіба?
    — Вядома. Каго толькі я не ядаў: мурынаў, цюркаў, арабаў... Быў такі час пасля трэцяй Сусветнай — Вялікі Галадамор.
    — Дык што — тут няма законаў? — спытаў юнак. — Якія тут законы, на Тэрыторыі Шчасця?
    — Звычайныя. Як і паўсюль. Асноўныя тры: не прагульвай лішняга (гэта значыць, больш таго, што маеш), не «стучы» і не паводзь сябе як жанчына — у сэнсе педэрастыі. Хіба ў вас там, за акіянам — іншыя законы?
    — He.
    — А ты не баішся, што я «кіну» цябе ці пазбаўлю жыцця? — раптам спытаў Праваднік. — Чалавек слабы, тут усякае здараецца, — асабліва пасля Другога Вялікага Выкіду.
    — He зарэжаш жа, як павярнуся спінай? — падумаўшы над яго словамі, сказаў юнак.
    — He зарэжу, — меланхалічна паабяцаў Праваднік.
    Яны замаўчалі, назіраючы, як першыя, слабыя промні сонца працінаюць туман, выяўляючы кволыя кустоўі, зеляніну неўміручых дзьмухаўцоў і рэдкія дрэвы на асмуджаным даляглядзе.
    — Чаму такая назва — Тэрыторыя Шчасця? — спытаў юнак. — Хіба тут можна гаварыць пра якое шчасце, удачу ці поспех? У стокіламетровай «зоне»? Колькі тут кюры?
    — Так празвалі. Пэўна, у сэнсе іроніі. Урэшце, сам пабачыш, — пакрывіўся Праваднік. — Я ўсётакі хачу ў цябе спытаць іншае, — дадаў ён. — Ты прыбыў сюды сапраўды дзеля таго, каб пабачыць Радзіму? Мэты ў людзей — самыя розныя. А праўду кажуць у апошнюю чаргу.
    — Так, але чаму ты пра гэта пытаеш?
    — Таму, што і я... з бульбашоў, — пасля працяглай паўзы нечакана сказаў Праваднік. — Мы адной крыві. Толькі я адзін, і сам за сябе адказваю. Я не хачу паміраць у «зоне», няхай сабе і сярод супляменнікаў. Дый там ужо адны мутанты.
    — Вось яно як абарочваецца, — пасля роздуму выціснуў юнак.
    — Што ж, дзякуй за інфармацыю. Тым не менш, я хачу пабачыць усё на свае вочы. Гэта — мая мэта. Чалавек без мэты — нішто. Хіба не так?
    — Пара.
    Праваднік ускочыў на ногі.
    — Цяпер слухай, — сказаў ён. — Праз гадзіну хады будзе мяжа. Але яна ўжо не ахоўваеца. Да поўнага ўсходу сонца ты пройдзеш яшчэ кіламетраў дзесяць. Трымайся паўднёвага напрамку. I беражы цела.
    — Так, зразумеў.
    — Ну, удачы. Пэўна, болып не ўбачымся. Там яшчэ, у паселішчы на трубе такая штука з кужалю вісіць, сцяг называецца: белая паласа, чырвоная і зноў белая... Знойдзеш...
    П’еса
    Гарпіі
    Аўтар просіць не шукаць аналагаў краіны, у якой адбываюцца падзеі, а таксама сярод персанажаў.
    Драма ў дзьвюх дзеях
    Дзейныя асобы
    Хутканогая.
    Змрочная.
    Фінэй.
    Міралюб.
    Цэнзар.
    Севярын.
    Марка.
    Янус.
    Вядучая.
    Вядучы.
    Заўвагі да дзейных асоб і дзеяння п’есы
    Як вядома з міфалогіі, гарпій было пяць. Па іншай версіі — дзве. Іх звалі Хутканогая, Змрочная.
    Антычны міф пераплятаецца ў драме з падзеямі параўнальна недалёкага мінулага. Тыя падзеі доўгі час замоўчваліся ці пакрываліся напластаваннямі нахабнай маны, хаця за імі стаяць кроў і шматлікія чалавечыя жыцці. Тыя жыцці, страчаныя з прычыны дзікунскага каварства і подласці, a то і проста дурноты, маглі б спрычыніцца пасля і цяпер да росквіту аднаго, скажам так, няшчаснага
    краю. Урэшце, што з чаго вынікае — няхай робіць высновы глядач.
    Хутканогая — маладая жанчына гадоў 25-ці, псіхіка часам неўраўнаважаная, баіцца болю, катаванняў, палону. У твары назіраюцца ггрыкметы істэрыі. Фанатка ідэі. Юрлівая і прагная да ежы.
    Змрочная — дзяўчына 22 — 24 гадоў. Разняволеная ва ўчынках, цынічная, схільная да здрады. Юрлівая. Агрэсіўная, характар жорсткі, здольная да самага крайняга ўчынку.
    Фінэй — праваднік. Агент, укаранёны для сувязі. Стары, неакрэсленага ўзросту, крывадушны, хітры і хцівы. Псеўдасляпы. Прыхаваны баязлівец. Носіць нешта накшталт хітону ці ўсходняга халата. Часам чапляе накладную бараду.
    Міралюб — камандзір атрада. Буйнога целаскладу, моцны фізічна, смелы, але дурнаваты і нібы нясе ў сабе глыбока прыхаваную паранаідальную значнасць. Mae схільнасць да брутальных учынкаў, мяжуючых з садызмам.
    Цэнзар — засланы ў атрад з Метраполіі дзеля карэкцыі руху і арганізацыі дыверсійнай работы. Абачлівы, жортскі, хітры. Гаворыць з акцэнтам.
    Янус — былы студэнт 22 — 24 гадоў. Высокі стройны юнак. Сепаратыст. Апантаны ідэяй незалежнасці для свайго краю. Апрануты ў пераробленую з рэшткаў тэўтскай форму незалежнага руху. Рашучы, смелы.
    Марка — былы гарадскі шкаляр 20 гадоў. Сын заможнага рамесніка. Прыгожы, вольны ў звароце да жанчын, якіх упадабае звыш меры. Сепаратыст. Апрануты ў форму краёўцаў.
    Севярын — сялянскі хлопец 20 — 23 год. Каржакаваты і цёмнавалосы. Вельмі цягавіты. He адчувае небяспекі, бо даверлівы да людзей. Сепаратыст. Апрануты ў форму краёўцаў.
    Вядучы, Вядучая — звычайныя сучасныя маладыя людзі, апранутыя, як на вуліцы.
    Дэкарацыі
    Бедны інтэр’ер зямлянак ды схронаў. Усё дзеянне адбываецца ў лесе ды ў жытле Фінэя, якое таксама знаходзіцца ў межах лесу.
    Аб працягласці сцэнічнай дзеі п’есы
    Сцэнічнае жыццё драмы — не больш як паўтары гадзіны.
    На сцэну выходзяць Вядучы і Вядучая. У руках у Вядучай шыльда, якую яна паказвае зале. На шыльдзе надпіс:
    ПРАЛОГ
    Вядучы. Калі старэйшае птушаня, якое падужэла і ўзмацярэла пасля так званага асінхроннага вылуплівання, раптам прадзёўбвае малодшаму брату, які нарадзіўся пазней, жывот і дабіраецца да яго цёплых, аблітых крывёю, трапетных вантробаў, то пра што думае ў гэты гнюсны час малодшае птушаня? У арніталогіі такая з’ява завецца каінізмам...
    Вядучая. Пра што думаеце вы, апусціўшы ўвечары вашы аблепленыя тлушчам і скурай сцёгнавыя, бярцовыя, прамянёвыя і локцевыя косці ў цёплую ванну? Можа, пра мільёны такіх жа касцей, што расхіналіся і трымцелі ў параксізмах коітусаў, а пасля гнілі і гніюць цяпер у шматлікіх могільніках пад нашымі нікчэмнымі збудаваннямі? Часам над імі звіняць званы, але гэта хіба толькі званы па нашай дурноце...
    Стрымана машуць зале рукамі і сыходзяць са сцэны, на якой, між тым, ужо нейкі час разгорт ваецца дзея.
    Дзея першая
    I
    Заслона падымаецца. Схрон атрадовага Міралюба знутры. Сцены схрону — звычайныя неакораныя бярвенні. Стол, некалькі зэдлікаў, ложак. На стале гарыць газавая лямпа. У яе святле блішчыць прыбітая да сцяны цвікамі чорная школьная дошка, на якой крэйдай буйнымі літарамі выведзена: