• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мільярд удараў  Юры Станкевіч

    Мільярд удараў

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 324с.
    Мінск 2008
    75.5 МБ
    змагацца адкрыта супраць гэтых двух ворагаў. Так званыя «паны» (вораг № 3), захапіўшы ў свае рукі цывільную адміністрацыю, фальшывымі абвінавачваннямі аддаюць тэўтам на расстрэл наш патрыятычны актыў, або самі страляюць наіпых патрыётаў, Заходнія Дзяржавы не з’яўляюцца ворагамі нашага народа, і наш народ не змагаецца супраць іх. Яны ж павінны разумець вялікую небяспеку, якая пагражае ўсяму свету з боку Усходняй Метраполіі і павінны будуць гэтую небяспеку ліквідаваць. Патэнцыйнымі саюзнікамі нашага народа з’яўляюцца паняволеныя Усходняй Метраполіі народы, якія змагаюцца за сваю незалежнасць і прызнаюць наша права на аднаўленне Дзяржавы ў яе этнаграфічных межах...»
    Міралюб (зневажальна). Лухта, па-мойму. Народу была б шкварка ды чарка...
    Цэнзар. Ты памыляешся. Гэта вельмі сур’ёзна... Вельмі...
    Міралюб. Можа, і так. Ва ўсякім разе яны кантралююць значную частку лесу, а могуць захапіць і ўвесь. У лесе ўсіх патроху хапае. Толькі пільнуйся.
    Цэнзар. А потым? Пасля паўстання?
    Міралюб. Пра тое, што потым, гаворкі не было. Але яны яшчэ звернуцца па адказ, дадуць знаць.
    Цэнзар. Калі? Гэта важна.
    Міралюб. Заўтра.
    Цэнзар. I ты хаваў усё гэта ад мяне? Ты хоць разумееш, у якія гульні пачаў гуляць? Сувязь з нацдэмамі заўсёды лічылася ў Метраполіі найцяжэйшай здрадай.
    Міралюб (з нечаканым выклікам). Чаму? Хіба дрэнна тое, што мы аб’яднаемся і авалодаем фарпостам тэўтаў?
    Цэнзар пачынае ўзрушана крочыць узад-уперад. Урэшце складае мапу, кідае яе ў сейф.
    Цэнзар (з непрыхаванай злосцю). А потым? Потым што? Паварушы макітрай! У незалежнай рэспубліцы нам месца знойдзецца? То-та. Вось што цікавіць мяне перш за ўсё. Ніхто нікога не шкадуе. Такое жыццё. Іх трэба завабіць сюды, да нас. Ты зразумеў?
    Міралюб. Яны прывядуць вояў. Я не хачу сутычкі паміж атрадамі.
    Цэнзар. Хіба я хачу? Яны павінны прыйсці сюды адны. На перамовы. Няхай са зброяй. А перадусім няхай Фінэй прывядзе хоць адну радыстку. Трэба тэрмінова звязацца з Метраполіяй.
    Міралюб. Я аддам загад. Фінэй! Ха-ха! Ну і псеўда ты яму выпісаў!
    II
    Дом Фінэя на хутары. Унутры ён падзелены на меншую часгпку з ложкам і печчу (кухню), і праз фіранку — значна большая па памерах зала. У зале рыззё на саломе, ля сцен змайстравана нешта нак шталт дзвух ложкаў, на якіх спяць ці проста ляжаць, адпачываючы, радыстпкі. Гэта Хутканогая і Змрочная. У хаце цёпла, бо яны распранутыя да станікаў і аднолькавых мужчынскіх армейскіх сацінавых трусоў. Там-сям параскідана ці вісіць на цвіках зброя (наганы) ды іншая іхняя вайсковая амуніцыя ды жаночая вопратка. 3 аднаго з рукзакоў тырчыць антэна рацыі.
    За фіранкай на сваім ложку ляжыць Фінэй і праз дзірачку ў яе асцярожна зазірае ў залу. Бачна, што ён мае здаровыя вочы і толькі прытвара ецца сляпым.
    Хутканогая (да Змрочнай, бо абедзьве не спяць, шэптам), Я думала, што тры дні таму ўраблюся, мы ж ніколі не скакалі з парашутамі ноччу, на ма-
    лой вышыні, Зірні, абадрала ўсе ногі, у сіняках... 3 ліхтаром па лесе ледзь знайшла гэты затруханы хутар, і то ўчора, калі рассвіло. Я хачу есці.
    Змрочная. Так, ногі і ў мяне не лепш, быццам трахалі ўсю ноч. Вось так. (Паказвае.) Ведаеш такі спосаб — ногі ў яго на плячах, і ён табе ўстаўляе... Гэх, зараз бы...
    Хутканогая. Ш-ш-ш. Цішэй, a то старац пачуе. I што ў цябе ў галаве ды на языку? Адно і тое ж. Мала табе было ў вучэбцы лётчыкаў? He натрахалася? А паесці і я б не супраць...
    Змрочная. Мы ж на вайне. Колькі таго жыцця, якое і так кароткае? Лаві момант. Дый ты, што — цэлка?
    Хутканогая. Ш-ш-ш. Старац, можа, не спіць. Цішэй. Падкараці язык.
    Змрочная. Ды хрэн з ім. Хай і не спіць. А мне б зараз мужыка, каб стрэс зняць. Замест зарадкі. Памятаеш вучэбку? Зарадка, бег, заняткі... Тушонка... Мужыкі, хоць па два зараз...
    Хутканогая (хіхікнуўшы). Вось ты і падкаціся старцу пад бок. На ранішнюю эрэкцыю. Можа, яна ў яго яшчэ і назіраецца...
    Абедзьве смяюцца, заціскаючы рты далонямі.
    Змрочная (узбуджана). Дзе мой наган? А, вось. (Дастаае з-пад боку зброю.) Што б паесці... I не спіцца нешта.
    Хутканогая. Які сон? Тут, пасля скачка? У мяне нервовая сістэма не тая.
    Змрочная. А ў мяне са страўнікам нешта не тое. Пэўна, ад дзедавай ежы. Дзе тут прыбіральня?
    Хутканогая (давячыся ад смеху). Нешта я тут, у хаце, такой не бачыла. Пашукай на падворку. A то спытай у старца. Як яго, дарэчы, зваць?
    Змрочная. Фінэй. Ён сляпы. Праваднік. Даставіць сёння ці заўтра нас у распалажэнне атрада, ну ты ж ведаеш. (Трымаючыся за жывот). Я пайшла. Наган вазьму з сабой.
    Фінэй за фіранкай нырае пад коўдру і адра зу прытвараецца сляпым. Змрочная з наганам у руцэ праходзіць паўз яго і выходзіць з хаты на двор.
    Хутканогая (задуменна). Нешта я не петру: калі ён сляпы, то які з яго праваднік?
    Змрочная (вяртаючыся, да Хутканогай). Пад’ём, мадам. Ахтунг, аўфштэйн! (Гарэзуючы.) Тэўты ідуць!
    Хутканогая (няўпэўнена). He накліч абы чаго. Жарты ў цябе.
    Змрочная (злосна і ўладарна). Апранайся і будзем дзейнічаць. I колькі раз паўтараць: трэба, каб адна з нас заўсёды была на варце. Зноў запамятавала? Па-другое, час самім зрабіць паесці і ўвогуле ўсё ўпарадчыць. На хрэн старца аб’ядаць. Што-небудзь згубіла? Пасля скачка? Я ўчора яшчэ пыталася? (Падагульняюча). Добра, калі ніхто нічога ў лесе не знойдзе, a то адразу па нашым следзе сюды і — да тэўтаў на допыт. Парашут закапала?
    Хутканогая не зусім упэўнена ківае. Абедзьве пачынаюць пераапранацца.
    Хутканогая. Закапала, анягож.
    Змрочная (уладарна). А чым, мадамачка, капала ямачку? Рыдлёўкі ж не было. Упэўнена, што пазапіхвала ўсё проста ў лісце. Можа, ужо знайшоў хто і данёс. Ну? Я цябе асабіста пытаю!
    Хутканогая (нечакана са злосцю). А пайшла ты...
    Змрочная (спрытна выхоплівае наган і настаўляе на сяброўку). Ану, стаяць, крыса! Забылася, каго старшой прызначылі? Дык я напомню! Цябе сюды ваяваць паслалі, а не падстаўляцца ды падстаўляць усіх нас.
    Хутканогая (яійчэ куражліва, але з апаскай). A ты што — цікуеш за мной? Цябе ў вучэбцы за гэта не любілі. Так.
    Змрочная. Глохні, сука! I памятай — тут лес!
    Хутканогая. Холадна. У нас, спадзяюся, ежа знойдзецца? А перад усім па сотцы няблага. За наш прылёт.
    3-за фіранкі урэшце даносіцца кашаль і з’яўляецца Фінэй. У руках у яго кій, з якім звычайна ходзяць сляпыя.
    Фінэй (асцярожна). Кх-кха. Добрай раніцы. Пакуль, вядома, яна добрая. Цяпер па справе. Вы ў мяне амаль трое сутак, і сёння сувязнік, пэўна, прынясе загад. Я павяду вас у атрад. Тут небяспечна, a ежа ў мяне скончылася. Вам што, з сабой, акрамя шакаладу, нічога не далі?
    Змрочная. А сувязнік малады? Калі ён з’явіцца? (Звяртаючыся да сяброўкі.) Я — першая на секскантакт.
    Фінэй (убок). Цьфу-ты, сукі! (Уголас.) Сюды ён не з’явіцда. Пакіне ў адпаведным месцы данясенне. A я забяру, прачытаю і тут жа знішчу. Вось так.
    Хутканогая. Фінэй, а ў цябе, можа, яшчэ паесці знодзецца?
    Фінэй. Я ж сказаў: ежа скончылася.
    Змрочная. А пашукаць?
    Фінэй. Я адзін. He маю жывёл. Мой запас ежы абмежаваны. Быў. Вы ўсё паелі. А наперадзе халады. (He стрымаўшыся.) Няўжо вы прыляцелі сюды есці?
    Змрочная (цынічна). Усякая жывая істота мае адтуліну: аральную і анальную, каб есці і... выкідваць адходы. Нараджаецца, есць нейкі час, выдзяляе адходы і памірае. Вось і ўвесь сэнс так званага жыцця.
    Хутканогая (смеючыся). А ў перапынках? Хіба ты забылася? У цябе ж, як і ва ўсіх нас, яшчэ адна
    адтуліна. Раскажы Фінэю, што ты рабіла ў вучэбцы ў перапынках паміж ядой і прыбіральняй, ха-ха!
    Змрочная (з лянотай). Ану, заткніся, лярва! He слухай яе, Фінэй, не ўсе мы такія.
    Хутканогая. Так. Мы прыляцелі, каб змагацца за перамогу і выконваць волю Правадыра.
    Змрочная (падтрымліваючы сяброўку). А што яна кажа — дык гэта святая праўда.
    Фінэй. Я мушу ісці ў лес да ўмоўленага месца па загад. Пэўна, сувязнік ужо прынёс і пакінуў знак. Чакайце і нікуды не адыходзьце. Памятайце — вы ў лесе.
    Пасля гэтай сваёй абвесткі Фінэй апранае хітон і адыходзіць. Нейкі час радысткі шукаюць па ;хаце, каб што паесці, чуваць іх галасы. «Нічога няма? A ў яго пад ложкам глядзела? Глядзела — няма». Раптам адна з іх крычыць: «А гэта — што?» У яе руках пліткі шакаладу, якія яна, пэўна, выцягнула з мяшка адной з сябровак. Пачынаецца віск і ўсеагульная звалка. Сяброўкі гірчаць і рыкаюць адна на адну, як жывёлы. Шакалад вырываюць адна ў адной і прагна паядаюць. Урэшце ўсё імгненна з’ездзена.
    Паўза.
    Змрочная ( счакаўшыся, пакуль настане цішыня). А зараз слухай мяне. Ты! (Паказвае на сяброўку.) Ідзі ў пуню, у свіран, злазь у склеп. Тут недзе павінен быць і падпол. Я не веру, што стары хітраван не мае аніякай ежы. Недзе ў гэтага барсука ёсць жа нара з прыпасамі?
    Сяброўкі паспешліва разыходзяцца па кутах. Яны то знікаюць з хаты, то зноў вяртаюцца ў яе. Раз пораз чуюцца іх узбуджаныя галасы: нібы вы вадак галодных лісіц рыскае ў пошуках пражытку. «Ты што знайшла?» — «А-а, вось яно!» — «Дай мне!» — «I мне, і мне!» Урэшце, усе зноў збіраюцца
    ў хаце і пачынаюць з прагнасцю паядаць тое, что расшукалі ў схованках Фінэя.
    Змрочная (з кавалкам у руцэ, злосна). А казаў — нічога няма. (Запіхвае ў рот кавалак.) У-у-м-м. Смачна.
    Хутканогая (жуючы). А я нідзе так смачна не ела, як у вучэбцы. У дзетдоме толькі і бачыла: каша, хлеб, чай без цукру. Ну, з капусты якія шчы. А там кансервы з рыбы, туіпонка, хлеб белы...
    Змрочная (хіхікаючы.). Знойдзеш сабе хутка кармільца. Пракорміць.
    Хутканогая (жуючы). Хутчэй бы ўжо мужыкоў пабачыць. Хаця нас не дзеля гэтага вучылі радыёсправе, шыфроўцы, канспірацыі...
    Змрочная. А чаму ты тады ў сне енчыш ды ногі раскідваеш? Га? Да чаго рыхтуешся?
    Хутканогая (рэзка). Ну і памаўчы!
    Змрочная (з усмешкай). А ў нас у дзетдоме старэйшыя блатнякі дык усім распараджаліся, і нашымі целамі ў тым ліку: казалі — пуд важыць, значыць, пара... На варштат і ў позу жабы. Ведай, цяпер ты будзеш даваць, даваць і даваць. I калі цябе не возьме пад апеку які штабіст ці асабіст, то я табе не пазайздрошчу. Так. Я ўжо аднойчы была ў лесе, зусім нядаўна, і вярнулася назад, жывой. Чаго і табе жадаю.
    Непрацяглая паўза.
    Хутканогая. Фінэй вяртаецца.
    Змрочная (падазрона). Нешта хутка.
    Хутканогая. Так. Пэўна, яго схованка побач.
    У пакоі, абмацваючы кіём шлях, з'яўляецца Фінэй. Ён сядае на падстаўлены адной з дзяўчат зэдлік.