• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мільярд удараў  Юры Станкевіч

    Мільярд удараў

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 324с.
    Мінск 2008
    75.5 МБ
    Фінэй (паважна). Я атрымаў загад. I сёння ж павінен весці вас у лагер Міралюба. Так завуць камандзіра. Так што збірайцеся.
    Хутканогая. А як ты прачытаў паперку, Фінэй?
    Фінэй. Я чытаю знакі, а не паперкі. Напрыклад, адна сасновая шышка ў тайніку — значыць, адно, дзве — іншае і гэтак далей. Ну, з’ём.
    Заслона.
    Лес. На палянцы напаўляжаць тры ўзброеныя ваяры. Гэта Севярын, Янус і Марка. Перыядычна сёй-той з іх насцярожана азіраеццп і прыслухоў ваецца. За ім адразу азіраюцца і прыслухоўваюц ца астатнія.
    Янус. Мяне заўчора абстралялі ў лесе. Як вяртаўся з горада.	«
    Сеявярын. Хто?
    Янус. Каб жа я ведаў. Дрэвы выратавалі.
    Марка. Святара уніяцкага забілі. Кажуць, вадзілі спачатку па лесе, здзекваліся, сутану задзёрлі, на сябе ўсцягнулі, рагаталі, весяліліся...
    Янус (Севярыну). Чаму не пытаеш яго?
    Севярын (перажагнаўшыся). Чаго пытаць? I так зразумела. У маёй вёсцы войта ноччу закатавалі. У суседняй — па карову прыйшлі. А там з самааховы па іх кулямі... Ешце, падлы! Дык збеглі адразу.
    Марка. Айш, як. Усім есці хочацца.
    Севярын. Кажуць, ноччу чулі шум летака. Я спытаў таго-сяго: быццам бачылі парашутыстаў. Але не шмат.
    Янус. Дыверсанты. Лес ужо нашпігаваны да ўпору.
    Севярын (летуценна). Гэ-эх, пажыць бы яшчэ гадкоў хоць з дзесяць! Сям’ю завесці, зямлі кавалак займець...
    Янус (жорстка). Праблематычна, братка. Мы ў цэнтры цыклону. Беражы цела.
    Марка. А мне тут усё варожае. Я адчуваю. Я ў лесе блытаюся, губляю напрамак, мушу карыстацца компасам.
    Янус.Нічога, асвойтаешся. Інстынкты з падсвядомасці ўключацца. Чытай: па кустах, зямлі, дрэвах, птушках. Яны падкажуць, дзе хаваецца вораг, дзе небяспека.
    Севярын. Мне дык цікава, што тут будзе гадоў праз пяцьдзесят ці сто...
    Марка. Шкада, не пабачым.
    Янус. А можа, гэта і добра, што не пабачым. Можа, тут які гноеадстойнік і будзе. 3 апарышамі ды мухамі...
    Севярын. Ну што ты, Янус! Я веру, што ў нас будзе асобная краіна. Свой сцяг, гімн, мова, сойм, грошы, войска, мытня...
    Марка (летуценна). А на вуліцах баб, дзевак... I палова з іх — цяжарныя... Дзяцей шмат вакол, усе ўкормленыя, свабода — чым хочаш, тым і займайся... У тэатр кожны тыдзень хадзіць буду...
    Севярын. Гэ-х, дажыць бы!
    Янус (жортска). А на заходнім напрамку ў местачковай школцы «паны» зноў настаўніцу забілі. Маладую дзяўчыну, ты, Севярын яе можа і ведаў. Мову нашую выкладала...
    Севярын (сціскае голаў рукамі). Ведаў. А можа, і не «паны»? Можа, і не яны.
    Марка (Янусу). Можа, і не яны. Ну і хітрыя! Ва ўсе ўправы пазаточваліся, быццам гэта іх край, тэўтам на нас «стучаць» пачалі адразу...
    Янус. Ведайце, мы супраць усяго свету. Мы смяротнікі. Як на Крутагор’і...
    Севярын. Ды не хачу я ў смяротнікі! Я жыць хачу!
    Марка (іранічна). Гэта ў цябе тваё сялянскае нутро гаворыць. Вы б сядзелі на сваіх хутарах ды парсюкоў гадавалі...
    Янус (папярэджваючы спрэчку). Дарэчы, гэты «PiHaft, што ў зоне Міралюба на хутары жыве, ён мне даўно падазроны.
    Севярын. Сляпы амаль. Што з яго ўзяць.
    Янус. А дагэтуль ён дзе быў, хто такі, адкуль?
    Марка. Можа, на «паноў» працуе? У іх выведка моцная, нам не раўня. А можа, і на Усход.
    Янус (амаль што ўладарна). Згода. Пагаварылі. Цяпер па справе. Гэта заданне, што нам далі ў цэнтры, мне не вельмі падабаецца. Хаця загады не абмяркоўваюць. Я маю на ўвазе спробу падпарадкваць атрад Міралюба і з яго дапамогай захапіць фарпост тэўтаў, каб даць сігнал да паўстання.
    Марка (кпліва). Бачыў я Міралюба. Бык. Хоча стаць вялікім. За кошт крыві.
    Севярын. Арцеллю да вайны кіраваў. 3 нашых, з гудаў. Кажуць, іншы раз мог і дараваць, баб асабліва не крыўдзіў.
    Янус. Так. 3 «гудаў». Але, на жаль, несвядомы.
    Марка (кпліва). Як большасць з нас. Куды ўжо нам супраць свету выстаяць? 3 ёлупамі? 3 тым «чмом» накшталт Міралюба?
    Янус (жортска). Мы павінны, значыць, кропка.
    Севярын. Пры ім — дэсантаваны з Усходу, і ён амаль усім, кажуць, кіруе. А гэтага мы сагітуем?
    Марка. Даўно б яго «мачыць» трэба.
    Янус. На ўсё рукі не даходзяць. А згодны — трэба. Яго завуць Цэнзар.
    Севярын. Мянушка, вядома.
    Янус (Севярыну). Ім зоймешся ты. Гэта загад. Пасля перамоваў, калі ён не будзе з намі згодны — ліквідуеш.
    Севярын. Складана. Кажуць, ён вельмі абачлівы і па лесе не ходзіць. У яго ахова. Але ж трэба, дык трэба...
    Марка (у роздуме). I яшчэ да мяне пагалоска дайшла, што радыстку з Усходу, што ў канцы лета скінулі ў нашу зону, ён згвалціў, а пасля забіў і закапаў. Быццам нешта яна з ім не пагаджалася.
    Явгус. Ну, можа, ідэйную якую скінулі. У іх там у спешцы, пэўна, і вучаніц са школы панахапалі. Шкада дзевак. А тут адразу — ногі раскірэчвай...
    Непрацяглая паўза.
    Марка (летуценна). Гэ-х, зараз бы на якія танцы, піўка папіць, дзеўку акуратную, чыстую падчапіць і да хаты праводзіць...
    Севярын. I ў хату разам. Выспацца ў ложку, на чыстых прасцірадлах, не на саломе...
    Янус (жортска). Ну, раскапылілі губу.
    Раптам Севярын прыслухоўваецца і робіць знак: усе замаўкаюць. «Чуеце? Птушкі змоўклі? — пытае ён. — Значыць, людзі паблізу. Ану, схаваемся». Усе залягаюць за кустамі.
    На палянку асцярожна выходзіць Фінэй з дзвюма радысткамі: Хутканогай і Змрочнай. Усе трое спыняюцца і азіраюцца па баках.
    Фінэй. Нічога, хутка прыйдзем. Адпачнём, a то я ў гадах, а вы маладыя. (Садзіцца за пянёк.) Падайце, што пасталі?
    Змрочная (насцярожана). He падабаецца мне тут, трава прымятая, мох. Нехта быў. (Азіраецца і абыходзіць паляну па крузе.) Недапалкаў, праўда няма... Але нешта не тое.
    Хутканогая. Ух ты! Мяшок цяжкі, рацыя ўсётакі... Ты б паднёс, дзед. А нам бы якой тушонкі, сала... Есці хачу. Хлеба хоць кавалак.
    Фінэй. Сваё нясіце самі, я сваё аднасіў.
    Змрочная. I да баб цябе не цягне? А ў нас, памятаю, дзве дзетдомаўскія да такога ж дзеда, як ты, на кватэру ўладкаваліся, потым неяк выпілі, а да мужыкоў ісці, шукаць — лянота. Дык яны гаспадара падпаілі і — далі яму па чарзе. А дзед расхваляваўся, вазьмі дый помрэ. Дык участковы справу завёў і па малапісьменнасці так і назваў: «Справа аб заё...м». Ха-ха.
    Фінэй (убок). Цьфу ты, сукі!
    Змрочная (смеючыся). Ды ты не бойся, Фінэй. У мяне якраз... тое самае канчаецца. Адвярніся на
    хвіліну. Каб ведала, хто ўсе гэтыя месячныя прыдумаў, з кулямёта б...
    Фіней адварочваецца. Змрочная прыводзіць сябе ў парадак. Хутканогая з наганам у руцэ ўглядаецца ў гушчар.
    Хутканогая (у роздуме). Чуеш, Фінэй, сюды да вас у пачатку лета наіпых трох скінулі, ты не ведаеш, што з імі?
    Фінэй (седзячы cniHau da іх). He ведаю, і... ведаю.
    Змрочная. Можаш паварочвацца, Фінэй. Дык што ты ведаеш?
    Фінэй (з перасцярогай паварочваецца). Адну тэўты быццам адразу схапілі, другая сама зброю кінула і ўцякла кудысьці, а пра трэцюю нічога не чуў.
    Змрочная. Трэцяй я была. Ну, адпачылі. З’ём.
    Паўза.
    Усе трое сыходзяць у гушчар.
    Заслона.
    Дзея другая
    IV
    Заслона падымаецца і на сцэну зноў выходзяць Вядучы і Вядучая. Дзяўчына паказвае зале шыльду, на якой выведзена слова:
    КУЛЬМІНАЦЫЯ
    Вядучы. Позняй восенню, шэсцьдзесят год таму, лес сабраў ў сабе шмат розных людзей.
    Вядучая. Калі яшчэ ненароджанаму на свет дзіцяці, што плавае ў цёплай вадкасці маткі з тэм-
    пературай у 36,6 градуса па Цэльсію, паведаміць, што яно ніколі не будзе вольным у жыцці, то дзіця ва ўлонні маці абматае сабе шыю пупавінай. He верыце? Хаця ўбачыць цяпер на вуліцы цяжарную жанчыну — амаль немагчыма, у адрозненне ад процьмы прыхадняў, якія размнажаюцца як тараканы. Вы маўчыце? Вам вусцішна? Дык можа заўтра Адзінокі Ваяр скіне вам пад дзверы тачку с гноем, бо яна прызначаецца для ўсіх вас, а не для кагосьці аднаго, і тады раніцай, выходзячы са свайго жытла, вы пабачыце, што ўсё — гной... А можа — і вы самі...
    Сыходзяць са сцэны.
    Схрон атрадовага Міралюба. На стале па-ранейшаму гарыць газавая лямпа. Перад чорнай вучнёўскай дошкай стаіць Міралюб. Побач з ім Цэнзар, які нервова рухаецца ў абмежаванай прасторы паміж сталом і ложкам. У руцэ Міралюба крэйда.
    Цэнзар (заклапочана). Ты думаеш, гэты сход і паказальны суд ваяроў, які мы толькі што правялі, так і пройдзе без аніякіх наступстваў? А што твае інфарматары?
    Міралюб. А якія наступствы ты маеш на ўвазе?
    Цэнзар. Магчыма, бунт. Прысудзіць сваіх дваіх да страты за згубленую міну... Хаця мае інфарматары маўчаць.
    Міралюб (прыслухоўваючыся). Ты хоць і Цэнзар, але дрэнна ведаеш гэты народ. Я часам думаю, што ўсе яны — твае ці іншыя інфарматары.
    Цэнзар (ледзь не сарамяжліва). Ну. Ты ўжо не гані, як кажуць, паражняк...
    Міралюб (спыніўшы рух). Ш-ш-ш-ш...
    Абодва прыслухоўваюцца. 3-за сцен схрона раптам даносіцца крык: «Браткі! За што?», потым другі: «Невінаваты я, а-а-а!» Услед за гэтым зноў
    нехта крычыць: «Хай жыве Правадыр!», затым чуецца хлапок стрэлу, потым другі.
    Міралюб (задаволена). Ага! Вось і ўсё.
    Узнімае руку з крэйдай і дадае да слова МІР дзве рысы. Атрымліваецца МІРЛ.
    МІРЛ
    Цэнзар. Цьфу ты! Што яшчэ за Мірл?
    Міралюб. Яшчэ адзінаццаць і я запішу сваё імя. Літара «А» не закончаная.
    Цэнзар. Але ж гэтыя два, якія толькі што расстраляныя — ну, дык яны, так бы мовіць, не зусім ворагі... Дый, там пад рагожамі хіба адзін тэўт, астатнія гуды, калабаранты...
    Міралюб. Так. Ну і што? Ты супраць? Я пераапрану ўсіх у форму тэўтаў.
    Цэнзар. Зусім не супраць. Мне даспадобы твая рашучасць.
    Непрацяглая паўза.
    Міралюб. Апоўдні прыйдуць парламенцёры На перамовы. Ты не запамятаваў?
    Цэнзар. Я нічога не забываюся. Нават ведаю, колькі іх прыйдзе.
    Міралюб. Ну і колькі?
    Цэнзар. Трое. Толькі і ўсяго. (Падазрона.) А ты, можа, у апошні момант запрасіў больш? Увесь іх атрад?
    Міралюб (супакойваючы). Ды не, навошта. Да таго ж мы сустракаемся на нейтральнай тэрыторыі, хіба толькі ты памяняў увесь план?
    Цэнзар (нечакана). Так, памяняў.
    Міралюб (здзіўлена). I ў які бок, магу я, каматрада, ведаць?
    Цэнзар. Ты прывядзеш іх сюды, да нас.
    Міралюб. А наша дыслакацыя? Яны ўведаюць месца базы. I потым прыйдуць са зброяй, прывядуць з сабой іншых, мала што...
    Цэнзар (загадкава). Няхай.
    Міралюб (з іроніяй). Ну, па мне дык няхай таксама.
    За дзвярыма чуваць папераджальнае керханне, галасы, усоўваецца галава веставога, які ўзбуджана кажа: «Тут да вас стары і дзевак прывёў, дык што?»
    У схрон між тым ужо праціскваецца Фінэй.