• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мільярд удараў  Юры Станкевіч

    Мільярд удараў

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 324с.
    Мінск 2008
    75.5 МБ
    Ён прамаўчаў — урэшце, маладосць спасцігае вопыт і веды не са слоў старэйшых, а наступаючы на асабістыя граблі — толькі спытаў:
    — У цябе ёсць там знаёмыя, сваякі, да каго можна звярнуцца на першы час? Ты прыглядзела сабе якую работу на пачатак?
    — У Інтэрнэце я знайшла некалькі вакансій, — адказала стрыечніца Аня. — Я запісалася на субяседаванні. Там лёгка знайсці месца ў гандлі, афіцыянткі, але я ўпэўнена, што ўладкуюся па сваім профілі. Да таго ж я веру ў добрых людзей. Як прыеду, зніму пакойчык у якім ведамасным інтэрнаце — для якіх медыкаў, рыбакоў. Звярнуся проста да каменданта.
    — Магчыма, ты сапраўды вельмі таленавітая, — заўважыў ён тады не без іроніі, — але ж таленты павінны належаць сваёй краіне, там, дзе яны выспелі, а не збягаць у чужую. Чалавеку лепш трымацца таго месца, дзе ён нарадзіўся.
    — А што мяне тут чакае? — пачуў ён у адказ. — Ну, скончу педінстытут завочна, ну, уладкуюся ў школу, як маці. Ну і што? Вось я настаўніца, спальваю нервы на ўроках. Вось я замужам, нарадзіла дзіця. А вось муж пачынае выпіваць, а я хадзіць на працу ў сукенках з плямамі ад супу, потым таўсцею, выходжу на пенсію і... калі-небудзь ціха зажмурваюся. Так жыць я не хачу.
    — Ты ўсё-такі падумай, — прапанаваў ён больш па інерцыі. — He раз, як кажуць, парайся з падушкай.
    Вядома, скончылася тым, што стрыечніца аднойчы з’ехала.
    л * * •
    Лежачы без сну ў вагоне, Змітрок Дашкевіч раптам падумаў пра тое, што ці часам не зайздросціць ён цяпер стрыечніцы Ані? Ён бы таксама мог жаць дзе-небудзь у вялікім горадзе, узбіцца на грошы, ездзіць на іншамарцы, наведваць казіно, мяняць палюбоўніц. Але дзеля гэтага, як ён разумеў, трэба было пераступіць нешта занадта чалавечае, што яшчэ заставалася ў глыбіні яго душы. Дый ці тое галоўнае? Урэшце, які ў яго талент? Ніякага. Тут сястра, пэўна, мела рацыю. Пад аднастайнае перастукванне колаў ён урэшце заснуў.
    * * *
    Раніцай разам з пасажырамі ён выйіпаў з вагона і марудна рушыў да выхаду, пільна ўглядаючыся ў сустракаючых.
    Аня была сярод іх. Ён не адразу пазнаў стрыечную сястру, якую не бачыў ужо больш як два гады і памятаў стройнай і па-свойму абаяльнай дзяўчы-
    най. У доўгай квятастай спадніцы і блакітнай кашулі, яна тым не менш выглядала неяк нязвыкла. Зміцер Дашкевіч, па-свойску абдымаючы яе, мельгам адзначыў, што яна састарэла з твару, а з роту ў яе пахла тытунём. Раней яна не паліла. Назіральны, ён, адхіліўшыся, зноў утлядзеўся ёй ў твар і ўбачыў ледзь прыкметны і ўмела замаскіраваны грымам, прыпудраны сіняк. Устрывожаны, ён, падумаўшы, усё-такі адклаў свае пытанні на потым.
    Яны доўга, з перасадкамі, дабіраліся ў метро, а потым ехалі на аўтобусе. Па дарозе стрыечніца пыталася пра маці, пра некаторых сваіх сябровак і знаёмых, якія засталіся ў іх правінцыйным гарадку, і ён сціпла адказваў на яе пытанні, адзначыўшы, што ў маці, магчыма, знайшлі небяспечную хваробу і, натуральна тое, што яна хоча пабачыць дачку.
    Больш пра гэта яны не гаварылі, бо выйшлі на адным з прыпынкаў на ўскраіне горада. Было ўжо даволі спякотна, асфальт выпраменьваў цяпло, сонца, у тонкім вэлюме смогу, вісела ў амаль бязвоблачным небе. Людзі мітусіліся вакол іх, спяшаючыся па сваіх справах.
    — Мы дзесьці ля твайго дома і пойдзем адразу проста да цябе? — спытаў Зміцер Дашкевіч сястру.
    — He зусім так. Я зняла для цябе нумар у гасцініцы. Яна тут непадалёку.
    — А дзе ты жывеш?
    — Я жыву ў сям’і, дзе шмат дзяцей, якіх я і вучу. Іх дом у двух кварталах адсюль.
    Нумар у гасцініцы аказаўся не больш як дзесяць квадратных метраў. Стаялі вяшак, ложак і тумбачка, як у бальнічным пакоі. Туалет знаходзіўся ў канцы калідора. Сцены кабіны ў ім былі спісаныя непрыстойнасцямі. 3 вакна пакоя была бачная сцяна дома насупраць.
    — Вечарам я вызвалюся, — сказала стрыечніца, — і мы пасядзім у кафэ, пагаворым аб усім больш падрабязна. Ты ж не надоўга?
    — He ведаю, — няўпэўнена адказаў Зміцер Дашкевіч. Штосьці няўлоўнае, неасэнсаванае занепакоіла яго.
    Сястра развіталася і мусіла пайсці, забраўшы сёетое з прадуктаў, што ён прывёз ёй з сабой.
    — Можа, цябе праводзіць? — спытаўся ён.
    — He. Адпачні, бо, пэўна, ж здарожыўся.
    Як стрыечніца выйшла, ён скінуў вятроўку, надзеў на галаву бейсболку, замкнуў нумар і, не губляючы дзяўчыну з віду, асцярожна рушыў следам. Калі б нават яна і азірнулася, то наўрад бы здалёк пазнала яго. Але сястра Аня, не азіраючыся крочыла наперад. Неўзабаве яна збочыла ў завулак, потым у другі і падышла да невялікага двухпавярховага дома за металічнай агароджай. Ля дома былі прыпаркаваныя некалькі легкавых машын, амаль усе іншамаркі. Брамка, што вяла за агароджу, была расчыненая і ў яе заходзілі і выходзілі жукаватыя цёмнавалосыя людзі. Машыны зрэдку ад’язджалі, а на іх месца праз нейкі час пад’язджалі новыя.
    Стрыечніца Аня прайшла ў падворак дома, дзе была сустрэтая незадаволенымі воклікамі і адразу знікла ва ўваходных дзвярах.
    Зміцер Дашкевіч пастаяў нейкі час наводдаль, пахмурна назіраючы за падазроным домам і яго жыхарамі. Ён яшчэ раз убачыў стрыечніцу, якая выйшла вонкі з гадавалым дзіцем на руках, а потым зноў знікла. Тады ён павярнуўся і рушыў назад у гасцініцу.
    У сваім нумары Змітрок Дашкевіч лёг на ложак і доўга ляжаў, абдумваючы пабачанае, а потым нечакана заснуў.
    Ён прачнуўся, калі сонца ўжо пачынала хіліцца да захаду і зірнуў на гадзіннік. Гэта быў каштоўны трафейны «ролекс», які ён калісьці, дваццаць гадоў таму, зняў з забітага маджахеда і па «дэмбелі» здолеў без прыгод давезці дадому. Да сустрэчы з сястрой заставалася паўгадзіны.
    * * *
    Кафэ было поўнае наведвальнікаў. За столікамі нетаропка паглыналі спіртное безгустоўна апранутыя дзяўчаты і юнакі з тварамі, іншымі з якіх, пэўна, зацікавіўся б Ламброза. Былі сярод іх і старэйшыя па ўзросце, яўна падобныя на звычайных гарадскіх наркаманаў, а жанчыны — на шлюх. Там-сям адкрыта палілі цыгарэты, чулася разняволеная п’янаватая гаворка. «Хіба варта было ехаць амаль за тысячу кіламетраў, каб пабачыць усё гэта тупое і агрэсіўнае ўбоства», — падумаў ён, хацеў спытаць пра тое сваю стрыечніцу, але стрымаўся.
    Аня сядзела за столікам насупраць яго і паглынала салат. Яна была апранута па-ранейшаму. Прынеслі бутэльку чырвонага сухога віна і ён замовіў па біфштэксе. Ежа, асабліва яе якасць, прымушала чакаць лепшага, але ён змаўчаў, бо, вядома, не гэта было цяпер галоўнае.
    — Паслухай, — пачаў ён. — табе варта паехаць дамоў.
    — Ты хочаш сказаць, пабачыць маці? — удакладніла стрыечніца Аня.
    — Паехаць назусім. Вярнуцца разам са мной, — жорстка падвынікаваў ён. — I нам трэба зрабіць гэта неадкладна. Заўтра.
    — Чаму так раптоўна?
    — Таму што ты нікуды не паступіла, на табе старая сукенка і ў цябе падмалоджаны твар.
    Аня сціснула зубы.
    — Я павалілася, як танчыла.
    — У каго ты спынілася?
    — У заможных людзей. Я даглядаю іх дзяцей.
    — Наколькі я здагадваюся, да таго ж аніякіх прапаноў з «Масфільма» табе не паступіла і ты не выйшла замуж за вядомага музыку ці спевака. Нават за звычайнага багатага адваката, які б павёз цябе ў гэты спякотны час у Еўпаторыю.
    — У мяне яшчэ наперадзе жыццё, і я не думаю, што там, на радзіме, мне будзе лепш.
    — Жыццё кароткае, а людзі часта хутка апускаюцца, нават не заўважаючы гэта.
    Яна нервова запаліла цыгарэту. Было бачна, што гутарка нядобра стаміла яе, і яна ледзь стрымліваецца.
    — Ну і няхай, — з выклікам адказала яна. — Гарбаціцца, як ты, і чакаць нішчымнай пенсіі?
    — Можна заўсёды знайсці якое захапленне, калі ты чагосьці варты, — заўважыў ён больш ціхамірна.
    — Ну а ты чагосьці варты? Чаго? — укалола стрыечніца ўжо даволі злосна і чыста па-жаночы.
    — Я прыехаў сюды не за тым, каб высвятляць гэта ці спрачацца з табой, а каб вярнуць цябе дадому. Дома лепш, чым на чужыне. Мне гэта добра вядома.
    Аня зацята маўчала.
    — Я хачу пагаварыць з людзьмі, у якіх ты пражываеш і працуеш, выхоўваючы іх дзяцей, — сказаў ён. — Хто яны?
    — Ды якая табе розніца?
    — Ты мне не чужая, і вось цяпер, прыкладам, я адказны за цябе. Хочаш ты гэтага ці не.
    — Як я, на тваю думку, вярнуся дадому? 3 мяне пачнуць кпіць, скажуць, што я ні на што не вартая. Што я няздара.
    — Тым не менш ты павінна вярнуцца назад, выйсці замуж і нараджаць дзяцей. Азірніся вакол сябе хоць бы ў гэтым кафэ. Што тут добрага? Хіба не агідныя табе людзі, якія віруюць за столікамі? А насмактаўшыся, як камары, пачнуць рабіць адзін аднаму гадасці?
    — Ну не ўсе ж кафэ такія. He ўсе людзі агідныя.
    Яны нейкі час маўчалі, пакуль іх бакалы з віном апусцелі, а ежа знікла.
    — Урэшце, не хачу з табой сварыцца, — падводзячы вынік, сказаў Змітрок Дашкевіч і паклікаў афіцыянтку, каб расплаціцца.
    Яны выйшлі з кафэ і апынуліся на ходніках, ад якіх зыходзіла задушлівая гарачыня. Над горадам, над даляглядам яшчэ вісела сонца. Было спякотна.
    — Раю табе падумаць пра наш ад’езд да заўтрашняга дня, — прапанаваў Змітрок Дашкевіч стрыечніцы. — А пакуль я цябе праводжу да твайго жытла і, калі ты не супраць, пазнаёмлюся з тваімі, так бы мовіць, працадаўцамі. Да вечара яшчэ шмат часу.
    Ён адразу адчуў, як наструнілася Аня.
    — Я дайду сама, — раіпуча адхіліла яна яго прапанову. I... абяцаю табе падумаць, а заўтра дам адказ. Дарэчы, ты не запамятаваў, у якім баку твая гасцініца?
    * * *
    Як і перад гэтым, Зміцер Дашкевіч, крыху счакаўшы, асцярожна, хаваючыся за прахожымі, пакрочыў за сястрой. Але ёй, пэўна, аніяк не прыходзіла ў галаву, што за ёй могуць сачыць. Падумаўшы пра гэта, ён адчуў пэўную няёмкасць. «I ўсё-такі, — падсумаваў ён, — я прыехаў сюды здалёк, каб даведацца пра ўсё і выканаць свой сваяцкі абавязак, нягледзячы ні на якія маральныя адхіленні. Хіба што так яно і павінна быць».
    Стрыечніца Аня спяшалася. Вуліца, па якой яна крочыла, была ўсё тая ж: з урослымі з бакоў у асфальт пяціпавярхоўкамі, неахайнымі прыватнымі крамкамі, пэўна, адчыненымі ў апошні пасляперабудовачны час, ды старымі, магчыма, пасляваеннымі будынкамі: двух і чатырохпавярхоўкамі. Некаторыя з іх былі абнесеныя агароджай. Менавіта да аднаго з іх, які ён ужо пазнаў, ішла Аня.
    Ён пабачыў, як стрыечная сястра знікла ў доме і задумаўся пра тое, што яму рабіць далей. Неасэнсаваныя падазрэнні не пакідалі яго. Што гэта за дом? Хто там жыве, працуе і якой дзейнасцю займа-