• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мільярд удараў  Юры Станкевіч

    Мільярд удараў

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 324с.
    Мінск 2008
    75.5 МБ
    МІР
    а ніжэй драбнейшымі:
    АЛЮБ
    і яшчэ ніжэй лічба:
    21
    У схроне двое. Гэта Міралюб і Цэнзар. Абодва апранутыя ў даўгія шэрыя плашч-накідкі, якія, часам, калі яны рухаюцца, расхінаюцца, і тады бачна, што абодва ўзброеныя.
    Міралюб. Сядай, Цэнзар. Матляешся, як певень на сметніку.
    Цэнзар (загадкава і быццам жартам, але з прыхаванай злосцю). Сам, можа, сядзеш. Раней за мяне.
    Міралюб (амаль памяркоўна). Я ж не ў тым сэнсе. Адразу прыгрэбаўся.
    Цэнзар (асцярожна прысеўшы на зэдліку). Навошта ты пішаш гэтае слова (паказвае на дошку)? Цяпер не пра мір трэба думаць, ты што — хочаш, каб нас абвінавацілі ў пацыфізме? Ты ж ведаеш, што, урэшце, ўсё што тут робіцца, становіцца вядомым у Метраполіі?
    Міралюб. He наязджай. 3 Метраполіяй, у першую чаргу, звязаны ты, так што трэба спачатку разабрацца: што да чаго. Тым не менш, тлумачу: (падыходзіць да дошкі). Тут у слове «мір» — а гэта частка майго імя — восем складнікаў. Так?
    Цэнзар (здзіўлена). Як восем? Тут тры літары.
    Міралюб. Тлумачу. Раз, два, тры, чатыры штрыхі — адна літара, пяць — другая, шэсць, сем, восем штрыхоў — трэцяя.
    Цэнзар. Ну дык што?
    Міралюб. Адзін такі штрых — адзін труп. Я і мае людзі забілі нядаўна восем ворагаў. Яны, ворагі, як ты ведаеш, ляжаць на палянцы, пад аховай. Калі я пакладу іх на снезе, які хутка выпадзе, то ў адпаведным раскладзе і будзе слова — МІР, а калі дадам у бліжэйшым будучым яшчэ трынаццаць забітых ворагаў, то здолею поўнасцю выкласці з іх сваё імя: МІРАЛЮБ. А ўсяго мне трэба дваццаць адзін забіты вораг. Зразумела цяпер?
    Цэнзар. А, вось чаму ты іх не закапаў. Ад гэтых васьмі, дарэчы, ужо смярдзіць. Маразы ж толькі ноччу і невялікія. А калі іх будзе дваццаць адзін? Але, яшчэ ж трэба ворагаў забіць. Гэта нямала — трынаццаць.
    Міралюб (з аптымізмам). Мы нападзём на іх фарпост. Там шмат ворагаў.
    Цэнзар (іранічна). I яны адразу падставяць табе задніцы? Ха-ха.
    Міралюб (крыху загадкава). Ты што — сумняваешся ў нашай моцы? У сіле нашай зброі?
    Цэвзар. Ды кінь ты шыць палітыку, плявузгаць абы што. I каму — мне? Хіба дзеля сумневу мяне заслалі сюды з Усходу, з Метраполіі? Ты ж бачыш — Вялікая імперыя ваюе з не менш вялікай сілай. Тэўты наступаюць, мы на акупаванай тэрыторыі, сядзім у лясах, як звяры. Нас называюць бандытамі. Але проста сядзець не выпадае. Нам, хочам мы таго ці не, не дадуць адпачываць. Mae інфарматары паведамляюць: сяляне ў пасёлках не толькі тэўтаў, а і нас не любяць, нават ненавідзяць. Яны не
    хочуць болей нас карміць. А Метраполія патрабуе рашучых дзеянняў. I ты ведаеш якіх. Тэрактаў, і як мага больш.
    Непрацяглая паўза.
    Міралюб (пасля роздуму). Вось таму мы і нападзём на фарпост. Там ежа, зброя і... трупы. Я прывязу яшчэ трынаццаць цел, дадам гэтыя восем і складу з іх сваё імя. Я стану героем.
    Цэнзар (задумліва). У цэлым гэта не супярэчыць агульнай ідэі. Г-к-хм... Так. Але калі ты тут, у лесе, выпішаш з трупаў ворагаў нават усю сваю біяграфію, то ўсё роўна гэта будзе мясцовым фактам. Хто гэта задакументуе? Абвесціць у Метраполіі, у свеце?
    Міралюб. Выпадзе снег. На ім добра бачна зверху. А мы ж чакаем радыстак, якія павінны прыляцець у бліжэйшы час. 3 летака ўсё заўважаць, сувязісткі радыруюць у Метраполію, і такім чынам мы ўпарадчым наша хісткае становішча. Гэта будзе агульным поспехам баявой адзінкі.
    Цэнзар (загадкава і праз некалькі секунд). Радысткі ўжо прыляцелі.
    Паўза.
    Міралюб, які дагэтуль узбуджана хадзіў па цеснаватым схроне, рэзка спыняецца і нейкі час моўчкі ўзіраецца ў свайго суразмоўцу. Урэшце ён расціскае рот. Ён вельмі здзіўлены нечаканасцю навіны.
    Міралюб. Як — прыляцелі? Калі? Чаму яны не скарысталі наш аэрадром? (Раптам з выбуховай злосцю.) I чаму я нічога не ведаю, а ты ведаеш?
    Цэнзар. Таму што я — Цэнзар. А прыляцелі яны мінулай ноччу. Іх скінулі на парашутах. Маладыя жанчыны, дзяўчаты. Аперацыя трымалася ў сакрэце, бо сам разумееш: ідзе вайна і навокал поўна
    шпегаў. А ты, скажу прама, часам бываеш балбатлівы, гэта твой недахоп, асабліва калі ўжываеш розныя самаробныя напоі.
    Міралюб. I дзе цяпер тыя дзяўчаты?
    Цэнзар. Яны ў Фінэя. Усе прызямліліся ўдала і дабраліся да яго хутара.
    Міралюб (крыўдліва). Але чаму са мной не абмеркавалі? Чаму нейкі Фінэй — сапраўдны сляпы ці прытвора... ведае нешта такое, што не ведаю я, атрадовы...
    Цэнзар (перабівае). Ш-ш-ш-ш. Цішэй. Пра аператыўныя сакрэты лепш гаварыць па-за сценамі. Помні гэта заўсёды.
    Міралюб (вельмі незадаволены). Затрахаў ты сваімі сакрэтамі. Я нават не ведаю, хто ты сам і адкуль. Мясцовай гаворкай быццам валодаеш, але ж з твару — не мясцовы, бачна, што з Метраполіі, улазіш тут ва ўсе справы, цябе ўсе баяцца, нават я не ведаю твайго сапраўднага імя, хіба не так?
    Цэнзар. Так. Але гэта неістотна. Я — Цэнзар. I на гэтым кропка.
    Непрацяглая паўза.
    Міралюб. Ну, згода. Досыць пра неістотнае. Але чаму іх, радыстак, дзве?
    Цэнзар. Твой атрад — не адзіны, дзе ёсць у іх неабходнасць. Але Фінэй пераправіць іх спачатку да нас. У яго на хутары ім небяспечна доўга знаходзіцца, сам разумееш. Ну і, пэўна, школа падрыхтоўкі іх, там, у Метраполіі, запрацавала на поўную сілу. Вось іх і пачалі скідваць пачкамі. Гэта гаворыць толькі пра адно — наша перамога блізкая.
    Міралюб. 3 аднаго боку бабы — гэта добра. Мы ж, бывае, месяцамі не ведаем нават іх паху. А з друтога боку ад іх — сам ведаеш, адно ліха, тым больш, калі ўсе яны з твайго ведамства.
    Цэнзар. Ведамства не ў разлік. Урэшце, мы ўсе пад яго наглядам. Тут справа іншая: у цябе ў ат-
    радзе ў асноўным мужыкі, ну, не лічачы там дзвюх старых кухарак ды прачкі, на якіх заўсёды чарга, ты ведаеш, што я маю на ўвазе, а тут адразу маладыя бабы з неба звальваюцца — пачнуцца заляцанні, разборкі, за зброю пачнуць хапацца, крыўды, помста. Хіба не так?
    Міралюб (памяркоўна). Ну, няхай так. Ды ты бліжэй да справы, а то ў мяне галава, як каўдобец.
    Цэнзар. А ты менш пі, бо з дысцыплінай у нас і так зусім швах. Днямі мы паслалі двух нашых ваяроў на чыгунку, каб падкласці міну і ўзарваць цягнік. I што атрымалася?
    Міралюб (устрывожана). Ты і гэта ўжо ведаеш?
    Цэнзар. Твае г...кі напіліся ў першым жа пааелішчы, стралялі спачатку па птушках, а потым у мясцовым храме — па іконах. Бабулькі іх на рынку клялі. Ужо ёсць сведкі. А міну, засранцы, згубілі.
    Непрацяглая паўза.
    Міралюб (скрыгатнуўшы зубамі). Расстраляю падлаў! I без усякіх ваганняў. Каб усім непавадна!
    Цэнзар. Я ўжо загадаў каб, як толькі з’явяцца, іх абяззброілі. Але пакуль тое, я хачу абмеркаваць з табой адну справу — магчыма, самую значную.
    Міралюб (насцярожана). Якую? Усё ты круціш, верціш...
    Цэнзар (устае з зэдліка і пачынае рухацца ўзадуперад па цесным пакойчыку). Душна, маць яго... Кіслароду не хапае. (Расшпільвае каўнер і накідку.) Пачну здалёк. Як ты, магчыма, ведаеш, у заходняй частцы рэгіёну была даволі моцная падтрымка Усходняй Метраполіі, бо на гэты наш народ, да якога і ты, дарэчы, належыш, вельмі ж ціснулі заходнія, быццам і брацкія, але больш хітрыя і хцівыя плямёны: забаранялі яго веру, мову, забіралі маладых дзевак, а хлопцаў скіроўвалі ў сваё войска і іншае. Але цяпер я маю звесткі, што, пасля прыходу тэў-
    таў і акупацыі, зноў узнікла незадаволенасць Усходам, і, як вынік — цэлая падпольная нацыянальная партыя. Яе ідэолагі — святары, студэнты і маладыя ваяры — зыходзяць з таго, што тэўты і Усходняя імперыя ў ходзе вайны абяскровяць адно аднаго, і тады з’явіцца магчымасць фарміравання сваёй, незалежнай дзяржавы. Іх лозунг: «Здабудзем сваю дзяржаву — альбо загінем у барацьбе за яе!» Адчуваеш пафас, маць іх... А пакуль яны часова супрацоўнічаюць з тэўтамі і, што вельмі трывожна, шукаюць кантактаў з нашым баявым рухам. Вось, што яны кажуць, а мне паведамляюць мае сакрэтныя інфарматары з пасёлкаў: «Нам трэба ўзяць ў тэўтаў зброю, каб пасля мы здолелі ўтрымаць свой край, бо тэўтам неўзабаве прыйдзе скон, і нас чакае барацьба за незалежнасць...»
    Міралюб (асцярожна). Так, так... Цікава.
    Цэнзар. Ты не такай, а адкажы мне, як на духу: з табой быў кантакт з іх боку? Лепш адкажы сумленна, бо сам ведаеш — сюды хутка скінуць тысячы такіх, як я, і проста аператыўнікаў: а ўжо яны нікога і нічога не пашкадуюць... (3 фанатычным бляскам у вачах). Вырвуць абцугамі пазногці, заціснуць у дзверы яйцы, пасадзяць на калы...
    Міралюб (занепакоена). Ціха, ціха. Супакойся. Ты што — пагражаеш мне? Нястомнаму ворагу тэўтаў? Таму, хто і цябе поіць і корміць? А тут сам ведаеш — гэта заўсёды праблема. Народ галадае. Мой рэгіён кладзецца спаць галодным.
    Цэнзар (ускоквае з зэдліка). Я ем і п’ю, прабач, менш за цябе, сплю на гнілой саломе, без бабы і засланы сюды не дзеля таго, каб жэрці ды піць, а каб кантраляваць такіх, як ты, бо самі вы не здатныя. (Пагрозліва.) Дык быў кантакт ці не?
    Непрацяглая паўза.
    Міралюб. Быў.
    Цэнзар. Калі і дзе?
    Міралюб. Але ж я дакладна не памятаю. Кіламетраў дзесяць адсюль у лесе, тры дні таму. Зараз дастану мапу, пакажу.
    Міралюб выцягвае з-пад накідкі ключ і калупае ім у невялічкім сейфе ў кутку схрона, урэшце дастае мапу і разгортвае на стале.
    Цэнзар (ужо амаль спакойна, але з прыхаванай пагрозай). Паказвай: дзе?
    Міралюб (тыцкае пальцам). Тут, маць вашу, усіх...
    Цэнзар. Колькі іх было?
    Міралюб. Трое. Маладыя, гарачыя, спрытныя.
    Цэнзар. Пра што гаварылі?	*
    Міралюб (абдумваючы адказ). Ды так, раіліся.
    Цэнзар. He цягні і не круціся, як піскун на патэльні. Чаму мне не расказаў? Я павінен ведаць усё, падкрэсліваю, усё.
    Міралюб. Ды не паспеў, вылецела з галавы. Цягнік жа не ўзарвалі...
    Цэнзар (з непахіснай настойлівасцю). Пра што была гаворка? Тут важней за цягнік.
    Міралюб. Яны хочуць аб’яднацца з нашым атрадам і разам напасці на фарпост. Увогуле, яны прапануюць арганізаваць сумеснае нацыянальнае падраздзяленне і выбіць тэўтаў з занятай тэрыторыі. У ходзе агульнага паўстання. Вось, яны далі мне ўлётку.
    Цэнзар. Дай сюды. (Выхоплівае з рук Міралюба і чытае ўслых.) «... наш народ павінен выкарыстаць вайну для сваёй мэты — аднаўлення Вольнай Дзяржавы, для ажыццяўлення гэтай мэты патрэбная наіпа Збройная Сіла, Тэўтсткая армія ў барацьбе з Усходняй Метраполіяй і Заходнімі Дзяржавамі аслабее. Гэтую хвіліну павінен выкарыстань наш народ для аднаўлення незалежннасці, Усходняя Метраполія ёсць ворагам № 1 нашага народа, тэўты — ворагам № 2. Наш народ яшчэ слабы, каб