Мільярд удараў
Юры Станкевіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 324с.
Мінск 2008
Фінэй. А вось і я. Прывёў, каго трэба.
Цэнзар. Нідзе не засвяціліся?
Фінэй. He павінны.
Міралюб. Ды ты садзіся. А дзеўкі дзе? Зірнуць хачу.
Фінэй. He прападуць. А калі і так, то... (Убок.) Хрэн з імі, сукамі...
Цэнзар (задаволена). Цяпер усё быццам складваецца. Тэхніку яны сваю не згубілі? A то бабы ёсць бабы. Цяпер без сувязі нельга...
Фінэй (кпліва). Можа і згубілі. Гэта ўжо не мой клопат.
Міралюб. Нешта ты не ў гуморы, Фінэй. Хіба ўжо зусім не бачыш? Чаму табе дзеці не дапамагаюць? У цябе ёсць дзеці?
Фінэй. Так. Зрок стаў горшы. Пакінулі б вы мяне ў спакоі — вайна не для мяне. Я стары і амаль сляпы. А дзеці гуляюць па свеце...
Цэнзар (з пагрозай). 3 тваёй гульні так проста не выходзяць. Дарэчы, пра што гаварылі радысткі?
Фінэй (абразліва). Вядома: пра тое, каму і як даваць і пра ежу. Жаруць, як не ў сябе, сала маё паелі, хлеб.
Цэнзар (асцярожна). А пра палон не гаварылі? Ну, каб пайсці і здацца?
Фінэй. Такога не чуў. Усё больш пра мужыкоў.
Цэнзар. Так. Разбярэмся. Па брыгадзе ўсіх раскідаем.
Фінэй. Адна з іх — псеўда яе, здаецца, Змрочная, дык, пэўна, не ў першы раз у лесе. Вопытная, і сяброўку трымае ў руках.
Цэнзар. Ведаю, ведаю. Вось яе мы ў сябе і пакінем. Так, Міралюб?
Міралюб (не згаджаючыся). Ну, зірнуць трэба, можа, лепшыя знойдуцца...
Цэнзар. Тады дзьвюх сабе пакінем. Адну выбераш персанальна. (Фінэю) Ну, стары, ты ідзі адпачывай. Сувязь, як і раней. Прабач, але не ўсё табе трэба ведаць... Ды скажы там, каб баб сюды запусцілі...
Фіней моўчкі выходзіць.
У схрон праціскваюцца Хутканогая і Змрочная. Хіхікаючы, яны расседжваюцца на ложку, закідваючы нагу за нагу і пачуваючы сябе вольна. Міралюб і Цэнзар пачынаюць ледзь не абмацваць іх са словамі: «харошая дзеўка», «пекная» і г.д.
Хутканогая (гарэзліва). А шакаладу ў вас няма? Я б не адмовілася.
Змрочная. Так, і я не супраць. А ўвогуле паесці нам дадуць пасля такога марш-кідку?
Цэнзар. Усё вам будзе. I шакалад, і сала с бульбай — усё, што пажадаеце. Але спачатку мы вас у нашу лазню скіруем. Я аддаў загад. Яна ўжо топіцца.
Хутканогая (блядскім голасам да Міралюба). A ты з намі пойдзеш? У лазню?
Міралюб (крыху збянтэжана). Гха-хм — вядома, гэна, так... (Урэшце знаходзіцца). 3 табой на палочак хоць кожны дзянёчак... Ха-ха...
Хутканогая (гарэзліва). Хі-хі-хі. Я тут застаюся. He хачу ні ў які іншы атрад.
Змрочная. I я.
Цэнзар (ацвярозваюча). Ну, гэта ў штабе брыгады вырашаць — колькі каму і дзе заставацца.
Міралюб. Ну, дзяўчаты, значыць, у лазню. Потым вас пакормяць. Так.
Цэнзар (звяртаючыся да Змрочнай і канфідэнцыйна). На хвілінку затрымайся. Пасля дагоніш сяброўку.
Хутканогая, хіхікаючы, выходзіць са схрона. Змрочная застаецца сядзець.
Цэнзар. Ты, я так разумею, не першы раз у лес трапіла. Так?
Змрочная ( з грубай ліслівасцю). А як вы здагадаліся? На мне ж не напісана...
Цэнзар (усцешана). Ну, для вопытнага чалавека гэта не праблема, так. Радыруеш у Метраполію, што ўсё ідзе па плану. А потым (нечакана спыняецца і звяртаецца да Міралюба) ты б, гэта... выйшаў, пакінуў нас на хвілін дваццаць.
Міралюб (пакрыўджана і са злосцю). У цябе ёсць свой схрон.
Цэнзар (непахісна). Аператыўная работа, братка, не крыўдуй.
Міралюб (злосна). Я тут старшой, а не ты са сваёй аператыўнай работай.
(Тым не менш, выходзіць вонкі.)
Як толькі Міралюб выходзіць, Цэнзар выцягвае з-пад накідкі пасведчанне і паказвае Змрочнай.
Цэнзар. Ты ведаеш, хто я. Будзеш выконаць мае загады. Мяне завуць Цэнзар.
Змрочная пачынае моўчкі распранацца. Цэнзар нейкі час глядзіць на яе, але раптам робіць адмоўны знак.
Цэнзар. Гэта потым. Скажам так, пасля лазні. Зойдзеш да мяне ў схрон. Вечарам. А зараз вазьмі вось гэта. (Выцягвае з-пад накідкі невялічкі шкляны пухірок.)
Змрочная. Што гэта?
Цэнзар. Атрута.
Змрочная (здзіўлена). А мне яна навошта?
Цэнзар (уладарна). Гэты сродак павінна мець кожная радыстка. А ты — асабліва. На выпадак палону...
Змрочная (нерашуча). Раней мне не прапаноўвалі.
Цэнзар. Ты будзеш пры мне. Застанешся ў атрадзе, а тут свае законы. Гэта загад. Тваё псеўда, дарэчы? „
Змрочная. Слухаюся. (Хавае пухірок.) А псеўда — Змрочная.
Непрацяглая паўза.
Цэнзар. Ты не тутэйшая. У тваёй гаворцы акцэнт. Я ведаю, дзе цябе рыхтавалі.
Змрочная. Якая розніца? Мне асабіста пляваць. Дзе, калі...
Цэнзар. Мы з табой злякаемся, як кажуць. Вось пабачыш. Толькі слухайся мяне і выконвай мае загады. А цяпер ідзі.
Змрочная выходзіць. Адразу ў схрон уціскаецца незадаволены Міралюб. Звонку чуюцца нечыя ўзбу джаныя галасы, воклічы: «БобікН», «Паліцаі!»
Міралюб. Чуеш?
Цэнзар. Што такое?
Міралюб. Яны з’явіліся. Парламенцёры. На перамовы.
Цэнзар. Так. Разбярэмся. А радысткі?
Міралюб. У лазні. Мужыкі ўсе шчыліны ў дзвярах абляплілі, ля вакенца — чарга.
I
Цэнзар (задуменна). Няхай. Папарацца, накорміш, а там...
Міралюб. Яны сустрэліся на сцяжынцы.
Цэнзар. Хто — яны?
Міралюб. Гэтыя дзеўкі і парламенцёры.
Цэнзар. Дык што?
Міралюб (незадаволена). О-о, ты б пабачыў, з боку баб прыцягненне. Ледзь расцягнулі. Іх, парламенцёраў, зараз прывядуць. Дарэчы, яны пакуль не здалі зброі.
Цэнзар (устрывожана). Як ты дапусціў? Што ў іх за зброя?
Міралюб. Ну, страляць яны тут не будуць — бо гэта самагубства. А са зброі — тэўтскія аўтаматы з двума ражкамі ў кожнага, і па пісталеце.
Цэнзар. Няхай здадуць зброю, а пасля іх прывядуць сюды. Камандуй.
Міралюб (з’едліва). Дзякуй, што дазволіў.
Паўза.
Звонку чуваць галасы. Потым яны быццам набліжаюцца, становяцца гучнейшымі. Чуваць, як крычаць: «Тэўта забілі!» «Нясуць!» Праз нейкі момант дзверы схрона прыадчыняюцца і веставы кажа: «Забілі каля вёскі тэўта. Шараговага. Куды яго?»
Міралюб (задаволена). He ведаеш куды? Да іншых. (Падыходзіць да дошкі, бярэ крэйду і дапісвае.)
МІРА
Міралюб. Вось, застаецца тры літары (звяртаючыся да Цэнзара). Паслухай, у мяне з’явілася noBaa думка. Больш за ўсё патрабуюць, так бы мовіць, матэрыялу дзве літары: М (чатыры адзінкі) і Ю (таксама мінімум чатыры). Але ж калі цяпер матэрыял, гэта значыць трупы, належным чынам перагнуць і яны з маразамі так спруцянеюць, то (па-
казвае) можна абысціся ўсяго семнаццацю ці нават шаснаццаццю адзінкамі. Такім чынам, мы маем пакуль адзінаццаць цел. Застаецца здабыць шэсць. (Піша.) Закрэслівае лічбу 21, піша — 17. А знізу — новае літаразлучэнне:
МІРАЛ
V
Схрон Міралюба. Як і раней на чорнай школь най дошцы надпісы крэйдай. У схроне зверху — МІРАЛ, ніжэй — ЮБ, акрамя Міралюба і Цэнзара яшчэ адна—дзве постаці ў даўгіх плашч-накідках. Той-сёй з іх то выходзіць, то заходзіць зноў. Усе — у чаканні парламенцёраў.
Цэнзар (Міралюбу занепакоена). Ты кажаш — іх трое?
Міралюб (раздражнёна). Колькі можна пытаць? Вось дамовімся з імі — і ўдарым разам па тэўтах. Хіба не адна ў нас мэта?
Цэнзар (раз’юшана). Так я і ведаў! Ты што — хочаш, каб сюды прыляцелі дэсантнікі, оперы, пракурор і суддзі? Каб пачалася выведка? Палявыя суды? Ты хоць разумееш, што ты кажаш? 3 кім разам? 3 нацдэмамі? Метраполія не пацерпіць аніякіх сепаратысцкіх адхіленняў.
Міралюб. Адным нам тэўтаў не адолець.
Цэнзар. На ўсё свой час. Тэўты ўвязаліся ў вайну амаль з усім светам. Ім хутка — гамон.
Міралюб (няўпэўнена). Табе тут так усё бачна? Ты б прагуляўся па лесе. Што — слабо? Пабачыў бы, калі б цябе не завалілі з-за якога куста ў першыя ж паўгадзіны, што там і навокал робіцца, якія сілы супрацьстаяць адна адной. У нас тут паўсюдна свая вайна! А ты — прышлы чалавек. Ты гэта не разумееш ці не хочаш зразумець свядома.
Цэнзар (злавесна). Ты чыю агітацыю вядзеш? Нацыяналістаў?
Міралюб (злосна). He шый палітыку!
Цэнзар (адумаўшыся, па-філасофску). Ты мне пра лес кажаш. А ты хіба не бачыш, што само жыццё — лес, дзе ўсё кішыць гадамі і жарэ адно другое? А мы павінны ў гэтай душагубцы выжыць — так? I выжывем, бо за намі сілы Усходу і мудрасць Правадыра ўсіх народаў.
Міралюб. Я павінен стаць героем. Народным.
Цэнзар. I станеш! Я асабіста складу тэкст і паведамлю праз радыстку ў Метраполію пра твой геройскі ўчынак.
Міралюб (усцешана). Засталося ўсяго шэсць адзінак. Ужо хутка. Вось каб разам з гэтымі хлопцамі ды напасці на фарпост...
Цэнзар (падазрона). Можа, яны цябе замбавалі там, у лесе? Ты, як глушэц, пачаў цвэнькаць адно і тое ж... Разам, разам...
Міралюб. He разумею адно: за што вы іх, нацыяналістаў, так ненавідзіце? Чаму якіх прыхадняў любіце, запабягаеце перад імі, а сваіх людзей гатовыя зніпгчаць, як насякомых?
Цэнзар (лісліва-зацікаўлена). А ты за што іх любіш? Эй-ш, як загаварыў!
Міралюб (няўпэўнена). Ну, што... яны такія ж гуды, як і я. У нас кроў адна...
Цэнзар. Ш-ш-ш! Ціха! Маўчы пра кроў. Інакш я не гарантую табе жыцця. У гэтым свеце ёсць сілы і яны знойдуцца нечакана, якія мацней нават за тыя, якія прадстаўляю тут я, і ты будзеш закатаваны дзенебудзь у сутарэннях жудасным чынам...
Ён змаўкае, бо ў дзвярах схрона з’яўляецца веставы і паведамляе: «Яны адмаўляюцца здаць зброю». «Хто?» — пытае яго Цэнзар і атрымлівае адказ, што «парламенцёры не хочуць весці перамовы без зброі, у тоіі час, як навокал іх усе ўзброеныя...»
Міралюб. Я пайду высветлю. Урэшце, я даў ім слова, што мы іх не кранем, дык навошта ім зброя?
Цэнзар (лісліва). Можаш весці іх сюды і будзем дзейнічаць, як дамовіліся: яны павінны прыняць нашы ўмовы і падпарадкавацца, а там, можа, і жыць застануцца, і нават няблага. А потым, пад фінальную частку, і дзевак ім трэба паказаць — тых языкатых, можа, на іх «клюнуць», хлопцы ж маладыя, тут усе сродкі павінны быць ужытыя, ха-ха...
Міралюб (не зусім упэўнена). Я тут падумаў: Хутканогуто, я пры сабе пакіну...
Цэнзар. Ну і цудоўна, а я Змрочнай справу знайду: яна баба вопытная, радыстка са стажам... (звяр таецца да веставога). Ты, дарэчы, мне яе знайдзі, хоць у лазні, і сюды прывядзі. Пара.
Міралюб (змоўніцкі ўсміхаецца). Ну-ну... Са стажам...
(Выходзіць).
Застаўшыся адзін, Цэнзар перахоўвае наган зза пояса ў кішэню. У гэты час набліжаюцца галасы, і ў схрон з асцярожнасцю ўваходзяць на чале з Міралюбам трое парламенцёраў. Гэта Марка, Янус і Севярын. Усе трое — у форме краёўцаў.
Міралюб (цупка агледзеўшы ўсіх траіх). Так, значыць. Сядзем насупраць за стол. (Напорыста). Ну, а зброю, дык гэта, можна пакуль і сюды на сцяну на цвікі павесіць, a то мала што. Няхай павісіць. А лепш бы здаць.