• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мільярд удараў  Юры Станкевіч

    Мільярд удараў

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 324с.
    Мінск 2008
    75.5 МБ
    Парламенцёры стаяць у нерашучасці.
    Марка. Спачатку па зброі. Вы ж таксама, пэўна, пры ёй?
    Цэнзар (расхінае плашч-накідку). У мяне няма. Кабура пустая. Можаце памацаць.
    Міралюб (з палёгкай). Ну, а я свой трафейны — на сцяну... (адшпільвае кабуру з пісталетам і вешае на цвік).
    Марка, Янус і Севярын таксама вешаюць зброю на цвікі. Бачна, што ім вельмі неахвота развітвацца з ёй.
    Марка. Цяпер дазвольце прадставіцца, спадарове. Упаўнаважаныя ад незалежніцкага руху, я, Марка, вось ён (паказвае на Севярына) — Севярын і ён (ківае на Януса) — Янус.
    Цэнзар. Ну, а я — Цэнзар, заступнік атрадовага і начальнік аддзела. Міралюба вы ведаеце. Дык, сядайма. Толькі ў нас аніякіх спадароў няма.
    Марка. Начальнік якога аддзела?
    Севярын. Так, якога? У цябе красамоўнае псеўда. Два стагоддзі таму Цэнзарамі ў нас звалі бурсакоў, якія адсочвалі сваіх аднакласнікаў і паведамлялі пра ўсё адміністраныі.
    Цэнзар. Гэта не адносіцца да справы.
    Янус (рашуча). Згода, бліжэй да яе. Урэшце, мы ведаем, адкуль вы і які аддзел ўзначалілі. Уводжу ўсіх у курс. Шматлікія местачковыя пасты самааховы, увесь наш край паўстаў супраць тэрору Метраполіі, тэўтаў і так званых «паноў», якія прыхавана дзейнічаюць пры акупацыйных уладах. Па ўсім свеце ідзе барацьба, у якой задзейнічаныя вялікія сілы, іпто могуць імгненна пахаваць любы малы народ. Трагічнасць нашай сітуацыі і народа ў тым, што менавіта наш народ апынуўся ў эпіцэнтры гэтай смяротнай бойкі. Мы ў гэтых абставінах павінны не толькі выжыць, але і заснаваць незалежную рэспубліку — і тым завяршыць справу нашых бацькоў, якая аказалася незавершанай не па іх віне. Наша агульная, мяркую, суперзадача: вызваліць нятп край, каб стаць гаспадарамі на сваёй зямлі. A бліжэйшая — сумесна выбіць з горада тэўтаў, скінуць з шыі цупкія рукі «паноў», выйсці з-пад ус-
    ходняй акупацыі і — здабыць волю. Заходнія краіны нам дапамогуць. Яны гатовыя прызнаць наш суверэнітэт хоць цяпер.
    Міралюб (устрывожана). Але ж Метраполія цісне на нас штодня. Яны не хочуць аніякіх суверэнітэтаў. Хіба мы з імі не ў адным хаўрусе?
    Цэнзар (перабівае). Вы ставіце немагчымыя ўмовы. Мы — нішто без Усходу. Вы чулі, як выказаўся нядаўна наш вораг — Правадыр тэўтаў? Ён сказаў: *Мы здолеем перамагчы толькі тады, калі гэты край (гэта значыць, наш) зразумее, што ён не датычыцца да Усходняй Метраполіі...» Дык вы, што — з тэўтамі?
    Марка (горача і нястрымана). Ужо лепш з тэўтамі, чым з усходнімі тэрарыстамі. Нацярпеліся — во! (Праводзіць далонню ля горла.) Гэта праз такіх, як вы, праз сто гадоў чалавецтва ператворыцца ў гноеадстойнік!
    Цэнзар (злавесна). Так. Вось значыць, як. Ага. (Звяртаючыся да Міралюба.) Ну, што я табе казаў раней?
    Непрацяглая паўза.
    Міралюб (нецярпліва). Дык вы чаго хочаце, хлопцы? Я неяк не магу дагнаць!
    Янус (знешне спакойна, але з унутранай напру гай і хваляваннем). Вам усім што: мала было галадамору, канцлагераў, чыстак, калгасаў, вар’яцкіх рэчаў вар’яцкіх правадыроў, знішчэння сялянства, рабавання ўсяго народа? Гэта вы лічыце жыццём і дзеля гэтага мы кроў будзем праліваць? He, мы на гэта не пойдзем.
    Цэнзар (лісліва). I што вы бачыце наперадзе, ну, калі па-вашаму ўсё будзе?
    Марка (пяшчотна). Я бачу сваю краіну незалежнай. Веру — так будзе калі-небудзь. У нас будзе сваё войска, свая мова, свой гімн, сцяг, герб, свае грошы, свой парламент, прэзідэнт. Пачуйцеся: рэспубліка ГУДЫЯ.
    Міралюб (здзіўлена). Гудыя?
    Севярын. А што-небудзь не так? Калі мы — гуды, дык пэўна ж, Гудыя...
    Цэнзар (безапеляцыйна). Гэтага ніколі не будзе. Мы не дапусцім. А вам я скажу: вы яшчэ маладыя, нявопытныя і жыццём сваім дарэмна ахвяруеце. Падпарадкуецеся нам — і ўсё будзе як трэба. Ніхто вам нават вашыя размовы не ўспомніць. Я, напрыклад, нічога такога не чуў.
    Міралюб. I я не чуў. Падпарадкуйцеся, хлопцы. Як кажуць, схрукаемся, ха-ха...
    Марка (непахісна). Так. Вы, я бачу, не разумееце. Вы думаеце ваша тактыка для нас сакрэт? Памыляецеся. Вы п’яцё, займаецеся марадзёрствам, апранутыя ў нашу форму, вымагаеце ў сялян сала, хлеба і самагону, пішаце тэўтам разам з «панамі» хлуслівыя даносы на нашых людзей ва ўправах, забіваеце іншым разам якога з тэўтаў і наўмысна пакідаеце цела каля вёсак, каб там пасля бралі закладнікаў... Вы...
    Міралюб (перабівае). Я не падкідваю трупы. Я ўсіх прыношу ў свой лагері (3 прыхаваным і ледзь стрымліваным раздражненнем.) Так мы не дамовімся! 3 чым вы прыйшлі? Кажыце дакладна!
    Паўза.
    Усе ўдзельнікі сходкі ў вельмі напружаным стане. Адчуваецца непрыхаванае іх непаразуменне і ня навісць адно да другога.
    Янус (знешне карэктна). Ставім умовы: вашы людзі на час паўстання падпарадкоўваюцца нашаму камандаванню. Усходнія дыверсанты і тэрарысты з Метраполіі павінны быць абяззброены і арыштаваны. Усе стукачы і агенты выяўлены праз люстрацыю...
    Цэнзар (са зласлівай узрушанасцю). Якая незалежнасць? Вы што? На дзяржаву з тысячагадовай гісторыяй? На імперыю? Ды яна вас раструшчыць як жамяру!
    Марка (нястрымана і з’едліва). Ваша гісторыя выклікае хіба што жах і шкадобу, яна вартая пагарды. Вы ўсе — штучнае стварэнне з блатной ментальнасцю, зладзеі і п’яніцы, вы як сабакі: самі не жывяце і суседзям не даяце! Дзе цяпер ваша імперыя, калі тэўты захапілі палавіну вашай зямлі, a ваш урабівец-правадыр ад страху ўцякае аж за горны хрыбет, на Усход?
    Цэнзар (злавесна, але стпрымана). Так. Няхай па-вашаму мы — сабакі з нашымі голадам, лагерамі, калгасамі і зачысткамі, няхай. Але вось мы сыдзем і кінем вас ў стане вашай доўгачаканай незалежнасці і што? У вас што ні начальнік будзе — то з «паноў». I нават цяпер так. Яны — пятая калона. Можа, яны вам аддадуць свае пасады? Сваіх дзевак у жонкі? Сваю веру зменяць на вашу? Ды яны вас у дзесяць разоў хутчэй з’ядуць! А мне вось для вас нічога не шкада! (Робіць у іх бок красамоўны жэст рукой.) Мы вам зараз і дзевак сваіх прывядзём, і чарку нальём! Так, Міралюб?
    Міралюб (здзіўлена, але згодна). Вядома, так. Гэй! (клікае веставога.) Скажы, каб далі чаго выпіць гасцям і дзевак прывядзі з лазні прама сюды!
    Непрацяглая паўза.
    Усе ўдзельнікі сходкі нервова сочаць адзін за другім.
    Янус (ветліва). Мы не па ежу прыйшлі і не па дзевак. Давайце на справе ўрэшце вырашым: вы бераце ўдзел у паўстанні? Тэрмін яго будзе паведамлены пасля.
    Цэнзар. Калі вы прымеце нашыя Статут і парадкі.
    Янус. Яны супярэчаць нашым ідэям.
    Севярын (усхвалявана). Ваша ўлада майго бацьку перад вайной ноччу схапіла. Дзе ён цяпер? Вы стукачамі, хапунамі і гвалтам хочаце свой лад нам на шыю ярмом павесіць, але мы ўжо ад яго сытыя, мы будзем змагацца...
    Міралюб (злосна). Таму вы пры тэўтах «бобікамі» служыце? Маць вашу, смаркачы...
    Марка (з нянавісцю). Ды што з вамі гаварыць, дарэмныя высілкі... вам нават школкі нашыя, што створаны па вёсках, замінаюць. Таму вы настаўніцдзяўчат маладых па начах забіваеце. А яны ж не тэўтам служаць, а народу нашаму, гудам.
    Міралюб (няўпэўнена). Гэта не мы, Гэта «паны» забілі, а перадусім тут згвалцілі дваіх дзяўчат. У іх выведка, паўсюдна агенты ўкаранёныя... Яны каварныя і хітрыя. Яны і на мяне могуць замах зрабіць.
    Цэнзар (прыадчыняе дзверы і кліча веставога). Прыспеш ты нам што трэба на стол і да стала, і няхай сюды дзяўчат прывядуць!
    Міралюб (задаволена паціраючы рукі). Так, пасядзім, ударым па шклянцы — можа, што лепшае прыдумаем, чым лаяцца.
    Цэнзар (асцярожна). Ну вось вы, маладыя, ці верыце ў перамогу тэўтаў? А раптам? Можа, яны перамогуць? У іх жа таксама зброя, танкі, летакі...
    Янус. He выключана, што і раптам. Цалкам, можа, і верагодна.
    Цэнзар. I на Зямлі запануе вышэйшая paca? A як жа іншыя: будуць знічшаныя? Ну, мы ўсе — недачалавекі па-іхняму...
    Марка (з сарказмам). Вы, самаеды, самі сябе лепей за ўсіх нішчыце. Памятаю, перад вайной анекдот хадзіў: Ноч, званок у дзверы. Муж ідзе і адчыняе. Вяртаецца і кажа жонцы: «Не хвалюйся, дарагая, гэта ўсяго толькі бандыты...»
    Севярын. А ў нашай вёсцы два трактарысты сабе горла брытвай перарэзалі, бо перарасходвалі паліва і план не выканалі. Ведалі — прыйдуць і сем’і забяруць... I бралі — ледзь не з кожнай хаты... Гэта ты завеш жыццём, Цэнзар?
    Янус (летуценна). Ва ўсялякім разе, можа, тады шматлікіх паразітаў паменее... За стукачамі будуць па вуліцы ганяцца, кручкамі іх за каркі чапляць, люстрацыя поўная — спісы ўсіх сексотаў-інфарма-
    тараў надрукуюць у газетах, сцяг наш над вежамі будзе лунаць, мова наша ў школах, установах загучыць, гімн штодня будуць наш спяваць па радыё, а не гімн усходняй імперыі...
    Цэнзар (ахалоджвальна). А тэўты? Вы, гуды, для іх хто? Браты? He. А мы вось, тутака: старэйшыя браты...
    Марка (кпліва). Браткі...
    Дзверы адчыняюцца і ў схрон праціскваецца вес тавы з дзвюма бутлямі самагону і вялікім кавалкам сала ў руках. Кладзе ўсё на стол.
    Міралюб (пажадліва). Ну, вось, зараз пасядзім, пагудзім. (Нагінаецца пад ложак і выяцыгвае скрыню і адтуль два вялікія боханы хлеба.) Хлеб вось, і цыбуліну знойдзем. Чым не закуска? А сала якое, зірніце: з чырвонай праслойкай, як сцяг...
    У дзверы зноў шчыміцца веставы, які кажа: «Прывёў». У схроне з’яўляюцца Змрочная і Хутканогая. Яны вымытыя і распараныя пасля лазні. Міра люб мітусліва ўсаджвае іх на свой ложак.
    Міралюб (занепакоена). А дзе ваша зброя, дзяўчаты?
    Хутканогая (весела). Засталася ў лазні, ха-ха. He так што?
    Змрочная (хіхікаючы). Лазня ў вас харошая. Каб толькі парыльшчыка добрага. Ха-ха... I паесці чаго. Хачу пончыкаў... (Паказваючы на парламенцёраў.) А што гэта за хлопцы?
    Цэнзар (ледзь не гарэзліва). А вы пазнаёмцеся. Можа, хлопцы і ў нас захочуць застацца. Калі вы іх нечым зацікавіце.
    Хутканогая. О-о, я не супраць!
    Змрочная. I я! Зацікавім!
    Міралюб. Чуеце, ваяры?
    Янус (саркастычна). Прыйшлі да вас, ды толькі не па гэта!
    Міралюб (мітпусліва, хаця і ўладарна). А хочаце, я вам зараз на баяне сыграю, разам паспяваем? (Выцягвае з-пад ложка баян.) Харошы інструмент, трафейны. Mae ваяры ў тэўтаў скра..., выбачайце, захапілі. (Месціцца ля дзўчат і расцягвае мяхі. Гучыць адна з вядомых блатных мелодый.) Міралюб спявае па-расейску з вялікім імпэтам.
    Паўза.
    Цэнзар робіць знак Змрочнай і выводзіць яе вонкі.
    Цэнзар. Той сродак, што я табе даў — пры табе?