Мільярд удараў
Юры Станкевіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 324с.
Мінск 2008
Следчы Локас паказаў зняволенаму куды сесці — урэшце той і сам ведаў гэта і сказаў неабходную фармальнасць:
— Вы — грамадзянін Крат? Так?
— Так.
— Як я вам ужо гаварыў раней, вы абвінавачваецеся ў забойстве сваёй былой нарачонай і яе сужыцеля, грамадзяніна іншай рэспублікі — таму і затрыманыя. Вы прызнаяцеся ў злачынстве? Раскажыце, як усё было, і мы не будзем гуляць у схо-
ванкі, прызначым следчы эксперымент, аформім усё як ёсць і перададзім вашу справу ў суд. Ваша шчырае, чыстасардэчнае прызнанне аблегчыць вам ступень абвінавачвання.
Паддопытны Крат уважліва выслухаў следчага. Некалькі доўгіх секунд ён абдумваў адказ, а потым сказаў:
— Я па-свойму давяду вам як усё нібыта было, але заўважце — нібыта. Можа было, а можа і не. А наконт таго, што я забойца, то вам яшчэ трэба гэта даказаць.
— Дакажам, — сказаў следчы Локас.
— Старайцеся! — паддопытны Крат красамоўна паціснуў плячыма.
— Ну і як, па-вашаму, нібыта было? — праз паўзу спытаў следчы Локас.
Паддопытны ўсміхнуўся, нават з сарказмам.
— Вы, пэўна, ведаеце пра тое, пгго такое прамежкавы гаспадар? — нечакана спытаў ён.
Следчы Локас неўразумела ўзняў бровы.
— Тут пытанні задаю я, — удакладніў ён, але з ноткай здзіўлення.
— Згода, згода.
— Урэшце, працягвайце. Што вы падразумяваеце пад тэрмінам прамежкавы гаспадар?
— Ёсць такая навука: біялогія. Дык вось адзін са шматлікіх яе раздзелаў сведчыць: паразіты не толькі прыстасаваліся выкарыстоўваць цела гаспадара як крыніцу харчавання і дабрабыту, але і авалодалі тэхнікай змены стэрэатыпа яго (цела) паводзін у сваіх карысных інтарэсах.
— Ну і што? — спытаў следчы Локас.
— Дык вось цяпер паслухайце кароткую прытчу на канкрэтным, так бы мовіць, прыкладзе.
— А бліжэй да справы нельга? — пацікавіўся следчы.
— Куды ўжо бліжэй! Але слухайце ўважліва. Жыў-быў адзін ну, скажам, жук-чарнацёлка. Дарэчы, у нас (я маю на ўвазе нашу краіну) іх каля двацца-
ці відаў. Пэўна, і вы іх часта сустракалі, ды толькі не звярталі асаблівай увагі: пад якой-небудзь калодай, у склепе ці на агародзе. Такі чорны, бліскучы жук-рабацяга. Дык вось наш жук-чарнацёлка нарадзіўся і вырас у звычайным для сябе асяроддзі. Ён рана пазбавіўся сваіх бацькоў і адразу стаў самастойным. Жыццё, між тым, не вельмі прывабная рэч, хоць той-сёй шчаслівец і сцвярджае, што самае галоўнае шчасце ў тым — каб ... быць. А калі наадварот?
— Што наадварот? — умяшаўся следчы Локас, — няшчасце ў тым, каб быць ці шчасце ў тым, каб не быць?
— Ваша пытанне не пазбаўлена сэнсу. Хоць, мяркую, тут — што пнём аб саву, што савой аб пень — адзін капыл. Але ж прасочым за нашым героем, жуком-чарнацёлкай. Ён быў рабацяга, кемлівы, старанны, у тэрмін клапаціўся, каб пераседзець небяспеку, не надта высоўваўся днём, каб не здзяўбала якая птушка, вось толькі не любіў вялікай вады. Аднойчы, па жыцці, ён сутыкнуўся з лічынкай, якую ён, шчыры ідэаліст, наблізіў да сябе, не ведаючы, што гэта лічынка чарвяка-валасаціка. Жук-чарнацёлка працягваў свае звычайныя заняткі, а ў гэты ж час у ім, у яго целе абудзілася іншае, драпежнае жыццё. Лічынка пачала паволі расці і развівацца, карыстаючыся жыццёвай энергіяй і сокамі свайго гаспадара. Часам жукчарнацёлка цьмяна адчуваў пэўны дыскамфорт, неасэнсаваную трывогу, слабасць — якія ўсё павялічваліся, але працягваў ва ўсё болыпай колькасці здабываць ежу і больш адпачываць, каб аднаўляць сілы. Жук-чарнацёлка баяўся вады: гэта было закладзена ў ім генамі яго шматлікіх папярэднікаў. Вільгаць у якой зацені, раса на траве цалкам задавальнялі яго патрэбы. Але з часам наіпага героя пачынала ўсё болып апаноўваць неасэнсаванае, цьмянае жаданне: знайсці вадаём. I вось жук-чарнацёлка, якога падганяў нейкі глы-
бока прыхаваны інстынкт, аднойчы адпраўляецца ў свой шлях. Шмат перашкод пераадольвае ён: небяспеку з боку птушак, у якіх самы моцны зрок, ямы і камяні, мінуе ногі людзей, колы машын і конскія капыты, якія ў любую хвіліну маглі яго пазбавіць жыцця, і ўрэшце дасягае вялікай вады. Жук замірае перад ёй у жахлівай трывозе. Нешта ў ім супраціўляецца таму, што павінна адбыцца, але ў той жа час нешта іншае ўнутры яго штурхае наперад. Адчуваючы гэты нецярплівы покліч, жук-чарнацёлка па сцябліне спускаецца на дно вадаёма: яму немагчыма без паветра, вада сціскае яго з усіх бакоў і з вышыні, але ён апантана паўзе ўніз, пакуль не дасягае дна. Смяротная туга раптам авалодвае ім. I вось тут з яго цела і выходзіць валасацік: да дваццаці пяці сантыметраў даўжынёй, тонкі, жвавы. Ён у сваёй стыхіі і з лёгкасцю пакідае свайго прамежкавага часовага гаспадара. А жук-чарнацёлка, наіўны працаголік, які ўсё сваё жыццё пражыў дзеля карысці Bopara — адразу гіне.
— Павучальная прытча, — сказаў следчы Локас. — Вы калісьці вучыліся на біялагічным факультэце? Прыгожа расказалі. Ну і што з таго?
Паддопытны Крат змрочна зірнуў на яго.
— Часам адбываецца так, што неблагі, шчыры і няхітры чалавек ахвяруе сваім жыццём дзеля цынічнага падлюгі, нават не падазраючы пра гэта. Такімі ахвярамі, да слова, могуць быць не толькі жукі, жывёлы, але і людзі, і нават цэлыя народы. Урэшце, гэта мая думка, так бы мовіць, сваёй гадоўлі.
Абодва змоўклі. Следчы Локас злёгку пастукваў пальцамі па стале, абдумваючы пачутае.
— Я з цікавасцю вас праслухаў, і ў мяне дастаткова мазгоў, каб уехаць ва ўсю гэтую вашу алегорыю, — праз паўзу адзначыў ён. — А цяпер, вярнуўшыся ад жука да нашых баранаў, праслухайце маю версію таго, як усё адбылося, — давёў ён, —
і я маю дастаткова доказаў, што яна адзіная і сапраўдная.
Паддопытны Крат узняў галаву і наструніўся.
— Дык вось, — працягваў следчы, — некалькі год таму вы пазнаёміліся з вашай нарачонай. Вы закахдліся ў яе. Але ў вас не было матэрыяльнай падставы, грошай, каб пачаць сумеснае жыццё. А між тым, мягка і непрыкметна ваша нявеста пачала схіляць вас, каб вы дастаткова забяспечылі сябе і яе: набылі тое, што маюць іншыя паспяховыя людзі: кватэру ў цэнтры горада, аўтамабіль, лецішча каля вады. Толькі вось як? I вы, які вельмі не любіць вялікай вады (так ці не?) — іду ў заклад, што так, — завербаваліся ў плаванне. Плаваючы далёка за мяжой, вы зараблялі неблагія на той час грошы. Прыкладна ў той жа час памерла ваша маці і вы, узяўшы кароткатэрміновы адпачынак, прадалі яе кватэру, і даволі выгадна. Частку грошай вы патрацілі на новую кватэру ў цэнтры, аформілі яе на вашу нявесту, вы ж бязмерна давяралі ёй, астатнія пакінулі ёй жа, і зноў пайшлі ў плаванне. Усе свае заробкі вы дасылалі нарачонай. Але вось вы неўзабаве вярнуліся. Толькі на гэты раз на месяц раней. Пэўна, вы адчувалі нешта неасэнсаванае, нейкую небяспеку, пагрозу. Хіба не так? Вы ж нават не паведамілі сваёй нявесце пра тое, што накіроўваецеся дамоў? Хацелі зрабіць ёй прыемны сюрпрыз?
Але вось вы дома. Раніца. Вы ўваходзіце ў пад’езд, падымаецеся па лесвіцы. Ключ прьі вас. Вы адчыняеце дзверы і ціхенька ўваходзіце. Тое, што вы бачыце, прымушае вас насцярожыцца. Паўсюдна мужчынская вопратка ўперамешку з жаночай. Чамаданы, сумкі. На стале — білеты на самалёт. Тут жа і дакументы. Яго зваць Ашот. Кватэра ўжо прададзеная, заўтра яны высяляюцца і вылятаюць на яго радзіму. Вы па-ранейшаму бязгучна ідзяце да спальні, прыадчыняеце дзверы і бачыце ў ложку абаіх. Яны спяць. Той, каго завуць Ашот, — невялікі, жу-
каваты, увесь парослы чорнай шчэццю, вам нават становіцца чамусьці крыўдна і агідна. Вы адступаеце на кухню і вяртаецеся з нажом. Далей ужо банальна: ідзе разборка і яе наступствы. У арміі вы навучыліся выдатна валодаць халоднай зброяй, нож і ў плаванні быў для вас асноўным інструментам. Так? Гаварыце!
Следчы Локас змоўк у чаканні.
— У мяне алібі. Я вярнуўся значна пазней.
— Вось як? А калі вас нехта бачыў менавіта ў той дзень?
— He бярыце на понт, — груба сказаў паддопытны Крат, але з ледзь улоўнай ноткай трывогі. — У вас, дарэчы, шалёная фантазія.
— Я даю вам хвіліну, — патрабаваў следчы Локас. — Пачнём гаварыць праўду?
Ён утаропіўся ў зняволенага і змоўк у чаканні.
— А вось вы — вы хацелі б пражыць сваё адзінае жыццё, а запаснога ж — няма, у якасці жука-чарнацёлкі? — замест адказу спытаў паддопытны Крат.
— Хоць я і не ў праве адказваць на вашы пытанні, але я адкажу. Вядома, не. Але ж вы вінаватыя не ў гэтым, а ў тым, што парушылі закон.
— Дакажыце.
— I вельмі хутка. Але я даю вам шанц.
— Гэта вы пра чыстасардэчнае прызнанне? He, грамадзянін начальнік, на лоха вы мяне не развядзеце.
— Што ж, угаворваць — не мая справа. Да сустрэчы.
— Бывайце.
Следчы Локас націснуў кнопку, і паддопытнага павялі ў камеру.
Застаўшыся адзін, следчы Локас доўга сядзеў за сталом, зрэдку адказваў на тэлефонныя званкі і думаў. Урэшце рэшт ён упершыню аказаўся перад дылемай: знізіць вартасць жыцця чалавека, які толькі што сядзеў перад ім, амаль да нуля, ці нааадварот даць яму надзею. Жук-чарнацёл-
ка. Следчы раптам уявіў сябе ў такой жа сітуацыі і адчуў непрыемную трывогу на душы і няўпэўненасць. Ён, як і яго паддопытны, таксама быў малады, сустракаўся з дзяўчынай і неўзабаве таксама збіраўся ажаніцца. Але, меркаваў ён, ці можна быць упэўненым у тым, што так хістка і ненадзейна ў рэальнасці навокал яго, якая таксама адносная, як і мараль?
Следчы Локас адкрыў сейф і выцягнуў дапаўняльную дакументацыю да справы часова зняволенага Крата, знайшоў і паклаў на стол перад сабой тое, што дагэтуль прытрымліваў, як асноўны доказ: пісьмовае сведчанне аднаго з суседзяў нявесты паддопытнага: некалькі сказаў на адной старонцы. Гэтымі некалькімі сказамі стары пенсіянер ушчэнт разбіваў алібі Крата. Ён сцвярджаў, што бачыў Крата ў пад’ездзе якраз у дзень забойства, хаця апошні ўпарта настойваў на тым, што з’явіўся ў горадзе на некалькі дзён пазней. Гэтае сведчанне, якое ляжала цяпер на стале і было той казырнай картай, якая магла ці знішчыць яго паддопытнага ці наадварот, вызваліць, калі не даць яму ходу.
Следчы Локас зноў перачытаў ліст. Якраз суткі таму старога, які сведчыў супраць паддопытнага Крата, разбіў інсульт. Спаралізаваны, ён цяпер ляжаў у бальніцы, і шматлікія яго сваякі, пэўна, рыхтаваліся да непазбежнага. Ён ужо нічога не здолее сказаць, — меркаваў следчы Локас: ні пацвердзіць, ні абвергнуць. Толькі гэтая яго паперка, бадай, здолее.