Мільярд удараў
Юры Станкевіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 324с.
Мінск 2008
Урэшце ён узняўся з ложка і скіраваў у бок ардынатарскай. Доктарка Вера сядзела за сталом адна і нешта пісала. Мастак Арцём Ліс набраў у грудзі паветра і пачаў гаварыць. Ён сказаў, што закахаўся адразу, што не вар’ят, а рашэнне яго быць заўсёды побач з ёй непарушнае і адзінае, што ён просіць, — прыняць яго словы ўсур’ёз. Нават больш чым усур’ёз.
Ён убачыў, як доктарка Вера ўспыхнула і пачырванела.
— Але ж вы атакуеце мяне так, быццам інтэрпрэтуеце нейкі варыянт бунінскага «сонечнага ўдару», — сказала яна. — А вы ведаеце, што я замужам? I вы сур’ёзна разлічваеце на імгненную згоду? А што вы пра мяне падумаеце праз месяц, другі, калі я даверуся вам? Што я — экзальтаваная дурнічка? Дарэчы, муж добра ставіцца да мяне, я маю ўсё, што захачу.
— Гэта не зусім тое.
— А што — зусім?
— Каханне. На ўсё жыццё. Я ведаю пра такія пары. Яны існуюць.
— Вы адцягваеце мяне ад работы. Гвалтам.
— Але ж я вам спадабаўся хоць крыху? — задаў недарэчнае пытанне мастак Арцём Ліс.
Паўза цягнулася доўга, яму здалося, што бясконца.
— Так, — нечакана шчыра сказала яна. — Вы выклікалі ў мяне прыязнасць, як толькі я вас уба-
чыла. Вы высокі, дужы, у вас адкрыты твар. Вы нагадалі мне бацьку, якога я запомніла з маленства. Ён памёр заўчасна. Але ўсё гэта нічога не зменіць, і я не ведаю таго нечага, якое магло б гэта змяніць.
«Затое я ведаю», — мільганула ў яго галаве. Назаўтра была пятніца, і яго выпісалі.
* * *
К абеду мастак Арцём Ліс прыехаў дамоў, у сваю аднапакаёўку, прыняў душ і апрануўся адпаведна: цёмны касцюм, светлая кашуля і гальштук якраз знайшліся ў яго сціплым гардэробе. Забраў усю гатоўку, якую знайшоў.
У «Чорным ветразі» да вячэрняга наплыву заўсёднікаў яшчэ заставаўся час, і яму знайшлося месца. Ён заказаў суп і закуску з рыбы фугу, а таксама паўбутэлькі белага сухога віна.
— Фугу сёння абмежавана і толькі на заказ, — ветліва папярэдзіў яго афіцыянт.
— Плачу ўдвая. Ён выцягнуў з партаманета і паклаў на стол тры паперкі.
Афіцыянт кіўнуў і забраў грошы. Неўзабаве ён з’явіўся зноў, прынёс віно, папрасіў крыху пачакаць і ўрэшце выставіў на столік яго заказ.
Адчуванне наступіла праз нейкі час і зноў было пагрозліва здзіўляльным. Спачатку ў яго пайшлі па сігіне мурашкі, потым адняліся ногі, усё было як раней, калі ён вячэраў тут з Кушнерам, потым ён перастаў адчуваць левую руку і тады правай таропка напісаў на сурвэтцы адрас бальніцы хуткай дапамогі і прозвішча ўрача. Сурвэтку ён сунуў у нагрудную кішэню пінжака, каб яе ўбачылі адразу.
Потым у яго аднялася і правая рука, затым сківіцы. Рухаліся толькі вочы. Ён ведаў, што ўсё павінна ажываць у зваротным парадку. Калі пашанцуе. А мажліва — і не. Лепш, каб было дзесьці пасярэдзіне.
цацка ад творцы
і
адзін чалавек па імені дойлідаў глядзеў увечары тэленавіны. напрыканцы ў тэленавінах паведамілі пра тое, што да зямлі набліжаецца камета, якую можна ўжо назіраць не толькі ўвечары, a і днём — у паўночна-заходняй частцы неба. у каментары гаварылі і пра тое, што чарговы раз гэтая камета наблізіцца да зямлі праз сотні гадоў, у наступным тысячагоддзі. потым было бліц-інтэрв’ю з вядомым астрафізікам, які запэўніў, што камета не нясе небяспекі. — справа ў тым, — тлумачыў астрафізік, — што на перыферыі зоны гравітацыйнага ўплыву сонца існуе так званае воблака оарта, якое налічвае семсот дзесяць камет, якія не з’яўляюцца прадметамі з іншых светаў, а ўласцівыя толькі нашай сонечнай сістэме.
гэта, — з’іранізіраваў вучоны, — своеасаблівыя цацкі ад творцы для яго любімай малпачкі. а ідэя таго, што наш свет створаны штучна, становіцца ў апошні час прэвалюючай. тут, не пазбаўлены пачуцця гумару навуковец крыху адхіліўся. — калі жыццё — бясконцы харчовы ланцуг, — сказаў ён, — то і канечны яго вынік — чалавек — таксама можа быць не вянцом сусвету, а звычайнай адзінкай спажывання. ну, прыкладам, чарвяк есць арганіку, бактэрыяў, чарвяка — рыба, рыбу — чалавек. а калі ўлічыць, што кожны з нас, як даказана, выпрамень-
вае энергіі на адзінку масы больш за сонца, то паўстае пытанне: магчыма, спажываюць і нас? хто карыстаецца нашай энергіяй? — можа, мы для таго і патрэбныя творцу? — вось пытанне. можа, у нас тут гадавальнік накшталт дзіцячага садка велічынёй з усю зямлю, і таму сюды з неба закідваюцца часам касмічныя цацкі? самае цікавае тое, — дадаў астрафізік, — што кожная з такіх нябесных цацак абсалютна індывідуальная, і нават найбольш паспяховы іх даследчык, амерыканскі астраном фрэд лоўрэнс уіпл неяк назваў іх самымі вялікімі маленькімі падманшчыкамі ў сонечнай сістэме.
пасля чаго немаведама чаму — можа ў мэтах супрацьпастаўлення поглядаў — далі сказаць прапаведніку малавядомай рэлігійнай секты. дойлідаў нават не паспеў запомніць як тая секта называлася. прапаведнік — мужчына сярэдняга веку, апрануты дастаткова дэмакратычна: у шэры пінжак, пад якім была светлая капгуля і цёмны гальштук, з даволі ардынарным тварам, на якім толькі і выдзяляліся што вочы — вар’яцка-пранізлівыя і неспакойныя — сцвярджаў, гледзячы ў аб’ектыў камеры, пра тое, што камета, якая ў чарговы раз набліжаецца да зямлі, не што іншае, як касмічны карабель, які раз-пораз наведвае нашу сонечную сістэму з адмысловымі мэтамі. мэты тыя нікому невядомыя, але ёсць меркаванне, што карабель не можа з’яўляцца проста так. хутчэй наадварот.
чалавек па прозвішчы дойлідаў — а ён працаваў у муніцыпальнай установе — тым жа вечарам выйшаў на балкон сваёй кватэры. на самым краі небасхілу ён сапраўды ўбачыў камету. яна нерухома стаяла ў небе, пакідаючы за сабой даўгі серабрысты след. — набліжаецца, — думаў дойлідаў, — і праз некалькі дзён, пэўна, будзе акурат над горадам. чалавек па імені дойлідаў успомніў, што мае ва ўласнай гаспадарцы вайсковы дванаццатыкратны бінокль. ён пайшоў і знайшоў яго на антрэсолях. дойлідаў вярнуўся на балкон, прыстасаваў бінокль
да вачэй, падкруціў рычажок настройкі і пашукаў у адпаведным кірунку. неўзабаве ў вочы яму ўдарыў яркі бліскучы сноп, за якім цягнуўся доўгі серабрысты шлейф. як ён пачуў у хроніцы — з пылу і газаў, якія адкідваліся назад, у супрацьлеглы ад руху каметы бок, сонечным ветрам.
уражаны пабачаным, дойлідаў прастаяў на халодным балконе працяглы час, пакуль рукі яго не пачалі прыкметна дрыжэць і бліскучы шар каметы часта выпадаць з аб’ектываў акуляраў бінокля. да таго ж унізе на вуліцы, а дойлідаў жыў у кватэры на дзевятым паверсе, пачаўся звыклы гармідар: сігналілі машыны, лаяліся нейкія людзі. тут часта круціліся прыблатнёныя і гулякі, бо на рагу вуліцы месцілася рэстарацыя.
дойлідаў вярнуўся ў кватэру, у якой рассеяна гаварыў аб нечым з сям’ёй: жонкай і сынам. потым ён з’еў на вячэру кашу і выпіў шклянку гарбаты. ён адчуваў якісьці дыскамфорт і чамусьці нудзіўся. у сваім закутку, дзе акрамя ложка, крэсла і стала нічога не было, чалавек па прозвішчы дойлідаў пачаў хадзіць. некалькі крокаў уздоўж ложка і столькі ж назад. потым ён наблізіўся да люстэрка над сталом і, як гэта часта рабіў, пачаў узірацца ў свой твар. твар быў звычайны: нос прамы, валасы рэдкія, русыя, вочы шэрыя, лоб нізкі і шырокі. дойлідаў прылёг на ложак і ўключыў прымач на палічцы над галавой. ён працяглы час слухаў навіны, якія перабіваліся музыкай, але раптам задрамаў. а потым заснуў.
2
наступным днём дойлідаў пайшоў на працу, дзе выканаў некалькі даручэнняў і вывучаў старую гаспадарчую справу. у пакоі завіхаліся яшчэ двое супрацоўнікаў: мажная жанчына гадоў трыццаці пяці і малады стажор. па абедзе дойлідаў паеў у кафэ насупраць і колькі хвілін шпацыраваў па вуліцы. час-
та ён спыняўся і ўзіраўся ў неба, у дальнім баку якога вісела камета. яна была ледзь бачная ў гэты час сутак, але прыкметна наблізілася ўздоўж далягляду. дойлідаў памацаў, ці ёсць у яго кішэні пашпарт, зайшоў у банк, дзе на яго рахунку ляжала невялікая сума грошай — на чорны дзень — і зняў палавіну. потым ён знайіпоў магазін оптыкі «кадр» і набыў там падзорную трубу са сторазовым павелічэннем і на штатыве. труба каштавала амаль дзвесце ўмоўных адзінак. на працу дойлідаў не вярнуўся.
у наступныя дні па вечарах чалавек па прозвішчы дойлідаў займаўся вырашэннем пытання пра тое, як пазбаіцца вібрацыі пры карыстанні падзорнай трубой. вібрацыя была адчувальная, нягледзячы на адмысловы штатыў: уплываў аўтамабільны рух на вуліцы і блізкая падземка. але ўрэшце дапамаглі некалькі паралонавых пракладак. дойлідаў, цёпла апрануўшыся, вечарам сядаў на балконе ў прынесенае са свайго пакойчыка крэсла, наводзіў трубу спачатку на месяц — вялізны, ён, здаецца, вісеў побач — у яснае надвор’е на ім былі бачныя шматлікія горы і кратэры, а потым пачынаў цікаваць за каметай. гэтае відовішча ашаламляла яго нават болып за месяц. гіганцкі шар, ад якога струменем шуталі асляпляльныя іскры, мігцеў над ім у далёкай пустэчы. дойлідаў глядзеў не адрываючыся. і кожны раз яго чамусьці ўсё больш ахоплівала пачуццё бязмежнага суму і тугі. сын і жонка таксама некалькі разоў глядзелі ў аб’ектыў. — знайшоў занятак, — бурчэла жонка, — і пыталася: — а дзе ты браў падзорную трубу? — пазычыў, — не ўдаваўся ў дробязныя размовы дойлідаў. а жонка спяшалася да тэлевізара, каб не прапусціць чарговую стужку з серыяла.
3
камета з кожным днём падлятала бліжэй да зямлі. яна была ўжо акрэслена бачная і раніцай, і днём.
можа, упершыню за апошні час менавіта ў гэтыя дні дойлідаў, назіраючы па вечарах за нябесным целам, асэнсаваў сябе як найдрабнейшую часцінку сусвету, нічога не вартую перад варожай і таямнічай безданню. — і гэта — ўсё? — пытаўся ён сам у сябе, маючы на ўвазе сваё існаванне, а таксама існаванне людзей побач, тых, каго ведаў, і ўсіх астатніх — там, на вуліцы, і далей за ёй. — але ж навошта гэта? хіба яно камусьці ці для чагосьці трэба? — нягледзячы на позні час, многія вокны дома, дзе ён жыў, былі асветленыя, а некаторыя і адчыненыя. з іх даносіліся брутальна-ўпэўненыя, квакаючыя галасы. — у нашага бацькі з’явілася захапленне, — казала сыну жонка. пры гэтым яна скептычна ўсміхалася, і такую ж самую ўсмешку дойлідаў заўважаў у сына. ён хацеў патлумачыць ім пра пачуццё, якое зазнавае кожны раз, назіраючы за касмічным госцем. пра неверагодную пяшчоту і разам з тым тугу. пра тое, што покліч з начнога неба пакідае ў ім нешта невыразнае, нейкую не выяўленую думку ці нават ідэю. а ўсё астатняе становіцца неістотным, нават не вартым увагі. але не патлумачыў.