Мільярд удараў
Юры Станкевіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 324с.
Мінск 2008
Суседзі і знаёмыя штодня бачылі Лілію Цвіль — як яна ішла на працу, а потым вярталася дадому: танклявая, у цёмных акулярах — на выгляд сарамлівая нібы вучаніца, маленькі рот заўсёды сціснуты, галава паніклая. Блізкіх сябровак у яе не было. Ніхто ніколі не ведаў, пра што яна думае. Калегі па працы спачувалі ёй. «Муж, такі дзівак, крыху не ў сабе, пайшоў ад яе, — гаварылі яны. — Бедная жанчына».
Спектакль, у якім акцёр-аматар Цвіль іграў Чэ Гевару спачатку адклалі, каб знайсці знікламу замену, а потым і ўвогуле адмянілі — тэма рэвалюцыі паступова апыналася ў зацені.
Вельмі смачная рыба фугу
Фізіялагічны раствор з хуткасцю прыкладна тры кроплі ў дзве секунды бязгучна сцякаў з кропельніцы па празрыстай пластыкавай трубачцы і ўліваўся ў вену на локцевым згібе. У палаце бальніцы хуткай дапамогі разам з ім было чацвёра хворых. Была раніца, час абходу. У калідоры бразгалі посудам. Чуліся чыесьці галасы, у дзверы часта заглядвалі санітаркі. Якраз у гэты момант маладая доктарка ўвайшла ў палату.
I тады адразу нешта навокал змянілася, быццам адбылося не больш не менш, як сашэсце свяшчэннага агню, сэрца яго на нейкі момант спынілася, і яго нават кінула ў гарачыню, бо ён адразу зразумеў, што гэта жанчына і ёсць тая самая, якую ён шукаў. Кожны чалавек шукае сваё. Адны знаходзяць (іх, пэўна, меншасць), другія (якіх большасць) так і жывуць, не асэнсоўваючы сваёй абдзеленасці і набываючы комплексы. Дык вось, гэта і была яго жанчына. На ўсё жыццё.
Доктарка прысела на зэдлік і пачала мераць ціск хвораму каля самых дзвярэй. Гэта быў звычайны рабацяга, цягавіты і цярплівы, як жывёла. Ноччу ён моцна хроп. Урэшце, храплі ўсе. Магчыма, і ён таксама.
Яна загаварыла. Голас у яе быў нізкага тэмбру, спакойны, словы ветлівыя, без лішніх эмоцый. Ён услухоўваўся ў рытм яе невялічкай лекарскай прамовы, не ўспрымаючы сэнсу. У доктаркі быў асімет-
рычны твар з вострым, крыху зрэзаным падбародкам, цёмныя валасы пад белай шапачкай проста зачасаныя назад і забраныя ў вузел. Ногі прыгожыя, праўда, крыху крываватыя, невялікія грудзі. Так, яна не была прыгажуняй. На прыгажунь ён і не надта западаў: іх штодня можна сустрэць на вуліцы. I не адну. А вось такую — не часта. На выгляд ёй было гадоў дваццаць пяць. Можа, больш.
Ён чакаў. Вольнай рукой адразу пасунуў зэдлік, каб яна магла сесці побач, ледзь не перакуліў кропельніцу.
Урэшце яна скончыла слухаць бязладныя скаргі рабацягі, сказала яму нешта звыкла абнадзейвальнае, падышла да яго ложка, а потым села насупраць і зазірнула ў яго картку.
— Вы Ліс? Арцём Алегавіч?
— Так, гэта я, — хутка і па-армейску адказаў ён.
— Як сябе адчуваеце? На ваш погляд, вы цяпер у парадку?
— Вам меркаваць.
Яна зрабіла паўзу і зірнула яму ў твар, сустрэлася позіркам. Вочы ў яе былі зусім зялёныя з ледзь улоўнай стомленасцю і тугой у зрэнках.
— Вас прывезлі ў непрытомнасці. Суткі вы былі ў рэанімацыі, а цяпер вы тут. Я ваш лечачы ўрач.
— А магу я даведацца ваша імя?
— Можаце, — яна крыху памарудзіла. — Мяне зваць Вера Антонаўна.
«Значыць, Вера, — падумаў ён. — Вось яно як».
— Што з вамі здарылася? — спытала яна. — Вас учора ледзь адкачалі. Вы малады і толькі таму ачунялі так хутка. У вас атручэнне невядомага паходжання. Мне трэба ведаць, што вы ўжывалі напярэдадні. Алкаголь? Можа, што з’елі?
— Я скажу вам праўду, — хворы Арцём Ліс правёў вольнай рукой па коратка стрыжанай галаве, — я вячэраў рыбінай фугу.
Ён думаў, што яна здзівіцца, пачне распытваць, але гэтага не адбылося.
— Дык вы аматар экстрыму? — спытала яна.
— He, — ён спрабаваў жартаваць, — проста я вельмі люблю рыбу фугу. Пяшчотна і аддана.
Доктарка паціснула плячыма, усміхнулася — больш з ветлівасці, моўчкі памерала яму ціск, загадала паказаць язык і горла. Потым устала з зэдліка і перасунула яго да іншага хворага за яго спінай.
На імгненне ён пакрыўдзіўся. Магла б спытаць больш падрабязна. Чаму і як. Ён бы расказаў. Усю праўду, і нават больш.
* * *
3 аднакласнікам Ігарам Кушнерам мастак Арцём Ліс сутыкнуўся выпадкова. Кушнер быў стыльна, хоць і некалькі рызыкоўна прыкінуты, з залатым ланцугом на шыі, трымаўся ўпэўнена. Ён спытаў Арцёма Ліса, чым той займаецца, а пра сябе прама сказаў, што пайшоў у крымінал. «Дарэчы, — раптам прапанаваў ён, — чаму б табе не намаляваць да дня нараджэння партрэт маёй жонкі: у яе якраз круглая дата?» — «Згода, — падумаўшы адказаў яму мастак Ліс. — Дамовімся ў дэталях пасля.» — «Вось і добра, — ажывіўся Кушнер. — Тады не пасля, а зараз у рэстарацыю, я частую. Там і пра ганарар пагаворым».
Мастак Арцём Ліс нерапіуча прапанаваў кафэ паблізу, але Кушнер на гэта сказаў «не гані мутняк», спыніў таксі і павёз яго ў «Чорны ветразь» — самы прэстыжны рэстаран у сталіцы.
«Дарэчы, ты не супраць, каб «фугануцца»? — спытаў Кушнер, калі яны селі за столік. — Ты рыбу фугу калі-небудзь спрабаваў?» Ліс на тое адказаў, што не, нават не ўяўляе сабе, што гэта такое, але быццам нешта пра яе чуў. Японскі далікатэс.
«Фугу, апошні піск сталічнай гастранамічнай моды, можна заказаць толькі тут, у «Чорным ветразі», — патлумачыў Кушнер. — Справа ў тым,
што фугу неверагодна атрутная. Тэтрадатаксін, які ўтрымлівае яе пячонка, ікра, вочы і скура, у дваццаць пяць разоў мацнейшы за курарэ. Проціяддзя не існуе. Але ўсе неатрутньія часткі рыбіны маюць неверагодную лекавую сілу. Куды там акулавым плаўнікам ці рогу насарога, ха-ха... Вядома, у рыбіне застаецца нейкая колькасць атруты, якая выклікае «прыход», як ад наркотыка, урэшце тут усё залежыць ад кухара: як ён валодае таямніцай дазіроўкі, атрымліваецца, ну, нешта накшталт рускай рулеткі. Але, калі не пашанцуе, можна, так бы мовіць, і «зажмурыцца». Дык што — замаўляем? — спытаў у канцы свайго тлумачэння Кушнер. — Ці слабо?»
* * *
Доктарка між тым агледзела апошняга хворага з іх палаты і пайшла да дзвярэй. Раптам яму стала непамысна.
— Калі мяне выпішуць, Вера Антонаўна? — спытаў ён ёй у спіну.
— Вельмі хутка. Думаю, у вас ужо ўсё стабілізавалася.
— He, — заспяшаўся ён, — мне ўсё яшчэ не па сабе. Я хачу пабыць тут. Тым болып што мае родныя жывуць у іншым горадзе, а я адзін, і мяне ніхто не чакае.
— Дзіўнае жаданне, — доктарка Вера на секунду спынілася ў дзвярах. — Але ж у нас бальніца, дзе не падаюць рыбу фугу.
«Вось і прыхаваны кпін, — падумаў ён. — Калі б яна яшчэ ўведала, пгго порцыя той фугу каштуе дзвесце пяцьдзесят долараў — столькі, колькі, пэўна, яна атрымлівае тут за месяц, то магла б сказаць нешта іншае. Больш здзеклівае. А можа, яна ведае?»
Кропельніцу аднеслі, ён схадзіў разам з усімі ў сталовую і паснедаў, а потым стаў шпацыраваць па калідоры, спадзеючыся напаткаць доктарку Веру.
Проста, каб пабачнць. Але яна не з’яўлялася. Зайсці ж у ардынатарскую без прычыны ён не рашыўся і таму зноў пайшоў у палату і лёг на ложак.
К абеду ў палату шумна ўваліўся Кушнер.
— Ну што, чудзіла? — спытаў ён, кідаючы на тумбачку пакет з апельсінамі і пачак соку ў папяровай упакоўцн. — Канчай парыцца тут, на шконцы. Трэба партрэт маляваць, а потым мы з табой яшчэ разок накацім у «Ветразь». Фуганёмся. У nepmu раз яно заўсёды не ў кайф. Мне дык перабор не страшны, а табе вось не ў масць пайшло. А мог бы і ласты склеіць. Ну нічога, не апух жа, ха-ха...
— Ды пайшоў ты... — сказаў Арцём Ліс.
— О-о, малаток, бачу, што ачуняў.
I Кушнер намерыўся быў сесці на зэдлік, але ў яго зазваніў мабільнік, і ён, перакінуўшыся з невядомым абанентам некалькімі фразамі з добрым дамешкам расейскай «фені», стаў адразу развітвацца. «Твой пеленг у мяне ёсць, — сказаў ён Лісу. — Так што хутка пабачымся».
— Дзякуй табе! — вырвалася ў таго.
— Гэта яшчэ за што? — ужо ў дзвярах здзівіўся Кушнер, але адказу чакаць не стаў і знік гэтак жа імкліва, як і з’явіўся.
«За тое, што менавіта тут, у бальніцы, я, каб не сурочыць, знайшоў сваю жанчыну», — падумаў мастак Арцём Ліс.
* * *
Але знайсці каханне — гэта не значыць адразу яго атрымаць у гатовым выглядзе. Доктарка Вера нічым не адрознівала мастака Арцёма Ліса ад inmux хворйх, нягледзячн на тое, што ён некалькі разоў на дзень трапляўся ёй на BO4U і кожнн раз імкнуўся з ёй загаварнць.
— Я заўтра вас внпісваю, — урэшце абвясціла яна яму. — Калі ж вы не задаволенй нашнм ля-
чэннем, то, як чалавек заможны, здолееце працягнуць яго за плату. У іншым месцы.
— Я не заможны, — запярэчыў Арцём Ліс. — Я ўсяго толькі мастак. He прызнаны нават афіцыйна.
— Але ж рыба фугу, якую вы так любіце, KamTye, як я даведалася, вялікіх грошай.
— Так, — сказаў ён. — Але ў «Чорным ветразі» я апынуўся выпадкова. А рыбу фугу я цяпер люблю яшчэ больш, бо дзякуючы ёй сустрэўся з вамі.
Яна не адрэагавала. Толькі зірнула неўразумела, павярнулася і знікла ў ардынатарскай.
Яго намаганні ў той апошні дзень усё-такі далі нейкі плён. Падпільнаваўшы яе ў канцы змены, ён убачыў, як доктарка Вера крочыць да выхаду, апранутая ўжо для вуліцы ў простую сукенку і строгі пінжак цёмназялёнага колеру. Цёмна-каштанавыя валасы вольна абрамлялі яе асіметрьгчна-птушыны твар. «Усё-такі, калі ў чалавеку ёсць парода, яе не выведзеш нічым і аніяк не схаваеш», — падумаў Арцём Ліс. Увачавідкі — гэта была яго жанчына, яго каханне.
Падкупленая кушнераўскімі апельсінамі санітарка Ніна, якую ўдалося разгаварыць, паведаміла яму, што доктарка Вера ў іх аддзяленні лепшы ўрач, што яна нядаўна замужам, і што муж у яе, па чутках, значна старэйшы па ўзросце, генерал-маёр, вось толькі генерал-маёр чаго — яна не ведае.
«А хоць бы і таго, — падумаў на гэта мастак Арцём Ліс, — я ад яе не адступлюся нягледзячы ні на што.»
«А жывуць яны, дакладней яна, не сказаць каб шчасліва, — падагульніла санітарка, — гэта адразу адчуваецца, і тут, у калектыве, паміж жанчын мала што схаваеш.»
Апошняя заўвага прастадушнай Ніны адразу не толькі надала яму пэўнай надзеі, а і ўвагнала ледзь не ў эйфарыю. Да пятніцы яму заставалася двое сутак, і — якое шчасце — у доктаркі Веры па графіку, які ён даследаваў у калідоры на сцяне, якраз з чацвярга было начное дзяжурства.
* * A
У чацвер к вечару мастак Арцём Ліс ляжаў у палаце на сваім ложку, але не спаў, а чуйна прыслухоўваўся да гукаў у калідоры. Там было адносна ціха, і ён у думках пажадаў, каб тэрмінова не прывезлі якога хворага — тады б дзяжурная доктарка была занятая, лічы, усю ноч. За акном палаты, на вуліцы, аднастайна шумелі рухавікі машын. Адзін з яго суседзяў хроп, два іншыя нешта вяла абмяркоўвалі — ён не ўнікаў.