Мільярд удараў
Юры Станкевіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 324с.
Мінск 2008
— Я, я... не ведаю, — з робленай здзіўленасцю адказала жонка Цвіля. — Ён неяк абыходзіў гэта. А я не цікавілася.
— Вось і пацікаўцеся, — параіў лекар.
Ён раптам злавіў сябе на пачуцці нейкай незавершанасці і падсвядомай трывогі, а таксама на думцы, што яго размова з гэтай жанчынай завяршылася нічым. Да таго ж гаварыў у большасці ён сам. Навошта яна прыходзіла? Што схавана ў яе акуратнай галоўцы?
Жонка Цвіля ішла дадому. Вусны яе маленькага рота былі сціснутыя, твар паглыблены ў сябе. Ніхто ў гэты момант не мог ведаць, пра што яна думала, тым больш яе муж. Але калі б ён пра гэта неяк і ўведаў, то ўся яго ўпэўненасць, магчыма, выпарылася б з яго, як выпарваецца вар з каструлі над агнём. Але ён не ведаў.
* * *
Федэрыка і Альберта — два кубінцы — з’явіліся ў горадзе напрыканцы лета. Ніхто дакладна не мог вытлумачыць іх раптоўную прысутнасць, але многія ведалі, што яна наўпрост звязана з ваенізаваным заводам, прадукцыяй якога, пэўна, цікавіліся ў далёкай заморскай краіне. Кубінцаў часова пасялілі ў гасцініцы за горадам, але яны пачалі часта апынацца на гарадскіх вуліцах, іх бачылі вечарамі ў адным з мясцовых рэстаранаў і даволі часта ў кавярні. Старэйшы з іх — Альберта — быў гадоў трыццаці, афрыканскага тыпу, амаль што чарнаскуры, жвавы, як ртуць, а другі — Федэрыка — год
на пяць маладзейшы, вышэйшы ростам і з выгляду мулат. Абодвум паказалі гарадскія славутасці, звазілі па заводах і, напаследак, на аматарскі спектакль, у якім ваенрук і ў вольны час акцёр-аматар Цвіль выконваў ролю Чэ Гевары. Кубінцам патлумачылі, што Цвіль іграе без грыму, што стварыў музей Гевары, а яго бацька і маці калісьці працавалі на Кубе, і нават намякнулі, што магчымае яго падабенства да героя рэвалюцыі невыпадковае. Кубінцы згодна паківалі галовамі, яны дрэнна валодалі мовай і не надалі асаблівага значэння таму, што пачулі, але калі праз нейкі час выпадкова сутыкнуліся з Цвілем на вуліцы, то не маглі схаваць здзіўлення: насустрач ім ішоў сапраўдны клон Чэ, менавіта такі, якім пастаянна бачылі Гевару на шматлікіх фотаздымках, плакатах і ў кінахроніцы.
Кубінцы пасунуліся насустрач і пачалі ціснуць Цвілю руку, успомнілі раптам і пра спектакль.
— Si, si, amamos a Gevara!1 — паўтаралі яны быццам горача і ляпалі Цвіля па спіне і плячах.
Цвіль, які да гэтага часу ўжываючыся ў ролю, паспеў вывучыць каля ста іспанскіх слоў і некалькі выразаў, сарамяжліва, але з энтузіязмам падтрымаў іх.
— Companeros! —узнёсла гаварыў ён. —Socialismo о muerte!2
Цвіль запрасіў Альберта і Федэрыка да сябе дамоў.
Кубінцы патлумачылі яму, што цяпер мусяць ісці па неадкладнай справе, але ўжо заўтра абавязкова прымуць яго запрашэнне і наведаюцца ў госці.
— Si, si, — казаў Цвіль, адшукваючы ў кішэні асадку, каб запісаць ім адрас.
Назаўтра ўвечары Федэрыка і Альберта пастукаліся ў дзверы. Цвіль, які быў не зусім упэўнены ў тым, што яны прыйдуць, абрадаваўся.
Пазнаёміліся. Жонку Цвіля звалі Лілія. Кубінцы ўважліва агледзелі створаны гаспадаром му-
1 Так, так, мы любім Гевару! — (ісп.)
2 Таварышы! Сацыялізм альбо смерць! (ісп.)
зей, ухвалілі і без цырымоній паселі за стол, на якім жонка Цвіля ўжо падрыхтавала ежу і гарэлку. Гутарка, спачатку сумбурная і крыху нервовая праз несупадзенне моў, паступова, з кожнай выпітай чаркай, выроўнівалася. Гаспадыня таксама выпіла некалькі чарак, агеньчык у яе вачах разгараўся, што міжволі адчулі і госці, акрамя самога Цвіля. Звычайна той хутка п’янеў, што адбылося і на гэты раз. Хістаючыся, ён пайшоў у свой пакойчык і адразу вярнуўся з малакаліберным карабінам у руках. Некалькі такіх самых карабінаў захоўваліся ў школьных сейфах, а адзін Цвіль, як ваенрук, забраў і трымаў дома.
— Viva la Revolucion!1 — закрычаў ён, узнімаючы зброю над галавой.
Кубінцы падтрымалі яго гучнымі воклічамі і ўзнятымі кулакамі, але, між тым, спрытна адабралі карабін і зноў прымусілі гаспадара сесці.
Ваенрук Цвіль выпіў яшчэ адну чарку, нахіліўся галавой на рукі і раптам заснуў за сталом.
Кубінцы памкнуліся было перанесці яго на канапу, але жонка Цвіля спыніла іх намаганні, збольшага патлумачыўшы, што спаць яму і так зручна, а калі ён працверазее, то знойдзе сабе месца і сам.
Яна кінула позірк на абодвух мужчын, потым кранула Альберта за руку і прапанавала яму агледзець іншую палавіну дома. Той згадзіўся, і дзверы за імі зачыніліся. Федэрыка перасеў на канапу і пачаў разглядаць гаспадара, які спаў.
На другой палавіне жонка Цвіля няўважліва паказала Альберта нешта не зусім істотнае, але неўзабаве змоўкнула і, павярнуўшыся да таго амаль усутыч, млява зірнула яму ў твар. Рука яе дакранулася да яго грудзей, а пальцы раптам пачалі расшпільваць гузікі на кашулі.
Альберта не адразу зразумеў, і знерухомеў у нерашучасці. «Si, si, — урэшце нізкім, як у коткі, голасам сказала яна ўхвальна і зусім дала волю ру-
1 Няхай жыве рэвалюцыя! (ісп.)
кам. Той падхапіў яе і пацягнуў на ложак. Моўчкі яны накінуліся адно на адно. Каб гучна не закрычаць, жонка Цвіля прыкусіла вугал подушкі і толькі стагнала, ашчаперыўшы мужчыну нагамі.
Праз колькі часу Альберта прыадчыніў дзверы, высунуў голаў, агледзеўся, выйшаў да свайго сябра Федэрыка і, зашпільваючы штаны, кіўнуў галавой у бок дзвярэй і сказаў:
— О, que puta!1
Ваенрук Цвіль па-ранейшаму спаў за сталом у крэсле і склаўшы пад галавой рукі.
— I porqe tu te tardas? — прамармытаў між тым Альберта і тыцнуў пальцам у бок дзвярэй. — Aqelante! Passa! Ella espera!2
Федэрыка спачатку не зразумеў, а потым толькі ўміхнуўся і моўчкі знік за дзвярыма, але хутка выслізнуў назад і сказаў сябру:
— Cono! Ella quere con los dos huntos.3
Альберта азірнуўся на гаспадара, які па-ранейшаму спаў, і знік за дзвярыма разам з сябрам. Неўзабаве адтуль зноў пачуліся стогны і ўскрыкі.
* * *
Ваенрук Цвіль прачнуўся раптоўна, як іншым разам прачынаюцца многія з тых, хто не звыкся з вялікімі дозамі алкаголю. Ён сядзеў за сталом адзін, у галаве тонка звінела, аддаючыся ў вушах, а ў роце было поўна сліны. Нечаканы ўскрык за дзвярыма, які перамежаваўся стогнамі, канчаткова яго абудзіў. Па голасе ён адразу зразумеў, што крычала Лілія, яго жонка. А паколькі кубінцаў за сталом не было, то выснова напрошвалася імгненна. Цвіль ускочыў на ногі і мусіў ужо кінуцца ў суседні пакой, але позірк яго, амаль падсвядома, знайшоў тое, што яму было
1 О, якая шлюха! (ісп.)
2 Ну, што ты марудзіш? Наперад! Яна чакае (ісп.)
3 Д’яблаі Яна хоча, каб мы ўдвух. (ісп.)
і трэба: руля адабранага ў яго раней карабіна выторквалася з-пад канапы, куды зброю схавалі госці, але няўдала. Цвіль выхапіў карабін, таргануў затвор і, упэўніваючыся на хаду, што карабін зараджаны, нагой выбіў дзверы і ўваліўся ў пакой. Хоць там было амаль цёмна, ад святла за сваёй спіной ён адразу ўбачыў выгнутую як сакавіцкая котка жонку і двух кубінцаў над ёй, і маланкавае падазрэнне, якое ўзнікла ў ім паўхвіліны назад, ператварылася ва ўпэўненасць, пгго над жонкай здзяйснялі гвалт.
— Лілія! — роспачна крыкнуў ён, не марудзячы нацэліў рулю і адразу націснуў курок. — Вось вам, выблядкі!
Грымнуў стрэл, але ў ліхаманцы і таму што быў не зусім цвярозы, ён зрабіў промах. Федэрыка, а Цвіль цэліў у яго, ускочыў на ногі і закрычаў нешта па-свойму, засланяючыся, як малы, рукой, але старэйшы з іх, Альберта, пэўна, быў болып спрытны і спрактыкаваны, бо яму хапіла тых двух-трох секунд, пакуль Цвіль перазараджаў карабін, каб выхапіць нож і кінуцца на гаспадара. Нож быў кнопачны, такія раскрываюцца імгненна, кубінцы скрозь носяць іх у кішэнях, і лязо ўвайшло Цвілю ў грудзі, пад сэрца — той паспеў толькі выдыхнуць паветра і адразу асунуўся на падлогу. 3 роту ў яго паказалася крыху крыві, карабін выпаў з рук і бразнуўся на падлогу.
Ваенрук Цвіль ляжаў мёртвы. Моцна ўзнерваваныя кубінцы замітусіліся, ліхаманкава перакідваючыся паміж сабой словамі. Відавочна, яны цьмяна ўяўлялі, што ім рабіць далей.
Спакойнай з іх усіх аказалася толькі жонка Цвіля. Яна моўчкі і хутка апранулася, паказала Федэрыка і Альберта, каб пачакалі і, укленчыўшы, памацала мужу пульс. Упэўніўшыся, што той не жывы, яна сцягнула з ложка покрыўку і загадала закатаць у яе цела мужа. Кубінцы падпарадкаваліся.
Неўзабаве, перавязанае вяроўкамі, захутанае ў тканіну, яно нагадвала кокан. Федзрыка выцер анучай кроў.
— Bien1,— сказала на гэта гаспадыня, і пачала тлумачыць гасцям, што патрэбна машына ці яшчэ які транспарт альбо проста драбінкі, каб вывезці труп ад дома і закапаць. Дарэчы, як мага глыбей.
Кубінцы на ўсё згаджаліся. Альберта знакамі, перамяжуючы іх словамі на іспанскай, паказаў гаспадыні, што яны пойдуць, каб знайсці машыну, але тая затрымала ля сябе Федэрыка, і Альберта згодна кіўнуў на гэта галавой і пайшоў адзін.
Як толькі ён знік, жонка Цвіля пачала супакойваць узнерваванага Федэрыка, пагладжваючы таго рукой, і рухі яе рукі, а потым і абедзвюх набывалі ўсё больш адмысловае адценне. Урэшце яна расшпіліла яму дзягу, але ў Федэрыка, якога білі нервовыя дрыжыкі, нічога не атрымлівалася, і яна пакінула яго ў спакоі.
Была ўжо глыбокая ноч. Яны стаміліся чакаць, часам кубінец зусім губляў над сабой кантроль, але праз гадзіны паўтары вярнуўся Альберта і патлумачыў як мог гаспадыні, што ўгнаў нечы пікап, які стаіць цяпер непадалёку ад дома.
Цела ваенрука Цвіля вынеслі вонкі, Альберта сеў за руль, побач з ім Федэрыка, і пікап растварыўся ў цемры.
* * *
Жонка Цвіля па імені Лілія больш ніколі не бачыла забойцаў свайго мужа. Праз некалькі дзён кубінцы, тэрмін знаходжання якіх на ваенным заводзе і ў краіне падышоў да завяршэння, адразу з’ехалі. А яшчэ праз дзень яна пайшла ў міліцэйскі пастарунак свайго раёна, дзе зрабіла заяву пра знікненне мужа. У ёй жонка Цвіля патлумачыла, што апошнім часам яе муж паводзіў сябе неадэкватна, не аднойчы выказваў жаданне сысці з дому і быццам рыхтаваць недзе нейкую рэвалюцыю, пра
1 Добра (ісп.)
што яна нікому не расказвала, але звярталася да гарадскога псіхіятра, каб той агледзеў мужа, які ўжо паспеў праславіцца ў горадзе сваімі дзівацтвамі, у прыватнасці, пастаянна індэнтыфікуючы сябе са славутым Чэ Геварам.
Справа аб знікненні ваенрука Цвіля так і засталася вісець «глушаком». Урэшце, пра яе хутка запамятавалі: ці мала ўвогуле знікае людзей? Псіхіятр пацвердзіў яе словы часткова, маўляў, самога Цвіля ён не назіраў, каб паставіць дыягназ, але жанчына сапраўды звярталася да яго па дапамогу.