• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мільярд удараў  Юры Станкевіч

    Мільярд удараў

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 324с.
    Мінск 2008
    75.5 МБ
    трымаць нявыгадна праз вялікія падаткі, чатыры і шэсць — таксама, а вось тры, пяць, сем і болей — якраз па масці. Абгаварыла яна і ўмовы: засцерагацца абэзаўцаў і падатковых інспектараў — асабліва апошніх, вельмі абачліва браць валютай, не завышаць кошт на тавар, інакш яна сама вылічыць з яго кожны раз трыццатку, і шмат яшчэ чаго. Ён слухаў не вельмі ўважліва, і таму існавала галоўная прычына, праз якую ён тут у рэшце рэшт і апынуўся. Гэтай прычынай была другакурсніца з акцёрскага факультэта, высокая цёмнавалосая прыгажуня з амаль класічнымі рысамі твару, у якую ён быў закаханы раннім, амаль безнадзейным і вар’яцкім каханнем. Будучую акцёрку звалі Ольда. Маці яе была татарка. Ольда жыла сваім, таямнічым для яго, жыццём, куды пакуль, як з горыччу думаў ён, яна яго не ўпускала. Віталася, часам выпальвалі разам па цыгарэце, размаўлялі пра тое-сёе. Але не больш. Ён нават не мог запрасіць яе куды-небудзь павячэраць і, тым больш, пасля прывесці дадому. Асобнага кутка ў яго не было. Так, не было.
    ...Дык вось ён стаяў у праходзе пад парасонам і гандляваў. Гэта быў яго трэці працоўны дзень. За спінай у яго вісела некалькі люстэркаў, якія ён цягаў з сабой і кожны раз упрошваў дазволу прымацаваць у гандляроў-суседзяў. «Жанчын заўсёды цягне да таго месца, дзе ёсць люстэрка, — павучальна гаварыла яму гаспадыня, — яна пакруціцца, паправіць ля цябе і твайго люстэрка прычоску, а разам з тым і нешта купіць». Яна мела рацьпо, як ён не аднойчы адзначыў.
    Натоўп, яшчэ не вельмі шчыльны, паволі струменіў паўз яго. «Хапун» пачнецца а дзесятай раніцы і працягнецца да дванаццаці, а то і да канца поўдня. У гэты час гандаль якраз набывае свой імпэт, каб а пятнаццатай гадзіне скараціцца да нуля. Ён раптам пачуў песню. Гучна, на ўвесь рынак:
    Ай, яй-яй, забілі негра, ай, яй-яй!
    Навокал суседзі чамусьці замітусіліся, кінулі нават пакупнікоў, павыцягвалі нейкія паперы, пачалі
    завіхацца ў палатках, нешта з месца на месца перакладаць. Ён надта не звяртаў увагі на гэта.
    Ай, яй-яй, забілі негра!
    Неслася з дынамікаў:
    Ай, яй-яй, замачылі!
    «Бубначы», — машынальна вызначыў ён. Так называўся расейскі рок-гурт — аўтары і выканаўцы гэтага шлягера. Ён усміхнуўся.
    Ай, яй-яй, замачылі!
    Такога маладога, прыгожага, ай-яй-яй!
    Ён прадаў, звяраючыся па цэнніку, некалькі маек і «джутаў». Стаяў адносна цёплы восеньскі дзень.
    3-за хмар нават выплыла сонца. Сівая, прыстойна апранутая бабулька пасунулася да яго. У руцэ яна трымала, сціскаючы пальцамі, зялёную паперку ў дваццаць даляраў.
    «Сынок, — сарамяжліва сказала яму бабулька, — ты, можа, дагодзіш мне, старой...»
    «I якая ў вас патрэба?» — ветліва пацікавіўся ён.
    «Трэба ўнучцы джынсы, трыццаць другога памеру. Ці хопіць мне гэтых грошай?» — яна працягвала яму дваццатку.
    «Якраз хопіць».
    «Вось добра».
    «Схавайце валюту. Тут нельга паказваць».
    «А мне сказалі, што...»
    «Гандаль за валюту забаронены. Вы хіба не ведаеце?»
    «Не ведаю, сынок»...
    Гандлявалі за валюту, вядома, усе. Гэта было і зручна, і выгадна. Толькі калі на гэтым лавілі, то штрафавалі як мінімум на дзвесце-трыста ўмоўных, а маглі яшчэ і пазбавіць пасведчання індывідуальнага прадпрымальніка, скасаваць дамову аб найме, канфіскаваць тавар, адабраць пашпарт. Маглі шмат яшчэ чаго...
    «Якраз хопіць. Вашы самыя танныя, дваццатку і каштуюць».
    «Дзякуй, дзякуй, сынок»...
    Ён забраў дваццатку, павярнуўся за пакетам, і ў гэты момант збоку яго руку перахапіла цвёрдая мужчынская далонь, а ззаду пасунулася маладая жанчына, соўгаючы яму ў вочы службовае пасведчанне.
    «Падатковая інспекцыя. Прад’явіце вашы дакументы і хадземце з намі...»
    «А як жа бабуля? Я аддам ёй тавар».
    «Можаце не клапаціцца. Яна якраз супраць вас і засведчыць...»
    Урэшце ён здагадаўся. «Ах ты, старая сцерва, — падумаў ён. — Ну, уліп».
    «А куды пойдзем?» — пацікавіўся ён і папрасіў суседку папільнаваць тавар. Тая глядзела на яго са спачуваннем.
    «У апорны пункт адміністрацыі рынка».
    Раптам словы гаспадыні, якія ён так няўважліва слухаў, усплылі ў яго свядомасці. У апорным пункце засведчаць, што ён мае валюту, якую на гандлёвай кропцы мець нельга, поўнасцю агледзяць вопратку, пашукаюць у шкарпэтках, у абутку, а потым скіруюць у суд, дзе яму адразу ўлепяць штраф. А вось атрымліваць штраф яму аніяк не выпадала. Гэта тры месяцы работы задарма, пакуты, урэшце, голад.
    Самыя розныя думкі замітусіліся ў яго галаве. Адпрасіцца? He, не даруюць. Даць хабар? Падаткавікі рэдка бяруць, і цяпер не той вьшадак. Усё, пралаў, — падумаў ён, працягваючы падаткавікам свае паперкі.
    Жанчына кінула на іх хуткі позірк. Твар у яе быў нейкі лялечна-нерухомы.
    «Што ж, пройдзем, грамадзянін Ігар, э-э, Байкоў. Нам няма калі чакаць».
    Забілі негра! Ай-яй-яй, замачылі!
    Такога маладога, прыгожага, ай-яй, яй!..
    Неслася з дынамікаў.
    «I гэта жыццё? — недарэчна і не ў час падумаў ён, зрушыўшы з месца. — Увесь гэты паноптыкум — хіба ён існуе ў рэальнасці, а не віртуальна? Хіба яго нараджэнне на гэты свет і існаванне ў ім — невыпадковае і мае нейкі сэнс?»
    Раптам злосць працяла яго. Ён схапіўся за нагу і з крыкам «Ай, сутарга!» крутануўся на месцы, рэзка нахіліўся, і адначасова яго рука адкінула за спіну скамячаную дваццатку. «Куды Бог пашле», — нагадаў ён з нямым сарказмам.
    У апорным пункце было шумна. Падаткавікі прывялі не яго аднаго.
    «Пакладзіце на стол усю наяўную ў вас валюту», — загадала яму жанчына з падатковай інспекцыі. Лялечны яе твар па-ранейшаму нічога не выяўляў.
    «Вы, пэўна, памыліліся. У мяне яе няма.»
    Старанны агляд нічога не выявіў. Лёгкае замяшальніцтва адбілася на тварах падаткавікоў і бабулі-правакатаркі.
    «А мае дваццаць даляраў?!» — завішчала раптам ілжэпакупніца.
    «Дык я ў вас нічога не браў», — з ранейшай злосцю і цвёрда адказаў ён. I зноў пажадаў у думках: «Каб жа ты спрахла, сцерва».
    Праз пятнаццаць хвілін ён выйшаў з апорнага пункта прэч і вярнуўся да свайго парасона. Некалькі гандляроў адразу апынуліся побач і выслухалі яго сціплы аповед. Адзін з іх непрыкметна сунуў яму ў кішэню яго дваццатку.
    «Малаток, — сказаў ён. — Нават дзесяць працэнтаў з цябе за дапамогу не хачу. Хаця ад шампанскага не адмовіўся б».
    «Дык я схаджу, — прапанаваў ён. — Хопіць на ўсіх».
    «Пачакай крыху. Як толькі шлягер пра негра перастануць круціць».
    «А прычым тут музыка?» — здзівіўся ен
    «А гэта наш умоўны сігнал трывогі. Як скончаць круціць — значыць, канец шмону. Хіба ты не ведаў? Прыкольна, га? Хадя ты ж яшчэ свежы ў нашай справе... Але, з хрышчэннем, ха-ха... Малаток!»
    Ай-яй, яй, забілі негра!
    Неслася з дынамікаў:
    Ай-яй, яй, замачылі!
    Такога маладога, прыгожага, ай-яй-яй.
    Сястра мая, Света
    Калі наша існаванне ў нейкай ступені запраграмавана, то, пэўна, у досыць шырокім дыяпазоне. 3 апошняга выцякае фактар выпадковасці — раз-пораз менавіта ён небяспечна кідае нас з адной крайнасці ў іншую, што можа рашуча змяніць жыццё, як у бок паспяховага яго працягу, так і зусім у адваротны: імгненнага заняпаду. У большасці выпадкаў такім фактарам выпадковасці з’яўляецца канкрэтная асоба.
    Выкладчык Дземеш быў маленькі, крывы (адна нага ў яго была карацейшая за другую) востратвары чалавек, абцяжараны, на мой погляд, як многія людзі з фізічнымі недахопамі, піматлікімі комплексамі, прэвалюючымі з якіх былі паранаідальны і месіянскі. Вядома, яны не ўсплывалі на паверхню так, каб гэта станавілася надта зваўважным — выкладчык Дземеш да таго ж быў абачлівым і дастаткова скрытным — але мелі ў сферы яго дзейнасці даволі аб’ёмнае поле, каб там быць пасеянымі, даць парасткі і, урэшце, пры спрыяльных умовах, пышна расцвісці. Выкладчыку Дземешу споўнілася трыццаць пяць год, ён быў не жанаты, яшчэ асігірант, бо заканчваў пісаць кандыдатскую дысертацыю, але ўжо шмат выкладаў і меў асобны пакойчык у студэнцкім інтэрнаце, які месціўся непадалёку ад аўтавакзала.
    Чамусьці Дземеш неўзлюбіў мяне. На той час я, студэнт другога курса, жыў у інтэрнаце, але ў ін-
    шым ад таго, дзе часова пражываў Дземеш, і быў я бедны і абмежаваны ў сродках, як, дарэчы, большасць маіх аднакурснікаў, якія прыехалі вучыцца ў сталіцу з правінцыі. Гэта яшчэ б нічога, але я да таго ж меў няшчасце закахацца. Абранніца мая была сталічанка з забяспечанай сям’і, і я часам высільваўся, здабываючы грошай, каб звадзіць яе ў кафэ, кінатэатр ці правесці вечар якім іншым болып-менш прыстойным чынам. Разы два-тры на тыдзень з двума сябрукамі, што кватаравалі са мной у інтэрнацкім пакойчыку, мы ноччу адпраўляліся на чыгуначны вакзал, каб тэрмінова разгрузіць вагон, за што адразу мелі грашовы разлік.
    Ганец з чыгункі звычайна завітваў у інтэрнат позна ўвечары, выцягваў з кішэні блакнот і запісваў туды прозвішчы ахвотных. Да раніцы мы працавалі, а днём спалі, бо сілы ісці на лекцыі не было. Нікім не папярэджаны, неабдумана прапускаў я і лекцыі Дземеша, які гэтага не выносіў. Як чалавек каварны, помслівы і дробязны, той перадусім нічым не выяўляў сваё незадавальненне, нічога мне на тое не гаварыў, але калі я прыйшоў да яго здаваць залік, зверыўся з журналам і, для праформы задаўшы мне адно-два пытанні, вярнуў заліковую кніжку і, роблена ўздыхнуўшы, аб’явіў мне з прытоенай асалодай, што залік не прымае. He прыняў ён у мяне залік ні праз тыдзень, ні праз два і ні праз тры. Але заклапочаны складанымі адносінамі са сваёй каханкай, я не адчуваў небяспекі, пакуль мне не абвясцілі ў дэканаце, што ў сувязі з няздадзеным залікам да экзаменаў мяне не дапускаюць і, як вынікам, пазбаўляюць стыпеныдыі. Пакуль часова, патлумачылі мне.
    Дземеш тым часам нібы асцервянеў, і як толькі я да яго падыходзіў, выглядзеўшы ці ячшэ як выявіўшы дзе-небуцзь у вучэбным корпусе, то моўчкі сціскваў вузкагубы шырокі рот, зняважліва паварочваўся і кульгава ішоў прэч. Справа мая з далейшай вучобай набывала пагрозлівую прадказаль-
    насць. Mae аднакурсніцы, з якімі іншым разам мы з сябрамі рабілі складчыну, выпівалі, а потым займаліся любоўю, пайшлі да Дземеша прасіць за мяне. Дземеш, які, па чутках, меў вялікі сантымент і ўвогуле слабасць да жанчын, быў у гутарцы тым не менш не толькі непахісны, а па іх водгуках, чамусьці ўзвар’яваўся яшчэ больш, і яны вярнуліся ні з чым. «Ты, пэўна, зусім тормаз, — сказалі яны мне. — Хіба ты не ведаеш, што ён зжыў з інстытута ўжо некалькі чалавек?»