• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мільярд удараў  Юры Станкевіч

    Мільярд удараў

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 324с.
    Мінск 2008
    75.5 МБ
    Раптам святло ў аплаўленым запальнічкамі і недакуркамі плафоне квола замігцела і згасла.
    Мужчына апынуўся ў цемры. Тое, што святло патухла, значна пагоршыла яго стан, але змусіла настойліва шукаць шляхі да выйсця. «Калі мне ўжо зусім край, то і баяцца няма чаго», — пераконваў ён сябе. Самае небяспечнае, што зараз напрамую пагражае яму, быў высокі ціск і тахікардыя. Абедзве прычыны не ствараюць небяспекі для маладога арганізма, але для яго гэта можа скончыцца цяж-
    кім сардэчным прыступам, і дапамогі яму чакаць зараз ніадкуль не выпадае. Калі яго ў рэшце рэшт знойдуць і вызваляць з гэтай задушлівай клеткі? Магчыма і такое, што ён змушаны будзе знаходзіцца ў ёй нашмат долей, чым разлічвае. Як і колькі часу будзе цягнуцца гэтае «долей»?
    «Але ж, — меркаваў ён, — трэба ставіцца да ўсялякай бяды, а ў яго выпадку да маленькай разнабачнасці тэхнагеннай катастрофы, з халодным спакоем. Мы даўно жывём у свеце, дзе асабістая бяспека стала ілюзіяй. I свет гэты стаў настолькі складаны, што катастрофы, якія ён нараджае, немагчыма папярэдзіць толькі па адной прычыне: іх абсалютнай неверагоднасці».
    Яму ўспомніліся падзеі зусім нядаўняга часу, пра якія паведамлялася ў прэсе. Прыкладам, у Стакгольме, калі там адбыўся пажар у тунэлі, які нёс электрычны кабель, месцы, дзе існавалі электрасістэмы, аказаліся адразу адарванымі ад цывілізацыі. Перасталі працаваць вадаправод і дротавая тэлефонная сець, ад перагрузкі спынілася і сець сотавай сувязі, а на вуліцы з цемрай адразу выйшаў крымінал. Ці калі ад удару маланкі адбыўся найбуйнейшы збой у сістэме ўсёй сусветнай энергетыкі і болып сутак такія мегаполісы, як Нью-Йорк, Атава, Дэтройт, Манрэаль і іншыя гарады, заставаліся без святла. Спыняліся цягнікі ў метро, ліфты хмарачосаў, гаснулі светлафоры, у краны не паступала вада.
    Як адчувалі сябе тады асобныя людзі — яго браты па няшчасці? Заблакаваныя, у вагонах падземкі, ліфтах, у абставінах цемры і страху?
    Рукі яго па-ранейшаму трэсліся, калі ён зноў пачаў ліхаманкавана мацаць па кішэнях. Насоўка, грабянец, пачаты пачак з кантрацэптывамі, нататнік, шарыкавая ручка, сцізорык...
    «Сцізорык?»
    У цемры мужчына выцягнуў маленькі, амаль дэкаратыўны складанчык, які насіў на ўсялякі выпадак, як гэта робіць большасць людзей: ім можна за-
    вастрыць аловак, разрэзаць хлеб ці бутэрброд, адкаркаваць бутэльку, мала што яшчэ. Ён выцягнуў лязо з пазіка і паспрабаваў пальцам. Лязо было вострае, ён сам неяк у вольны час затачыў яго.
    Сэрца як і раней калацілася ў грудзях.
    Мільярд удараў. За ім ужо край...
    На запясці левай рукі ён намацаў пульхны бугарок, з якога біўся пульс, прыціснуў да яго лязо і, сціснуўшы зубы, правёў ім па вене. 3 ранкі адразу пырснула і пацякла кроў. «Кровапусканне — самы просты і эфектыўны сродак ад высокага ціску і найлепшае папярэджанне апаплексічнага ўдару, калі няма больш аніякіх іншых метадаў, — успомніў мужчына. — Асноўны сродак, якім, дарэчы, карысталіся старажытныя лекары. Хіба яшчэ ўжывалі п’яўкі...»
    Цёплай нябачнай крынічкай кроў струменіла з ранкі на руцэ. Можа, упершыню за апошні час, чалавек па імені Павел Дук адчуў, як да яго вяртаецца надзея. Колькі ён ужо тут сядзіць, у цемры і зубным скрыгаце? Гадзіну, дзве, пяць? Але цяпер ён здольны перахітрыць лёс, які абышоўся з ім так смехатворна і так пагрозліва.
    У цемнаце ён не мог выкарыстаць гадзіннік, але беспамылкова вызначыў, як пульс паменшыўся, і яму стала крыху лепш. Праўда, падступілі нязвыклыя млявасць і слабасць, але ўпершыню пачаў змяншацца страх.
    «Страх. Вось прычына. Вось праз што смерць, якая заўсёды ў нас за спінай на адлегласці выцягнутай рукі, набліжаецца ўсутыч і па-сяброўску ляпае вас па плячы. Пара, — кажа яна. — He трэба баяцца».
    Мужчына хацеў устаць на ногі, але перадумаў: навошта дарэмна растрачваць сілы, калі іх і так няшмат. Раптам злосць выбухнула ў ім, але прайшла вельмі хутка. I сапраўды — на каго яму цяпер злаваць? На састарэлыя тэхналогіі, на зношанасць тэхнікі, на людзей, якія не могуць даць яму гаран-
    тыю бяспекі нават на прымітыўным, побытавым узроўні, нават у гэтым падобным на труну ліфце, на іх абыякавасць, эгацэнтрызм?
    «Але ж так было і будзе да сканчэння свету. Чалавек заўсёды застаецца адзінокім перад небяспечнымі сіламі жыодя, перад загадкавым Космасам. I што ён сам у рэшце рэшт здолее, на што варты, калі яму адсуджана ўсяго толькі які мільярд удараў сэрца?»
    Цёплым тонкім струменьчыкам кроў з вены сцякала па яго далоні на падлогу. Другой рукой мужчына выцягнуў насоўку і падрыхтаваў яе, каб неўзабаве пераціснуць ранку. Ён адчуваў, што супакойваецца. Лепш страціць крыху крыві, чым жыццё. Яму ўспомнілася, як ён аднойчы здаваў кроў на станцыі пералівання, і як пасля таго ў той жа дзень працаваў і нічога такога кепскага з ім не адбывалася ні ў той дзень, ні ўвечары, ні пасля.
    Яму цяпер значна лепш, нават стала хіліць у сон, хутка яго знойдуць, ён вернецца дадому, і, цалкам магчыма, будзе ўспамінаць усё, што здарылася з ім, са смехам. Хіба калегам па працы раскажа ўсю праўду пра тое, што з ім адбылося, хоць болып усётакі ніколі не стане карыстацца ліфтамі ў старых, недагледжаных дамах. He, не стане.
    Думкі мужчыны пачыналі блытацца. Яму раптам уявілася, што ён ідзе па лузе, пакрытым квітнеючымі раслінамі, нясцерпна даўкі пах якіх запаўняе ягоныя лёгкія. Луг гэты, зніжаючыся, вядзе да ракі. Ён ужо ўбачыў тую раку, спакойную — ніводнай хвалі, і ўдалечыні другі яе бераг, але на той бераг яму і не трэба, добра і тут, у прахалодзе, сярод кветак і ў цішыні.
    Мужчына страпянуўся. «Небяспечна ўпадаць у сон, — падумаў ён. — Тым болып, што кроў, пэўна, яшчэ сцякае з ранкі, і ён дагэтуль не перавязаў яе насоўкай».
    Ён паварушыўся і асцярожна закруціў тканкай залясце. Добра, што ў голаў яму прыйшоў урэшце
    такі неблагі намер, які ён так удала здзейсніў: лёгкае кровапусканне замяніла штучныя лекі, якія яшчэ невядома ці дапамаглі б яму. А так — усё выдатна, ціск паменшыўся, ён спакойны, вось-вось яго вызваляць з гэтай клеткі. I самае галоўнае — прайшоў страх.
    Чалавек па імені Павел Дук зноў злёгку задрамаў. Але яму больш не прымроіўся рачны поплаў у кветках, а адразу чамусьці ўявілася дзяцінства, школьны клас, дзе ён сядзеў за партай, а побач з ім Крываножка — якую перавялі ў іх клас з іншай школы, і якая кульгала на адну нагу, за што імгненна атрымала адпаведную мянушку. Крываножка нахілілася да яго і шаптала на вуха, прасіла, каб ён не праганяў яе з яго парты, бо ёй гэта балюча і сорамна. Паміж імі ляжала раскрытая кніга, дзе быў адлюстраваны нейкі тэкст, ён пачаў чытаць, але ачуняў.
    Мужчына раптам зразумеў: гэты сон з далёкага мінулага зусім не выпадковы. Ён тады перад усім класам уголас адмовіўся сядзець з Крываножкай за адной партай. Яна перасела на парту збоку, якая ў іх лічылася самай непрэстыжнай, ля дзвярэй, і сядзела адна. Усё б нічога, але праз нейкі час Крываножка наглыталася барбітуратаў і яе не здолелі адкачаць.
    Ён не адплаціў дабром таму, хто яму даверыўся. Мужчына ў думках пачаў пераконваць сябе: дзяўчына зрабіла такое зусім не таму, што ён прагнаў яе ад сябе. Але тады — чаму? А калі менавіта гэта сталася апошняй кропляй, і тонкая ніць не вытрымала націску сіл жыцця і парвалася?
    Неспадзявана ён адчуў, што ліфт крануўся і паплыў уніз. «Ну вось і дачакаўся, — прамільгнула ў яго галаве. — Хвіліна, і ён будзе вольны».
    I сапраўды, кабіна, якая так доўга была яму месцам зняволення, спускалася ўніз, пакуль урэшце не спынілася. Спрацавалі механізмы, і дзверы расчыніліся. У твар яму ўдарыў прамень святла. Ён
    пачаў падымацца з калень на ногі, яму было цяжка, ён адчуваў неймаверную слабасць, канечнасці трэсліся, але ён перасіліў сябе, і вось ён ужо на нагах і зрабіў крок вонкі. Мужчыну крыху здзівіла, што ніхто яго не сустракае, няма ніякіх ратавальнікаў, аварыйшчыкаў, ці яшчэ каго. Увогуле няма нікога, толькі святло наперадзе, і ён з палёгкай у душы пайшоў яму насустрач.
    * * *
    «Тут, бадай, усё празрыста, — сказаў судова-медыцынскі эксперт аператыўніку ў цывільным і яшчэ двум міліцыянтам у форме, якія выносілі цела і ўкладвалі яго ў цэлафан, — змешаная экзагеннацыркуляторная падвострая гіпаксія. Рэдка, але здараецца, асабліва пры ішэмічнай хваробе, да таго ж боязь замкнёнай прасторы. Што цікава, у аналагічных вьшадках назіраецца рознае: адны спакойна даседжваюць, пакуль іх не вызваляць — нават спяць, калі п’яныя, некаторыя, заўважце, нешта чытаюць, іншыя злуюць на ліфцёраў, але, як успамінаецца, адна жанчына за некалькі гадзін пасівела, а мужчына ў гадах звар’яцеў і яго адразу скіравалі ў «дурку». Незразумела адно: навошта ўспрымаць гэта так драматычна і пачынаць рэзаць сабе вены?»
    На двары з раніцы было сыра і пахмурна. Ішоў дождж. Пырскі яго заляталі і пад казырок пад’езда, дзе стаялі некалькі людзей у чаканні спецмашыны, ці як звыкла яе называлі — «трупавозкі».
    Забілі негра
    Урэшце, ён усімі імі пагарджаў. У душы, ва ўсялякім разе. I тымі, хто наверсе, і тымі, хто ўнізе, і нават тымі, хто цяпер быў з ім побач, — чаўночнікамі, дробнымі гандлярамі, якія з прыхаваным снабізмам называлі сябе «прыватнымі прадпрымальнікамі». «Ну, не стануць жа яны называць сябе “тымі самымі блохамі”», — смеючыся, сказаў яму аднакурснік з Акадэміі мастацтваў, таксама, як і ён, будучы мастак. — Цярпі пакуль, бо выйграваюць у гэтым жыцці найчасцей цярплівыя».
    Так, ён быў студэнтам. Інтэрната яму не далі, і за кватэру — варты жалю вугал з канапай — трэба было плаціць пяцьдзесят умоўных адзінак у месяц. Да таго ж ён быў малады, і яму ўвесь час хацелася есці. Мінімум тры разы ў дзень. Бацькі з правінцыйнага гарадка дапамагчы не маглі. Вось і пайшоў ён, як кажуць, «па рынку». Па выхадных стаяў пад вялізным парасонам у праходзе паміж радамі і гандляваў рознымі імпартнымі трантамі для жанчын. «Знешне ты для нашай справы якраз падыходзіш, — казала яму гаспадыня, трыццаціпяцігадовая, бітая жыццём абеларушчаная палячка, — ты прывабны, высокі, гожы тварам. — Калі-небудзь мы нават вып’ем з табой на брудэршафт, — смяялася яна. — Ну, калі ты крыху «падымешся» і здолееш звадзіць мяне ў прылічную рэстарацыю»...
    У гаспадыні было зарэгістравана пяць гандлёвых кропак — пяць палатак. Адну, як яна патлумачыла,