Мільярд удараў
Юры Станкевіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 324с.
Мінск 2008
Шэрая Мыш выйграла заезд.
* * *
Усхваляваны ўдачай, Кук хацеў адразу наведаць Мігеля і добра адсвяткаваць падзею, але да суседа якраз прыйшла ранейшая непрыкметная жанчына — як меркаваў Кук, яго сужыцелька, і ён адклаў візіт.
Між тым на працы Куку паведамілі, што праз два дні яму трэба адпраўляцца ў камандзіроўку ў сталіцу суседскай рэспублікі. Кук не любіў дарогу, але сустрэў гэтую непазбежную навіну са стаічнай стрыманасцю. Ведаючы антыпатыю дамаседа Кука да вакзалаў і гасцініц, начальства нават прапанава-
ла яму заказаць білет на самалёт, хоць і аплаціць толькі палавіну яго кошту, бо фондаў не хапала. Кук згадзіўся, незадаволена дадаўшы, што і назад вернецца паветрам, бо ўжо не малады, каб суткамі трэсціся ў цесным купэ якога цягніка і трываць пах ад чыіхсьці нясвежых шкарпэтак.
Адвячоркам, збольшага сабраўшыся, Кук патэлефанаваў Мігелю і спытаў, ці мае той крыху вольнага часу. Сусед адказаў, што да начнога дзяжурства ў яго такі час якраз ёсць, ён адзін, і запрасіў зайсці.
Кук захапіў з сабой бутэльку каньяку і пакрочыў праз лесвічную пляцоўку.
— Паслухайце, — пачаў здалёк гаспадар, калі абодва ўжо селі, як звычана за стол на кухні, — я нейкі час думаў над тым, што вы мне расказвалі пра сон. Дык вось: сон — г&та поўнае адключэнне свядомасці, ну, быццам адключаюць камп’ютэр? Ці наадварот, у сне чалавечы мозг поўнасцю прачынаецца і энергаабмен дасягае мяжы высокіх велічынь. У першым выпадку — пасля сну наша, так бы мовіць, «я» перажывае своеасаблівую смерць і з’яўляецца ўжо ягонай копіяй. Хіба не так? А ў другім? Неўролагі цяпер сведчаць якраз тое, што мозг у сне працуе звышэфектыўна. Тады вынікае, ён сапраўды праламвае бар’еры часу і прасторы. Дык што такое ў гэтым выпадку наша «я», наша свядомасць? I час? I прастора?
— Ёсць пытанні, на якія, пакуль не толькі я, звычайны чалавек, можна сказаць невук, не здолее адказаць, а ўвогуле — ніхто, пасля роздуму сказаў Кук і дадаў:
— Вы прадасцё мне свой чарговы сон? Пажадана, сённяшні?
— Зрабіце ласку. Але ён неістотны і наўрад вас зацікавіць.
— Ну, не важна, — падахвоціў Кук.
— Мне саснілася, што я прагульваю сабаку. I гэты сабака быццам мой і ў той жа час і зусім не мой, а проста жывёла. Мы падыходзім да высокай
гары — гэта гранітная скала, якіх у нашых краях, заўважце, не існуе. Але ў маім сне гэта так. Сабака часта падманвае мяне, з’ядае мой бутэрброд, калі мы адпачываем, але я дарую яму, адчуваю да яго нават прыхільнасць. Ля скалы я бачу вельмі доўгую лесвіцу, якая прыхілілася да яе і вядзе ўвышыню. Знізу лесвіца чамусьці заканчваецца колцамі. Раптам сабака падбягае да яе і пачынае караскацца на самы верх, і вельмі хутка. Я сачу за ім з трывогай і бачу, як ён уздымаецца вышэй і вышэй. Але тут колцы лесвіцы нечакана ад’язджаюць, і ўсё абвальваецца на зямлю. Я гляджу, дзе сабака, і бачу яго на самай вяршаліне скалы. Там нешта гарыць. Вось і ўсё. Далей я прачнуўся.
— Я не магу купіць гэты сон, — пасля роздуму, смеючыся, падвынікаваў Кук. — У ім няма таго, што мяне цікавіць: тараканаў, мышэй, жаб, клапоў, птушак, жамяры якой і гэтак далей.
— Няхай, але ў ім сабака. Урэшце, воля ваша. Я аддаю вам гэту дробязь дарма. Тым больш, я вас папярэдзіў. Што сон неістотны.
Гаспадар і госць дапілі шклянкі, і Кук пайшоў у сваю кватэру.
* * *
3 раніцы Кук заехаў на працу, але хутка вызваліўся і рушыў дамоў, адкуль, сабраўшыся, скіраваў у аэрапорт. Камандзіроўка пачалася.
Ляцець было ўсяго крыху больш за гадзіну. Кук заняў сваё месца ў салоне самалёта, выцягнуў з сакваяжа часопіс, які набыў у шапіку і, паназіраўшы крыху за стройнай, прываблівай сцюардэсай, паглыбіўся ў чытанку.
Самалёт між тым выруліў на ўзлётную паласу, зароў двума маторамі і неўзабаве ўзляцеў.
Чытаць было нецікава. Кук пачаў разглядаць бачных яму пасажыраў. Многія з іх былі апрану-
тыя ў цёмныя касцюмы, як і ён — пэўна, таксама камандзіраваныя. Але сядзелі і некалькі маладзёнаў у швэдарах і джынсах. Побач з ім драмаў таўстун з дыпламатам на каленях. У яго была моцная чырвоная шыя і загарэлая лысіна. Кук зірнуў на гадзіннік: яны ляцелі ўжо каля дваццаці хвілін. Ён яўна нудзіўся і чакаў, каб выйшла прыгожая і сексуальная сцюардэса, але яе не было. Самалёт між тым злёгку траханула, і ён відавочна стаў рабіць разварот, на што амаль ніхто не звярнуў увагі. У салоне нарэшце з’явілася сцюардэса і папрасіла ўсіх прышпіліцца рамнямі. Кук міжволі адзначыў, што ў яе нейкі ненатуральна бледны твар і змяніўся голас. Ён нахіліўся да суседа і адсунуў фіранку з ілюмінатара.
3 рухавіка над той часткай крыла, якую ён убачыў праз шкло, выляталі языкі полымя.
Кук раптам адчуў, як у яго пахаладзела спіна. Ён хацеў ускочыць з месца і пабегчы да кабіны пілотаў, каб спытаць іх, у чым справа, але сутыкнуўся з успуджаным і перасцерагальным позіркам сцюардэсы і — застаўся.
Кук адчуў, як яго думкі ліхаманкава мітусяцца. Ён зноў зірнуў у ілюмінатар — як і раней полымя вырывалася з-пад крыла. «Можа, так і трэба? — пранеслася ў яго галаве, — можа, гэта выхлапы звычайнага адпрацаванага паліва?» Сцюардэса, між тым, крутанулася і паспешліва, не — нават імкліва пасунулася, амаль пабегла з салона ў кабіну.
— Грамадзяне пасажыры, — пачуўся ў салоне мужчынскі голас, пэўна, камандзіра. — Наіш «борт» у сувязі са складанымі метэаралагічнымі ўмовамі наперадзе вымушаны вярнуцца і зрабіць незапланаваную пасадку. Усім, хто яшчэ не прышпіліўся, просьба зрабіць гэта неадкладна.
I тут Кук зусім не да часу, месца, і зусім нечакана ўспомніў пра сон Мігеля, які ён адмовіўся куігіць і на які так неабдумана не прарэагаваў. Лесвіца на колцах — гэта ж трап, на якім ён паўгадзіны таму
падняўся на борт самалёта. Сабака ў любым сонніку вызначаецца, як сябра. Гэта ён, Кук і ёсць той сябра, які апынуўся на скале, на гары. А гара — гэта бяда, гора. Лесвіца абрынулася. I не толькі ў сне. Які ж ён быў ідыёт, бо не патурбаваўся вытлумачыць гэты прапанаваны яму знак бяды, гэтую перасцярогу. Ён так неабдумана не купіў той сон.
Самалёт затрэсла, і пасажыры ўрэшце пачалі нешта трывожна выкрыкваць, нейкія пытанні — кожны сваё. Кук зноў наваліўся на таўстуна, які здзіўлена лыпаў вачыма, і рвануў фіранку.
3-пад крыла ўжо ва ўсю моц біла полымя. У салон убегла сцюардэса. Твар яе быў перакошаны, a скура на ім белая, як папера. Яна ўжо яўна не валодала сабой. Кук схапіўся за рэмень, каб адшпіліць яго, падняцца з месца і спытаць яе, колькі часу ім яшчэ ляцець да якога бліжэйшага аэрадрома, але не паспеў.
Злева, дзе быў агорнуты полымем рухавік, адбыўся адчувальны выбух, самалёт імкліва нахіліўся і, развальваючыся на часткі, пачаў падаць на зямлю.
Мёртвая кропка
Колькі ён сябе памятаў, Хутканог заўсёды некуды бег. Чалавек-бягун, які атрымаў адпаведную мянушку, надзелены ад прыроды высокім ростам, непрапарцыянальна доўгімі нагамі, шырокай грудной клеткай і завостранай невялічкай галавой мікрацэфала — Хутканог уяўляў сабой ідэальна сканструяваную і найлепш прыстасаваную істоту для бегу не толькі на доўгія, а і на сярэднія і нават спрынтэрскія дыстанцыі. Нарадзіўшыся ў далёкай вёсцы, Хутканог яшчэ ў маленстве самастойна дабіраўся да горада за некалькі гадзін, набываў там дробныя рэчы, якія прасілі купіць бацькі, швэндаўся па гарадскіх вуліцах, разглядаючы ўсё, што трапляла яму на вочы, наведваў дзённы кінасеанс незалежна ад таго, што там паказвалі, і да цемнаты паспяваў вярнуцца дадому. Заўсёды амаль бягом.
Хутканог любіў бегаць і не прызнаваў ніякага віду транспарту. Неаб’ёмныя яго лёгкія і ўзімку і летам прагна ўцягвалі насычанае кіслародам паветра, а моцныя ногі працавалі як механічныя дадаткі да нейкай незвычайнай біялагічнай машыны.
Хутканог быў мутантам, бо нарадзіўся ў зоне, дзе было больш за пятнаодаць кюры на квадратны кіламетр.
Бацькі аддалі яго ў вясковую школку, куды ён штодня бегаў, часта абганяючы па дарозе і адпрацаваўшы свой век аўтобус, з вокнаў якога на яго паказвалі пальцамі, і дзядзькаў на вазах, і сваіх па-
годкаў, якія выправіліся ў няблізкі шлях значна раней, і ўрэшце прыбягаў у клас першым.
Хутканог збольшага навучыўся чытаць і падпісваць сваё прозвішча, а далей навука абмінула яго назаўсёды.
Прысуд быў непазбежны: дапаможная школа для разумова адсталых. Але бацькі пазбавілі небараку ад гэтай долі. Калі ён крыху падрос, Хутканога з выпрабавальным тэрмінам уладкавалі працаваць паштаром, з чым ён выдатна спраўляўся, абслугоўваючы свой участак па дастаўцы пісьмаў, газет, бандэроляў і іншых паштовых адпраўленняў.
Аднойчы Хутканога паказалі сталічнаму трэнеру па лёгкай атлетыцы. Заінтрыгаваны трэнер з памочнікам павезлі самародка на гарадскі стадыён, дзе трэнер, выцягнуўшы з кішэні секундамер, загадаў таму прабегчы два кругі ў поўную сілу. Выніку не далі веры і загадалі Хутканогу ўсё паўтарыць спачатку. Сталічны трэнер пакрыўся чырвонымі плямамі ад хвалявання і сказаў:
— Гэта другі Жак Алексне, клянуся Богам!
Жак Алексне быў легендарны канадскі бягун, які жыў больш стагоддзя назад, пра што Хутканог, вядома, нічога не ведаў. Алексне меў незвычайную тэхніку бегу: яго корпус пры гэтым адкідваўся назад, а ногі — далёка наперад. Алексне іншым разам на заклад абганяў каня і нават аўтамабілі, хуткасць якіх на той час была невялікая. Газеты таго часу распаўсюдзілі гісторыю пра тое, як знакаміты бягун выйграў вялікія грошы, абагнаўшы аўтамабіль, і нават паспеў выкурыць люльку, пакуль машына фінішавала следам.
— Будзем афармляць цябе ў спортінтэрнат, — падагульніў сталічны трэнер. — А пакуль тое — варта з’ездзіць да тваіх бацькоў.
Вядома, ні ў які інтэрнат Хутканог не трапіў па прычыне свайго аўтызма, затрымкі псіхічнага развіцця, інфантыльнасці і частковай неадэкватнасці паводзін. Усё гэта папулярна растлумачылі
сталічнаму трэнеру медыкі — урэшце ён і сам усё зразумеў, але надзея прыкішэніць амаль гатовага чэмпіёна пакідала яго доўга і пакутліва.
Хутканог зноў працягваў паштарскую справу і набягаў за рэдкім выключэннем штодня свае два дзесяткі кіламетраў. Гэта быў ужо стодзевяностасантыметровы атлет, які не меў на целе ніводнай кроплі тлушчу, з шырокай грудной клеткай і моцнымі сцёгнамі. Танныя красоўкі, якія амаль іптомесяц куплялі яму бацькі, доўга не вытрымлівалі на нагах апантанага. Нельга сказаць, што Хутканог быў нешчаслівы.