Мільярд удараў
Юры Станкевіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 324с.
Мінск 2008
— Я цябе праводжу.
— Лепш не мітусіся. Сама дайду. Адчыні дзверы. Спачатку я выйду, а ты — крыху пасля мяне.
Вечарынка, пэўна, ужо даўно скончылася, але ў класе, дзе яна праходзіла, яшчэ чуліся галасы, у дзвярах зрэдку мільгалі постаці. Незаўважаныя, настаўніца і вучань выслізнулі за дзверы школы. Моўчкі яны прайшлі праз лясок, выйшлі на заасфальтаваную вуліцу і хвілін праз дзесяць падышлі да аднаго з дамоў. Класная спынілася. Ужо ледзьледзь світала на ўсходзе.
— Далей не хадзі, — сказала яна. — Прыйшлі. Пакінь мне адну цыгарэту.
Са шчымлівым і нязвыклым пачуццём пяшчоты ён акінуў позіркам яе тонкую хлапчуковую постаць, прыгожы твар, на якім ужо выступілі вяснушкі, і замаўчаў: словы не прыходзілі яму ў галаву.
— Ну, давай развітвацца, Ігнат.
— Бывай, Поля. Я заўтра...
— He, — рэзка і рашуча перапыніла класная. — Ніякіх заўтра і паслязаўтра. Зразумеў?
Ён кіўнуў.
— Ну вось і выдатна. Мне было з табой вельмі добра. А цяпер бывай.
Яна павярнулася і пакрочыла ў бок дамоў. Ён яшчэ пастаяў і нейкі час глядзеў ёй услед, пакуль яна не прапала ў цемры.
A A *
Але праз два дні Ігнат з аўтамата (дома тэлефона не было) патэлефанаваў у школу і спытаў у тэхнічкі, калі там будзе і ці будзе ўвогуле Паліна Мікалаеўна.
— А яна якраз цяпер тут, — адказала тая абыякава і паклала слухаўку.
Ігнат хутка прычасаўся, накінуў свежую кашулю і паехаў у гарадок.
Ішло ўжо лета. Буялі зелянінай дрэвы, а калі аўтобус праязджаў праз мост, Ігнат убачыў раку і на берагах людзей у купальніках.
— Ну вось, — сказала Паліна Мікалаеўна, — ты не выконваеш слова. Мы ж дамовіліся: той вечар — першы і апошні.
— Давай лічыць, што мы сустрэліся выпадкова, — сказаў уражаны яе халодным тонам Ігнат. — Дарэчы, мне трэба забраць са школы сякія-такія паперы.
— He хлусі. Табе што, не выдалі дакументы?
— Выдалі.
Класная замаўчала, павярнуўшы да яго вяснушкаваты твар. Стройная, як падлетак. Валасы колеру саломы. Аголеныя плечы таксама ў рабацінні. Ён ужо ведаў, што кахае яе, як нікога і ніколі.
— Пакажы атэстат.
Ён выцягнуў з сумкі дакументы. «Добра, што яны пры мне», — падумаў ён.
Паліна Мікалаеўна прабегла вачыма па адзнаках.
— Як я і меркавала, усё на выдатна, акрамя матэматыкі, фізікі і хіміі. Кажаш, ты па хіміі адказваў на пяць балаў, а паставілі чатыры? А ты што, хацеў сярэбраны медаль? Ці, можа, залаты? А на «ліпавую даведку», якую ты так удала падрабіў, у абласным аддзеле адукацыі як паглядзяць? Праз лупу? He, Ігнат, усе медалі ўжо былі распісаны. Правільна, і Гурскаму — залаты. Але ж ты не Гурскі. Радуйся таму, што ёсць, і рыхтуйся ў інстытут. У цябе мала часу. Ці ты паступіш, ці...
— Дагаворвай, Поля.
— Я не хачу быць тваім тормазам. Забудзь мяне, Ігнат. He губляй на мяне час!
— Я цябе кахаю, Поля.
— Я вінаватая. Так. He, я не вінаватая. Як гэта сказана ў паэткі: «с змеею в сердце н с клеймом на лбу, я утверждаю, что невннна»...
Ён узяў яе за руку, сціснуў.
— Ну, навошта, Поля? Мы з табой — аднолькавыя. Як аднаяйкавыя блізняты. Хіба не так?
— I што з таго, Ігнат?
Ён знерухомеў, нібы перад ім аказалася суцэльная непераадольная сцяна. Тупік. Але і назад ужо дарогі не было.
— Нам жа добра разам. Мы маглі б падумаць над гэтым.
— Вось табе і не трэба надта задумвацца. Калі кураня задумалася, значыць, яно захварэла. Прабач, Ігнат, я скажу тое, што ёсць. Я старэйшая за цябе на пяць гадоў. Я замужам. Але нават не ў гэтым прычына. Ты, калі не паступіш у інстытут, пой-
дзеш служыць на два гады, калі паступіш — у цябе пачнеода зусім іншае, новае жыццё. А я цалкам залежу ад мужа. Мне трэба думаць пра будучае дзіця, бо з цягам часу раджаць больш цяжка і рызыкоўна. Жыццё жорсткае, Ігнат. Несправядлівае. Хуткаплыннае. А я з беднай сям’і, і мне ніхто не дапаможа.
— Але ж ты не кахаеш свайго мужа. Ты сама казала.
— Тут усё складаней. У мяне былі дзве сяброўкі ў педінстытуце. Мы і цяпер перапісваемся. Абедзве пасля размеркавання апынуліся ў вясковых школках. А ты ўяўляеш, што такое расейская вёска? Яна адрозніваецца ад вашай беларускай. П’янства. Дзікунства. Адлегласці. Хваробы. А фізіялогія жанчыны патрабуе свайго: раджаць.
— Пры чым тут фізіялогія?
— А пры тым, Ігнат, што адна з тых маіх сябровак нарадзіла ад старшакласніка, другая знаходзіцца ў сужыцці з якімьсці тупым мужыком. I абедзве мне зайздросцяць: я жыву ў трохсоттысячным горадзе, муж — афіцэр, а гэта значыць здаровы, забяспечаны чалавек, які грошы дадому прыносіць, кватэру маем. Ты мяне асуджаеш, а калі б я не выйшла тады за яго — кім і дзе б цяпер была?
— Але ж ты яго не кахаеш?
— I гэта ўсё ўмоўна, Ігнат. 3 часам і ты зразумееш, ты ж так хутка расцеш, хутка кеміш. У цябе будзе яшчэ шмат жанчын — ты і ў гэтым здольны.
— He думаў, што ты такая, такая...
Класная мякка зірнула на яго. Абсыпаны вяснушкамі твар яе з зялёнымі неспакойнымі вачыма пацямнеў.
— He — якая? He рамантычная? He «ўдалеп,» ў спадніцы? Мне не падабаецца тваё ныццё!
— Згода, не буду. — Ён насупіўся, нібы скамянеў.
— Ты і мне прабач. За рэзкасць.
Раптам яна прыхілілася да яго: галава з валасамі колеру саломы, птушыных абрысаў твар, вяснушкі. Худыя яе рукі абхапілі яго шыю.
— А, чорт! Трэба ж было мне ў гэта ўліпнуць!
— He пакідай мяне, Поля. Мы можам сустракацца. Няхай зрэдку. Як ты сама захочаш.
— А калі я зацяжараю ад свайго законнага, мы таксама будзем сустракацца? А калі нараджу?
— Мне непрыемна чуць такое ад цябе.
— Гэ-х ты, канюк з сям’і сакаліных. Але, пэўна, і ўва мне япгчэ дзіцячага хапае. Можа, у нечым недабрала? Хіба інакш я б з табой звязалася? Навошта мне ўсё гэта?
— Годзе журыцца, Поля. Што здарылася — тое і добра.
— Так, канечне. Усё канчаецца, скончыцца і гэта. Нешта я раскісла. А пакуль скажы: у цябе ў тваёй біклажцы ёсць што-небудзь?
— Ёсць крыху. Неблагое віно. Чырвонае.
— Ты б не ўцягваўся ў гэта, Ігнат.
— He хвалюйся. Я валявы.
Класная адхілілася, усміхнулася белазуба.
— А зараз пайшлі са мной. Тут недалёка ёсць ціхае месца. Пасядзім, напаследак цыгарэту выкурым. Дарэчы, табе і курыць не варта.
— Як загадаеш, Поля.
Яны пакрочылі па сцяжынцы. Рэдкія сосны ледзь чутна шумелі ў іх над галовамі. Воддаль часам мільгалі постаці. Яны збочылі, і лес адразу пагусцеў, з’явілася і кустоўе. На невялічкай палянцы Паліна Мікалаеўна спынілася.
— Прыйшлі. Здымай куртку і дай мне біклагу. Я прысяду.
Ён прылёг побач, пазіраючы на яе знізу ўверх, прыкурыў і падаў ёй цыгарэту.
— Ты б рыхтаваўся да іспытаў, Ігнат. У цябе мала часу. He шукай мяне, мы ж быццам дамовіліся.
— Ды мне толькі пабачыць цябе, Поля, я і рады буду.
— Калі ты паабяцаеш мне, што добра падрыхтуешся і паступіш, няхай. Можа, і пабачымся. Адзін раз. Больш не абяцаю.
Ён узяў яе за руку, пачаў злёгку пакусваць пальцы, потым вышэй, да лакцявога згібу. Пасля пацягнуў угору сукенку, так што агаліліся яе ногі, і правёў языком ад калена па бядру.
Класная адкінула цыгарэту.
— Ты мяне небяспечна разгойдваеш, Ігнат.
Ён ужо сцягваў з яе трусікі.
— Можна я іх зніму, Поля?
— He трэба тут, Ігнат. Я сама.
Ён ужо наблізіў да сябе яе твар і правёў языком па губах настаўніцы. Яна ўздрыгнула і ўцягнула яго язык у рот. Жаданне блізкасці гарэла ў абаіх, яны задыхаліся.
— He, — сказала Паліна Мікалаеўна. — Ты ўнізе. Ляжы. Так. He буду ж я валяцца на зямлі, як бамжыха.
Яна сама расшпіліла яму штаны, скінула з ног туфлі і, перакінуўшы цераз яго сваю нагу, апынулася зверху.
— Заплюшчы вочы і не глядзі, — прашаптала класная. — He глядзі на мяне, Ігнат. Калі ласка.
Але ён глядзеў, і тады яна страсянула галавой, і яе светлыя, колеру саломы, валасы ўпалі ёй на вочы.
Рьггм руху ахапіў іх. Ігнат сцягнуў з яе плеч шлейкі сукенкі і накрыў рукамі яе грудзі: два незагарэлыя ўзгорачкі, якія якраз умясціліся пад яго далонямі. Праз некалькі хвілін яна задрыжала і здаўлена ўскрыкнула, дасягнуўшы аргазму. Адчуўшы гэта, ён амаль сінхронна выліўся ў яе. Яны сцішыліся разам.
Класная паправіла шлейкі і прыкрыла сукенкай грудзі.
— Адвярніся на секунду.
Яна хутка апранула трусікі і сунула босыя ногі ў туфлі.
— Ну, вось і ўсё, — сказала яна. — Цяпер ужо сапраўды. Я не хачу быць вінаватай, калі ты не паступіш і цябе забяруць у армію. Армія, дарэчы, занадта жорсткая рэч, а ты зусім не ваяр.
— I хто я па-твойму, Поля?
— Нешта ў табе ёсць, Ігнат. Калі мне было, здаецца, трынаццаць, я пазнаёмілася з хлопцам тваіх гадоў, моцна закахалася. Чымсьці ты мне яго нагадаў. Хоць ты, можа, і лепшы: больш адукаваны, эмацыянальны, болып прыгожы.
— А з тым хлопцам што, было як і ў нас?
— Менш будзеш ведаць — лепіп для цябе.
Ён моўчкі выцягнуў з пачка цыгарэту, прыпаліў.
— I яіпчэ — чаму ў нас так атрымалася: ты хоць і маладзейшы, а ў многім, калі і не мацнейшы за мяне, то разумнейшы, ты цэльны характарам, у цябе востры розум. Але годзе, не скажу больш нічога, a то перахвалю. I вось яшчэ адно: мой бацька таксама быў рэпрэсаваны. Ён у вайну ў Власава служыў. 3 лагераў не вярнуўся. Ну, ты ж гэта разумееш. Так што не злуй, што я цябе крыху прытарможвала на ўроках. Табе трэба навучыцца хаваць ад людзей свае думкі, інакш яны цябе знішчаць. Думаеш, мне даспадобы гэта херня штодня пра іх правільную ідэйную скіраванасць, камуністычныя ідэалы, маральны кодэкс? Ды мне гэта горш за месячныя.
— А муж? Ты кахала яго, калі дала згоду пайсці за яго замуж?
— He памятаю, Ігнат. Ён быў ужо афіцэр, а я — маладая дзеўка. Студэнтка. Вось і выбрала. Можа, і фізіялогія пасадзейнічала. А цяпер ён мне абыякавы, асабліва калі даведалася, кім ён служыць.
— Кім, Поля?
— Байцом нябачнага фронту, ха-ха, скажам так. Табе ўсё зразумела?
Ён моўчкі выдыхнуў дым.
— Дай і мне. — Яна забрала ў яго цыгарэту, зацягнулася некалькі разоў і выкінула недапалак.
— А цяпер, як кажуць, расход. He праводзь мяне, Ігнат. Калі ўсё будзе добра, пагаворым восенню. A лепш — расстанемся цяпер. I лешп назаўсёды.
Паліна Мікалаеўна ўстала, паправіла сукенку, забрала сумачку і пайшла.
* * *
Мінуў месяц. Ігнат Канюкоў рыхтаваўся да экзаменаў — ён выбраў факультэт журналістыкі. Паліна Мікалаеўна катэгарычна забараніла яму ўсялякія з ёй асабістыя кантакты. Некалькі разоў ён ездзіў у гарадок, хадзіў там па вуліцах, якіх было ўсяго дзве, спадзеючыся сустрэць класную выпадкова, але з гэтага нічога не атрымалася.