• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мільярд удараў  Юры Станкевіч

    Мільярд удараў

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 324с.
    Мінск 2008
    75.5 МБ
    ла пра Гогаля, Лермантава, але раптам гутарка яе нібы спатыкнулася, бо настаўніца ўбачыла скептычную ўсмешку Ігната Канюкова, зачырванелася і пакрыўджана спытала:
    — Чаму вы так весяліцеся, Канюкоў? У вас, пэўна, ёсць нейкая асабістая думка на гэта?
    Ігнат падняўся з-за парты і патлумачыў, што сапраўды ў яго якраз такія думкі і ўзніклі. I пытанняў тут шмат. Чаго яны, дзекабрысты, насамрэч хацелі: шчасця народу? А можа, перадзелу ўлады? I пры чым тут Пушкін? Ну, ведаў некаторых, можа, і сябраваў з тым-сім. Быў і сам, як чалавек сенсітыўны і таленавіты, незадаволены сваім атачэннем, царскім дваром, які, дарэчы, аўстрыйская імператрыца назвала «зборышчам бабуінаў». Але пры чым тут шчасце народа, рэвалюцыя? Дзекабрысты былі ці проста змоўшчыкамі, што хутчэй за ўсё, ці, прабачце, дурнямі. I апошняе не выключана. Ва ўсякім разе тут трэба яшчэ грунтоўна разабрацца...
    — А можа, тут проста вашы домыслы, так бы мовіць, мроі сваёй гадоўлі? — спытала класная мякка, але ўпэўнена.
    — Зусім не, — адказаў Ігнат. — Вось, напрыклад, расейскі граф Растопчын, які на той час славіўся сваім розумам і дасціпнасцю, выказаўся так: «Я магу апраўдаць французскіх шаўцоў, краўцоў і карэтнікаў, якія зрабілі рэвалюцыю, каб стаць баронамі, віконтамі і графамі, але не магу зразумець, чаму раптам рускія дваране, спадчыннікі Рурыкавічаў, вырашылі стаць шаўцамі, краўцамі і карэтнікамі?»
    У класе заўсміхаліся, прыціхлі, чакалі, што скажа настаўніца.
    — Але з вашага пасажу, Ігнат, якраз і вынікае, што мы гаворым пра дурняў? — спытала Паліна Мікалаеўна.
    — Так, згодны з вамі. Дурняў якраз і бачна па іх справах. — Ігнат ужо гаварыў амаль са злосцю, яму чамусьці хацелася зачапіць класную за жывое.
    — А Пушкін чым вам не дагадзіў? Хіба ён не хацеў дабра для свайго народа?
    Але Ігната ўжо занесла.
    — Рускі народ, — з’едліва заўважыў ён, — паняцце адноснае. Ён розны па крыві. I вялікую рускую літаратуру, а я згодны з тым, што ў дзевятнаццатым стагоддзі яна лепшая ў свеце, стварылі якраз і не зусім рускія. Дастаеўскі — наш, беларус. Гогаль, Чэхаў — украінцы, Пушкін, Лермантаў, Тургенеў — таксама не рускія ў поўным сэнсе гэтага слова.
    — Ну, няхай, а Тургенеў чаму не рускі?
    — А таму што слова «турген» па-татарску азначае «хуткі». Значыць, карані ў яго не славянскія.
    — У тваіх словах нейкая непрыязнасць да рускіх, — пакрыўдзілася класная. — Я, між іншым, таксама руская.
    Іх нервовую размову перапыніў званок.
    6
    Замораныя на працы і вучобе, Ігнат Канюкоў з Варгулісам забыліся пра ліст да «т. Хрушчова». Нечакана іх пісьмова выклікалі ў гаркам камсамола. Вядома, іх наіўны вандроўна-псеўдапатрыятычны імпэт за апошні месяц значна сцмянеў: яны пасталелі і ўсё болып упэўніліся ў тым, што іх бок жыцця — у зацені і што іх акаляе і будзе спадарожнічаць ім толькі адна пастаянная паўсюдная варожасць.
    Тым не менш яны былі крыху ўстрывожаны. Варгуліс, хоць і быў скептыкам, не пакідаў падстаў для надзеі: а раптам, меркаваў ён, у іх там нешта замкне і «міралюбівую» ідэю адобраць?
    У кабінеце першай камсамольскай сакратаркі сядзелі дзве жанчыны і мужчына. Сама сакратарка — Надзея Пацюк (яе прозвішча хлопцы прачыталі на шыльдачцы) — была кучаравая фарбаваная бландзін-
    ка гадоў дваццаці пяці. Узбоч ад яе займала крэсла, як яна прадставілася, загадчыца аддзела прапаганды і агітацыі гаркама партыі — пыхлівая жанчына ва ўзросце, а ў кутку ўладкаваўся нехта лысаваты з нядобрым позіркам вадзяністых вачэй. Ён маўчаў, змрочна аглядаючы хлопцаў з ног да галавы.
    Як толькі Ігнат убачыў камсамольскую сакратарку, то адразу яе ўспомніў. Справа адбывалася гады два назад на рацэ, каля маста; дзяўчына-сакратар з таго часу амаль не змянілася, але, пэўна, змяніўся ён, бо цяпер яна яго не пазнала.
    Летам, два гады назад, Ігнат пайшоў на раку, каб крыху ахаладзіцца. За мастом быў вялікі вір і метры ў тры глыбіня — там купаліся тыя, хто не баяўся вады і ўпэўнена ныраў і плаваў. На віры ў гэты час амаль нікога не было, толькі далей на водмелі плёхалася малеча. Ён тады паплаваў, вылез на бераг і прылёг. Сонца пакрысе скочвалася за гарызонт, але было яшчэ даволі горача. Па шашы праз мост зрэдку праязджалі машыны. Гэта была шаша Масква — Мінск. Ігнат Канюкоў разгарнуў узятую з сабой кніжку і пачаў чытаць. На пятнаццатым годзе жыцця ён ужо ведаў шмат пісьменнікаў, асобных з іх вылучаў, а некаторымі захапляўся. Кнігі былі яго асноўным захапленнем. У рэчаіснасць яго вярнуў чыйсьці дотык.
    — Уставай!
    Ён узняў галаву і ўбачыў маладую жанчыну — коратка стрыжаную бландзінку з завіўкай і чорнымі вачыма, позірк якіх быў, на яго думку, яўна вар’яцкі. На Ігнатаў погляд, дзяўчына ўвогуле была ў псіхапатычным стане, бо зноў піхнула яго ўбок і зайшлася робленым, істэрычным смехам.
    — Ха-ха-хе-хе!
    — У чым справа, мадам? — здзіўлена і незадаволена спытаў ён.
    Рот дзяўчыны неяк ненатуральна скрывіўся, і яна прашыпела ў яго бок паміж новым прыступам смеху.
    — Ш-ш-ш! Ты, зта, канечне, камсамолец? Унь зірні — двое: мужчына і жанчына, бачыш? — Хехе-хе! А машыну іх за мастом бачыш?
    Метрах у дваццаці ад іх малады мужчына і дзяўчына, распрануўшыся, ледзь не галышом заходзілі ў ваду. На дзяўчыне не было станіка.
    — Ну, дык што?
    — А тое, што гэта — англічане. Едуць, сволачы, шпіёніць. Спыніліся тут спецыяльна, мост, пэўна, сфатаграфавалі. Ты бачыў?
    — He. А мост усяго два пралёты, навошта яго фатаграфаваць? Каму ён патрэбны?
    — Ну, ты не задавай пытанняў. Яны, сволачы, можа, і прыехалі, каб усе масты сфатаграфаваць. Я за імі сачу, а наша машына ззаду спынілася, ты зразумеў? Зрабі такі выгляд, быццам ты мой брат ці як...
    I яна зноў істэрычна зайшлася:
    — Хе-хе-хі-хі-хі!
    — Ды пайшла ты! — не стрываў Ігнат і ўскочыў на ногі. — Ты што, вар’ятка?
    — Вось-вось, так, — прашыпела яна, — правільна, пакрычы на мяне, замахніся, ну? Няхай падумаюць, што мы сваякі!
    Мужчына з дзяўчынай між тым акунуліся ў ваду і, пераплыўшы невялікую рэчку туды і назад, вылезлі з вады. Яны абцерліся ручніком і пераапрануліся ў сухое: спачатку мужчына збольшага засланіў дзяўчыну, а потым яна яго.
    — У, сволачы, — сказала новаспечаная «сваячка». — Зараз пачнуць фатаграфаваць. Нельга гэтага дапусціць. Хоць бы цыцкі схавала, курва...
    Але замест таго парачка скіравала ў іх бок. Яны падышлі ўсутыч і спыніліся. Ігнат упершыню ўбачыў так блізка англічан. Мужчына быў малады спартыўнага выгляду хударлявы шатэн з праборам на яйкападобнай галаве. Дзяўчына — стройная, рыжаватая. Мілавідны твар яе быў усыпаны вяснушкамі. Яна па-ранейшаму была без станіка.
    — Здрастэ, — шчыра павіталася яна на ламанай рускай мове.
    — Здрасьце, здрасьце! — сказала за Ігната і за сябе «сваячка» і зноў роблена захіхікала. — Хе-хе-хе!
    — Нзвпннть, я плёхо говорнть по-русскн, а эта речка куда течь? — спытала англічанка і белазуба ўсміхнулася. На Ігнатаў погляд, яна была вельмі прывабнай. Плечы і невялікія грудзі яе былі таксама ў вяснушках.
    — Гэта рэчка называецца Пліса і цячэ ў Бярэзіну, — патлумачыў ён, але «сваячка» піхнула яго ў бок локцем і прашыпела ў вуха:
    — Ш-ш-ш, маўчы.
    Уголас жа яна сказала, тыцнуўшы ў Ігната пальцам.
    — Гэта мой брат. Ён — камсамолец! Зараз ён зробіць стойку на руках. — I загадала катэгарычна: — Ну, давай! Пакажы ім!
    Хоць ён гэта і ўмеў, але не стаў бы рабіць.
    — He хачу! — адмовіўся ён.
    Але ўвага маладой англічанкі раптам скіравалася на яго кнігу, якая ляжала на зямлі.
    — Я фнлёлог, — сказала яна з моцным акцэнтам. — Я учнть русскнй язык, чнтать кннгн. Это что за кннга?
    — Гэта кніга называецца «Как закалялась сталь», — злосна адказала за Ігната лжэ-сястра. — Наша моладзь чытае толькі правільныя кнігі.
    Англічанка зрабіла крок наперад і падняла з зямлі кніжку. Твар яе выказаў здзіўленне.
    — A bout, features, you only see, that he reads Richard Oldington «Death of the hero»1, — звярнулася яна па-англійску да свайго спадарожніка.
    — Really? About it is interesting, — той здзівіўся. — This guy should be photographed. Together with you2.
    1 A, чорт! Ты толькі паглядзі, ён чытае «Смерць героя» Рычарда Олдынгтана.
    2 Няўжо? Гэта цікава. Такога хлопца варта зняць. Разам з табой.
    Мужчына пайшоў да сваёй вопраткі на беразе і вярнуўся з невялікім фотаапаратам. Ён нацэліў на Ігната аб’ектыў, але лжэсястра замітусілася і, няшчыра ўсміхаючыся, ледзь не гвалтам адсунула хлопца ў іншы бок.
    — Мост жа ззаду, — прашыпела яна яму ў вуха. — Ледзь не сфатаграфавалі. У, сцерва, хоць бы апранулася...
    Мужчына сфатаграфаваў Ігната аднаго і ў іншым ракурсе, а потым падышла англічанка і стала ўсутыч. Яна аказалася ніжэй за Ігната на галаву. Раптам яна рашуча паклала яму руку на плячо і, прыхінуўшыся прахладным, гнуткім целам — ён нават адчуў дотык яе аголенай грудзі, — зрабіла свайму спадарожніку знак.
    — Photograph, — сказала яна мужчыну. — To­gether with this boy who reads Oldington1.
    Шчоўкнуў спускавы механізм.
    — It is time to us!2 — сказаў мужчына, i яны, забраўшы вопратку, рушылі да сваёй машыны. Машына была адметная: маленькая, двухмесцавая, кроплепадобнай формы.
    — Сволачы, шпіёны! — замітусілася «сваячка» і, нават не развітаўшыся з Ігнатам, пабегла да шашы. Як толькі англійская пара на сваёй малалітражцы кранулася і ад’ехалася метраў на дзвесце, насупраць спыніўся «ўазік» і лжэсястра спрытна заскочыла ўнутр. «Уазік» ірвануўся следам за іншамаркай.
    Усё гэта імкліва пранеслася цяпер у галаве Ігната. Тая «сваячка», якая адсочвала англічан, і гэтая першая сакратарка гаркама камсамола — былі адной асобай.
    ...Іх з Варгулісам зноў пільна агледзелі, але сесці не запрасілі.
    — Вы, пэўна, ведаеце, навошта мы вас выклікалі, — урэшце суха сказала загадчыца аддзела прапаганды. — Гэта вы напісалі ліст у Маскву, у Крэмль?
    1 Здымай! Разам з гэтым хлопчыкам, які чытае Олдынгтана.
    2 Нам пара!
    Яны кіўнулі.
    — Так.
    — Дык вось, — сказала загадчыца. — Ваша ініцыятыва дачасная. Маршаў міру дастаткова, і ў вашых, так бы мовіць, паслугах, мы не маем патрэбы.
    — А калі трэба, то вас паклічуць, — дадала ёй ва ўнісон першая сакратарка камсамола Надзея Пацюк. — Але гэта калі трэба, а пакуль рабіце, што вам загадваюць. Вы дзе вучыцеся?
    — Мы працуем, а вучымся ў вячэрняй школе.