Мільярд удараў
Юры Станкевіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 324с.
Мінск 2008
— Але ж ты сам будзеш у касцюме? — спытаў Ігнат.
— Так.
— Дык што рабіць? У мяне касцюм хрэновы.
— Дапамагчы табе ніхто не здолее. Раней трэба было думаць. Унь які ты высокі і ў плячах шырокі — каб і хацеў хто пінжак пазычыць, дык не падыдзе.
— Чорт з ім, з касцюмам. Апрануся, так бы мовіць, проста і без жлобства: у тое, што маю.
Выпускны баль у 10 «А» класе, урэшце, аказаўся звычайнай масавай вечарынкай. Напярэдадні кожны з выпускнікоў мусіў перадаць у агульны «кацёл» пэўную суму грошай. У асноўным усе былі дарослыя, усё разумелі, так што на ссунутых сталах Ігнат заўважыў і гарэлку, і добрую закуску — тут ужо вызначыліся жанчыны-выпускніцы.
На непазбежным кароткім сходзе былых вучняў павіншавалі з заканчэннем сярэдняй школы. Слова ўзяла дырэктарка, а таксама настаўнікі. Потым усе селі за сталы. На першым перапынку нехта прынёс непазбежны магнітафон і той-сёй пачаў і танчыць.
Ігнат з Гурскім сядзелі ў канцы стала. Яны добра бачылі ўсіх калег-выпускнікоў, якія з кожнай выпітай чаркай рабіліся ўсё больш раскаванымі і натуральнымі. Усе вайскоўцы з’явіліся на баль апранутыя ў цывільнае. Некаторым з іх апошняе надало ледзь не карыкатурныя рысы. Так, старшына Траўкін, няглядзячы на адпрасаваны касцюм, белую кашулю і галыптук, адразу ператварыўся ў несамавітага чалавечка з дробным тварам, які нагадваў сапрэлую грушу-дзічку. Корабам вісела цывільнае і на капітане Дзівіцкім. Незагарэлая яго лысіна была белай, як крэйда. Некаторыя дзяўчаты і жанчыны, на погляд Ігната, перастараліся з убраннем, што кідалася ў вочы і выглядала надта правінцыяльна. Побач з Аксанай, якая раскашавала ў пачатку стала, сядзеў незнаёмы мужчына гадоў трыццаці ў цывільным.
— Слухай, Яфім, а хто гэта? — пацікавіўся Ігнат у Гурскага.
— Сястра казала — муж. Ён вельмі раўнівы і таму прыпёрся разам з тваёй абранніцай, каб яе хто не скраў, ха-ха...
Настрой у Ігната крыху сапсаваўся, але пасля дзвюх-трох перакуленых чарак зноў быццам прыйшоў у норму.
— Ты, гэта, закусвай, a то ап’янееш, — перасцярог яго абачлівы Гурскі.
Яны запрасілі дзяўчат і крыху патанчылі пад магнітафон, а потым нехта з жанчын аб’явіў белы танец. Да Ігната ўжо ішла класная, Паліна Мікалаеўна. Настаўніца па рускай мове і літаратуры была ў лёгкай, простай сукенцы, туфлях на высокіх абцасах. На яе тонкай незагарэлай шыі мігцелі пацеркі з маленькіх блакітных каменьчыкаў. Твар з каротка падстрыжанымі пад хлопчыка валасамі быў яшчэ больш усыпаны вяснушкамі. Ігнат узяў левай рукой яе правую далонь, а другой рукой абняў тонкую, дзявочую талію. Бялявая галава класнай даставала яму да пляча. Ён адчуў пах яе валасоў, блізкага цела і раптам зразумеў, каго яна яму ўвесь час неўсвядомлена нагадвала: маладую англічанку, што два гады назад сфатаграфавалася з ім на рацэ. Толькі цяпер ён, нечакана для сябе, выявіў іх падабенства. Штосьці прыемна і разам з тым трывожна варухнулася ў яго душы.
Тая выпадковая сустрэча на рацэ з вандроўнікамі з-за мяжы доўга не выходзіла ў Ігната з галавы. Уперпіыню ён сутыкнуўся з абсалютна свабоднай і разняволенай адукаванай і прыгожай маладой жанчынай, якая значна, на яго погляд, адрознівалася ад тых дзяўчат і жанчын, якіх ён бачыў штодня. Увогуле, пасля знакамітага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве, нягледзячы на забароны, умоўнасці і ўсялякія табу, нешта неасэнсаванае, што стрымлівала ўсіх наўкол, нібы часткова адышло, сплыло з гнілой вадой праз гаць, і дарэмныя былі высілкі вярнуць усё назад. Пэўна, свет пачынаў нейкі новы, абсалютна незнаёмы віток, і гэта ўжо адчувалася.
— Чаму вы маўчыце, Ігнат? — спытала класная. — Я вам потым скажу.
— Хутка дырэктарка пойдзе, а мы з вамі тады сядзем і пагаворым. Вы не супраць, Ігнат?
— 3 кім жа мне тут размаўляць, як не з вамі, Паліна Мікалаеўна?
— Завіце мяне проста Паліна. 3 сённяшняга вечара мы з вамі, Ігнат, роўныя ва ўсім. Я вам не настаўніца, а вы мне ўжо не вучань.
Ігнат зноў сеў за стол. Гурскі між тым знайшоў талерку з бутэрбродамі з дэфіцытнай чорнай ікрой і падсунуў яе бліжэй.
— Давай, націскай. Тут у ваенным гарадку, нават такое дзіва знайшлося.
Машынальна Ігнат выпіў яшчэ і прыняўся за яду, але кінуў і пайшоў выкурыць цыгарэту.
Праз гадзіну-паўтары вечарынка ўжо заканчвалася. Пайшла дырэктарка, некаторыя з выкладчыкаў. Яфім Гурскі на таксі павёз дамоў сястру-настаўніцу. Зніклі Аксана з мужам.
Увесь гэты час Ігнат міжволі сачыў за класнай, калінікалі сустракаючыся з ёй позіркам. Потым запрасіў яе на адзін з алошніх танцаў, бо магнітафон уключалі ўжо зрэдку. За сталом тым не менш яшчэ пілі, елі і размаўлялі выпускнікі і большасць настаўнікаў.
Але Паліна Мікалаеўна на сярэдзіне танца пацягнула яго за руку ўбок, а потым па калідоры.
— Пайшлі пагаворым, Ігнат. Там, у канцы, пусты клас. Хоць яны ўсе, пэўна, цяпер пустыя.
Яны пайшлі ў клас. За вокнамі было цёмна, нават святло ліхтара сюды не трапляла, яшчэ больш цёмна было ў калідоры.
Класная села на край стала і зняла туфлі.
— Па-мойму, вы, Ігнат, жанчын не баіцеся. Тым болып п’яных. Ідзіце сюды.
Паліна Мікалаеўна ўзяла яго за руку і пасадзіла верхам на парту перад сабой. Ігнат паслухмяна сеў. Нягледзячы на тое, што галава адчувальна была затуманена алкаголем, сэрца яго моцна забілася. Руку настаўніцы ён знарок не выпусціў са сваёй, а крыху сціснуў яе вузкую далонь і раптам адчуў, як яна сціснула яго пальцы ў адказ. Гарачая хваля прабегла ў яго па спіне.
— Знойдзецца ў цябе цыгарэта? Дарэчы, гавары мне «ты».
— Зараз пашукаю. Вось яны, Вы... ты курыш? — Ён не хацеў адпускаць яе руку.
Класная сама выцягнула ў яго з кішэні пачак і прыпаліла цыгарэту. У святле запалкі ён убачыў яе хударлявы, птушыны твар, пульхныя, амаль дзіцячыя вусны, прамы нос і бліскучыя вочы. I яму падумалася раптам, што тут, у цёмным класе, з ім побач зусім не яго настаўніца, а звычайная дзяўчына, амаль яго пагодак, якая таксама не ва ўсім упэўнена і якую, як і яго, часам адольваюць страхі, фабіі і сарамлівасць.
— У цябе моцныя, але, як бы гэта сказаць, жорсткія рукі, мазалі, пальцы збітыя, я заўважала. Кім ты працуеш на сваёй фабрыцы? Урэшце, не хочаш — не гавары, але мне твае рукі падабаюцца.
— Мне вашы... твае таксама. — Ігнат паднёс яе руку да вуснаў і пацалаваў раскрытую далонь. Жанчына ўздрыгнула і на секунду прыхілілася да яго тварам, але нібы зноў вярнулася ў рэальнасць.
— Зусім не трэба, каб нас так убачылі, — праз паўзу сказала Паліна Мікалаеўна шэптам. — Зачыні дзверы. Здолееш? Устаў ножку крэсла. Маладзец, які ты кемлівы.
— Вы... ты вельмі прыгожая, Паліна.
— Гэта ў цемнаце, калі вяснушак не бачна.
— Наадварот, яны табе да твару.
— Праўда? А чаму ты тады ўвесь навучальны год на гэтую, як яе — Аксану заглядваўся? Я ж усё бачыла.
— He ведаю.
— Затое я ведаю. Таму што яна дурнаватая самка.
Класная ўтушыла цыгарэту.
— Ты мой лепшы вучань, Ігнат. Са сваім асабістым поглядам на свет, на жыццё, са свежымі, арыгінальнымі думкамі. Такіх вучняў у мяне яшчэ не было. Я цябе буду памятаць і хачу, каб і ты мяне запомніў. He куры больш, давай я выкіну тваю цыгарэту.
Інстынкт ужо дыктаваў яму, іпто рабіць. Спрыялі цемра і алкаголь. Ён абняў яе і пацалаваў. Рот
яе прыадкрыўся, язык аблізаў яго губы, сустрэўся з яго языком.
Класная падцягнула падол сукенкі і рассунула ногі. Вочы яго ўжо адаптаваліся ў цемры, і ён убачыў яе стройныя бёдры і белую палоску трусікаў.
— Знімі, — яна пацягнула ўгору яго тэніску. — Хораша, што ты лёгка апрануты. Цяпер дай руку. Пакладзі сюды.
Рука яго слізнула за рызінку яе трусоў уніз, між бёдраў, пальцы адчулі вільготную гарачыню.
— Так. Як добра. Чакай. Хоць досыць. Мужчыны не любяць доўга чакаць.
Паліна Мікалаеўна хуткімі рукамі сцягнула з сябе панчохі і трусікі. Расшпіліла яму рэмень на джынсах і пацягнула замок «маланкі», потым адкінулася на стале спінай назад, абапіраючыся локцямі.
— Пачакай. Спачатку рукой. Вось так. Ты ўсё разумееш. Вышэй, так, тут...
Яна злёгку застагнала ад асалоды, стогны яе сталі рытмічнымі, нагамі яна ашчаперыла яго спіну. Пад пальцамі ён адчуў, як яна падцякае гарачай вільгаццю.
— А-ах! — вырвалася ў яе.
Тады ён увайшоў у яе і адчуў, як яна затрымцела ад задавальнення. Рухі іх абаіх набылі адзіны рытм, ён адчуваў, як сэрца яго білася ў грудзях.
— He спяшайся, толькі не спяшайся, зараз, ах-х!
Раптам яна выгнулася ў яго пад рукамі і здаўлена ўскрыкнула, а потым нечакана пачуліся яе кароткія рыданні, і яны кончылі разам — ён непрацягла, а яна яшчэ нейкі час сутаргава скаланалася і дрыжала.
Хвілінная паўза і маўчанне, здаецца, канчаткова зблізілі іх. Класная зноў села і пацалавала яго ў лоб, потым пацягнулася па сваю сумачку.
— Тут у нас суцэльны патоп. У цябе ёсць насоўка?
Ён пацягнуўся да кішэняў.
— Добра. Я і сваю знайшла. Запаліш яшчэ цыгарэту, адну на дваіх? He, пакуль не трэба. Гэта няблага.
што ты вьшіўшы. У рэшце рэшт і я пад чаркай, хоць мне ўсё роўна сорамна. Заўтра хутчэй усё забудзем. Ты мяне забудзеш, а я — цябе. He звяртай увагі на мае паводзіны. Усе жанчыны розныя, але ўсе яны крыху німфаманкі, як Вера Паўлаўна, якую ты не адабраеш. Давай я і цябе вытру. Ды ты не саромейся.
Але як толькі яна дакранулася да яго, у ім адразу зноў узнікла жаданне. Яна адчула гэта і, як і раней, напаўлягла, абапіраючыся на локці, рассунула ногі, і ён зноў увайшоў у яе цяпер ужо без ліхаманкавасці першых хвілін, а смакуючы кожны дотык і атрымліваючы ў адказ асалоду. Правай рукой ён падтрымліваў яе за спіну, а раскрытую далонь яго левай рукі яна паклала сабе на твар, водзячы па ёй гарачым і вільготным языком. Потым ёй захацелася агаліць свае грудзі — яна скінула з плеч шлейкі сукенкі, станіка на ёй не было, і ён пачаў мілаваць яе саскі, яна толькі ціха ўскрыквала ад задавальнення. Грудзі яе былі маленькія і шырока расстаўленыя.
Праз нейкі час яны зноў кончылі амаль разам. Ногі ў Ігната дрыжэлі ад напружання, ён падцягнуў джынсы і сеў на парту верхам. Класная абняла яго і прыціснулася тварам да яго шчакі. Нейкі час яны сядзелі моўчкі. Потым яна засунула ў сумачку панчохі, трусікі і насоўку, накінула шлейкі і абцягнула сукенку.
— Вось і ўсё, Ігнат, — сказала Паліна Мікалаеўна. — Нам трэба ісці.