• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мільярд удараў  Юры Станкевіч

    Мільярд удараў

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 324с.
    Мінск 2008
    75.5 МБ
    * а л
    Увесь наступны тыдзень Кук, як чалавек цікаўны, узяўшы адгул, правёў усебаковыя пошукавыя даследаванні, якія тычыліся праблематыкі сноў. Ён заказаў у бібліятэцы шмат дапаможнай літаратуры па гэтай тэме і праседжваў у чытальных залах усю першую палову дня.
    Ён выявіў для сябе шмат цікавага, але дакладна акрэсленай навуковай канцэпцыі так і не знайшоў. Увогуле, гаданне па снах насіла назву анейрамантыя. Як здаўна падкрэслівалася, усялякі сон важны толькі сваім вытлумачэннем. Празорцы мінулага начавалі ў храмах з адмысловай мэтай: пабачыць вешчыя сны і аб’явіць цікаўным іх сэнс. У старажытных плямёнах існавалі культы снабачанняў, якія захаваліся ў некаторых рэгіёнах і да нашага часу. Прычым рэальнасць сноў была, на іх погляд, больш вартасная за рэальнасць часу. Так, туземец з выспы Барнеа, які ўбачыў у сне, што жонка здрадзіла яму, лічыць гэта абсалютна доказным. Бацькі ў лепшых выпадках адразу забіраюць сваю дачку назад да сябе, каб пазбегнуць помсты раўніўцы. Сведчанне снабачцы пераважвае любыя адгаворкі. Індзейцы племені іракезаў, што б ім ні прыснілася, абавязкова выконваюць гэта, і як мага хутчэй.
    У Бразіліі індзейцы племені тупа-інба вырашаліся на вайну толькі пасля спрыяльных сноў, а ў мексіканскім племені хуічолаў адмыслова прызначаны снабачца выбіраў новых кіроўных асоб і правадыроў. На Камчатцы, як сведчыў вядомы даследчык Г. Штэлер, дастаткова было заявіць, што табе сасніліся ласкі такой-та дзяўчыны, каб іх тут жа сапраўды атрымаць. Яна памерла б, калі б не зрабіла так, каб рэальнасць заплаціла пазыку перад сном.
    Далей Кук усё больш паглыбіўся ў тэарэтычныя вышукі і паранавуковыя адхіленні. Урэшце, што такое наша рэальнасць? Гэта тое, што мы бачым рэчы такімі, якімі мы іх бачыць ... дамовіліся. Тое, што зноў і зноў паўтараецца, паддаецца вымярэнню і мае нязменны вынік. Але ж ужо цяпер толькі з квантавай тэорыі мы ведаем, што сапраўдная, абсалютная рэальнасць існаваць у свеце пастаянна вібруючага мноства атамаў, прывідных субчасцінак, статыстычных верагоднасцяў і палей не можа. Мы змушаныя канстатаваць, што абсалютна рэальнага няма і ніколі не было. Увесь наш асабісты свет — магчыма, штучна створаны лакальны галадэк: жыццёвая прастора, карыстальнікі якой могуць выклікаць галаграфічныя імітацыі любой пажаданай рэальнасці. А калі перанесці ідэю галадэка на ўвесь Сусвет, то і галаграма прыраўняецца да яго і стане Галасветам, а наша падсвядомасць, запраграмаваная на тое, каб час ад часу апускаць нас у сапраўдныя якасці рэальнасці, імкнецца паказаць нам, што свет, які мы ствараем, урэшце рэшт таксама бясконца крэатыўны, як рэальнасць нашых сноў. Урэшце некаторыя сур’ёзныя навукоўцы і даследчыкі лічаць сны «ўнутранымі галаграмамі». На іх думку, у так званых «светлых» снах, у ходзе якіх спячы захоўвае ясную свядомасць і ўплывае на падзеі, здзяйсняюцца візіты ў паралельныя рэальнасці, якія адбыліся ці адбудуцца ў іншы час. Ніхто дакладна не ведае, што такое сон і як працуе мозг чалавека. Дзіўны і злавесны сэнс набывала, на першы погляд, жартоў-
    ная дылема Чжуана-дзы пра філосафа, якому толькі што снілася, што ён — мятлік, і мятліку, якому цяпер сніцца, што ён — філосаф.
    * * *
    Праз некалькі дзён, памяняўшы ў абменніку адну паперку, Кук, абцяжарыўшы свой пулярэс грашыма, купіў бутэльку прыстойнага каньяку і скіраваў да суседа. Яўген Мігель якраз знаходзіўся дома і, як ён патлумачыў госцю, дагэтуль, лежачы на канапе, глядзеў тэлевізар. Кук адразу пацікавіўся, ці не прыснуў часам перадусім гаспадар. Так, згадзіўся Мігель, ён сапраўды задрамаў, хаця дакладна ведае, што шкодна спаць побач з працуючым тэлевізарам. I ўвогуле, на захадзе сонца.
    — I бачылі нешта ў сне?
    — Але.
    — Можа, зноў што-небудзь з тараканамі?
    — He, без гэтай брыдоты, — адказаў гаспадар, і спытаў, заўважыўшы каньяк і ажывіўшыся: — Гэта з якой нагоды?
    — Адзін не ўжываю, а з паважаным чалавекам чаму не пасядзець, пагаварыць, — пасля секунднага вагання дыпламатычна ўхіліўся ад тлумачэння пра знаходку ў «сэкандзе» Кук.
    Мігель зрабіў па бутэрбродзе, прынёс шклянкі, адкаркаваў бутэльку і наліў госцю і сабе. Абодва выпілі, адкусілі па кавалку, памаўчалі, а потым Кук сказаў:
    — Маё пытанне невыпадковае. Справа ў тым, што я яшчэ крыху раней пачаў збіраць сны. I працягваю гэта рабіць.
    — Разумею, — ніколькі не здзівіўшыся заўважыў гаспадар. — Але я з дзяцінства памятаю, як бацькі пресцерагалі мяне, каб свае сны нікому і ніколі не расказваў. Калі сон аб’явіць на слых, то ён абавязкова спраўдзіцца — добры ці наадварот, дрэнны. Калі чалавек яго раскажа — ён ужо не гаспадар лёсу, бо
    ў ход падзей умешваюцца невядомыя, магчыма нават і незямныя сілы і будуць ім кіраваць.
    — Так, — згадзіўся госць і дадаў з таго, што вычытаў з кніжак. — Яшчэ Жак Рубо адзначыў: «мяркуючы, што рэальнасць зусім не рэальная, ці магу я ўвогуле лічыць сны снамі?» Я цяпер вяду да таго, што вы, спадар Яўген, хоць і маеце рацыю, але запамятавалі пра тое, што ў кожнага правіла бываюць выключэнні. У нашым выпадку гэтым выключэннем з’яўляецца права на продаж.
    — На продаж чаго?
    — Сноў. Калі я буду іх купляць — то гэта зусім іншая справа. I калі вы не супраць, то я папрашу калі-нікалі і вас прадаць мне свой сон. Аплату мы ўзгоднім.
    — He магу ж я з вас браць грошы? У сутнасці за што?
    — Магчыма і так, але калі я купляю сон, то мушу спадзявацца на яго каштоўнасць, — даводзіў Кук. — Гэта, прыкладам, як вы нешта прадаецё — абавязкова трэба ўзяць грошы, інакш ваш тавар не будзе мець вартасці. Нават калі котка прыносіць кацянят, гаспадары іх рады і так каму-небудзь аддаць, але бяруць жа за жывёлу ўсяго якую дробязь — на ўдачу.
    Мігель падумаў і паціснуў плячыма.
    — Справа ў тым, — сказаў ён, — што пасля аўтааварыі мае сны не зусім паўнавартасныя. Я захоўваю ў іх поўную свядомасць і ведаю, да слова, не толькі тое, што сплю, але і тое, што ведаю пра гэта веданне.
    — Вось як? — зацікавіўся госць, — але ж гэта значыць, што вы можаце кіраваць сваім сном і нават уплываць на яго падзеі? Бачыць нешта такое, што мы не бачым у звычайным сне? Вы можаце злётаць і пахадзіць па Месяцы, а потым вярнуцца назад. Я вам зайздрошчу.
    — He спяшайцеся. Гэтая хвароба з’явілася ў мяне ў «дурцы», дзе я ляжаў амаль месяц у сувязі, як
    я гаварыў раней, з траўмай галавы. Мяне выпальвалі з разбітай машыны аўтагенам. I якая карысць у тым, што я пахаджу па Месяцы, калі я не магу прыкішэніць там і ўзяць з сабой які маленькі кавалачак грунту?
    — Дарэчы, вы чыталі пра такое ў Кастанэды? — спытаў пасля паўзы Кук. — Я маю на ўвазе пра тое, як вучыў свайго вучня індзеец Дон Хуан скіраванаму снабачанню?
    — Так, — сказаў Мігель. — У «дурцы» былі і кастанэдавы прыхільнікі. Нават у лекара на стале я ўбачыў яго кнігу. Такі быў час, такая мода.
    — Рады, што вам не трэба тлумачыць і вы ва ўсё ўязджаеце, — ажывіўся госць. — Я чуў, што па насычанасці ўражанняў скіраваныя сны могуць даць рады любому наркотыку. I гэта пры тым, што не прыносяць арганізму шкоды.
    Але гаспадар не падтрымаў яго.
    — Я быў бы толькі задаволены, каб спаць як усе — нармальна.
    — Дык усё-такі, — вярнуўся да сваёй ранейшай прапановы Кук. — Вы прадасцё мне той-сёй з вашых сноў?
    — А навошта вам?
    Так як чалавек на прозвішча Кук даўно чакаў такога пытання, то ён і патлумачыў гаспадару, што піша адмысловую навуковую, хаця, больш дакладна — калянавуковую працу і таму мусіць збіраць сны ва ўсіх сваіх знаёмых. За плату. Вядома, ён хлусіў, але Мігель быццам не заўважыў гэтага.
    — Я падумаю колькі дзён, — адказаў ён.
    * * A
    Прыкладна праз тыдзень Кук зайхпоў да суседа Мігеля і ў канцы іх гутаркі спытаў таго наконт іх мінулай размовы і сваёй прапановы. Мігель адказаў, што ўвогуле ён не супраць прадаць які са сваіх
    сноў і, вядома, не за грошы, а, так бы мовіць, сімвалічна, за распітую разам пляшку каньяку, ці яшчэ што далікатнае. Але, — дадаў ён, — ёсць сны, якія зусім інтымнага характару. — Вось учора яму снілася былая каханка, якой ён не бачыў некалькі год. Хіба гэта можа быць такім ужо цікавым?
    — He, — згадзіўся госць. — Але як толькі вы пабачыце якіх тараканаў, мух, жаб, чарвякоў, то я гатовы купіць такі сон.
    Яшчэ некалькі дзён запар Кук заходзіў да суседа Мігеля і распытваў таго пра сны. Каб не расчараваць таго, ён купіў адзін, але, на яго погляд, не істотны. Суседзі распілі бутэльку каньяку, якую прынёс Кук і разышліся.
    Праз дзень Мігель паведаміў Куку, што ў бліжэйшы час наўрад ці што прадасць яму, бо сніў у асноўным свайго сына, армейскую казарму, у якой той цяпер, пэўна, жыве, былую жонку ды нейкіх мышэй.
    — Раскажыце пра мышэй, — у ветлівай форме адразу запатрабаваў Кук.
    — Мне саснілася быццам нейкая гульнявая пляцоўка, — пасля паўзы пачаў расказваць Мігель, — дзе было шмат зацікаўленых людзей, якія рабілі стаўкі на нейкія скачкі. 3 шуфлядак выпускалі жукоў, якія беглі па доўгіх латачках.
    — Так, так, — наструніўся Кук. — I што?
    — Ды нічога асаблівага. 3 адной з шуфлядак замест жука выбегла мыш і, вядома, апярэдзіла ўсіх. Хіба не лухта?
    — Я купляю ў вас гэты сон.
    Кук схадзіў да сябе і прынёс каньяк, які абодва субяседнікі і распілі пад ажыўленую, хоць і малазначную гутарку.
    У сябе дома Кук пачаў аналізаваць сон Мігеля з усіх бакоў, бо, як ён добра памятаваў і засвоіў, — кожны сон важны сваім вытлумачэннем. Скачкі, меркаваў ён, адбываюцца толькі на іпадроме. Робяць стаўкі яшчэ і ў казіно, але ў казіно — рулет-
    ка, і гэта зусім не тое. Вядома, жукі — гэта вобраз, праекцыя ў сапраўдную рэальнасць. А мыш? Мышы, як Кук даведаўся з сонніка — да беднасці. Дык чаму перамагла мыш?
    * л *
    Назаўтра быў выхадны дзень, і Кук паехаў на іпадром. Ён раней наведваў яго разы два, але больш з цікаўнасці, бо не быў заўзятым гульцом. Набыўшы білет і праграму скачак, Кук пачаў уважліва яе вывучаць. Ягоныя намаганні ўрэшце прынеслі відавочны плён. Шэрая мыш! У трэцім заездзе брала ўдзел кабыла на мянушку Шэрая Мыш. Яна выступала пад нумарам дванаццаць. Кук скіраваў у букмекерскую і даведаўся, што стаўкі на Шэрую Мыш прымаюцца адзін да дзесяці, пасля чаго, падумаўшы, паставіў на дванаццаты нумар пяцьсот даляраў.
    Каб дарэмна не хвалявацца, Кук пайшоў у бар, дзе заказаў сабе піва, адначасова слухаючы абвесткі па мясцоваму радыё.