• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мільярд удараў  Юры Станкевіч

    Мільярд удараў

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 324с.
    Мінск 2008
    75.5 МБ
    Мужчына хацеў устаць і пайсці, але да яго ўжо набліжалася адна з дзяўчат. У яе былі валасы саламянага колеру і вяснушкі на твары і на аголеных плячах.
    — Агеньчыка не пазычыце?
    Мужчына аддаў ёй запальнічку.
    — Пакіньце сабе, — сказаў ён. — Я амаль не куру.
    — Я тут ля вас падымлю, — дзяўчына прысела на лаўку. — Вы не супраць? Там, бачыце, занадта тэстастэрону, — яна кіўнула ў бок сваёй шумнай кампаніі.
    — Прывыкайце, — мужчына зняў акуляры. — Сёння вы, так бы мовіць, выпадаеце з гнязда.
    — Вылятаем ці выпадаем?
    — Мяркую, выпадаеце. Вы мне напомнілі адну дзяўчыну. 3 маёй маладосці.
    — А-а, як рамантычна. Вы б расказалі.
    — Успамінаць асабліва няма чаго, акрамя аднаго выпадку. Наўрад ці вас гэта зацікавіць, дый часу бракуе, як і ў вас, дарэчы.
    Мужчына падняўся з лаўкі.
    — Як вас зваць? — раптам спытаў ён.
    — Вераніка.
    — Прыгожае імя. Вы таксама прыгожая.
    — Дзякую за камплімент. А вас?
    — Ігнат. Ігнат Васільевіч. Ну, удачы ў жыцці.
    Мужчына пайшоў далей скрозь весялосць і малады імпэт і падумаў пра тое, што вось быццам наступіў для іх першы дзень свабоды і самастойнасці і ўвесь Сусвет, як ім здаецца, толькі для іх — са сваімі вартасцямі, адкрыццямі, радасцямі. Сусвет, які мы дагэтуль не можам зразумець і наўрад ці калі зразумеем, хіба акрамя той простай рэчы, што ён пашыраецца адпаведна Хаблу. Але і гэта можа быць няпраўдай. I прафанічная навука, якую вывучалі гэтыя дзеці, таксама — мана. Магчыма, усё ў гэтым свеце — мана. А яны — усяго толькі слепакі, на якіх ужо рыхтуюць напад сілы жыцця. Так, слепакі.
    Мужчына раптам успомніў, што птушкі іншым разам выводзяць птушанят у плафонах ліхтароў і ў дзень вылету тыя гінуць, бо іх вочы не бачаць, хаця ў здаровых птушак зрок у восем разоў пераўзыходзіць чалавечы.
    Школа як пачатак нашага шляху. Якая яна павінна быць, да чаго рыхтаваць? Можа, толькі даваць веды? Але дасведчаныя людзі кажуць: той, хто ведае і бачыць занадта многа — як і той, хто бачыць і ведае занадта мала, — можа збіцца са шляху і загінуць.
    1
    Сыход са школы адзначалі за яе будынкам, ля памыйкі. Потым яны і самі здзіўляліся: ну і месца выбралі. Скінулі ў «абшчак» якія мелі пры сабе грошы і прынеслі таннага віна — па бутэльцы кожнаму. На закуску грошай не хапіла.	t
    Нельга сказаць, што менавіта чарговая школьная рэформа прымусіла ўсіх чатырох, пасля таго як здалі экзамены за дзевяць класаў, забраць дакументы. Сутнасць яе, калі спрошчана, заключалася ў тым, што ранейшае дзесяцігадовае навучанне на базе сярэдняй школы прадаўжалася на год і мусіла спалучацца з вытворчым, якое праходзіла на бліжэйшых заводах і фабрыках. Яны ўжо хадзілі, дарэчы, на такое вытворчае навучанне: спрабавалі нешта выточваць на станках, падносілі балванкі. Пасля адзінаццацігодкі тых, хто не ўхітрыўся ці не паспеў паступіць у ВНУ, адразу забіралі ў войска. Тут усё было з вытанчаным разлікам. Скончыўшы ж звычайную дзесяцігодку, паступаць у ВНУ можна было нават двойчы — фора ў два гады нагадвалася даволі адчувальная. Hi Міхасю Астапковічу, ні Яфіму Гурскаму перспектыва прасядзець у школе лішні год, вядома, не ўсміхалася: іх больш-менш забяспечаныя бацькі ўжо пралічвалі далейшую вучобу для сваіх дзяцей. Вітас Варгуліс (яго бацька, літовец па нацыянальнасці, быў рэпрэсаваны) — старэйшы за ўсіх на год, бо аднойчы ён застаўся ў пятым класе на другі год, — проста хацеў быць вольным — пайсці, пакуль тое-сёе, куды-небудзь папрацаваць; тое ж ха-
    цеў і Ігнат Канюкоў. Апошнія былі сынамі рэпрэсаваных, і ім нічога «не свяціла», хаця вучыліся ўсе роўна і дакументы атрымалі з неблагімі адзнакамі, нават Варгуліс.
    Ля памыйкі было ціха, прыгравала сонца. Пілі з рыльца, пасеўшы на траву. Любімы напой пралетарыяў — віно пад назвай «Волжское» — паступова стукаў у голаў, «прыход» быў адчувальны.
    Закурылі.
    — Кайф! — блажэнна выказаўся Міхась Астапковіч.
    — He баісь, хлопцы, усё мы правільна зрабілі, a то з...лі нас тут усялякай хернёй, — разглагольстваваў Вітас Варгуліс. — Ікс квадрат плюс ігрэк дамкрат раўняецца... гіпатэнузе акселерат, цьфу ты... Хачу свабоды, надакучыла ўсё. Я гэтую школу перарос.
    — Усё, на мой сціплы погляд, прафаніраванае выкладаюць. Мана, — падтрымаў яго Ігнат Канюкоў.
    Яфім Гурскі на гэтыя пасажы тактоўна прамаўчаў. Ён быў лепшым матэматыкам у класе.
    — Яно так, але ўсё роўна без атэстата нам гамон, — ахалодзіў Варгуліса Астапковіч. — I на рабоце, куды мы, можа, і ўладкуемся, адразу прыграбуцца: давай адпаведную «ксіву». Хіба што плоскае цягаць, круглае качаць...
    — Гэта я... He, няхай дэбілы з імбэцыламі цягаюць. Я акцёрам буду, — адразу «саскочыў з воза» Варгуліс.
    — Усё роўна табе давядзецца вучыцца, — выказаўся ўрэшце і Гурскі. — Ну, хоць якую тэатральную вучэльню скончыць. Сістэму Станіслаўскага засвоіць.
    — Ну, можа, пасля.
    Варгуліс падумаў, раптам выцягнуў з кішэні фінку, драпежна прыжмурыў вочы і заціснуў яе ў зубах.
    — Каўказскі танец, называецца лезгінка, — аб’явіў ён, ускочыў і пачаў перабіраць нагамі, зноў вырачыўшы вочы і выкрыкваючы праз зубы: «ос-с-с-са!».
    — Ну, як я ў грузіна пераўвасобіўся? — урэшце спыніўся ён.
    — О-о, клас, — вяла адобрылі ўсе.
    — А закусіць не ўзялі, — адзначыў Міхась Астапковіч.
    — Сала б, хлеба лустачку белага.
    — Мо кілбасы кракаўскай?
    — Лепшая закуска — цыгарэта.
    I праўда, пра закуску яны, зусім недасведчаныя выпівохі, небяспечна не падумалі.
    — Ну, а ты куды намыліўся? — спытаў Ігната Астапковіч, хаця яны з ім неяк і абмяркоўвалі гэтае пытанне раней.
    — Ты ж ведаеш, пайду на завод, мне амаль сямнаццаць. Але хаця з шаснаццаці не бяруць, паабяцалі ўзяць, праўда, на цяжкую работу.
    — На якую такую «цяжкую?» — спытаў Яфім Гурскі. — Ты, гэта, далажы калектыву, не хавай.
    Ігнат Канюкоў хацеў адказаць, але раптам адчуў, што язык яму не падуладны.
    — Э-э, б-э, — ён нечакана зразумеў, што п’яны. Бутэлька была пустая.
    — Ну, а я пасплю, — неспадзявана аб’явіў Астапковіч, выцягнуўся ў траве, сплюнуў і засоп.
    — Мне, гэта, нешта не таго, я таксама адпачну, — Гурскі прылёг побач і заплюшчыў вочы. Твар яго стаў бледны.
    Ігнат раптам адчуў, што адключаецца. Перад вачыма плыло, ногі не слухаліся. Ён паваліўся ў траву.
    Праз якія паўгадзіны іх «застукала» прыбіральшчыца, якая выносіла на памыйку смёцце. Яна адразу пабегла да дырэктара.
    Далей падзеі разгортваліся імкліва. Дырэктар, па школьнай мянушцы Сырнік (паўнаваты, светлавалосы і ружовашчокі), неадкладна прыбег на месца здарэння. Ён спачатку перапалохаўся, але, убачыўшы пустыя бутэлькі, адразу ўсё зразумеў і дзейнічаў аператыўна. «Хуткая дапамога», выкліканая ім на ўсялякі выпадак, неўзабаве прыбыла на па-
    мыйку. Усіх чатырох збольшага прывялі ў прытомнасць, прычым Астапковіча званітавала, пагрузілі ў машыну і развезлі па дамах.
    Назаўтра ўсе яны павінны былі забіраць дакументы. Сырнік прыняў усіх чатырох у кабінеце, але насуперак іх апасенням, паводзіў сябе прыстойна і па-мужчынску: надта не ўшчуваў і не пагражаў ніякімі карамі.
    — Галовы баляць? — тактоўна спытаў ён.
    — Так, — згадзіліся яны.
    — Спачуваю, але дапамагчы нічым не магу.
    — Мы, гэта, вінаватыя, — пачалі яны прасіць прабачэння.
    — Там за акном, — дырэктар Сырнік загадкава паказаў пальцам, — шмат усялякай работы. Так што жадаю вам поспеху. I запомніце: каб піць — трэба ведаць сваю дозу і не забывацца на добрую закуску.
    3 дакументамі ў руках яны выйшлі на школьны двор, з палёгкай, але і з пачуццём незразумелай трывогі азірнуліся ў апошні раз на школу, дзе правучыліся з першага па дзевяты клас, і — пайшлі на вуліцу, сышоўшыся ў словах і думках, што дырэктар Сырнік увогуле неблагі мужык.
    Болып піць не рызыкавалі: дома кожнага ўжо чакалі бацькі.
    Ігнат Канюкоў з Варгулісам жылі недалёка адзін ад аднаго і таму пайшлі дадому разам.
    — Справа ў тым, — тлумачыў Ігнату па дарозе Варгуліс, — што ўладкавацца на работу куды-небудзь хаця і складана, але рэальна. А вось у вячэрнюю школу давядзецца ісці зноў у дзевяты клас. Там, як я даведаўся, у іх якраз накшталт нашых выпадкаў строга і ўсё агаворана, да таго ж іншая праграма. Так што ўсё роўна выпадае адзінаццаць гадоў сядзець за партай. Думаеш, мы адны такія хітрыя ды ўвішныя? У гэтай краіне ўсё на шкоду маладым.
    — Дык што рабіць? — вяла пацікавіўся Ігнат.
    — А мы даведкі падробім.
    — Як гэта?
    — А вось пайшлі да мяне. Я ўжо ўсё прадумаў.
    План Варгуліса сапраўды быў геніяльна ггросты. Да восені ўладкавацца на работу, падрабіць у дакуметгтах адзнакі і даты (усяго адну—дзве лічбы) і падаць тыя даведкі ў дзесяты, апошні, клас (у так званых СШРМ захоўвалася дзесяцігодка) і ў самую далёкую ад нашай вячэрнюю школу. Такую хутка знайшлі — гэта была дзесяцігодка для рабочых, брыгадзіраў, майстроў, у якіх не было сярэдняй адукацыі. Школа размяшчалася ў раёне вакзала на базе дзённай.
    Абмеркаваўшы план у дэталях, Канюкоў з Варгулісам разам і паасобку пачалі шукаць работу. Але ўладкавацца на які-небудзь завод ці фабрыку аказалася не так проста ў сувязі з іх маладым узростам і тым, што яны не мелі ніякай прафесіі. Лета заканчвалася, і разам з наступленнем восені нарастала іх няўпэўненасць у выбраным шляху.
    Урэшце калі яны сустрэліся пасля чарговых беспаспяховых пошукаў, Варгуліс нечакана выбухнуў злосцю:
    — Трэба, мяркую, уцякаць адсюль, рабіць ногі, як кажуць, бо тут пануюць хітрыя дурні і пакладанцы. Па радыё з-за «бугра» штодня балбочуць: «адліга, адліга», а што змянілася? З...ла мяне гэтая камунія. Толькі і чуеш: «умножнм мы уснлня в борьбе за нзобнлне...» А дзе яно — «нзобнлне»? Дый не ў ім адным справа. Мне душна тут, у гэтым гноеадстойніку.
    Паколькі такая ж думка не аднойчы ўзнікала і ў Канюкова, ён з доляй скепсісу, але з энтузіязмам падтрымаў сябра, хоць вымушаны быў яго крыху ахаладзіць.
    — Куды іменна мы будзем уцякаць? — спытаў ён. — Толькі не па «пзобнлне», а па свабоду. Мне свабоды не хапае.
    Варгуліс выцягнуў карту, пэўна, даўно падрыхтаваную, схіліўся над ёй і нейкі час старанна вывучаў.
    — Бліжэй да ўсіх краін — Фінляндыя, — урэшце аб’явіў ён.
    — Нават калі мы здолеем прасачыцца праз мяжу, фіны выдадуць нас Саўдэпіі. У іх узаемнае пагадненне. Я чуў па радыё...
    — Маеш рацыю. Тады трэба ўцякаць праз мора.
    — На чым? На плыце з бярвенняў?