Мільярд удараў
Юры Станкевіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 324с.
Мінск 2008
«Чулі, ноччу стралялі?» — спытаў Шэрыф.
«Не, — адказаў Слядак. — Я моцна спаў».
«Стралялі па мне».
Слядак уважліва ўгледзеўся ў змрочны твар участковага.
«I што?»
«Я заваліў аднаго. Гэта людзі Ларыёна. Вы ўсё роўна з’язджаеце, так што гавару вам як ёсць. Цяпер я тут доўга не працягну».
*Вас возьмуць на службу ў любым іншым месцы. Я магу закінуць за вас слова. А пакуль пастукайце па дрэве».
«Ну не. Адсюль я не пабягу. He дачакаюпда».
«Чым жа вы ім так не ў масць?» — спытаў Слядак.
«Здараецца, што белыя ідуць на супраціў: падпальваюць дамы дробных наркагандляроў. Ці быў выпадак — «замачылі» аднаго. Я не вельмі рэагую на гэта, таму тут стаў лішні».
«Д’ябла б пабраў гэты свет», — з горыччу адзначыў Слядак.
«Ён, пэўна, і пабраў», — усміхнуўся Шэрыф.
Яны памаўчалі. Абойма пстрыкнула і ўвайшла на сваё месца.
«Вы, пэўна, ведаеце, што апошняя так званая «канкіста» пракацілася тут пяць гадоў назад, — сказаў Шэрыф. — Мяркую, чарговая ўжо на падыходзе. Так што самі разумееце, маё жыццё будзе яшчэ менш значыць, чым любога з гэтых нашых прыхадняў. А большасць з іх, між іншым, пятая калона. Вось толькі мясцовым белым я сапраўды не пазайздрошчу».
Слядак уважліва слухаў. Ён, вядома, ведаў, што такое «канкіста» і чым звычайна яна заканчвалася. Узброеныя банды з усходу — там быў цэнтр іх рэгіёна Еўрабіі, саслабелы і недзеяздольны, — урываліся ў паселішчы і дробныя гарады, дзе падобна старажытным канкістадорам (адсюль і «канкіста») учынялі гвалт. У гэтага гвалту было два напрамкі: рабаўніцтва харчовых прадуктаў ды наркотыкаў і захоп белых жанчын і рабоў на ўсход, дзе іх адпаведна выкарыстоўвалі.
«Дарэчы, — сказаў Шэрыф, — мне ўрэшце ўдалося «прабіць» тых «хімічак», пра якіх вы цікавіліся. Я прыціснуў кіраўніка Зары, і ён раскалоўся. Калінебудзь я да яго дабяруся і ўпакую «садзюгу» на нары. Але пакуль тое, вось што ён мне паведаміў: тры дзяўчыны, якія збеглі з папраўчых работ і якіх пакуль не знайшлі дый надта і не шукалі, — сёстры, белыя, амаль пагодкі. Іх бацькі загінулі ў Мегаполісе падчас Катастрофы, пасля чаго малалетак скінулі ў нейкі спехам сфарміраваны прытулак, дзе падчас неразбярыхі адбываліся жудасныя рэчы. Вядома, абараніць іх не было каму, а вось пакарыстацца іх становішчам ахвотнікі адразу знайшліся. Іх па чарзе гвалціў дырэктар таго прытулка, але аднойчы, калі крыху падраслі, яны забілі яго. Віну іх тады так і не даказалі, але на ўсялякі выпадак скіравалі ў папраўчую калонію, адкуль яны выйшлі, як толькі дасягнулі пэўнага ўзросту. Кажуць, яны пакляліся помсціць, і за імі цягнецца не адзін хвост, але яны надзвычай скрытныя, асцярожныя і чуюць небяспеку, як зверы. Хоць іх лёс і прадвызначаны».
«Вы будзеце іх шукаць?» — спытаў Слядак.
Шэрыф паціснуў плячыма.
«Калі загадаюць, пашлю сваіх двух вялікіх следапытаў. Можа, ім і пашанцуе».
«Рад, што вы ставіцеся да гэтага з гумарам, — сказаў Слядак. — Мне, напрыклад, іх па-чалавечы шкада».
«А-а, вось яіпчэ што, — нібы ўспомніў Шэрыф. — Мне далажылі, што вы сплавалі на востраў».
«Хто гэта далажыў?»
«А вы ўгадайце».
«Штучнік? — выказаў здагадку Слядак. — Ну і зух!»
«Дык раскажыце, што там на востраве?» — замест адказу спытаў Шэрыф.
«Пуста. Балота. Твань». ,
«I ніякіх там, скажам так, адхіленняў?»
«Што вы маеце на ўвазе?»
«Ну, якая-небудзь кінутая лодка, у людзей яны часам сталі прападаць, мне скардзяцца».
«Пашліце Штучніка. Ён разбярэцца».
«Вы быццам сёння едзеце?» — не падтрымаўшы жарт, удакладніў Шэрыф.
«Так. Я прыйшоў развітацца».
«У вас на твары пірам і на галаве кроў».
«Я пабіўся, калі хадзіў да Зары».
«Што ж, удачы вам».
«Узаемна».
Яны паціснулі адзін аднаму рукі, і Слядак пайшоў. Ён не любіў доўга развітвацца.
Крэз чакаў яго, па звычцы седзячы на калодзе. Ён ужо глынуў з бутэлькі, якая стаяла побач. Нібы ўпершыню Слядак убачыў яго лядашчасць і што ён ужо амаль зусім стары: зморшчыны, набухлыя мяшкі пад вачыма, друзлая скура — усе прыкметы распаду арганізма.
«Не хацеў вас раней трывожыць пытаннямі, — сказаў стары, — а калі зазірнуў у краму, то вы ўжо раптам сышлі».
«Я хадзіў развітацца з Шэрыфам, — патлумачыў Слядак. — Праз паўтадзіны мне трэба на станцыю, інакш я спазнюся на цягнік».
Стары ўзняўся з калоды.
«Калі вы не супраць, я дапамагу вам сабрацца».
«Я сам, — сказаў Слядак. Ён выцягнуў з кішэні кашалёк і даў таму грошай. — Вось, вазьміце».
«Вы іх бачылі?» — спытаў Крэз.
«Каго гэта — іх?»
«Эрыній».
«Бачыў, — праз паўзу сказаў Слядак. — Яны ледзь не патапілі мяне».
«Цяпер вы мне верыце?»
Слядак паціснуў плячыма.
«Хіба што так».
Ён пайшоў, сабраў сваю дарожную сумку і зноў выйшаў на падворак. Сонца пакрысе губляла сваю сілу. Крэз па-ранейшаму сядзеў на калодзе. Бутэлька ўжо амаль апусцела, але ап’янець ён яшчэ не паспеў.
«Не хачу вас сурочыць, — асцярожна заўважыў Слядак, — але ж вы абмежаваныя часам, я маю на ўвазе тое, што наперадзе ў вас старасць, і дапамогі вам тут дачакацца цяжка».
«Я ведаю, — адказаў стары. — Пакуль я яшчэ ў сіле. Але як толькі я саслабею — мне гамон. Лёс многіх белых тут прадвызначаны, калі яны жывуць адзінока падобна мне. Як кажуць, за што змагаліся — тое і атрымалі».
Яны крыху памаўчалі.
«Што ж бывайце, — сказаў Слядак і працягнуў старому руку. — Калі што, вяртайцеся ў Мегаполіс. Я вам раней гаварыў пра свой пеленг, і вы лёгка знойдзеце мяне».
«Бывайце, — адказаў Крэз. — Наўрад ці болып пабачымся, так што дзякуй вам за дабро і ўдачы».
...У забітым людзьмі вагоне цягніка, а хадзілі яны рэдка, Следаку не знайшлося месца. Там-сям можна было і сесці, але яму наўмысна і з прытоенай нянавісцю адмаўлялі — ехалі ў асноўным цем-
наскурыя і каляровыя, а таксама супляменнікі Ларыёна. Ён прымасціўся ў тамбуры ля акна і ўвесь час стаяў, раз-пораз прыціскаючыся, калі яго піхалі, часам знарок, да сценкі.
К вечару стала больш свабодна. Цягнік грукатаў, Слядак асцярожна паспрабаваў прыадчыніць бруднае акно — тое якраз аказалася незаблакіраванае, — і ў твар яму пругка пацёк струменьчык свежага паветра.
За вакном мільгаў, калі-нікалі мяняючыся, адзін і той жа сумны пейзаж: рэдкія баракі прымітыўных сельскагаспадарчых кластэраў, паляны ад даўно высечанага лесу, на месцы якога перад вачыма часам праплывалі бязладныя кампактныя паселішчы; гісторыя павярнулася назад і спынілася на прыкдадзе былых амерыканскіх амішаў, якія закансервавалі свой побыт на ўзроўні семнаццатага—васемнаццатага стагоддзяў — наступіла другое сярэднявечча, хіба што з элементамі трафейнага індустрыялізму.
Потым ён убачыў, як з-за далягляду раптоўна выплыў барвовы дыск Месяца. Казалі, што навігатары з першай стацыянарнай касмічнай базы, пабудаванай там напярэдадні і кінутай на волю лёсу, а па сутнасці, на марудную смерць ад недахопу кіслароду і прадуктаў спажывання, у момант Катастрофы і пасля яе, калі ўсюды панаваў хаос, — у тыя апошнія свае гадзіны даслалі на Зямлю праклён.
«У рэпіце рэшт, — думаў ён, — хіба так важна, хто тут будзе весці рэй? На падыходзе новыя орды, яны яшчэ болып шматлікія і яшчэ болып агрэсіўныя, бо эпоха асветы скончылася, народы дэмаралізаваныя, а іх лідэры — нікчэмныя. Калектыўнае самазабойства якраз і пачынаецца з адмаўлення традыцыйных каштоўнасцей, пры якім асобныя вяртлявыя і хітрыя, як чарвякі, індывіды могуць і выжыць, а народ немінуча загіне».
Што гаварылі адзін аднаму і думалі ў тыя дні дзесяць гадоў назад няшчасныя астранаўты, для якіх Месяц стаў агульным магільнікам? Нічога, ак-
рамя праклёну, на Зямлю яны не даслалі, а ўсе размовы знішчылі. Дый сама станцыя, пэўна, ужо развалілася і спарахнела, зацягнутая рэгалітам. Космас — вось куды было варта глядзець чалавеку. I Тэорыя Усяго, якую абяцалі агучыць нам у гэтыя трыццатыя гады навукоўцы, так і не была адкрыта, а самі яны былі зацкаваныя.
Слядак з цяжкасцю стаяў на нагах, але, як ён бачыў, ехаць яму засталося няшмат. Ён думаў пра тое, як вернецца на працу, пра Гектара, што ён яму скажа і ці дасць той яму веры. Але, напрыклад, наўрад ці раскажа каму пра тое, што ў забруджаных гноем, ахутаных адчаем і паразай, загразлых у заганах гарадах ці паблізу іх, ля паселішчаў, дзесьці на далёкіх выспах насуперак усялякаму цвярозаму розуму раптам могуць з’явіцца багіні помсты.
A A A
Наступіла восень з зацяжнымі залевамі, а потым нечакана пахаладала, выпаў снег і надышла зіма. Слядак іншым разам адсочваў пошту з абаненцкай скрыні, але таго, што яго непакоіла і цікавіла, не было. Часам незразумелая туга авалодвала ім, асабліва калі ўспамінаў лета ў Паселішчы, старога Крэза, Шэрыфа, востраў на возеры і дзяўчыну з «тату» ў выглядзе чайкі.
Але раптам прыйшоў ліст ад Крэза. Стары напісаў, што ён яшчэ жывы, што ў Паселішчы стала горш, што быў чарговы напад — так званая «канкіста», загінулі і прапалі без вестак людзі, што паранены ў перастрэлцы Шэрыф ляжыць у бальніцы і што яго самога зноў абакралі. Ды, каб не запамятаць, дадаў стары, у канцы лета на беразе возера знайшлі знявечаную Зару.
I яшчэ, паведамляў ён, з вострава зніклі чайкі. ...Болып лістоў не было.
Жнівень—верасень 2006 года
Партрэт выпускніка на фоне «адлігі»
Шчасце — нязменны стан, не створаны для чалавека ў гэтым свеце. Таму ўсе нашы думкі аб ім у жыцці аказваюцца хімерамі.
Жан-Жак Русо. Споведзь
*
Чалавек паволі крочыў праз гарадскі сквер. Высокага росту, з сівізной на скронях, гожым адкрытым тварам, толькі вочы былі схаваныя за сонцаахоўнымі акулярамі. Апрануты ён быў, як цяпер кажуць, дэмакратычна — джынсы і лёгкая куртка-вятроўка. Мужчына ішоў па алейцы, паглыбляючыся ў зацень. Травеньскае сонца перайшло ўжо зеніт. Было даволі цёпла, а на адкрытых месцах, дзе не раслі дрэвы, нават спякотна. Мужчына знайшоў сабе лаўку, ля якой было адносна мешп выкарыстаных шпрыцоў, і прысеў адпачыць. Ён расслабіўся і ледзь не задрамаў, але яго схованку абудзілі рэзкія маладыя галасы і воклічы. Гэта былі, як вызначыў мужчына, выпускнікі, бо на некаторых з іх ён заўважыў чырвоныя стужкі цераз плячо з адпаведным надпісам. Яны хутка запоўнілі невялічкую палянкупляцоўку непадалёку. Юнакі адразу паздымалі кашулі, а дзяўчаты пачалі сцягваць калготкі, дэманструючы стройныя, яшчэ не загарэлыя ногі. 3 сумак імкліва павыцягвалі віно і гарэлку, а пластыкавыя шклянкі пачалі пераходзіць з рук у рукі.