• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мільярд удараў  Юры Станкевіч

    Мільярд удараў

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 324с.
    Мінск 2008
    75.5 МБ
    чалавек па імені дойлідаў пакінуў хадзіць на працу. ён вырашыў, што для яго ў гэтыя дні больш важна мець візуальныя зносіны з касмічным візіцёрам, чым бавіць час дарэмна. але, пазбягаючы канфліктаў у сям’і, а дойлідаў іх не выносіў, ён раніцай апранаўся, снедаў і выходзіў з дому разам з усімі: жонка ішла рабіць аналізы — яна працавала ў завадской лабараторыі. а сын спяшаўся ў школу. дойлідаў сядаў у трамвай, але праз прыпынак выходзіў і вяртаўся назад. дома, у адзіноце, ён, не губляючы часу, размяшчаўся на балконе і браўся за падзорную трубу.
    прыкры дысананс уносіла ў яго занятак абстаноўка навокал. часта станавілася адчувальнай вібрацыя — гэта адбывалася ў час пік. перашкаджалі шум і чалавечыя галасы з суседніх балконаў і знізу. некалькі разоў у такія хвіліны ён наводзіў
    аб’ектыў на вокны дома насупраць, а то і на вуліцу. адлегласць змяншалася настолькі, што ён, здаецца, мог дакрануцца рукой да тых, за кім назіраў. у асноўным гэта былі, на здзіўленне, якраз збэшчаныя, юрлівыя, алкаголезалежныя экзэмпляры. адзін з такіх высунуўся неяк у акно і крыкнуў: — людзі! пляваць на вас будзем! — пасля чаго і сапраўды плюнуў уніз некалькі разоў і зачыніў акно. — увогуле, ці засталіся сярод іх нармальныя? — часам разважаў дойлідаў. але жыццё суседзяў не надта яго цікавіла. негледзячы на шматгадзінныя назіранні за каметай — менавіта гэты занятак чамусьці аніяк не надакучваў яму, ён знайшоў час і набыў адпаведную навуковую літаратуру. але ў самай падрабязнай брашуры пра касмічных вандроўнікаў, што насілі імёны навукоўцаў ці астраномаў, якія іх выявілі, так і не дачакаўся адказу на тое, што ж усётакі дакладна ўяўляюць сабой каметы. дойлідаў адмыслова глядзеў па тэлебачанні навіны і хроніку, спадзеючыся яшчэ раз пачуць таго самага прапаведніка, які сцвярджаў пра іншапланетны касмічны карабель, але яго больш не паказвалі. хаця пра камету раз-пораз успаміналі і знялі на плёнку яе выяву на начным небе. а сюжэт паказалі двойчы.
    4
    неўзабаве дойлідава хапіліся на працы. так як звычайна званілі да абеду і на тэлефонныя званкі адказваў ён сам, то ні жонка, ні сын нічога не ведалі. дойлідаў, які па мажлівасці пазбягаў маны, тлумачыў таварышам па службе, што якраз не хворы, але вельмі заняты адказнай справай. і што хутка мусіць з’явіцца на працоўным месцы. — начальства незадаволена, — казалі яму службоўцы, — калі не выйдзеш у бліжэйшыя дні, то абяцалі звольніць. — дойлідаў хацеў было адказаць ім пра тое, што жыццё чалавека перад вечнасцю вельмі карот-
    кае. і кожны павінен урэшце рэшт сам разабрацца ў ім. а не паводзіць сябе, як жывёла ў статку. але перадумаў.
    аднойчы, уключыўшы прымач, дойлідаў мусіў праслухаць гутарку на тэму, якой ён і быў цяпер апантаны. гаварылі ітра камету. асаблівую ўвагу засяроджвалі на магчымым сутыкненні яе з зямлёй. нягледзячы на эпатажнасць радыёперадачы, удзельнікі яе не вельмі страшылі слухачоў, а наадварот напрыканцы запэўнілі ў тым, што перыядычныя каметы маюць стабільныя арбіты, хаця, канечне, магчымыя і негравітацыйныя эфекты, наступствы якіх непрадказальныя. адзін з удзельнікаў радыёперадачы, малады астраном, які меў тым не менш высокую навуковую ступень, яшчэ больш адхіліўся ў бок экзотыкі, калі заявіў пра тое, што існуюць унутраныя крыніцы асабістай энергіі каметных ядраў, што нарадзіла мноства розных, у тым ліку і фантастычных гіпотэзаў. дойлідаў адразу ўспомніў пра словы прапаведніка з тэлеперадачы, які сцвярджаў ідэю пра касмічны карабель з іншага свету.
    між тым камета, як пачуў дойлідаў, дасягнула свайго перыгею. наблізіўшыся прыблізна на адлегласць у паўтары астранамічныя адзінкі ад сонца, яна набыла, як і меркавалі навукоўцы, хвост з іанізаваных газаў і плазмы. у свой мінітэлескоп чалавек па імені дойлідаў бачыў гіганцкага цмока, ахутанага струменямі плазмы, хвост якога расцягнуўся на мільёны кіламетраў.
    дойлідаў ужо ведаў, што аддаленне ад сонца касмічнага прыхадня пачалося. і што фізічныя паводзіны каметы будуць праходзіць тыя ж стадыі, толькі ў зваротнай паслядоўнасці, хаця, як ён ужо даведаўся, у асобных выпадках назіраліся рэзкія і малавытлумачальныя адхіленні ад сіметрыі. не толькі ў тэрмінах зменаў, а і ў іх сутнасці. такую асаблівасць заўважалі, напрыклад, у кароткаперыядычных каметаў брукса, галея, энке.
    5
    ноччу чалавек па імені дойлідаў не спаў. яшчэ з вечара ён па магчымасці найхутчэй пазбавіўся ад насцярожанай увагі жонкі і сына. сямейнікі апошнім часам раздражнялі яго недарэчнымі пытаннямі. а то і адкрыта цікавалі. — каметы прыносяць бяду, — зноў паўтарала яму жонка. — калі ты мне не даеш веры, то пацікаўся ў сваіх сяброў. дарэчы, чаму ў цябе амаль няма сяброў? — ня ведаю, — адказваў ён. — магчыма, я не надаю гэтаму ўвагі. да таго ж я мала ўжываю спіртнога. яно мне не ў смак, а з такімі хто будзе сябрукавацца? як толькі яны паснулі, дойлідаў апынуўся на балконе. было бязветрана. атмасферны ціск барометра паказваў вышэйшы за норму. з неба мігцелі тысячы зорак, сярод якіх раскашавала камета. дойлідаў уладкаваўся ў крэсле і навёў аб’ектыў: гіганцкі касмічны цмок у струменях плазмы імкліва імчаў па сваім шляху. цэнтральная частка нябеснага цела пульсавала некалькімі яркімі кропкамі. раней дойлідаў гэтага не адзначаў, што прымусіла яго задумацца. туга зноў ахапіла яго з неверагоднай сілай — да такой ступені, што нечакана пацяклі слёзы, і ён вымушаны быў праціраць вочы насоўкай. раптам яму ўспомніўся просценькі псіхалагічны тэст з пярсцёнкамм. на нітачцы падвешваецца пярсцёнак і задаюцца адмысловыя пытанні да падсвядомасці. пярсцёнак рухаеца ў бок адказаў. многія сцвярджаюць, што атрьімліваюць пры гэтым праз нешта нябачнае нечаканую і найпраўдзівую інфармацьпо.
    праз уласную падсвядомасць дойлідаў раптам і вырашыў правесці тэлепатычны сеанс сувязі з касмічным целам. калі, вядома, гэта магчыма. адчуваў жа ён магутны покліч адтуль, з бездані. — хто вы? — запытаўся дойлідаў. і праз некалькі секунд раптам уяўна пачуў адказ. — я — госць. —навошта вы тут? — каб забраць тых, хто захоча. — забраць куды? — з напружанай цікавасцю задаў новае пы-
    танне дойлідаў. — мы забіраем у іншае жыццё, — пачуў ён адказ, — у іншы свет. — але што гэта за свет? — даслаў чарговае пытанне дойлідаў. — яго варта пабачыць, — пачуў ён адказ. — але, як я да вас траплю? — ліхаманкава і з недаверам зноў пацікавіўся дойлідаў. — гэта проста: калі ты дасі згоду, мы будзем ведаць. — але што для гэтага трэба зрабіць? — у ліхаманцы не сунімаўся дойлідаў. — калі мы цябе спытаем: ты гатовы? ты адкажаш — так, я гатовы. — а што мяне потым чакае? — мы не можам гэтага патлумачыць адразу. мы скажам: ідзі. і далей ты вольны вырашаць сам.
    пот сцякаў у яго па твары, спіне і грудзях. пульс моцна пачасціўся. чалавек па імені дойлідаў узважваў. у аб’ектыве падзорнай трубы ён бачыў, як імчыць у пустэчы ахутаны плазмай іскрысты шар. — ён ужо аддаляецца — пранеслася ў галаве ў дойлідава. — ён сыдзе назаўсёды. — так — пачуў ён у адказ. — заўтра ўжо будзе позна. ты гатовы? — я гатовы, — адказаў ён. — тады ідзі! — так, я іду. я іду...
    цела дойлідава выявілі пад вокнамі дзевяціпавярховага дома, дзе ён жыў. гэта адбылося пад раніцу. яго смерць і пахаванне засталіся амаль незаўважанымі. затое, шырокі рэзананс у сродках масавай інфармацыі атрымала самазабойства сарака чальцоў секты азраілітаў разам са сваім прапаведнікам. філіял замежнай і досыць экзатычнай секты, як аказалася, існаваў у горадзе доўгі час.
    Настаўнік спеваў і цемра
    Аднойчы напрыканцы лета я быў змупіаны ехаць у N. I хоць бадзяцца па камандзіроўках я не любіў, патрэба на працы была неадкладнай. Я выпісаў неабходныя паперы, сабраў сумку і рушыў на вакзал. Ля міжгародных касаў аказалася чарга, але яна была не надта вялікай, і я адносна хутка набыў білет. Да адыходу майго цягніка было яшчэ каля гадзіны, і я, павагаўшыся, пайшоў у прывакзальны скверык, каб адпачнуць на свежым паветры, бо замкнёная прастора заўсёды на мяне дрэнна дзейнічала: магчыма, тут не абыходзілася без клаўстрафабіі.
    Каля адной з лавак у глыбіні сквера я раптам пабачыў даволі гожую жанчыну прыкладна майго ўзросту, якую атачылі цёмнаскурыя і нахабныя папрашайкі. Ёсць людзі, і іх не толькі ў нас, а, пэўна, і ва ўсім свеце становіцца ўсё болып і больш, якія ідуць на ўсё, абы не працаваць. Гэтыя: трое крыклівых жанчын і вяртлявы пераростак з мноствам залатых каронак у роце, які круціўся побач, з усіх бакоў торгалі яе за рукавы кофты і ўжо не прасілі, з чаго, пэўна, пачыналі, а нахабна патрабавалі грошай, якіх ім быццам не хапала, каб дабрацца дадому.
    Тут раптам у маёй галаве нібы нешта пераключылася, прамільгнулі, як у нямой стужцы нейкія карціны з далёкага мінулага, і — я пазнаў жанчыну: сваю былую аднакласніцу Юлю Мелешкевіч. Кажуць, што дзіцячая памяць — самая цупкая. Ад-
    нойчы я вычытаў, што напрыканцы вайны менавіта асобных дзяцей з акупаваных раёнаў скіроўвалі ў разведцэнтры, дзе вучылі запамінаць твары. Яны вярталіся і адсочвалі калабарантаў, каб потым здаць іх. Усё гэта маланкава пранеслася ў маёй свядомасці. Я распіхаў прыхадняў.
    — Юля! — з намерам і гучна сказаў я. — Прывітанне!
    Нейкае імгненне жанчына ўзіралася ў мяне. I раптам твар яе асвяціўся радасцю.
    — Ай, пазнала! Дабрыдзень! Колькі год!
    Быццам па камандзе папрашайкі незадаволена і ўзбуджана перакінуліся словамі на сваёй мове, адвярнуліся і рассыпаліся па баках.
    — Злінялі, злыдні, — з палёгкай сказала Юля Мелешкевіч. — Ну, дзякуй, выручыў!
    Мы абмяняліся пытаннямі: куды далёка едзе і а якой гадзіне адпраўленне цягніка (а яна, як аказалася, ехала ў Кіеў). Я патлумачыў і пра свой цягнік. Такім чынам у нас аказалася каля сарака хвілін вольнага часу і, не згаворваючыся, мы хутка знайшлі незанятую лаўку. Праз некалькі хвілін мы ўжо падзяліліся амаль усімі асноўнымі навінамі з жыцця кожнага: хто дзе працуе, як жывуць дзеці і навошта і па якіх справах адпраўляецца ў дарогу.
    Калісьці даўным даўно я быў закаханы ў Юлю Мелешкевіч. Кажуць, жанчыны інтуітыўна адчуваюць гэта, але я не ведаў, здагадвалася яна тады пра тое ці не. Пачалося з непрыемнага. На адным з перапынкаў паміж урокамі ў звычайнай валтузні (дзецям патрэбны рух) я замахнуўся на кагосьці курткай і выпадкова зачапіў Юлін твар. Жалезны гузік трапіў ёй у вока. Юля ў класе была навічок — яе бацькі пераехалі да нас з Івана-Франкоўска. Маці ў яе была ўкраінка: пэўна, адтуль яе смуглявасць, гнуткасць, шмат украінскіх слоў пры размове. Траўма аказалася адчувальная: вока дзяўчыны адразу распухла, але што мяне тады ўразіла, дык