• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мільярд удараў  Юры Станкевіч

    Мільярд удараў

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 324с.
    Мінск 2008
    75.5 МБ
    Мы памаўчалі. А потым Юля Мелешкевіч ціха заспявала:
    ...Уночы будзем мы на зоркі паглядаць, Што, як сёння, у небе будуць зіхатаць... Занясеце ж вы, пакуль не бліснуў свет, Зоркі мілыя, бацькам маім прывет!..
    Я падхапіў, і мы праспявалі ўсю песню да канца. Збоку мы, пэўна, выглядалі даволі дзіўна. Парачка сталага веку вар’ятаў, якая апантана, нібы шчасліўцы, спявае ў скверы.
    Урэшце жанчына зірнула на гадзіннік, і мы, быццам па камандзе, узняліся з лаўкі.
    — Нам пара. Трэ яшчэ забраць сумку з камеры захоўвання.
    Яна пацалавала мяне ў шчаку і ўсміхнулася.
    — Бывай. Дзякуй за прызнанне. Пэўна, ужо наўрад ці калі пабачымся.
    — Бывай, — сказаў і я.
    Нейкі час я глядзеў услед. Развітвацца заўсёды дыскамфортна, можа таму іншым разам адчуваеш палёгку, застаўшыся ўрэшце ў адзіноце. Трэба было і мне рушыць да свайго цягніка. Стала сумна. Туга апанавала мяне, і я падумаў пра тое, што ўсе мы нараджаемся з цемры і туды ўрэшце рэшт адыходзім. I можа толькі незразумела, якім творцам дараванае кожнаму з нас жыццё — кароткі светлы міг, каб, напрыклад, стварыць і праспяваць песню.
    Фотаздымак з ваўчыцай
    Вальер быў не такі ўжо і вялікі, можна сказаць нават цеснаваты — памерам метры тры на чатыры. Ён месціўся ўзбоч ад дома: тры рады дроту і сцяна гаспадарчага склада. Дротавая агароджа — метры два з паловай вышынёй. У вальеры стаяла сабачая будка, але яна была пустая.
    Насупраць, у двары, пад грушай месцілася альтанка. Якраз у ёй вакол пераноснага століка з выпіўкай і ежай сядзелі госці, а таксама Гаспадар з Гаспадыняй. Гасцей было двое. Сам Госць і яго жонка. Усе чацвёра прыкладна аднаго ўзросту, можа, з невялікай разбежкай — год сарака — сарака пяці.
    — Абыдземся без кічу, — сказаў Гаспадар, працягваючы гутарку, — хто што хоча, няхай сам налівае і есць, я асабіста ўсякіх там тостаў і іншага мутняку не выношу.
    — Ешце, не камплексуйце, — дадала і Гаспадыня. — Калі што — дык я яшчэ прынясу.
    — Між іншым, — заўважыў Госць, — у вальеры пуста. А дзе ваш сабака?
    — Пабачыце, — паабяцала Гаспадыня. — Яна ў нары, але зараз, пэўна, вылезе. Яе завуць Дзіна.
    Сапраўды, з-за будкі, аднекуль з-пад зямлі паказалася спачатку лабатая галава, агледзелася навокал, са змрочнай цікавасцю зірнула на людзей у альтанцы і вылезла ўся, разам з тулавам.
    — Якая дзіўная аўчарка, — сказаў Госць. — I ў памерах большая за іншых, і масць нейкая не тая. Светла-шэрая.
    — Яна што, у нары хаваецца? — спытала Жонка Госця.
    — Вы ж бачыце, — усміхнулася Гаспадыня.
    — Добра, — пасдя паўзы прызнаўся Гаспадар. — Скажу вам праўду — гэта ваўчыца.
    — Ух ты! — сказаў Госць.
    — He, не даю веры! — з робленай цікавасцю выгукнула Жонка Госця.
    — Вып’ем! — між тым прапанаваў Гаспадар. — Я вам усё патлумачу. Толькі, — ён крыху памарудзіў, — толькі ўсё гэта паміж намі. Самі разумееце, трымаць дзікіх звяроў забаронена: ці мала што можа здарыцца? Хоць, з іншага боку, нашыя дзеці з ёй смела гуляюць. Я часта выпускаю яе з вальера. Некалькі месяцаў таму яе неслі да ветэрынара, каб забіць. Дакладней, усыпіць, бо ім там, у звярынцы, вядома не патрэбныя лішнія экземпляры драпежных жывёл. Ядуць зашмат і, да таго ж, далёка не вегетарыяняць. А ўвогуле, каб вы ведалі, яна нарадзілася ад пары стэпавых ваўкоў: тыя — самыя вялікія ў памерах і некаторыя з іх могуць дасягаць да васьмідзесяці кілаграмаў у вазе. Я купіў яе за бесцань, чыста сімвалічна.
    Раптам ваўчыца ў вальеры адышла да задняй агароджы і ў некалькі скачкоў моўчкі кінулася на дрот, які забразгацеў ад удару.
    — Яна нешта хоча? — занепакоена спытала Жонка Госця.
    — Пустое, можа, проста нервуецца, — сказаў Гаспадар, наліў усім віна і вярнуўся да тэмы, якую яны абмяркоўвалі дагэтуль — пра моду.
    — Мода, — усё больш нагадвае вар’ятню і яе жыхароў. Ідыётскія прычоскі — прадаюцца нават спецыяльныя сродкі для ўскудлачвання валасоў. Абцягнутыя азадкі і аголеныя пупкі. Абутак нібы для блазнаў. Нейкае прыхаванае адабрэнне аднаполых
    шлюбаў, распладзілі педыкаў. Іншым рэкамендуецца свінгерства — быццам гэта тое, што пазбавіць нармальных людзей ад набыцця прыхаваных комплексаў... Увесь свет гніе.
    — Свінгеры? Хіба і нас гэта мінуе? Хіба і ў нас ужо няма суполак, дзе ахвотна мяняюцца партнёрамі па згодзе? А то і кладуцца пры гэтым у адзін ложак? — хіхікнула Гаспадыня.
    — Я б не супраць! — жартуючы, але тым не менш красамоўна зірнуў у яе бок Госць.
    — Няўжо? — нервова сказала Жонка Госця і ў сваю чаргу кінула позірк на Гаспадара. — Можа і праўда гэта прыкольна?
    — Ну, не кісла, не кісла, — адзначыў Госць.
    Усе раптам замаўчалі. Твары іх злёгку зачырванеліся ці то ад выпітага віна, ці то ад кірунку размовы.
    Ваўчыца, якая дагэтуль неспакойна гойсала па вальеры, раптам зноў імкліва разагналася і кінулася на дротавуто сетку, якая задрыжэла, але засталася непахіснай.
    — Пэўна, яна хоча есці, — пашкадавала Жонка Госця.
    — Ваўкі заўсёды хочуць есці, — сказаў Гаспадар. — Нават калі ім хапае, пачуццё голаду ў іх не знікае. Але яна прагне на падворак. Ёй трэба воля.
    — Я хачу з ёй сфатаграфавацца, — нечакана для ўсіх выказаў пажаданне Госць. — У вас тут ёсць фотаапарат?
    — Вядома, — сказаў Гаспадар. — Зараз я яе выпушчу, — і дадаў жонцы, — будзь ласкава, схадзі па кодак.
    — А яна не ўкусіць? — занепакоілася Жонка Госця.
    — Пры мне наўрад, — запэўніў Гаспадар. — Ну, калі, вядома, не пачнеце яе злаваць.
    Жонка Гаспадара пайшла па фотаапарат.
    A A A
    Хілілася на вечар. Было цёпла, і сонца паступова заходзіла. Абрысы яго праглядваліся праз аблокі. К ночы абяцалі дождж.
    Госць, высокі і мажны, падышоў усутыч да вальера і прысеў на кукішкі.
    — Дзіна, — мякка сказаў ён, паддобрываючыся. — Ты — прыгожая.
    Ваўчыца скоса зірнула на яго. Гэта быў кароткі позірк, які, пэўна доўжыўся не больш двух-трох секунд. Шэрыя, блізарукія вочы чалавека і бязлітасныя, бурштынавыя, звера — сустрэліся. Госць перпіы адвёў свае. Ваўчыца ўсё так жа моўчкі адышлася і кінулася на агароджу, толькі на супрацьлеглы яе бок. Дрот зазвінеў.
    — А вось і я.
    Жонка Гаспадара прынесла фотаапарат. Гаспадар адчыніў вальер, і ваўчыца імкліва выслізнула вонкі. He зважаючы на людзей, яна ліхаманкава аббегла ўчастак. Плот, якім ён быў агароджаны, паўсюдна паўставаў на яе шляху. Гаспадар, яго Жонка і Госці чакалі.
    Урэшце пах ежы прывабіў жывёлу бліжэй да стала. Гаспадар выцягнуў з міскі смажаную курыную нагу і кінуў ёй.
    — Трымай, Дзіна!
    Адчуўся похруст, мільганулі белыя іклы, і ў адно імгненне курыная нага знікла ў пашчы звера.
    — Мне нешта непамысна, — сказала Жонка Госця.
    — Зараз, чакайце!
    Гаспадар зняў са сцяны альтанкі жалезны ланцужок з ашыйнікам і, нягледзячы на маўклівы супраціў, надзеў на ваўчыцу.
    — Цяпер, — абвясціў ён Госцю, — я патрымаю яе так, каб не трапіць у кадр, а ты можаш нават абняць за шыю. Калі што — я побач. Урэшце, яна яшчэ, так бы мовіць, падлетак. Ёй толькі сем месяцаў.
    — He трэба, не падыходзь, нават сабакі не выносяць п’яных, — сказала Жонка Госця.
    — Я хачу фотаздымак. 3 ваўчыцай. I я не п’яны.
    Гаспадыня навяла аб’ектыў. Госць асцярожна апусціў далонь на галаву звера. Ваўчыца задрыжэла і наструнілася, знерухомеўшы.
    — Гэх ты, д’яблаі — сказала раптам Гаспадыня. — А плёнка то і скончылася!
    — Чаму апарат не зараджаны? Усё ў цябе не так! — папракнуў Гаспадар.
    — Нічога, другім разам атрымаецца, — уздыхнула з палёгкай Жонка Госця.
    Гаспадар адвёў ваўчыцу ў вальер. Бачна было, як ёй не хацелася вяртаода і яна ўпіралася ўсімі магутнымі лапамі. Госці і гаспадары зноў паселі за столік. Ваўчыца аббегла вальер, разагналася і зноў моўчкі кінулася на дротавую сетку. Але на гэта ўжо не звярталі ўвагі.
    A * *
    Прыкладна праз тыдзень былы Госць і яго жонка сядзелі ў крэслах у пакоі сваёй кватэры. Як і заўсёды ў апошні час побач бесперапынна працаваў тэлевізар, запаўняючы пустату ўсемагчымымі гукамі, гоманам і ствараючы такім чынам ілюзію прысутнасці чагосьці альбо кагосьці.
    Жанчына расчэсвала свае густыя валасы колеру саломы, у якіх ужо там-сям віднелася сівізна.
    — Мне прьікра, — раптам сказала яна. — Мне хочацца званітваць.
    Мужчына моўчкі ўзняў галаву і запытальна паглядзеў на жонку.
    — Чаму я не магу паехаць і пажыць у іншых месцах, у ініпых краінах? — працягвала яна. — Чаму я не магу пабачыць свет, спраўдзіць хоць якую самую маленькую мэту? Чаму я адчуваю сябе, як тая ваўчыца ў вальеры? Паасобку мы ўсе як яна, а жыццё і ёсць вальер.
    — Да слова, — сказаў мужчына. — Ваўчыцы ўжо няма. Ноччу, два дні таму, яна зрабіла падкоп і на вуліцы яе застрэліў міліцыянт з табельнага «макарава», хоць яна нікога і не зачапіла.
    — Ты не сказаў мне пра гэта раней — адзначыла жанчына.
    — Так. He варта цябе засмучаць. Пэўна, у цябе лёгкая дэпрэсія.
    — Я таксама хацела б зрабіць падкоп. Іншым разам мяне цягне кінуцца на гэтыя сцены, — сказала жанчына. — Хіба справядліва жыць у свеце, дзе трэба ўвесь час усміхацца, як ідыётцы, чамусьці радавацца — быццам сапраўды ёсць чаму? Як зразумець, што нават у сваёй кватэры я не адчуваю сябе як дома?
    — Ты проста стамілася. Каб з намі былі дзеці, табе знайшліся б заняткі. Хочаш — я набуду шчаня? Будзеш, калі ён вырасце, гуляць з сабакам у скверы.
    — He, — сказала жанчына. — Я хачу падалей ад усіх. Куды-небудзь у лес і там закапацца ў нару.
    Мужчына не адрэагаваў. Ён моўчкі падышоў да акна і стаў звыкла назіраць за тым, што з дня ў дзень рассцілалася перад яго вачыма: прамакутнікі дамоў і цёмнае неба над імі. Потым па гэтым небе праляцеў самалёт.
    Прытча пра жука-чарнацёлку
    Малады следчы па імені Локас адамкнуў дзверы ў свой кабінет і адразу адчыніў фортку: у другім крыле будынка знаходзіўся ізалятар, ад чаго ў памяшканні не выводзіўся характэрны пах. Следчы Локас быў даволі высокі, светлавалосы, са звычайнымі абрысамі твару, уласцівымі ў паўночных раёнах: шэрымі вачыма, прамым носам і пухлымі губамі падлетка.
    Ён выцягнуў з сейфа і пагартаў папку з чарговай справай, па якой апошнім часам разбіраўся, і ўрэшце папрасіў прывесці да сябе паддопытнага.
    Неўзабаве таго ўвялі. Следчы Локас бачыў яго ўжо ў трэці раз і адзначыў, што знепіні выгляд таго змяніўся не ў лепшы бок: пад вачыма зняволенага з’явіліся цёмныя кругі, а выцягнуты, гарбаносы твар схуднеў і завастрыўся. Паддопытны тым не менш не хаваў вочы і быў знешне даволі спакойны.