• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мільярд удараў  Юры Станкевіч

    Мільярд удараў

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 324с.
    Мінск 2008
    75.5 МБ
    Прыкладна праз паўгадзіны вярнуўся стары. Крэз нёс сумку з ежай, тырчэла адтуль і рыльца бутэлькі, і ён быў яўна задаволены.
    «Што трэба ў трывожны час? — спытаў ён свайго кватаранта і тут жа адказаў сам сабе: — Шклянку віна і спакой, хіба не так?»
    «Прысядзем за стол, — сказаў яму Слядак. — У мяне да вас размова, ці, як кажуць блатныя, базар».
    «Размова — гэта добра. He так ужо і часта знаходзяцца ахвотнікі размаўляць з бедным старым».
    «На вас паступіў данос, — не даў яму апомніцца Слядак. — Вы суткі хавалі беглых «хімічак», якія зламысна парушылі закон. Гэта — па-першае»,
    «А па-другое?»
    «А па-другое, як было там адзначана, вы не толькі верыце самі, але і распаўсюджваеце ідэю Сімуляцыі».
    «Лухта. Як юрод, я маю права фантазіраваць».
    Слядак дастаў з кішэні і кінуў на стол пашкоджаныя бранзалеты.
    «А гэта — юродства? За гэта — гады катаржных работ. Я павінен папярэдзіць вас, — і ён зрабіў працяглую паўзу, — я гэта здзяйсняю, калі ўжо мы з вамі гуляем у адкрытую».
    «Што вам ад мяне трэба?» — спытаў Крэз. На яго даўно няголеным твары заблішчэлі кропелькі поту.
    «Выпіце, — Слядак наліў у шклянкі, — і пагаворым шчыра».
    «Пра што?»
    «Пра розныя дробязі».
    «Напрыклад, якія?»
    ♦Вы раней жылі ў Мегаполісе, але з’ехалі сюды, у Паселішча — навошта? Зрэшты, гэта ваша асабістая справа і вы можаце не адказваць», — асцярожна заўважыў Слядак.
    Крэз усміхнуўся, але неяк нявесела.
    «Я проста адчуў вялікі дыскамфорт, бо заўважыў, што беламу ўжо нельга гучна размаўляць на вуліцы, а варта хадзіць ціха, пакорліва і не сустракацца позіркамі з сустрэчнымі цёмнаскурымі ці з мусульманамі — гэта адразу выклікала агрэсію, асабліва з боку падлеткаў. Вы ж, пэўна, таксама сутыкаліся з падобнымі праявамі так званай дэмакраты^ Аднойчы мне плюнулі ў твар. У вагонах цягнікоў на цябе глядзяць як на чужынца, могуць зняважыць, a то і напасці з нажом. Вядома, я разумею прычыну. Доўгі час Атлантычная Цывілізацыя панавала ў свеце і цёмнаскурыя адчувалі вялікі ўціск. Цяпер усё перакулілася. Я змяніў і не раз месца пражывання. Адзін квартал, другі, трэці, а потым увогуле з’ехаў сюды. Вядома, пасля Катастрофы лепш было заставацца ў Мегаполісе, дзе хоць электраэнергію падаюць некалькі гадзін у суткі і можна раздабыць такія-сякія медыкаменты, але я з’ехаў».
    «I тут вам камфортна?»
    «Ужо не. Але я стаміўся бегаць».
    «Многія супраціўляюцца, бяруцца за зброю».
    «Я — не расіст. Я зразумеў, што калі той ці іншы народ атлусцее, пачне выраджацца, стане баязлівы, дурны і непаваротлівы, пачне балбатаць пра дэмакратыю, то побач абавязкова з’явяцца драпежнікі — другі народ, асобы са здаровым генафондам, якія ў стане нармальна і паскорана размнажацца, — і яны знішчаць дэгенератаў і садамітаў. Потым самі пачнуць выраджацца, а большасць людзей, якія жывуць у любую эпоху, ніякага здаровага патомства ўжо праз пяць—дзесяць пакаленняў не дадуць,
    бо іх патомкі будуць вырадкамі і загінуць. Хіба не мелі мы ўсё гэта ў Еўропе?»
    Слядак маўчаў.
    «Мне нават смешна, — дадаў Крэз, — калі я чытаю ў старых кнігах пра мэты папярэдняга пакалення: белыя імкнуліся зарабляць больш грошай, каб пад старасць смачна есці і купляць дарагія лекі, захапляцца секстурызмам і каб чорныя працавалі. Але яны, чорныя, не хацелі працаваць, а хацелі сексу з белымі жанчынамі і каб дурнаватыя белыя гэта аплачвалі».
    «Вы хочаце сказаць, што ў чалавецтве спрадвеку запушчаны механізм генетычнага выраджэння?» — спытаў Слядак зацікаўлена.
    «Магчыма, і так».
    «I як, па-вашаму, з ім змагацца?»
    «Не зусім карэктнае пытанне».
    «Але ж павінен жа быць нейкі адказ?»
    «Я дам вам адказ, але гэта, бадай, толькі маё бачанне свету. На тое, што адбывалася ў Еўропе сто гадоў назад, адказам, хоць і не зусім адэкватным, была вайна. Але ж усё-такі гэта быў адказ. Цяпер адказу няма. Праблему не здолелі нават акрэсліць, і канец, вы самі бачыце, ідыёцкі».
    «Я не рызыкаваў бы выказваць нават цяпер такія думкі ўголас», — сказаў Слядак.
    «Мне можна. Я бедны, па-іхняму блажэнны... і ўжо зусім стары».
    «Але ж паслухайце, — раптам захваляваўся Слядак, — з вашых слоў вынікае, што будучыні ўвогуле няма?»
    «Чаму ж няма? Яна ёсць: кароткая, абрыдная і тужлівая. Думаць трэба было яшчэ заўчора, а ўчора дзейнічаць. Замест гэтага стваралі бачнасць суцэльнага свята, выхавалі спачатку так званага гома фэстывус, дазволілі на глум сабе гомасексуальныя шлюбы, распладзілі хамаў, педэрастаў і садамітаў замест ваяроў, так што працэс незваротны. Пішыце завяшчанні. Як казаў старажытны філосаф, з вялі-
    кага лёсу нарадзілі мыш. Імя гэтай мышы — гома іноксіс, чалавек бесклапотны. У ім няма ні жорсткасці, ні волі да ўлады, ні моцы. Ён з’явіўся ўжо дзесяць гадоў назад, калі адбыліся генетычныя змены ў сексуальнай і інтэлектуальнай сферы, пачалі ўвогуле губляцца палавыя прыкметы, узнікла магчымасць кіруемай мабілізацыі рэсурсаў галаўнога мозгу, падключэння індывідуальнай памяці да рэсурсаў камп’ютэрных банкаў інфармацыі, уключаючы алгарытмы вырашэння задач творчага характару, праграміравання перакадзіроўкі сваёй асобы. Распрацоўвалася ўжо тэлетаксія — падключэнне да мозгу індывіда саматычнага дублёра, напрыклад кібарга, які знаходзіцца ў іншым месцы: на дне акіяна ці на Месяцы. Але тут, даруйце, і адбылася Катастрофа. Магчыма, усё было б правільна, каб яна здарылася хоць на пяць ці дзесяць гадоў раней. Ну, вядома, без ядзернага калапсу. Тады не было б зачыстак сярод эліты і ад простага люду не хавалі б ідэю пра Сімуляцыю. Баяліся бунтаў і смуты, а атрымалася намнога горш».
    «I ўсё-такі я не разумею, — праз паўзу сказаў Слядак, — як вы, навуковец, чалавек ведаў, так бы мовіць, існуеце тут у галечы, без аднадумцаў, верыце ў нейкіх міфічных эрыній?»
    Крэз толькі ўсміхнуўся.
    «А па-мойму, гэта і ёсць сапраўднае жыццё, няхай сабе і неймаверна прывіднае. Тым больш, калі ўсё навокал не што іншае, як вібрацыі якіх-небудзь кваркаў. А наша рэальнасць, згадзіцеся, да такой ступені інфернальная і абцяжараная Злом (з вялікай літары), што ў параўнанні з ёй любая нежыць, погань, пачвары аказваюцца рамантычнымі і нават ратавальнымі. Гэта зурабам і ларыёнам і расплоджаным імі дэгенератам са шпрыцамі і «дазняком» у кішэнях процістаяць упыры, гномы, лесавікі, вадзянікі, галемы, эрыніі... Іх цяпер і клічам на дапамогу...»
    «Усё гэта з галіны міфаў. Якія там, да д’ябла, галемы, упыры, эрыніі?»
    «Я іх бачыў».
    «Каго гэта — іх?»
    «Эрыній».
    «Што ж вы, шаноўны, прабачце, зноў дурня ўключаеце?» — раптам аж незалюбіў Слядак.
    На твары Крэза з’явілася нешта накшталт пяшчотнага натхнення.
    «Я не маню».
    «Дзе вы іх бачылі?» — вяла пацікавіўся Слядак.
    «Тут. На востраве».
    Слядак зноў скептычна ўсміхнуўся, але спахапіўся і вінавата схаваў усмешку.
    «Я ўжо гадзіну, як ведаю ад Шэрыфа, што ў вас начавалі збеглыя жанчыны з так званых месцаў прымусовага працоўнага выхавання. Я знайшоў іх бранзалеты. Дарэчы, куды дзеліся тыя «хімічкі»?»
    «Гэта былі зусім не «хімічкі», — праз паўзу, сур’ёзна, нават з запалам азваўся стары. — Я адразу зразумеў, хто яны такія».
    «I яны назвалі сябе, прадставіліся вам, расказалі чаму тут апынуліся?»
    «Не зусім так. Але я сам пра ўсё здагадаўся. Як вы, магчыма, ведаеце з міфалогіі, эрыній было тры. Адну з іх звалі Тысіфона, другую — Алекта, a трэцюю — Мегера. Чаму яны тут, я не ведаю, дый хто можа ведаць, акрамя іх саміх? Да таго ж, мяркую, яны, магчыма, ужо адсюль зніклі».
    «У вышуку не міфічныя істоты, а збеглыя злачынкі, — сказаў Слядак. — I куды ж яны зніклі, спілаваўшы ў вас свае бранзалеты?
    «Каб і ведаў, то не сказаў бы. Яны былі маладыя, прыгожыя дзяўчаты, шчырыя, сумленныя, але, як бы вам сказаць, вельмі суровыя, змрочныя, і ад іх веяла помстай. Пэўна, яны шмат пакутавалі».
    «Вы хоць разумееце, што, паводле цяперашніх законаў, пакрываеце злачынак?»
    «Вынікае, што так, — сказаў стары. — Можаце данесці, і мяне забяруць, я заўсёды гатовы. He ў першы раз».
    Слядак усміхнуўся, але неяк з горыччу.
    «Я не збіраюся пакаваць вас на нары, — сказаў ён, — бо і сам не заракаюся. Такі цяпер час. А вы з вашымі ідэямі падпадаеце пад іншы прэс, так што будзьце абачлівыя. А што тычыцца вось гэтага, — ён паказаў на сапсаваныя бранзалеты, — то я знайшоў іх, скажам так, пад плотам, толькі і ўсяго».
    «Я рад, што вы сумленны чалавек», — сказаў Крэз.
    «Да таго ж, — дадаў Слядак, — я тут паруся па дробязі, а дакладней, па справе Імбэцыла».
    Крэз недаверліва ўсміхнуўся.
    «Нядрэнна стараецеся. Толькі ўчора, як я чуў, Імбэцыл уцёк. А вашы інтарэсы далёкія ад яго сексуальных адхіленняў — хіба не так? Вы былі ў Зары?»
    «Пакуль не паспеў».
    «Скажу вам шчыра, я ніяк не магу зразумець, чаму нашы ж людзі, так званыя дэмакраты, яшчэ раней пасадзілі нам, а ўрэшце і сабе на шыю набрыдзь накшталт яе, яе мужа-нябожчыка, сваякоў, і таго ж Ларыёна, і ўсіх іх памагатых? Цэлыя пакаленні селі на іголку і сталі дэгенератамі, падобнымі да Імбэцыла, менавіта праз такіх, як яны. Каму цяпер асвойваць, да слова, Космас? Каму абараняць сваіх дзяцей і баб?»
    «Вы супярэчыце сабе, — сказаў Слядак. — Крыху раней вы гаварылі пра варвараў са здаровым генафондам, якія прыходзяць на змену атлусцелым цельпукам і лабідудам, знішчаюць іх і — што гэта непазбежна».
    «Выходзіць, што так. Народу нельга жыць у раскошы. Успомніце старажытных рымлян, якія зніклі адразу, як толькі загразлі ў дастатку і распусце. Баб сваіх, так бы мовіць, эмансіпіравалі. Дэмаграфія — гэта лёс. Успамінаецца рымскі паэт Руцылій Намацыян: «і пераможаны народ перамоганосных гняце», ха-ха... іншае слова просіцца... Але ж вось ёсць закрытыя расы, якія размножыліся ў свеце. Кітайцы, напрыклад».
    «Па-вашаму, хто мог «замачыць» спачатку Зураба, а потым Ларыёна?» — адхіліўся ад яго абстрагаванняў Слядак.
    «А-а, вось што вас цікавіць, вось чаму вы тут», — сказаў стары.
    «Не маглі яны варагаваць паміж сабой?» — спытаў Слядак.
    «Малаверагодна. Спачатку пачалі б біцца іх халопы. Але такога, быццам, не адсочвалася. Так, гніль, наркаманы, тыя, хто корміцца з наркатрафіку. Паміж імі і разборкі».
    «Што ж, — падвынікаваў Слядак. — Вось і пагаварылі. Што трэба найперш за ўсё? Інфармацыя!»
    Апоўдні спёка павялічвалася. Слядак заўважыў, што лісце на тонкіх атожылках, якія выпусцілі дрэвы ў пачатку лета, скруціліся ў трубачкі і пачарнелі, а трава на зямлі высахла і пажоўкла.