• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навучанне і выхаванне творчасцю: педагагічныя роздумы і пошукі

    Навучанне і выхаванне творчасцю: педагагічныя роздумы і пошукі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 198с.
    Мінск 1994
    275.78 МБ
    
    М.А. ЛАЗАРУК
    
    НАВУЧАННЕ I ВЫХАВАННЕ ТВОРЧАСЦЮ
    
    
    
    М.А. ЛЛЗАРУК
    
    
            НАВУЧАННЕ I ВЫХАВАННЕ ТВОРЧАСЦЮ
    
    
    
    Педагагічныя роздумы і пошукі
    
    
    
    Рэкамендавана Навуковаметадычным Цэнтрам зучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    мінск
    «ЛАРОДНАЯ АСВЕТА” 1994
    
    ББК 74.268.1 Бен Л 17
    УДК. 372.888.26
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
          Лазарук М. А.
    
    Л 17 Навучанне і выхаванне творчасцю: Педагагічныя роздумы і лошукі.  Мн.: Нар. асвета, 1994. 200 с.
              ISBN 9850300558.
              Змеет кшгі складаюць актуальныя пытанні літаратурнага навучання, накірункі яго перабудовы, абнаўлення школьных праграм і падручнікаў на аснове новай канцэпцыі. Галоўны клопат аўтара  творчы патэнцыял прадмета беларускай літаратуры ў школе.
              Адрасуецца настаўнікам, студэнтам, метадыстам.
       3720888026165
    Л Тй⁻ЗбЗ{/Р7 —94~ 6“$4                         $®К 74.268.1 Бея
    
    ISBN 9850300558
    
    © М. А. Лазарук, 1994
    
    Ад аўтара
    
        Кніга гэта пісалася не ў адначассе. Склалася яна з матэрыялаў, што ўзніклі з рознай нагоды, часцей за ўсё як выступленні перад настаўніцкай, студэнцкай ці іншай (навуковай, пісьменніцкай) аўдыторыяй або як артыкулы па пытачнях літаратурнага навучання, што змяшчаліся ў рэспубліканскім друку.
        Гэта акалічнасць, натуральна, адбіваецца і на змесце кнігі, у якой можна сустрэць і вельмі асабістыя роздумы, і праблемныя развагі, і палемічныя нататкі, і водгукі на розныя актуальныя тэмы, што абмяркоўваліся ў літаратурнапедагагічным асяроддзі.
        Сувязь са сваім часам (а матэрыялы кнігі ахопліваюць каля двух дзесяткаў гадоў) тут несумненна прысутнічае. Аднак, на што хочацца звярнуць увагу, яна, гэтая сувязь, выяўляецца не ў знешніх прывязках матэрыялу да пэўных дат ці падзей. Яна ў характары размовы, у яе настроенасці на пэўны, звычайна крытычны, пошукавы лад, у занепакоенасці станам школьнай літаратурдай адукацыі, якая, безумоўна, мела рэальныя жыццёвыя падставы.
        Вядома, выказаныя ў свой час ідэі і меркаванні сёння сфармуляваліся б, відаць, у асобных выпадках трохі паіншаму. Аднак, выбіраючы з напісанага матэрыялы для публікацыі ў кнізе, аўтар кіраваўся не проста жаданнем яшчэ раз узнавіць асабістыя роздумы аб школьнай літаратуры (хоць, перакананы, аддаўшы амаль паўвека гэтай справе, мае права і на гэта), а прадставіць найбольш тое, што адлюстроўвае агульныя турботы школы, характэрныя супярэчнасці развіцця метадычнай думкі ў той перыяд, тым болей, што прадстаўленыя ў кнізе выступленні прыпадаюць на часы, калі ў методыцы асабліва адчувальна выяўляліся крызісныя тэндэнцыі, паглыбляліся супярэчнасці, і з боку метадыстаў, натуральна, прадпрымаліся намаганні знайсці выйсце са складанай сітуацыі.
        Тым у першую чаргу і могуць быць карыснымі матэрыялы кнігі, што яны яшчэ і яііічэ раз звяртаюць увагу на гэтыя спадарожныя крызісу з’явы, слабасці, няўдачы,
    
    з
    
    папярэджваючы іх паўтарэнне. Я ўжо не кажу пра тое, што змест кнігі можа быць цікавы і для гісторыкаў літаратурнай адукацыі. У артыкулах кнігі, што асабліва важна на погляд аўтара, утрымліваецца інфармацыя аб галоўных „болевых пунктах” нашай ранейшай навуковай і практычнай методыкі, аб дэфармаванасці яе галоўных, метадалагічных пастулатаў у выніку нястрымнай і грубай палітызайыі шксльнага навучання і выхавання.
       Але не толькі ў гэтым сэнсе матэрыялы кнігі могуць быць карысныя для сённяшняга чытача. Калі прыгледзецца да зместу артыкулаў, то ў іх можна ўбачыць і аналіз недахопаў, і канструктыўныя намаганні аўтара ў пошуках больш эфектыўнай сістэмы літаратурнага навучання. Артыкулы ў кнізе размяшчаюцца паводле сваіх храналагічных адзнак, часу напісання, але не таму, што аўтар не знайшоў іншага прынцыпу арганізацыі зместу кнігі. У такой падачы матэрыялу ёсць пэўная навуковая логіка, а менавіта магчымасць прасачыць шляхі пошукаў адказаў на складаныя пытанні літаратурнага навучання школьнікаў.
       Найбольш скандэнсавана гэтыя намаганні прадстаўлены ў цыкле артыкулаў пад назвай „Накірункі абнаўлення. У пошуках сістэмы”, у якім прапануецца адметны, свой падыход да вырашэння важнейшых праблем літаратурнага навучання. Але гэтая канцэпцыя з’явілася не ў выніку нейкага раптоўнага „азарэння”, яна нарадзілася з пакутлівых пошукаў аўтара ў працэсе практычнага выкладання літаратуры (яно ахоплівае больш за трыццаць гадоў), напружаных навуковых роздумаў, асабліва ў апошнія 1520 гадоў, калі пісаліся артыкулы кнігі.
       Тыя аснсвы, да якіх прыйшоў аўтар, намячаліся пункцірна (але не спантанна) ужо ў самых першых выступленнях, складваліся, праўда, не без палемічных завастрэнняў, часам не без наступнай карэкціроўкі асобных ранейшых выказванняў. Артыкулам кнігі ўвогуле ўласцівы такі публіцысгычна акцэптаваны спосаб выкладання думкі. I ў гэтым не трэба бачыць адзнак „няпэўнасці” аўтарскай пазіцыі абс адсутнасці вядучых арыенціраў. Наадварот: у тых умовах, у якіх пісаліся артыкулы, калі трэба было актывізаваць пошукі новых адрозных ад дамінаваўшых у тыя часы спосабаў выкладання літаратуры, процістаяць дагматычным тзндэнцыям методыкі, такая форма размовы была, бадай, адзшай магчымасцю прыцягнуць увагу да складаных супярэчнасцей школьнай методыкі, скіраваць метадычную думку да нестандартнага асэнсаэання школьных
    
    4
    
    праблем літаратурнага навучання. Гэта з аднаго боку. A з другога, што асабліва істотна, у матэрыялах, уключаных v кнігу, ёсць свая пэўная магістральная лінія пошукаў, стрыжнявая тэма. Знаёмячыся з кнігай, чытач без цяжкасці заўважыць гэту скразную яе ідэю, якую можна абагульнена абазначыць як узмацненне творчага патэнцыялу прадмета, успрыманне літаратурнага навучання як творчага працэсу. „Навучанне літаратуры як творчасць”  так называўся адзін з першых артыкулаў аўтара, напісаны ў 1983 годзе. І ён меў у пэўным сэнсе праграмны характар, найбольш адэкватна выяўляў галоўны напрамак аўтарскіх пошукаў. Важна тое, што такі агульны накірунак быў выбраны і выбраны, думаю, правільна, што пацвярджае не толькі яго сугучнасць з дамінуючым пафасам сённяшніх выступленняў па праблемах літаратурнай адукацыі, які сцвярджае менавіта творчы падыход да літаратурнага навучання як вядучую, галоўную яго якасць на этапе нашага духоўнага адраджэння, але і на тыя часы быў, бадай, адзіна плённым у процістаянні дагматычнай, рэцэптурнай методыцы.
        Самай трывожнай з’явай, што ўзнікла ў тыя часы на стыку метадычнай навукі і школьнай практыкі ў літаратурным навучанні (ды, уласна, і ў іншых прадметах), была крайняя дэфармацыя іх сувязі. Пэўная частка настаўніцтва (гэта не пераадолена і зараз) была настроена на чыста „спажывецкія” адносіны да методыкі. Каб у метадычных распрацоўках, дапаможніках, што ідуць у школу, было ўсё да дробязей распісана: што за чым падаваць пры тлумачэнні новага матэрыялу вучням, якія пытанні ставіць, якіх адказаў чакаць і як апошнія ацэньваць, і г. д. Настаўнікі (паўтараю: не ўсе, у нейкай сваёй частцы) былі адлучаны ад педагагічнай і метадычнай творчасці, страцілі густ да тэарэтычных праблем методыкі. Гэта не магло не прыцягваць увагі даследчыкау школьнага выкладання літаратуры.
        Кніга „Навучанне і выхаванне творчасцю” не мае сваёй мэтай даць сістэматычны выклад прынцыпаў сучаснай методыкі, тым больш яна не змяшчае ў сабе канкрэтных паўрочных ці тэматычных распрацовакрэкамендацый. Яе скіраванасць у іншым  у тым, каб абуджаць цікавасць да творчага роздуму і пошуку ў галіне методыкі літаратурнага навучання, падказаць чытачу, найперш настаўніку, студэнту, у якім накірунку такія пошукі мэтазгодна весці, на якія вымікі можна спадзявацца. Пры гэтым разважанні, меркаванні, прапановы, якія чытач сустрэне ў кнізе, не выдаюцца за бяс
    
    5
    
    спрэчныя. 3 імі можна згаджацца або не згаджацца, прымаць іх цалкам або ў нейкіх асобных момантах, шукаць ім свае альтэрнатывы. Безальтэрнатыўным у матэрыялах кнігі з’яўляецца хіба толькі адзін погляд  погляд на методыку літаратуры як на з’яву. жывую, зменлівую, залежную ад многіх жыццёвых акалічнасцей і, безумоўна, творчую, як і сама мастацкая літаратура.
       Вядома ж, у кнізе закранаюцца далёка не ўсе, нават найважнейшыя праблемы гэтай сферы школьнага навучання і выхавання. Замысел аўтара болей сціплы. Але вельмі хацелася б, каб кніга была ўспрынята як супольніца ў роздумах аб паляпшэнні нашай агульнай справы, у пошуках самастойных рашэнняў тых задач, якія штсдзень ставіць жыццёвая практыка.
    
    
    
    
    
    
    
    
        ШКОЛА, ЛІТАРАТУРА, ПІСЬМЕННІК
    
       Школа і літаратура... Канкрэтнае, здавалася 5, пытанне для размовы пра тое, якую ролю адыгрывае мастацкая літаратура ў падрыхтоўцы чалавека да жыцця, выхаванні грамадзяніна, асобы. На самай справе  выключна складаная, многааспектная праблема. Тут ніяк нельга абысці пытанняў: што дала і што дае сучасная літаратура школе, як яна забяспечвае патрэбы ідэйнаэстэтычнага і мастацкага выхавання школьнай моладзі, наколькі поўна і эфектыўна гэта ідэйнаэстэтычнае багацце народа школа выкарыстоўвае, як выкладаецца літаратура, як самі пісьменнікі дапамагаюць школе прапагандаваць лепшыя здабыткі літаратуры, нарэшце, як адлюстроўваецца жыццё школы і праца настаўніка ў творах сучаснай літаратуры?
       Гэта асноўныя, а колькі іншых, не менш цікавых пытанняў можа паўстаць і паўстае перад намі! І натуральна, таму што ўзаемадачыненні паміж літаратурай і школай  шырокая размова пра літаратуру, пра яе ідэйнамастацкія вартасці, сацыяльнапедагагічную, эстэтычна і маральнавыхаваўчую ролю, пра яе суадносіны з чытачом, прычым суадносіны самыя актыўныя, абавязковыя (бо маецца на ўвазе перш за ўсё літаратура, якая прадугледжана для вывучэння школьнай праграмай).
       Асабліва важнае для выхавання маладога пакалення значэнне роднай літаратуры. Яно абумоўлена тым, што жыццёвыя з’явы, падзеі, пра якія расказваецца ў творах нашых пісьменнікаў, вельмі блізкія асабістаму вопыту вучняў. Да таго ж, усё гэта яны пазнаюць праз родную мову, пра што так цудоўна ў свой час гаварыў К. Д. Ушынскі: «... у ёй ператвараецца творчай сілай народнага духу ў думку неба айчыны, яе паветра, яе фізічныя з’явы, яе клімат, яе палі, горы і даліны, яе лясы і рэкі, яе буры і навальніцы  увесь той глыбокі, поўны думак і пачуцця голас роднай прыроды, які гаворыць так зычна ў любві чалавека да Радзімы”.
       Вялікая культурная каштоўнасць роднай ліÑ