Навучанне і выхаванне творчасцю: педагагічныя роздумы і пошукі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 198с.
Мінск 1994
�тупені навучання сёння мы, на жаль, не маем.
Асабліва ў сярэдніх класах. У падборы зместу навучання для сярэдніх класаў сістэма адсутнічае, прынамсі, яна не праглядваецца дастаткова ясна. Адсутнічае дакладна акрэсленая задача, мэта вывучэння літаратуры ў кожным з гэтых класаў. Напрыклад, уводзіны да вывучэння літаратуры ў 6м класе фармулююць мэту такім чынам: „Мастацкая літаратура як крынііда ведаў аб жыцці і чалавеку, як скарбніца маральнаэстэтычнага вопыту”. Фармулёўка настолькі агульная, абстрактная, што яна, па сутнасці, нічога або амаль нічога не гаворыць настаўніку аб мэце вывучэння іменна гэтых твораў, іменна ў гэтым класе.
Несумненна, што падыход да адбору твораў у праграме павінен быць прадуманы лепш. Неабходна, каб творы, якія ўводзяцца ў праграму, мелі паміж сабой больш моцную ўнутр^ную сувязь, а іх вывучэнне больш пэўную адзіную мэтавую ўстаноўку, якая прадугледжвае актыўны, творчы ўдзел вучняў у засваенні матэрыялу. Вывучаць родавыя або жанравыя асаблівасці, напрыклад, лірыкі, на адным творы, як гзта робіцца зараз, нельга.
Увогуле, сучасны прынцып вывучэння літаратуры ў сярэдніх класах нз можа быць прызнаны за лепшы. Гэты канцэнтрычны прынцып склаўся на папярэдніх этапах развіцця сістэмы адукацыі ў нашай краіне яшчэ ў тыя часы, калі навучанне магло закончыцца няпоўнай сярэдняй (сямігадовай), а яшчэ раней і пачатковай школай. І таму гэты прынцып эараз відавочна патрабуе карэкціроўкі, лепшай увязкі са спосабам вывучэння літаратуры ў старэйшых класах. Размова ідзе не пра яго замену, а менавіта пра болей аптымальнае спалучэнне з лінейным прынцыпам, прынамсі ў тым сэнсе, што ўжо ў сярэдніх класах вучні павінны атрымліваць больш сістэмныя веды і ўяўленні пра пэўныя структурныя або тыпалагічныя з’явы ў літаратуры. Пры сучасных патрабаван
40
нях да адукацыі сістэмны, навуковатэарэтычны падыход да навучання па ўсіх прадметах, у тым ліку і літаратуры, павінен узмацняцца, і, наадварот, павінен пераадольвацца прынцып, які можна было б ахарактарызаваць словамі „ўсяго патрсху”.
He ў лепшым, а можа нават горшым стане літаратурнае навучанне школьнікаў у пачаткозых класах. Зараз у гэтых класах, як вядома, азнаямленне з літаратурай спалучаецца з прыродазнаўствам і гісторыяй, г. зн., па сутнасці, не мае ўласнай мэты і характару (калі не ўлічваць патрабавання навучыць выразнаму чытанню).
Адносна сувязі літаратурнага чытання з пазнаннем гісторыі пярэчыць нельга: літаратура гэта ў пэўным сэнсе і ёсць адлюстраваная ў мастацкіх вобразах гісторыя. Што ж датычыць выкарыстання ўрокаў па літаратурнаму чытанню для засваення прыродазнаўчых ведаў, то сёння гэта ўжо яўны анахранізм, тым болей што ўжо даўно ў пачатковых класах уведзены спецыяльны прадмет прыродазнаўства, ці азнаямленне з навакольным светам. Кнігі ж для чытання ў 13 класах паранейшаму складаюцца паводле „каляндарнага” прынцыпу: ,.восень”, „зіма”, „вясна”. Тэксты, змешчаныя ў кнігах для чытання, маюць пераважна прыродаапісальны характар, у іншых адносінах часта просталінейнадыдактычныя. У цэлым яны ў вельмі нязначнай меры зарыентаваны на выяўленне спецыфікі мастацкай літаратуры, слаба рыхтуюць вучня да наступпых этапаў літаратурнага навучання. Паміж пачатковым і сярэднім этапамі вельмі слаба вызначана пераемнасць.
Такіх нявырашаных праблем у школьным навучанні літаратуры нямала на кожнай ступені.
Адны з гэтых праблем традыцыйныя тыя, што пастаянна суправаджаюць навучальнавыхаваўчы працэс, выяўляючы спецыфічныя супярэчнасці, клопаты гэтай складанай справы. Іншыя ўзніклі або асабліва абвастрыліся менавіта ў апошні час.
Узятыя ж разам, яны настойліва патрабуюць вырашэння. Прычым, як сведчаць практыка школы і вывады педагагічнай навукі, патрабуюцца не толькі асобныя, прыватныя ўдасканаленяі, але і пошукі новых шляхоў.
Літаратурнае навучанне ў школе павінна ўяўляць сабой адзіную стройную і лагічную сістэму. У аснове яго павінен быць адзіны курс літаратуры, ад 1га (ці, сцвярджаюць некаторыя, ад 2га) да выпускнога класа.
Як гэтага дасягнуць? Пытанне няпростае. Сфармуляваць нейкую новую вядучую ідэю навучання літара
41
туры ў школе нялёгка па той прычыне, якую я ўжо адзначаў вышэй, па прычыне выключнай складанасці літаратуры як грамадскай з’явы і мастацтва, поліфункцыянальнага яе характару.
Поліфункцыянальнасць літаратуры гэта цэлая сістэма адзнак, надзвычай істотных, важных, ніводную з якіх ігнараваць нельга. Нагадаем, што ў ліку функцый літаратуры: пазнавальяая (літаратура крыніца ведаў аб жыцці); выхаваўчая (з дапамогай літаратуры мы выпрацоўваем свае погляды на жыццё, свае адносіны да яго); камунікатыўная (літаратура сродак і канал сувязі паміж пісьменнікам і чытачом, паміж чытачамі), геданістычная (літаратура прыносіць нам асалоду, радасць судакранання з мастацтвам); развіццёвая (літаратура ўзбагачае і развівае інтэлектуальны і эмацыянальны свет чытача, узбуджае яго фантазію, узбагачае і развівае яго мову) і г. д. I ўсе гэтыя функцыі непарыўна звязаны, узаемаабумоўлены, выяўляюцца праз эстэтычную, мастацкую прыроду літаратуры. Яны эфектыўна дзейнічаюць супольна, разам.
Вышэй адзначалася, якімі беспаспяховымі, а таму і непрымальнымі з’яўляюцца намаганні абсалютызаваць якуюнебудзь адну з асаблівасцей літаратуры (эмацыянальнае ці рацыянальнае яе ўздзеянне на чалавека). Тое ж можна сказаць, напрыклад, і пра геданістычную функцыю літаратуры. Ніхто не стане аспрэчваць тую, бадай, відавочную ісціну, што вывучэнне літаратуры не можа быць эфектыўным, калі яно не прыносіць чалавеку эстэтычнага задавальнення, адчування радасці, асалоды. Але перабольшванне гэтага моманту таксама можа прывесці не да ўзбагачэння, а да збяднення і нават спусташэння духоўнага свету асобы вучня. Слушна пра гэта пісаў Д. Кабалеўскі: „Становячыся паступова адзінай духоўнай патрэбай, асалода непазбежна вядзе да перасычанасці, змярцвяючы ўрэшце эстэтычныя ідэалы і здольнасці. Так фарміруецца своеасаблівы тып эстэтычна скажонага чалавека, які не здольны да актыўнага, творчага ўспрымання сапраўднага, вялікага мастацтва, не ўспрымае ні вялікіх думак, у ім заключаных, ні глыбокіх пачуццяў”¹.
Такім чынам, патрэбна яшчэ і яшчэ раз, хоць гэта рабілася неаднойчы, падкрэсліць, што эфектыўнасць працэсу навучання літаратуры можа быць забяспечана толькі пры ўмове ўсебаковага ўліку яе спецыфікі. Іншага шляху не можа быць, яго няма ў прыродзе.
^Кабалевскнй Д. Воспнтанне ума н сердца. — М., 1981. —С. 103.
12
I калі мы хочам прапанаваць болей эфектыўны (са свайго пункту гледжання) падыход да літаратурнага навучання школьнікаў, патрэбна абавязкова, папершае, каб яго сутнасць, яго вядучая ідэя дастаткова поўна ахоплівала спецыфіку літаратуры, усе бакі навучальнавыхаваўчага працэсу, была б дзейснай на працягу ўсяго часу навучання ў школе, на ўсіх яго ступенях; падругое, каб яна максімальна ўлічвала папярэдні вопыт літаратурнага навучання ў школе, грунтавалася на ім і ў той жа час скіроўвала дзейнасць метадыстаў, настаўнікаў на выяўленне нявыкарыстаных магчымасцей.
Пі ёсць такая ідэя? На мой погляд, ёсць. Сфармуляваць яе можна наступным чынам: навучаннб літаратуры як творчасць.
Паспрабую растлумачыць, што маецца на ўвазе.
Папершае, менавіта навучанне літаратуры, а не толькі вывучэнне. Знарок акцэнтую ўвагу на тэрмінах і асабліва на тэрміне навучанне літаратуры, які даволі шырока ўжываецца ў педагогіцы, хаця ў школьных праграмах па літаратуры чамусыді настойліва выцясняецца тэрмінам вывучэнне. Раблю гэта не для таго, каб звесці размову да высвятлення сэнсавых адценняў педагагічнай тэрміналогіі: справа не ў тэрмінах, а ў характары таго працэсу, які яны абазначаюць. Раблю гэта і не для таго, каб проціпаставіць адну накіраванасць працэсу другой. Яны абедзве важныя. Але калі мець на ўвазе тэндэнцыю, якая настойліва заяўляе аб сабе, актуалізуецца ў наш час, неабходна падкрэсліць асаблівае значэнне іменна таго накірунку працы, які перадаецца тэрмінам навучанне літаратуры.
Гэты тэрмін, папершае, адцяняе большую актыў насць самога працэсу літаратурнай адукацыі (у тым ліку t працэсу вывучэння літаратуры), яго бсльшую выхаваўчую, развіццёвую мэтанакіраванасць, нарэшце, скіраванасць на асобу вучня. Падругое, ён заключае ў сабе, бадай, болей шырокі і рознабаковы змест, чым слова вывучэнне. Навучанне літаратуры ўключае ў сябе < працэс вывучэння літаратуры, і штосьці звыш таго. Гэтае „звыш таго” творчасць. Менавіта творчы элемент і павінен ляжаць у аснове навучання літаратуры ў сённяшняй школе. Пры гэтай умове, па майму меркаванню, толькі і могуць быць пераадолены недахопы ў школьным выкладанні літаратуры, у тым ліку супярэчнасці і цяжкасці, што ўзнікаюць на шляху засваення ведаў па тэорыі літаратуры пераадоленне дагматызму, фармалізму гэтых ведаў, а таксама і той „супярэчнасці”, пра якую
43
ішла размова вышэй (эмацыянальнаму ці рацыянальнаму ўспрыманню трэба аддаваць перавагу ў літаратурным навучанні).
Менавіта творчы элемент, творчы пачатак як вядучы ў навучанні здольны забяспечыць сінтэз усіх функцый мастацкай літаратуры, пра якія гаварылася вышэй. Творчасць заўсёды прадугледжвае высокае напружанне і засяроджанасць, яднанне ўсіх духоўных сіл чалавека думкі, эмоцый, фантазіі, волі.
Акцэнтаванне толькі вывучэння літаратуры ў сучасных праграмах неправамернае. Гэта асабліва відавочна ў дачыненні да пачатковых і сярэдніх класаў, дзе павінна дамінаваць іменна навучанне мове і літаратуры, дзе павінны быць закладзены, выхаваны дзейныя, актыўныя творчыя адносіны да мастацкага слова, хоць, яшчэ раз удакладняю, суадносіны паміж паняццямі „навучанне” і „вывучэнне” (у дачыненні да літаратуры) дыялектычныя, яны цесна звязаны, узаемаабумоўліваюцца. Адно не бывае без другога, адно ўключае другое. ІІІ можна, напрыклад, не акцэнтаваць вывучзнне ў дачыненні да старэйшых класаў, у якіх літаратура засвойваецца на гісторыкалітаратурнай аснове, у складаных сувязях з іншымі з’явамі гісторыі культуры, грамадскага жыцця?!
„Творчы элемент у працэсе літаратурнай адукацыі?скажа нехта. Дык гзта ж таксама не новае ў методыцы! Ніхто не адмаўляў яго і раней, да гэтага заклікаюць метадысты цастаўнікаў і зараз”.
Так, не адмаўлялі і заклікаюць. Але патрэбны не заклікі, а цвёрдэя ўстаноўка на творчасць ва ўсіх відах працы настаўніка і вучняў. Нельга сказаць, што ў праграмах па літаратуры гэты накірунак намÐ