Навучанне і выхаванне творчасцю: педагагічныя роздумы і пошукі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 198с.
Мінск 1994
ьмі паспяховыя, бо падыходзілі аўтары да гэтай тэмы часта вельмі просталінейна і адлюстроўвалі яе неглыбока, наіўна. І, не дабіўшыся сур’ёзных удач, адступілі. А жыццё гэтай праблемы не здымае. Наадварот, супярэчнасці абвастраюцца. Прымальнага іх вырашэння пакуль няма. He думаю, што правільны такі накірунак мыслення, калі свету прыроды агульна проціставіцца свет тэхнікі. Гэта памылка, бо яе вынікам у наш час, калі прыцягальная сіла навуковай і тэхнічнай думкі вялікая, можа быць толькі тое, што вучань траціць цікавасць да літаратуры ўвогуле, успрымае яе як нешта несучаснае, архаічнае.
Трэба ж мець на ўвазе, што сёння, мабыць, болей чым палавіна вучняў жыве ў горадзе і рыхтуе сябе да працы на заводзе, фабрыцы і г. д. Патрэбна, і не ў апошнюю чаргу, думаць пра іх, пра тое, як мы рыхтуем іх да жыцця. Наша рэспубліка даўно ўжо стала індустрыяльнай, развітай у тэхнічных адносінах. У літаратурным навучанні такая акалічнасць улічваецца слаба.
* * *
Папраўку на час, аднак, патрабуе не толькі тэма працы, але і многія іншыя. Настаўнікі сёння скардзяцца на адсутнасць твораў аб моладзі, аб лошуках свайго месца ў жыцці, выбары прафесіі, твораў, у якіх ставіліся б цікавыя маральнаэтычныя праблемы і раскрываліся без аблегчанасці, сур’ёзна, давалі б добры матэрыял для грамадзянскага выхавання вучяяў. Такіх твораў школа чакае ад пісьменнікаў, хоць, праўда, калі б уважлівей перагледзець тое, што напісана, асабліва ў апошні час, можна было б знайсці нямала цікавага і ў гэтым плане. Нават у тых аўтараў, якія вывучаюцца ў школе манаграфічна А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі. Гэта адзін з нявыкарыстаных рэзерваў абнаўлення праграмы.
12
Другі уключэнне ў школьныя праграмы твораў іншых, ) тым ліку маладзейшых пісьменнікаў, чулых да жыцця’’ твораў менавіта з тымі якасцямі, пра якія ідзе гаворка.
Аднак несумненна, што і пісьменнікам сур’ёзна трэба падумаць пра стварэнне новых твораў на тзмы, якія маюць выключна важнае значэнне для патрыятычнага. маральнага, грамадзянскага выхавання школьнікаў. Асабліва твораў на гістарычную тэму, якая ў беларускай мастадкай літаратуры відавочна адстае ад узроўню сучасных ведаў па гісторыі.
Нашы гісторыкі за апошнія часы ў сувязі са стварэннем БелСЭ ўвялі ў навуковы ўжытак многа новых фактаў, імён. У літаратуры такіх відавочных зрухаў няма. Гістарычны жанр у нас не багаты. У выніку застаюцца належным чынам, a то і зусім не адлюстраванымі многія найважнейшыя, этапныя падзеі гісторыі народа. І самае прыкрае, што сярод гэтых падзей даводзіцца назваць такія, як падзеі пачатку XX стагоддзя, якія мелі вялікі ўплыў на развіццё нацыянальнавызваленчага руху ў Беларусі. Нельга сказаць, што нашы пісьменнікі не звярталіся да гэтых падзей, напісана даволі многа. Але. зусім не змяншаючы каштоўнасці таго, што Зроблена, можна выказаць пажаданне мець нешта больш значнае, маштабнае.
Гаворачы пра неабходнасць новых твораў, патрэбных для патрыятычнага, грамадзянскага выхавання вучняў, хачу звярнуць увагу і на такі жанр, як публіцыстычная лірыка. У свой час яе было шмат, і пад выглядам гэтай лірыкі шырокай хваляй ішлі вершы малазмястоўныя, рытарычныя. Крытыка тады дала правільную ацэнку гэтым творам, але вынік атрымаўся трохі нечаканы: паступова выпрацаваўся негатыўны погляд на публіцыстычныя вершы, і яны амаль зніклі і са зборнікаў, і са старонак газет, не гучаць на літаратурных вэчарах у школах. Зніклі яньі і са школьных праграм, прынамсі ў некаторых класах. І, мабыць, дарэмна. Моладзі па душы і пафас, і патэтыка, і высокая рамантыка усё тое, што падтрымлівае высокі і чысты грамадзянскі тонус, выклікае трапяткое хваляванне пры душэўным судакрананні з нашымі гістарычнымі рэліквіямі.
Хочадца звярнуць увагу і на неабходнасць развіцця мастацкай фантастыкі. У многіх адказах вучняў на пытанне, што яны любяць чытаць, можна пачуць: прыгодніцкія і навуковафантастычныя раманы. А ў сучаснай беларускай літаратуры іх няма. Дзеці любяць Я. Maypa, але „Палескія рабінзоны”, з якімі мы не расставаліся
13
ў свой час, сёння ўжо такой зацікаўленасці не выклікаюць. Юны чытач чакае новых твораў.
Але... Лаўлю сябе на думцы, што, мабыць, ужо празмерна захапіўся „каштоўнымі парадамі” для пісьменнікаў. Пі не пара перайсці да размовы пра тых, хто адказвае за выкладанне літаратуры? Напэўна так, але і пра тое, што гаварылася вышэй, сказаць было неабходна, бо гэтага патрабуе школа, патрабуе тая вялікая „вытворчасць”, імя якой літаратурнаэстэтычная адукацыя і якая, як і ўсякая вытворчасць, не церпіць перабояў у „забеспячэнні матэрыялам”. Перад школай сёння нельга адмаўчацца, калі няма чаго даць вучням, нельга схавацца, як часам робіцца ў іншых сітуацыях, за сцвярджэнне (тэзіс): ад літаратуры, маўляў, не трэба патрабаваць таго, чаго ў ёй няма.
Беларуская літаратура стала настолькі развітая і багатая, што ўжо не патрабуе скідак на нейкія дадатковыя акалічнасці свайго гістарычнага лёсу. І сённяшні вучань, дарэчы, гэтых скідак не хоча ўжо рабіць. Маючы шырокі доступ, асабліва ў гарадскіх школах, да мастацкай творчасці іншых народаў, ён іх мерае адной меркай. У яго ёсць права і магчымасць выбару: чытаць або не чытаць. Прымусіць чытаць можна, уключыўшы твор у праграму, а вось прымусіць палюбіць нельга, трэба, каб рэч захапіла, каб паявілася цікавасць да яе. Сёння нельга забываць, што мы маем справу з вучнем, які сур’ёзна адрозніваецца ад таго, што быў 4050 гадоў назад, што ў сваім шчырым імкненні да асветы не быў пераборлівым у дачыненні да мастацкай якасці літаратурных твораў.
Сённяшняму вучню ў прынцыпе няправільна прапаноўваюць для вывучэння творы без дастатковай глыбіні, творы „папрасцей”, дзе б ідэя ляжала на паверхні. На першы погляд здаецца, што такія творы з аблегчаным зместам павінны лепш успрымацца, лепш засвойвацца. На справе эфект атрымліваецца процілеглы, бо задваенне пазбаўлена творчага напружання, творчага ўдзелу вучня, не суправаджаецца мабілізацыяй яго разумовых і эмацыянальных сіл, без чаго мастацтва ўвогуле не ўспрымаецца.
I тут сапраўды патрэбна сказаць, што сваю ролю не належным чынам выконваем мы, метадысты, настаўнікі. Выкладанне літаратуры ў нашых школах нельга прызнаць здавальняючым. Выхаванцы школ, якія паступаюць у інстытут, выяўляюць в'ельмі неглыбокае, часта надзвычай прымітыўнае разуменне твораў. Самы вялікі
14
недахоп у выкладанні літаратуры ў школе павярхоўны пеоаказ зместу, няўменне заглянуць ва ўнутраны свет твора, адсутнасць эстэтычнага, псіхалагічнага мастацкага аналізу. У выніку такога „вывучэння” многія творы, у прыватнасці літаратура ХІХ пачатку XX ст., успрымаюцца на адзін лад, усе яны ў свядомасці вучня пра пана, які прыгнятае селяніна, або пра селяніна, якога прыгнятаюць паны. На ўроках рэдка абуджаецца творчае хваляванне, супастаўленні літаратурных твораў з жыццём косяць просталінейны характар: „А як бы ты зрабіў на месцы?..”, „А як сёння жывуць сяляне?”
У працэсе работы над творчасцю пісьменніка ці над ассбным творам ставяцца пытанні, якія не прымушаюць вучня разважаць, думаць, шукаць, супастаўляць.
Тэарэтычныя паняцці засвойваюцца не ў выніку творчага спасціжэння зместу і структуры твора, а дагматычна, завучваюцца без глыбокага іх асэнсавання і таму доўга не затрымліваюцца ў памяці.
Аналізуецца твор без уліку спецыфікі жанру, пра жанр увогуле часта не бывае і гаворкі або недзе ў канцы гаворыцца між іншым як пра нейкі дадатковы штрых.
Ва ўсім гэтым, несумненна, вінаваты і тыя, хто рыхтуе настаўнікаў літаратуры. Але не толькі. На такі падыход да літаратуры часта скіроўваюць настаўніка і вучэбныя дапаможнікі, падручнікі, дзе ўжо замацаваўся пэўны шаблон у аналізе твора, дзе часта адсутнічаюць майстэрства аналізу, узоры такога аналізу.
Якім павінен быць падручнік па літаратуры, а ў сувязі з гэтым і як павінна выкладацца літаратура гэтыя пытанні, аказваецца, далёка не ясныя сёння і метадыстам, і аўтарам падручнікаў.
Шмат гаворыцца пра небяспеку, якую нясе школьны разбор літаратурных твораў, у выніку якога твср разбураецца як цэлае, а тым болей не ўспрымаецца ў адзінстве формы і зместу. 3 другога боку, даволі пашыраны погляд, у аснове якога ляжыць перакананне, што дастаткова выразнага прачытання твора з эмацыянальнавобразным каментарыем.
Вывучэнне твора шляхам яго расчлянення на часткі, на элементы або шляхам пастаноўкі лабавых пытанняў, якія патрабуюць такіх жа просталінейных, не вельмі змястоўных адказаў, сапраўды павінна непакоіць. Трывога тут апраўданая. Аднак і супрацьлеглая тэндэнцыя нясе з сабой немалыя страты, калі не сказаць болей сур’ёзную небяспеку, таму што парушае самую заканамернасць працэсу пазнання, мінаючы ў гэтым працэсе,
15
які складаецца з некалькіх стадый, ступеняў, адну з самых галоўных стадыю актыўнага самастойнага асэнсавання, даследавання. Тое, што часам прапануюць вучню, эмацыянальнаметафарычны пераказ твора, хоць і робіць уражанне чагосьці „сапраўды эстзтычнага” і можа на нейкі момант здзівіць сваёй увагай, чуласцю да мастацкай спецыфікі, не дае належнага выніку.
Ад такога „праходжання” літаратуры ў вучня могуць застацца толькі няпэўныя, урыўкавыя ўражанні, прынамсі, глыбокага разумення прадмета такі разгляд не прыносіць. Знешне гэта можа выглядаць і эфектна, але эфектыўным такое вывучэнне літаратуры не назавеш. Эмацыянальнавобразнае каменціраванне, несумненна, можна і патрэбна выкарыстоўваць на ўроках літаратуры, але яго ніяк нельга лічыць галоўным, універсальным спосабам. Галоўным быў і, мабыць, застаецца аналіз, і шукаць удасканалення вывучэння літаратуры перш за ўсё трэба менавіта ў гэтым кірунку.
Карацей кажучы, ёсць многа пытанняў, якія патрабуюць абмеркавання і вырашэння. Прычым ад іх вырашэння залежыць не толькі выкладанне і вывучэнне літаратуры ў школе, але і развіццё самой літаратуры, таму што менавіта ў школе рыхтуецца тая глеба, ад распрацаванасці якой залежыць рост культуры народа. І можна толькі пашкадаваць, што пытанні вывучэння літаратуры ў школе не вельмі цікавяць нашых літаратуразнаўцаў. Добра было б, каб пры Саюзе пісьменнікаў стала працавала камісія па пытаннях выкладання літаратуры ў школе. Такая камісія можа вельмі актыўна ўплываць на вырашэнне многіх пытанняў, звязаных са стварэннем школьных праграм і падручнікаў па літаратуры, выпрацоўваць важныя рэкамендацыі па іх зместу, характару асвятлення розных тэм, пытанняў і г. д.
У апошні час у сувязі з выхадам новых падручнікеў з’явілася добрая аснова для абмеркавання. Ёсць магчымасць супаставіць, па