Навучанне і выхаванне творчасцю: педагагічныя роздумы і пошукі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 198с.
Мінск 1994
³лыбокае, класічнае ўвасабленне, напрыклад у трылогіі „На ростанях”.
Трэба адзначыць: гэты ўрок Я. Коласа наша беларуская літаратура засвоіла добра. Пасля трылогіі „На ростанях” з’явілася нямала твораў пра школу, пра жыццё і працу настаўнікаў.
У дачыненні да навейшай беларускай літаратуры можна сказаць, што яна з добрай падачы Я. Коласа вяла педагагічную тэму праз усю сваю гісторыю як адну з самых важных. І гэта не толькі таму, што ў ббларускіх пісьменнікаў такой папулярнасцю карысталася прафесія настаўніка. Праз гэту тэму ў нашай літаратуры адлюстроўваўся па сутнасці працэс фарміравання беларускай інтэлігенцыі, у асяроддзі якой доўгі час настаўнік быў галоўнай фігурай.
У Коласа і ў іншых беларускіх пісьменнікаў старэйшага пакалення вобраз настаўніка увасабленне высокіх парыванняў, маральнай чысціні, мудрага погляду на чалавечыя справы і ўчынкі, грамадзянскай адказнасці перад жыццём, перад новымі пакаленнямі.
I хацелася б, каб і зараз у літаратуры дамінаваў шенна такі, коласаўскі, погляд на настаўніка, на яго ролю ў жыцці, каб у новых творах пра жыццё школы і настаўнікаў мы сустракаліся з яркімі, маштабнымі вобразамі, якія б увасаблялі напружанае духоўнае жыццё людзей гэтай, такой старой і такой вечна маладой, неспакойнай прафесіі.
Коласаўская педагагічная спадчына багатая і многааспектная, як і ўся шматгранная дзейнасць класіка беларускай літаратуры. Вельмі цесна звязаная са сваім часам, ім народжаная, яна і сёння ўспрымаецца як з’ява чалавечага розуму ў галіне тэорыі і практыкі навучання і выхавання падрастаючых пакаленняў. І пройдзе яшчэ шмат часу, а коласаўскія педагагічныя ідэі будуць успрымацца нашчадкамі як надзвычай важныя запаветы вялікага настаўніка.
1982 г.
НАВУЧАННЕ ЛІТАРАТУРЫ ЯК ТВОРЧАСЦЬ
Гэта агульназначна: для таго, каб паспяхова вырашаць нейкую задачу. неабходна перш за ўсё мець глыбока зразуметыя і акрэсленыя ўмовы, добра ўсведамляць канчатковую мэту.
У адносінах да літаратурнага навучання ў школе сёння мы, бадай, такой поўнай яснасці не маем.
Гучыць трохі парадаксальна. Здавалася б, за многія дзесяцігоддзі набыты велізарны вопыт, які дазваляе зрабіць цвёрдыя высновы адносна таго, чаму вучыць на ўроках літаратуры, як лепш ажыццяўляць на практыцы гэту сапраўды вельмі нялёгкую 1 складаную справу.
Аднак не. Мэта навучання літаратуры стала ў апошнія гады праДметам дыскусій. Каго мы рыхтуем у школе зацікаўленага чытача ці чалавека, літаратурна адукаванага, дастаткова падрыхтаванага ў гісторыкалітаратурным і тэарэтычным плане? І ў сувязі з гэтым што ж павінна складаць асноўны змест літаратурнага навучання школьнікаў?
Так, іменна вакол гэтых пытанняў у 1980 годзе ішла дыскусія на старонках „Лмтературной газеты” пад рубрыкай „Літаратуразнаўчая азбука ці азбучнае літаратуразнаўства?”, а трохі раней, у тым жа годзе, дыскусія ў Інстытуце сусветнай літаратуры імя A. М. Горкага. Такія спрэчкі нярэдка ўзнікаюць і на старожах друку ў нашай рэспубліцы.
Прычым удзельнікі дыскусій відавочна падзяляюцца на дзве групы. Адны адстойваюць погляд: трэба грунтоўна вывучаць літаратуру, другія настойліва паказваюць, што ў школе галоўнае выхаваць любоў да чытання, і таму вывучэнне літаратуры не павінна быць вывучэннем гісторыі ці тэорыі літаратуры.
3 нічога нічога не ўзнікае. І гэтыя дыскусіі таксама маюць пад сабой пэўныя жыццёвыя перадумовы. За імі відавочна стаяць тыя працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве, у яго кўльтурным развіцці, у тым ліку і змены ў развіцці народнай асветы.
Увядзенне ўсеагульнай абавязковай сярэдняй адукацыі ўнесла шмат ускладненняў у сістэму падрыхтоўкі моладзі да жыцця, да самастойнай дзейнасці. Яно істот
32
на закранула і літаратурнае навучанне ў школе, асаблівз на ступені старэйшых класаў. Калі раней гэта навучанне бьшо зарыентавана толькі на частку моладзі, якая набывала сярэднюю адукацыю для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, то пры ўсеагульным сярэднім яно стала амаль абавязковым для ўсіх без выключэння, гэта значыць і для тых, хто плануе далейшую вучобу ў ВНУ, і тых, хто пасля школы пойдзе нзпасрэдна на працу ў вытворчасць.
Няма патрэбы гаварыць, наколькі ўскладняюцца ў такой сітуацыі сам працэс навучання, яго задачы, наколькі ўзрастаюць патрабаванні да методыкі выкладання літаратуры, да настаўніка.
Незавершанасць ранейшых поглядаў на мэты літаратурнай падрыхтоўкі школьнікаў стала відавочнай. Гэта і нарадзіла імкненне праверыць і ўдакладніць метадалагічныя і метадычныя прынцыпы літаратурнаэстэтычнага навучання і выхавання моладзі, больш пэўна сфармуляваць асноўныя патрабаванні ў гэтай галіне. 3 улікам таго, што значна пашыраецца кантынгент навучэнцаў, якім трэба даць сярэднюю адукацыю па ўсіх прадметах, у тым ліку і па літаратуры, і пашыраецца галоўным чынам за кошт тых, хто пазней, пасля школы, да літаратуры цеснага, прафесійнага дачынення мець не будзе, многія і сталі настойліва выказваць думку, што літаратурнае навучанне ў школе не павінна мець гісторыкатэарэтычнай скіраванасці, павінна быць пераарыентавана на выхаванне зацікаўленага чытача мастацкіх твораў.
Такую пазіцыю, такія погляды ў пэўным сэнсе можна зразумець.
Як хтосьці падлічыў, пасля сярэдняй школы свой лёс з літаратурай ці, шырэй, з мастацкакультурнай дзейнасцю (у тым ліку і педагагічнай) звязвае толькі адна пятая ўсіх выпускнікоў, чатыры пятых ідуць у іншыя сферы працы. І для апошніх навучанне літаратуры, вядома ж, не мае таго значэння і характару, як для будучых спецыялістаў у гэтай галіне дзейнасці. Грунтоўныя веды па тэорыі і гісторыі літаратуры, так мяркуецца, ім не патрэбны, а вось выхаваць у іх любоў да чытання мастацкіх твораў неабходна.
У такіх разважаннях, здаецца, ёсць рацыя: навучанне павінна быць зарыентавана на асноўную масу школьнікаў, на патрэбу гэтай асноўнай масы. Але як жа ўсётакі быць з той адной пятай навучэнцаў, якія абавязкова павінны атрымаць грунтоўную падрыхтоўку па літара
2 Зак. 1544.
33
туры? Праз школьныя факультатывы? Дык яны ж ёсць не ў кожнай школе, дакладней, іх няма ў многіх школах, бо гадзіны на факультатыўныя заняткі па літаратуры часта выкарыстоўваюцца на іншыя патрэбы. Праз самападрыхтоўку? Але ж мы таксама ведаем, што самападрыхтоўкай ва ўзросце вучняў сярэдняй школы таксама не многа набудзеш, калі яна, самападрыхтоўка, не арганізавана належным чынам праграмай, настаўнікам, ідзе самадзейна.
Дапусцім, што на філалагічныя факультэты, у мастацтвазнаўчыя навучальныя ўстановы пойдуць тыя, хто мае лепшую ці дастатковую падрыхтоўку па літаратуры (хоць вядома, што гэта не заўсёды так, выбар будучай спецыяльнасці школьнікамі часта адбываецца ў самы апошні момант, у час навучання ў выпускным класе, a то і пазней пасля заканчэння школы, а таму і не бывае папярэдне падрыхтаваны, абумоўлены схільнасцямі вучня). Дапусцім тэксама, што гэтай катэгорыі маладых людзей недахопы ў навучанні літаратуры кампенсуе навучанне ў ВНУ ці іншай спецыяльнай установе.
Нават калі на момант абстрагуемся ад адзначанай вышэй супярэчнасці і будзем думаць пераважна пра тыя чатыры пятыя навучэнцаў, якія пойдуць працаваць у розныя галіны прамысловасці, стануць будаўнікамі, механізатарамі, рабочымі заводаў, працаўнікамі сельскай гаспадаркі, нават у дачыненні да гэтай катэгорыі навучэнцаў сярэдняй школы, на наш погляд, тыя рэкамендацыі, што выказваюцца некаторымі ўдзельнікамі дыскусій, не могуць быць прымальныя. Так ці інакш у гэтых поглядах чуецца недаацэнка літаратуры як прадмета школьнага навучання.
Гэтая недаацэнка асабліва выразна выступае ў разважаннях людзей, далёкіх ад клопатаў літаратурнай адукацыі, якія пераконана лічаць, што ў эпоху навуковатэхнічнай рэвалюцыі галоўную ўвагу трэба звярнуць у школе на прадметы прыродазнаўчага цыкла, а што да гуманітарных то яны маюць другараднае, дапаможнае значэнне. І сапраўды, нібы ў адпаведнасці з такімі поглядамі, колькасць гадзін на вывучэнне літаратуры ў школе няўхільна скарачаецца.
Безумоўна, сённяшні працаўнік народнай гаспадаркі павінен быць добра падрыхтаваны да працы са складанай тэхнікай і тэхналогіяй. Але ці вынікае з гэтага, што гуманітарная, у тым ліку літаратурная, мастацтвазнаў^ая падрыхтоўка можа быць аслаблена? Вядома ж, не! Хаця менавіта да гэтага (хочуць яны таго ці не хочуць!)
34
вядуць справу тыя, хто мэты літаратурнага навучання ў школе бачыць у тым, каб падрыхтаваць чалавека толькі да спажывання мастацкіх каштоўнасцей.
Пагадзіцца з такой устаноўкай, вядома, нельга. Жыццё патрабуе большых высілкаў у навучанні і выхаванні моладзі. У вырашэнні задач фарміравання сучаснага чалавека мы павінны кіравацца на асобу, духоўна багатую, рознабакова развітую, а гэта значыць асобу з дастаткова акрэсленымі поглядамі на мастацтва, эстэтычным густам, эмацыянальнай культурай. А як можна такога дасягнуць без ведання асноўных звестак з гісторыі літаратуры, з літаратуразнаўчай навукі, з эстэтыкі? Без апоры на літаратурную навуку літаратурная адукацыя ўвогуле немагчыма.
Усялякія намеры нейкім чынам абмгжаваць патрабаванні да літаратурнай адукацыі ў наш час трэба прызнаць абсалютна няправільнымі. Гэтыя патрабаванні якраз павялічваюцца. Тым, хто практычна ажыццяўляе літаратурнаэстэтычнае навучанне і выхаванне, сёння даводзіцца працаваць ва ўмовах, значна больш складаных, чьім раней. 3 аднаго боку, звужаюцца часавыя рамкі літаратурнага навучання, з другога — ускладняецца сам характар працы, узрастаюць патрабаванні да яе. А гэта азначае, што праца выкладчыкаў літаратуры павінна мець больш інтэнсіўны і эфектыўны характар.
Але як дасягнуць гэтага, якім шляхам патрэбна ісці, каб павысіць эфектыўнасць літаратурнага навучання?
Вось тут і сутыкаюцца розныя меркаванні, і сярод іншых выказваюцца такія альтэрнатыўныя рэкамендацыі: не вывучаць літаратуру, як гэта рабілася заўсёды, а асвойваць яе як мастацтва, галоўным чынам праз эмацыянальнаэстэтычнае ўспрыманне. Вось, маўляў, дае выйсце. Прычым такі погляд абгрунтоўваецца і тэарэтычна: у век НТР, калі навука яўна дамінуе над мастацтвам, рацыё над эмоцыяй, у выкладанні літаратуры трэба на першы план вылучаць яе эмацыянальнаэстэтычны змест.
I гаворкі няма, у выкладанні літаратуры гэты бок вельмі важны. Навучанне літаратуры не можа быць паспяховым без абуджэння эмоцый, яно павінна быць скіравана на фарміраванне ў школьнікаў пачуцця прыгожага ў мастацтве і жыцці, выхаванне высокіх эстэтычных густаў. Без гэтага нельга палюбіць літаратуру яÐ