Нясвіж

Нясвіж

Выдавец: Беларусь
Памер: 131с.
Мінск 1998
63.07 МБ
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Нясвіж
Nyasvizh Nieswiez
НЯСВІЖ
Nyasvizh
’ Nieswiez
2-ое выданне
Мінск «Беларусь» 1998
Укладальнік Мікалай Дзелянкоўскі
Аўтар тэксту Валерый Дранчук
Слайды і фота Валянціна Ждановіча
Публікацыя слайдаў і фота Валерыі Ждановіч Мастак Алена Жданоўская
ISBN 985-01-0215-2
© Выдавецтва «Беларусь», 1998
© Складанне.М. Дзелянкоўскі, 1995
© Тэкст.В. Дранчук, 1995
© Пераклад на англійскую мову.
У. Чарнышоў. 1995
© Пераклад на польскую мову.
П. Стэфановіч, 1995
© Фота. В. Ждановіч, 1995
© Макет і афармленне.
А. Жданоўская, 1995
Пакуль горад захоўвае хоць адну адмету сваёй маладосці, ён не скарыўся ўзросту. Таму і выглядае Нясвіж юнаком, нягледзячы на стагоддзі.
3 гэткаю супярэчлівасцю мусіш такі згадзіцца і, уважаны неспадзяванай высновай, пачынаеш лепш узірацца ў абрысы ацалелай тут старасвеччыны, якая — цур, зноў жа парадокс! — сведчыць пра пару малалецтва і сталасці горада.
Жыхары Нясвіжа заўсёды любілі казаць — трохі з гумарам, трохі з іроніяй: “У Нясвіжы як у Парыжы”.
Я не быў у Парыжы, таму зрэдзьчас еду ў Нясвіж — дабраць нязбытных уражанняў, адчуць цеплатворную плынь еўрапейскага часу і... быццам скінуць з сябе вагу стагоддзяў.
Калі першым разам трапляеш сюды і калі твая душа прагне прыемных эмоцый, падбадзёрыцца ўражаннямі нязведанага, зазвычай лёгка, без экскурсавода зарыентуешся, куды павярнуць, каб патрапіць у самае сэрца Нясвіжа. I замак, і задумлівы парк, і люстэркі азёраў прыцягваюць, як магніт, як праява.
3 першага кроку жывеш прадчуваннем цуду. Хроніка Нясвіжа тоіць у сабе незлічонае мноства падзей, здарэнняў, сведчанняў, фактаў. Можа, таму і гістарычныя вулкі ў атачэнні знакамітых муроў, і сцежкі слыннага парку, падуладныя ўражліваму слыху, ажываюць згукамі даўніны, а насустрач выходзяць, нібы павітацца з табою, постаці-здані... Тысячы таямніц чакаюць людскіх дакрананняў да гісторыі. Тысячы лампадак гатовыя ўспыхнуць у памяці нашчадкаў.
Нясвіж — адно з самых старажытных паселішчаў на Беларусі. Летапісны ўспамін пра нясвіжскага князя Юрыя, які ў 1224 годзе быў забіты на рацэ Калцы ў бітве з татарамі, дае падстйвы меркаваць, што Нясвіж як цэнтр удзельнага княства існаваў ужо на пачатку XIП стагоддзя.
Блізу 1496 года горад перайшоў ад князёў Нясвіжскіх у прыватнае ўладаранне слыннага роду Кішкаў. Дзесьці ў 1533 годзе, як пішуць гістарычныя кнігі, Ганна Кішка ідзе замуж за Івана Мікалаевіча Радзівіла (Барадатага). Гэта адна з загалоўных фігур у хроніцы Нясвіжа: горад пераходзіць да роду Радзівілаў і робіцца цэнтрам іхняга казачна багатага двара.
3 удзельнае сталіцы Нясвіж ператвараецца ў сталіцу Радзівілаў. Тут была іх галоўная рэзідэнцыя. Каласальныя сродкі асядалі менавіта тут, куды, па словах гісторыка Адама Кіркора, сцякалася плойма народу, калі сам княжацкі двор налічваў тысячы людзей, што складалі прыдворны штат князя, калі на паляванне выязджалі з князем сотні дзве-тры толькі абавязковых паляўнічых, не лічачы гасцей, якія з’язджаліся адусюль... Першы з Радзівілаў уладар Нясвіжа Іван Барадаты пабудаваў крэпасць і абнёс горад валам. Ягоны сын Мікалай Чорны ў 1547 годзе ўзнёс на старажытным гарадзішчы прыгожы, пераважна драўляны замак. Будаўніцтва мураванага, больш выразнага ў сваёй непрыступнасці палаца пачалося пазней, у 1583 годзе, падчас княжання Мікалая Сіроткі— сына і наступніка Мікалая Чорнага.
3 кожным годам горад набываў новае аблічча, княжацкі замак паступова лепшыўся ды багацеў, падтрымліваўся ў бляску і моцы. Нясвіжу дараваліся розныя ільготы, якія спрыялі, як сведчыць А. Кіркор, пашырэнню гандлёва-пра-
мысловай дзейнасці. Горад тым часам падаваў прыклады і ў пашырэнні асветніцтва. Сымон Будны друкуе тут у 1562 годзе “Катэхізіс” — першую кнігу на беларускай мове. У 1586 годзе Нясвіж атрымлівае магдэбургскае права і свой герб.
Зведаў Нясвіж і скрушныя часіны. 1654, 1706, 1768, 1772, 1792, 1812, 1919, 1939, 1941 — трагічныя вехі ў летазлічэнні горада, з якімі звязаны шматлікія бедствы: ваеннае рабаўніцтва, знішчэнне і вываз скарбаў, разбурэнні і гвалт. Мінімізаваць пагібельныя наступствы, аднаўляць веліч фасадаў, вяртаць інтэр’ерам бляск і раскошу за кароткі час дазваляла толькі заможнасць Радзівілаў, іх нязломнае імкненне да росквіту сваёй сталіцы. Тое, што прыжывалася і квітнела ў Нясвіжы, яскрава сведчыць пра таленавіты магнацкі род з цэлай плеядай асоб, якія ўсяляк рупіліся ператварыць свет багацця ў свет прыгоства, надаючы сваёй ардынацыі славу культурнага асяродка еўрапейскага кшталту.
“Маленькі Парыж” здзіўляў свет, бадай, не менш, чым вялікі. Нясвіж называлі “некаранаванай сталіцай” Вялікага княства Літоўскага, што мела пад сабою дастаткова цвёрды грунт. Зноў жа прыгадаем гісторыка Кіркора, які пісаў: “Нясвіж сваім багаццем, бляскам, непаўторнасцю, назапашанай разнастайнасцю выбітных твораў навукі і мастацтва не толькі быў першым у цэлай Літоўскай Русі, але пераўзыходзіў у многім шматлікія другарадныя сталіцы... He разгулам, дзівацтвамі ды ўсялякімі празмернасцямі барскага жыцця... — але сваім эстэтычным бокам, сваімі рэдкімі зборамі, кабінетамі, бібліятэкай, архівам, карціннаю галерэяй, тэатрам і г.д., у рэшце рэшт самім жыццём, у якім паміж розных барскіх задумак было шмат пробліскаў вытанчанасці, гуманнасці, вышэйшых поглядаў і памкненняў, нарэшце нават самаадданасці”.
Праўда, далей, пасля такога апафеоза, цяжка ўспрымаць заўвагу-канстатацыю іншага аўтара, што... “нічога не засталося ад ранейшае велічы Нясвіжа”, бо сведчанню тым часам за сотню гадоў. Кіркора, аднак, апярэдзіў Уладзіслаў Сыракомля — выдатны знаўца радзівілаўскай хронікі — са сваім пачуццём шкадавання: “Тут усё створанае імі (князямі — В.Д.) — у разваленым выглядзе... Мінуўшчына з асаблівасцямі свайго побыту адышла, адляцела, як гістарычны сон, будучыня дзесьці за заслонай наканавання, а цяперашняя хвіля не мае ніякай прывабнасці” (“Вандроўкі па маіх былых ваколіцах”).
Чым жа, якім зместам павінна напоўніцца “цяперашняя хвіля” у нашых нястомных блуканнях па нешматлікіх рэшт-
ках “ранейшае велічы”? XX стагоддзе, як вядома, нс ашчаджала, а ўсё больш забірала. Ахвярай знешніх захопніцкіх нашэсцяў, а найпсрш агульнага бяспамяцтва падчас пануючай бездухоўнай ідэалогіі, сталіся дзесяткі, сотні гістарычных помнікаў. Малох варварскага знішчэння не спыняўся да 70-ых гадоў.
I ўсё ж “маленькаму Парыжу” наканавана было выжыць, збольшага захаваць свой ранейшы выгляд. Зберагліся будынкі, ацалеў ландшафт. Гораду пашанцавала, што да ягонага старажытнага цэнтра не чаплялася плойма перабудоўшчыкаў. Унікум v еўрапейскай практыцы урбанізму — такім бачаць цэнтр Нясвіжа адмыслоўцы, аргументуючы гэткую культурную значнасць тым, што ў Нясвіжы ці не ў самы кароткі тэрмін (апошняя чвэрць XVI ст.) была рэалізавана рсіннебарочная схема “ідэальнага " горада.
Гукі аргана фарнага касцёла як бы вяртаюць з глыбіні часу імя самога Бсрнардоні — геніяльнага архітэктара-італійца, які на працягу дзесяцігоддзя (1584—1593) стварыў гэты архітэктурны шэдэўр высілкамі мясцовых майстроўумельцаў.
Псршы на беларускай зямлі праграмны будынак у стылі барока пасля першага ў далекаватай (геаграфічна) і разам з тым зусім недалёкай (уважаючы выкшталцоныя акалічнасці) Італіі.
Убранне храма ўрачыста шыкоўнае. Зачароўвае, цешыць вока падкупальны роспіс, багаццем разьбы, архітэктурнай пластыкі ўражваюць незлічоныя кампазіцыі інтэр’ера. А ўнізе. у магільным родавам склепе, захоўваюцца мошчы князёў Радзівілаў.
Барочнасць мураваных пабудоў Нясвіжа (а гэта не толькі замак і фара, але і Слуцкая брама, і вежа кляштара бенедыкцінак, і “Дом на рынку”) нясе ў сабе адмету эпохі, у архітэктуры барока люстраваліся разнастайныя грамадскія настроі, асаблівасці інтэлектуальнага жыцця.
Прыкметы жыццярадаснага, і разам з тым інтэлектуальнага бытавання гаспадароў радзівілаўскай сталіцы пацвярджаюць, што стыль барока быў тут найбольш арганічны. Нясвіж здзіўляў і паланіў. Амаль сем дзесяцігоддзяў у замку ставіў спектаклі адзін з першых на Беларусі тэатраў. Горад стаў месцам прафесійнай падрыхтоўкі драматычных акцёраў, музыкантаў, спевакоў, харыстаў. Сцэнічную навуку вучні спасцігалі і за мяжой. Перад чыннымі наведвальнікамі двара замак гасцінна расчыняў дзверы ў багатыя, густоўна ўбраныя залы з розным дзівосным начыннем — Каралеўскую, Гетман-
скую, Мармуровую, Паляўнічую ды іншыя. Каля тысячы партрэтаў налічвала карцінная галерэя, вялікі збор знакамітых слуцкіх паясоў месціўся ў Гетманскай зале. Мясцовую бібліятэку “упрыгожвалі” не толькі кнігі — два дзесяткі тысяч тамоў, старадрукі, рукапісы, але і бюсты старажытных філосафаў, вырабленыя з фаянсу на мясновай мануфактуры ў мястэчку Свержань.
Нясвіж вядомы і як месца стварэння ўзораў ліцейнага мастацтва — на жаль, больш за дзесяць гармат, адлітых пры канны XVI — на пачатку XVII стст., багата і па-мастацку аздобленых, аддалі сваю славу Варшаве, Стакгольму, СанктПецярбургу. Затое застаўся на сваім месны стогадовы парк, дзе толькі аднаго клёну налічваецца каля дзесятка парод. Захавалася і першае дрэва — магутная 200-гадовая канадская таполя ў тры абхваты. Панарама Нясвіжа не выглядала б такой падвянечна-чароўнай, калі б не люстэркі азёраў, у якіх адбіваюцца ярусы дрэў, архітэктура муроў і нават само паветра, сатканае з таямніц часу.
Але які б прывабны ні быў Нясвіж, апрануты ў строі багатай гісторыі ды культурнай спадчыны, ён не пазбягаў прымераць і сучасны строй духоўных традыцый з чыннае ласкі сваіх прыхільных жыхароў. Найперш прыгадваецца імя мастака Міхала Сеўрука. які тут жыў і працаваў да скону, здолеў і падчас таталітарнай ідэалогіі рэалізаваць добрую школу жывапісу, пакінуць пасля сябе творы, вартыя Нясвіжа. Другое імя — Паўлюка Пранузы — дапаўняе вобраз горада прысутнасцю паэтычнае музы. Аднак было б дзіўна абмяжоўваць Ha­ma ўяўленне гэтай парай імёнаў, якія толькі дапаўняюнь дзесяткі іншых — як папярэднікаў, так і сучаснікаў. Зрэшты, у Нясвіжы ці не кожны другі жыхар — мастак, паэт, творна.
Нясвіж сілкуе сваёй творчай энергіяй не адно сваіх жыхароў, але ўсіх, хто едзе сюды дакрануцца да спадчыны. пабыць сам-насам з красамоўнай гісторыяй. Тут натхнёна працавалі паэты, мастакі, майстры фатаграфіі. 3 ліку апошніх журналіст, фотамастак Ва.іянцін Ждановіч (дарэчы. гэтае ж прозвішча сустракаем сярод прыдворных архітэктараў Радзівілаў). 3 яго рук і прымае шаноўны чытач гэты альбом. На вялікі жаль, пасля смерні аўтара...