Нясвіж
Выдавец: Беларусь
Памер: 131с.
Мінск 1998
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
У Нясвіжа наканаваная годная будучыня. Горад, які выстаяў перад стыхіяй разбурэнняў, збярог, быццам чароўнае святло, большую частку сваёй дасканаласці, гэтым самым заслужыў у нашчадкаў такую пашану, якую маюць хіба што святыні. Горад-сад прычакаў сваёй вясны, хай сабе
яшчэ вельмі кволай, няшчодрай на цяпло і ласку, але ўжо незваротнай у руху да абнаўлення. Немалыя сумы Нясвіжу выдаткоўвае дзяржаўная казна.
Быццам ластаўкі на ўлонні майскага нсба, з'явіліся, прыляцелі на сваю гістарычную радзіму першыя прадстаўнікі родавага гнязда Радзівілаў. Тут створаны нацыянальны гісторыка-кулыпурны запаведнік “Нясвіж”, які будзе ўяўляць сабой самавітую структуру музейнага тыпу. Мяркуецца зрабіць “маленькі Парыж" цэнтрам айчыннага ды міжнароднага турызму з цэлым шэрагам новаўтвораных аб’ектаў: галерэяй нацыянальнага мастацтва, тэатрам драмы, оперы, балета, архівам, бібліятэкай, музейнымі экспазіцыямі.
Бачу той час, калі над Нясвіжам зноў прагучынь урачысты салют, і снапкі агнёў расквецяць начнос неба. “Хай будуць поўныя чашы нашага багатага вінаградніку”, — успомнім мы словы на гармаце з нясвіжскай ліцейні. Вядома ж, гэта будзе гістарычны салют. Горад-сад адзначыць чарговае свята свайго нараджэння. Крыху менш як праз тры дзесяцігоддзі яму споўніцца восемсот.
Валерый Дранчук
Па старой дарозе Гарадзея — Нясвіж знаходзіцца незвычайны помнік прыроды: дуб і сасна стаяць абняўшыся. Помнік аберагаецца дзяржавай.
Гравюра Тамаша Макоўскага. Пачатак XVII ст. План-панарама Нясвіжа.
Паштоўка з агульным відам Нясвіжа. Пачатак XX ст.
Слуцкая брама.1690.
Помнік архітэктуры барока.
Слуцкая брама была адрэстаўрыравана ў 1760 годзе на дарозе-дамбе ўздоўж возера, якая вяла ў горад з боку Слуцкага тракту. Кожны, хто ехаў альбо ішоў у Нясвіж, павінен быў плаціць пошліну. Трапіць у горад, абмінуўшы браму, было практычна немагчыма.
На першым паверсе знаходзіліся памяшканні для варты, на другім — капліца. Пасля рэстаўрацыі ў 1970-ых гадах брама набыла ранейшы выгляд. Аднавілі дубовыя дзверы, каваны балкон з боку ратушы і шматколерны вітраж. Дах накрылі чырвонай чарапіцай.
Касцёл і кляштар бенедыкцінак, помнік архітэктуры барока. Пабудаваны ў 1590—1596 гадах па фундацыі жонкі Радзівіла Сіроткі Яўхіміі Радзівіл.
Сучасныя даслсдчыкі лічаць, што кляштар бенедыкцінак быў адным з цікавейшых помнікаў архітэктуры горада. Першай ігуменняй яго была Ганна Святаслаўская. Нямала зрабіла для ўпарадкавання кляштара пляменніца яго фундатараў Хрысціна Яўхімія Радзівіл. У 1876 годзе маёмасць кляштара — сярэбраныя, пазалочаныя рэчы — была перададзена ў Віленскі кафедральны касцёл. Частку літургічных прадметаў перанеслі ў фарны касцёл.
Такімі цудоўнымі вырабамі з урэцкага шкла карысталіся і ў манастыры бенедыкцінак. Мануфактуры ва Урэччы і Налібоках (цяпер Любанскі і Стаўбцоўскі раёны) заснавала ў 1737 годзе Ганна Радзівіл. Сталовы посуд з фарфору. шкла і крышталю. падсвечнікі, жырандолі. люстры, медальёны, скульптуры і шмат што іншае аздаблялася з выключным майстэрствам гравіроўкай, разьбой, золатам. фарбамі. I сёння гэтыя унікальныя рэчы ўпрыгожваюць залы многіх музеяў свету.
Драўляныя вароты бенедыкцінскага кляштара з двух бакоў аздоблены каванымі металічнымі накладкамі, прычым іх малюнак на вонкавым і ўнутраных баках розны. Кляштар утвараў разам з фарным касцёлам не толькі адзіны архітэктурны
комплекс, але меў і абарончае значэнне. Ад кляштара захаваліся вароты, жылыя і гаспадарчыя карпусы, касцёл.
ІТ J ■ Hu aa11 ам ass ПВЙ •'ііа air: hub anяа su.
Касцёл — першая езуіцкая ў стылі барока пабудова на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Пасля скасавання ордэна езуітаў у 1773 годзе касцёл стаў называцца фарным.
У 1993 годзе фарны касцёл адзначаў сваё чатырохсотгоддзе. На працягу ўсяго гэтага часу ён не спазнаў вялікіх змен. У гэтым пераконваешся, калі параўноўваеш цяперашні знешні выгляд касцёла. з выявай на гравюры Тамаша Макоўскага, зробленай у пачатку XVII ст.
Пабудаваны па праекту італьянца Яна Марыі Бернардоні, фарны касцёл стаў лепшым творам гэтага архітэктара ў Еўропе.
Бернардоні ўдала скарыстаў асаблівасці мясцовасці: раўнінны рэльеф, забалочанасць, лясістасць.
Велічны храм горада, увенчаны высокім купалам са светлавым ліхтаром. узняўся над наваколлем.
У плане ён уяўляе сабою крыж. Цэнтральны высокі неф, ніжэйшыя бакавыя, алтарная апсіда, трансепт, купал, дзве бакавыя каплічкі — часткі, з якіх складаецца прасторавая маса гмаху.
Касцёл, напэўна, першае цаглянае збудаваннс ў Беларусі, фасады якога былі атынкаваны і пабелены. Упершыню тут былі выкарыстаны статуі святых у нішах фасада.
Стыль роспісаў храма адпавядае часу іх стварэння. Гэта позняе барока з элементамі класіцызму. Жывапіс пачынаецца з простых манахромных кампазіцый на пілонах і пераходзіць у паліхромны роспіс цыліндрычнага скляпсння галоўнага нефа, трансепта, купала, барабана, скляпенняў бакавых нефаў. Усяго налічваецца звыш 40 кампазіцый.
Першапачатковы роспіс інтэр'ераў не захаваўся.
Фрэскі. што дайшлі да нашых дзён, напісаў мастак Ксаверы Дамінік Гескі. Роспісы касцёла звязаны з тэмай вялікай алтарнай карціны “Тайная вячэра”. У цэнтры яе круглы стол, накрыты светла-зялёным абрусам. Злева на пярэднім плане сядзіць Юда, які трымае мяшэчак з грашыма.
Роспісы нясвіжскага касцёла з’яўляюцца важным этапам у гісторыі манументальнага мастацтва на Беларусі.
У касцёле захоўваюцца 102 саркафагі членаў сям’і Радзівілаў. Склеп у Нясвіжы — адзіны ва Усходняй Еўропе некропаль гістарычнай сям’і.
Уладзіслаў Сыракомля (Люднік Кандратовіч 1823—1862 гг.) — вядомы беларускі і польскі паэт-дэмакрат.
Каля драўляных спавядальняў, на сцяне знаходзіцца мармуровая пліта з партрэтам Уладзіслава Сыракомлі, які працаваў у канцылярыі ўпраўляючага радзівілаўскімі маёнткамі.
Помнік створаны паклоннікамі таленту Сыракомлі ў 1902 годзе, калі споўнілася 40 гадоў з дня смерці паэта (гэтая дата і пазначана на пліце).
Над алтаром, на прыгожай, з каляровага мармуру труне — белая статуя заплаканай жанчыны. Гэта надмагільны помнік Канстанцыі Радзівіл, па мужу Чудоўскай.
Помнік Крыштофу Мікалаю (сыну Мікалая Сіроткі), які памёр у шаснаццацігадовым узросце ў 1607 годзе ў Балоніі.
Фрагмент далматыкі. XVII] ст.
Арнат. XVIII ст.
Вырабы мясцовай вытворчасці.
Фота Г. Ліхтаровіча
Былая канцылярыя князёў Радзівілаў.
Цяпер тут музычная школа.
“Цыганскі” дом.
Вежа фарнага касцёла.
Сымон Будны — вучоны з еўрапейскім імем, прадаўжальнік традыцый Францішка Скарыны. Філосаф, гуманіст, асветнік, выдатны тэолаг, філолаг, гісторык, рэфарматар.
MTtWlCbTO EGT5, назмстяроалшн ХРЮТІАНЬ скАмюо&гтогопномл.данпро стыха йьде; мзыклрз. «КОГО.НПЬІТАЙіАХаіФ. КЯЗШСМРАНА.
Ф ПЕРШГО О6ЕТОГО ЯПОСТОМ Пбт^л посллнч Злйло £•
1 агоан а/пке r.a Salmi! асамімч еа паааіамуамі ай, U0M &«тммі іпомяіх сьі««™»<тію-я соьість «л-лу і «лг^«лроім»»
Сымон Будны — адзін з першадрукароў на Беларусі. У Нясвіжы разам з Л. Крыштоўскім і М. Кавячынскім заснаваў друкарню і выдаў у 1562 годзе "Катэхізіс” — першую кнігу на беларускай мове. У ёй Будны выступаў супраць каталіцызму, вельмі жадаў, каб родная мова знайшла заслужанае прызнанне ў грамадстве.
Сымон Будны адным з першых выступіў за роўнасць усіх саслоўяў перад законам, за ўсеагульную адукацыю, за свабоду слова, выкрываў тыранію, быў супраць раздачы зямлі і нават цэлых вёсак манастырам і касцёлам.
Злева — тагачасны шарж на Буднага.
Гэта месца можна назваць плошчай Сымона Буднага. Удалечыні — друкарня. якая носіць яго імя. Бронзавы помнік выдатнаму дзеячу эпохі Адраджэння ўстаноўлены 5 мая 1982 года (скульптар С. Гарбунова. архітэктар Ю. Казакоў).
“Дом на рынку” — унікальны ўзор гарадскога жылля першай паловы XVIII ст. з барочным фасадам. Падобнага збудавання ў Беларусі няма. Зараз — помнік рэспубліканскага значэння.
Цяпер “Дом на рынку" засланяюць дрэвы і яго цяжка сфатаграфаваць. Але збераглася
старая паштоўка XX ст., якая захавала нам яго ранейшае аблічча.
Ратуша — адна з самых старажытных у Беларусі. Пабудавана пасля 1586 года, перабудавана ў 1752 годзе. Калісызі, пасля атрымання горадам магдэбургскага права, тут знаходзіўся гарадскі магістрат.
Вось як апісваў яе ў “Вандроўках па маіх былых ваколіцах” Уладзіслаў Сыракомля: “3 іншых найбольш цікавых муроў Нясвіжа можна назваць гарадскую ратушу, высокая вежа якой колькі дзесяткаў гадоў узнімалася над іншымі вежамі горада, але, пашкоджаная пажарам 1836 года, была няўдала прыкрыта нечым падобным на каптурык дашкам, і замест колішняй велічнасці займела няпер смешны выгляд...”
Парк жыве, гарыць і дыша. Як каралі на шнурах, Скрозь дарожак ззяе-пыша I кадышацца ў агнях Срэбра лісцяў на галінках Старасвецкіх ліп, дубоў. To — маёўка-вечарынка, To — банкет-гульня паноў. I спакойна, ціха, роўна Блеск ільюць свой ліхтары I сплятаюць так чароўна Святло-цені на кары Комляў тоўстых, нерухомых, На галінках, на суках, Бы застыў тут веснік громаў, Блеск маланак на камлях...
Якуб Колас.
3 паэмы "Сымон-музыка"
Hi адзін беларускі горад не мае такіх вялікіх зялёных масіваў, такіх маляўнічых азёраў, што, як каралі, кінуты між жылых раёнаў. У іх гарманічным спалучэнні — і прыгажосць, і ўтульнаснь, і зручнасць.
Старому парку больш за сто гадоў. На памятным камені каля аднаго з дрэў можна прачытаць: “На ўсёй тэрыторыі парка ў момант яго закладкі знаходзілася толькі гэтая таполя". Потым былі высаджаны самыя розныя дрэвы — клён цукровы, бэз амурскі, елка карлікавая, ліпы амерыканскія, рэдкія канадскія таполі і іншыя рэдкія пароды.
У апошні час парк рэстаўрыруецца. Захавалася вадасховішча. што напаўнялася са студні-крыніцы пад назвай "Студня Ундзіны".
У парку ёсць яшчэ адзін камень з надпісам: “У гонар 25-годдзя закладкі парка Марыяй дэ Кастэлян, княгіняй Радзівіл, і у гонар упрыгожання навакольных мясцін за столькі ж гадоў гэты камень паставіў яе ўдзячны муж Антоні Радзівіл, ардынат Нясвіжскі”.
У цэнтры Выставачнай паляны захавалася двухсотгадовая таполя. Дыяметр яе ствала 2 метры 15 сантыметраў, акружнасць — больш як 7. вышыня — 32 метры. Каля яе ляжаць два памятныя камяні. На адным з іх высечаны словы аб трагедыі, што адбылася ў 1942 годзе. Тут фашысты расстралялі 1500 жыхароў горада. Таполя стала сімвалічным помнікам усім ахвярам фашызму ў Нясвіжы.