Нічога не вырашана
Клаўс Штэк
Выдавец: Інстытут імя Гётэ у Мінску
Памер: 135с.
Мінск 2012
NICHTS 1ST ERLEDIGT.
GOETHE INSTITUT
Sprache Kultur Deutschland.
НІЧОГА HE ВЫРАШАНА.
НІЧОГА HE ВЫРАШАНА. Назва, якую Клаўс Штэк даў сваёй выставе плакатаў па экалагічнай праблематыцы, нагадвае цяжкі ўздых чалавека, што ў роспачы глядзіць на бязладдзе, ў якім перад ім паўстае свет. I адначасова гэты загаловак гучыць як выклік. Калі мы яшчэ нічога не вырашылі, то у нас ёсць усе прычыны не спыняцца ў навядзенні парадку і працягваць асветніцкую працу. Бо нават калі яшчэ нічога не вырашана, пэўныя дасягненні ўсё ж такі ёсць. Без мастакоў кшталту Клаўса Штэка. якія правакавалі ўжо тады, калі правакацыя яшчэ прыносіла нейкую карысць, Федэратыўная Рэспубліка Германія не была б той дзяржавай, на якую іншыя глядзяць часам са здзіўленнем, а часцей з захапленнем, калі гаворка ідзе пра вызначэнне важнасці экалагічных праблем у палітыцы.
'Нафтавы шэйх” (1982 г.; малюнак на с. 103) стаў сімвалам той навалы, што ахапіла нашу планету ад праліва прынца Уільяма (Аляска) да Мексіканскага заліва і Пратокі Выспаў (Новая Зеландыя) навалы неабачлівасці, недальнабачнасці, бессаромнасці, прагнасці. Па спіралі нарастання нашы грамадствы перабіваюцца ад рэкламнага тыдня кампаніі Shell да такога ж тыдня кампаніі British Petroleum. Той, хто ўзводзіць эканамічныя прынцыпы ў абсалют, парушае найпрасцейшыя прынцыпы этычна дапушчальнай дзейнасці. Гэта аб'ядноўвае забрудненне навакольнага асяроддзя з фінансавым крызісам, які набыў маштабы ледзь не сусветнага пажару, яго
ахвярамі вось ужо каторы год становяцца цэлыя нацыянальныя эканомікі.
Клаўс Штэк быў адным з першых, хто ў сваім палітычным мастацтве звярнуў увагу на змяненне клімату. Інстытут імя Гётэ займаецца гэтай тэмай ужо даўно. Таму назва выставы мае, безумоўна, і характар патрабавання, адрасаванага нашай дзейнасці: не адмаўляцца ад намаганняў у тлумачэнні таго, да чаго прыводзіць пацяпленне Зямлі, звяртаць увагу грамадскасці на наступствы пацяплення для развіцця і захавання культур.
Творы Клаўса Штэка з'яўляюцца нязменным складнікам візуальнай памяці цэлага пакалення. У іх іканічная сіла выявы цесна спалучаецца з магчымасцямі разумнага выкарыстання тэксту. У сваёй узаемааднесенасці ў форме іранічнай рэфракцыі або сатырычнай градацыі яны ўтвараюць складанае цэлае, якое не змяншае, а ўзмацняе сілу ўздзеяння кожнага плаката. Як ніякі іншы мастак у Германіі, Клаўс Штэк здолеў паказаць, што палітычнае мастацтва не павінна адмаўляцца ад такой складанасці і што той, хто хоча тварыць мастацтва, усё яшчэ можа быць і палітыкам.
Леангард Эмэрлінг, загадчык аддзела выяўленчага мастацтва Інстытута імя Гётэ, Мюнхен
БЕЗАДКАЗНАСЦІ
ВОСЬ УЖО БОЛЬШ ЗА СОРАК ГОД нямецкі мастак Клаўс Штэк выкарыстоўвае мастацтва як мастацкапалітычную каардынату. У сваіх плакатах і серыях паштовак, а таксама ў пакуль што мала вядомых калажах і фотаздымках мастак імкнецца дапамагчы свайму гледачу зразумець коды нашага часу. Штэк асветнік, які нават у часы, калі гінуць утопіі і прывычныя арыенціры каштоўнасцей, прытрымліваецца “левых" крытэрыяў мыслення і пры гэтым не закрывае вочы на супярэчнасці і пэўныя неадпаведнасці такога падыходу. 3 адмаўлення для яго вынікае больш чым адно толькі непрызнанне існага ці абарона мінулага.
Ён вырас у ГДР, але яшчэ да пабудовы Берлінскага мура перайшоў на Захад. Тое, што ў ФРГ яму давядзецца сутыкнуцца з мяшчанствам эры Адэнаўэра, можна было прадбачыць: як член СДПГ ці, можа, якраз нягледзячы на прыналежнасць да гэтай партыі ён не быў гатовы прымірыцца з існуючымі парадкамі. Безадказнасць прагных вось што і сёння яшчэ не дае спакою яго рэвалюцыйнаму духу. Кожны створаны ім плакат, кожная паштоўка інтэрпрэтуе капіталістычную сістэму максімальна проста; такім простым паказам аўтар хоча нагадаць гледачу, што грамадскія парадкі не павінны бвіць такімі, якія яны ёсць. Таму гэтыя творы і да нашага часу не страцілі сваёй актуальнасці. Апвінуўшыся перад творамі Штэка, мы не можам не задаць сабе
пытанне: “А ці магу я паўплываць на тое, што тут адбываецца?"
Мастак свядома працуе над тым, пра што яшчэ ніхто не гаворыць і што з гэтай прычыны належыць да з’яў другога шэрагу. А заўважаецца яно толькі ў той момант, калі становіцца прадметам мастацкай (рэ)канструкцыі.
Штэк аргументуе з пазіцый маралі, супольнасці і дэмакратыі, з жартам і надзеяй на будучыню. Пры гэтым ён ніколі не прэтэндуе на валоданне нейкай абсалютнай ісцінай.
Ён ведае: ісціна гэта не стан, а праца, якая. па словах вялікага эпістэмолага Жана Кавэйе, заключаецца ў “няспыннай перапрацоўцы шляхам паглыблення і выкрэслівання”. Ісціна гэта ўжо не тая далёка схаваная існасць, як падкрэслівае філосаф Бернар-Анры Леві, “з'яўленне якой нам даводзілася б падпільноўваць; яна ёсць эфект позірку, што ўзнікае разам з позіркам і з’яўляецца настолькі ж зменлівым, крохкім, няпэўным і мігатлівым, як і сам позірк". Інакш кажучы, "чыстай" інфармацыі больш няма, няма ісціны, якая б вынікала са схаванай першапрычыны, а ёсць толькі барацьба слоў і вобразаў, суадносіны моцы паміж сіламі, што намагаюцца прыўлашчыць гэтыя вобразы і словы на ўласнай мове і скарыстацца імі ў сваіх інтарэсах.
Клаўс Штэк ніколі не рабіў таямніцы са сваёй дзейснай прыхільнасці да германскай сацыялдэмакратыі. У знак радыкальнай маральнасці ён арганізоўваў форумы і заклікаў палітыкаў да сумленнасці. Штэк нястомна пракладвае масты ад палітыкі да грамадскасці. I мастацтвам, і палітыкай ён займаецца з агнём у сэрцы. У яго ёсць толькі ўпэўненасць, якая ідзе ад ўласнай сілы пераканання, I павага да тых, хто мае іншыя перакананні.
Выявы Штэка ствараюць з плыткіх сігніфікантаў новыя кантэксты. Яны прымушаюць звінець аскепкі думак. За імі стаяць мары пра ўздым, пра перамены. Штэку давялося перажыць і тое, і тое; яго рух ажыццяўляўся адпаведна лініі традыцыі Джона Гартфілда, новае ўсведамленне становішча культуры прыйшло пад час супрацоўніцтва з Ёзэфам Бойсам усур'ёз і з бачаннем будучага. У пабудове і ў графіцьі выяў Штэка жывуць дух свабоды і безумоўнасць 70-х гадоў мінулага стагоддзя, якія патрэбны заўтрашняму дню. Утопіі, якія задумвае Штэк, ён і сёння яшчэ ператварае ў дзеянні, a не ў высокія тэорыі. Пры гэтым ён улічвае магчымасць канфрантацыі. Больш за сорак разоў рабіліся спробы забараніць выпуск яго плакатаў і паштовак, але запалохаць Штэка адваката і баламута “са стажам’’ не ўдалося. Як сведка свайго часу ён увасабляе тое, што бачыць і робіць. I хаця ён заўсёды жыве па-над узроўнем сваіх сіл, ён ніколі не робіць
уражання чалавека знясіленага можа хіба толькі маетрохі меланхалічны выгляд.
У творах Штэка выявы сродкаў мас-медыя, лагатыпаў, паняццяў і імёнаў ўспрымаюцца як сведчанні канкрэтнага духу часу, яны ператвараюцца ў інтэрпрэтацыю гэтага духу самім Штэкам. Штэклюбіцьсілкавацьсвой візуальны механізм ідэй няспраўджанымі рэкламнымі абяцаннямі. Рэклама ніколі не выконвае таго, што абяцае. Прыдумалі яе не для гэтага. У Штэка ёсць невычэрпнае поле працы. Янр ахоплівае такія сферы як палітыка, эканоміка. экалогія, культура, нямецкія і ўвогуле еўрапейскія сродкі масавай інфармацыі; пры гэтым асаблівае значэнне надаецца характэрным прыкметам капіталізму апошняга часу, функцыі фетышу, уласцівай лагатыпам, культурнаму досведу у спалучэнні з пэўным стылем жыцця і шматлікім з’явам, якія маюць дачыненне да абуджэння і пералому на Усхрдзе і Захадзе пасля 1990 года.
Ілюстрацыі ў гэтым выданні прысвечаны галвўным чынам разнастайнай экалагічнай праблематыцы. Пры гэтым для Клаўса Штэка важна не столькі стварыць адчуванне заспакренасці ад сумленнага стаўлення да навакольнага асяроддзя, колькі даць імпульсы для роздуму пра жыццё з усведамленнем уласнай адказнасці, каб актыўна папраўляць сапсаваныя стасункі паміж чалавекам і прыродай. Амаль
усе плакаты Штэка былі створаны больш за трыццаць гадоў таму назад. А ў наш час абарона навакольнага асяроддзя ўжо не з'яўляецца справай толькі спецыялістаў з такіх арганізацый, як Грынпіс. Усё больш і больш людзей разумеюць, што яны залежаць ад навакольнага свету.
Зместам твораў Штэка з’яўляецца ядзернае атручванне нашай планеты, пацяпленне клімату, забруджванне паветра, вод, сродкаў харчавання. Акрамя таго, аўтар накіроўвае свае стрэлы на аўтамабільную прамысловасць і праектаванне ў галіне транспарту. Хаця Штэк мае на ўвазе ўладу капітала, ён, аднак, не ідэолаг. Але ён прыводзіць аргументы супраць рынкавага радыкалізму. індустрыялычыя дзяржавы Захаду мастак абвінавачвае ў тым, што яны занадта шмат прыроднай жыццёвай прасторы ахвяравалі развіццю эканомікі. Ён хоча змяніць свядомасць, стымуляваць актыўны асабісты ўнёсак кожнага ча* лавека. Ці можа здзейсніць гэта яго мастацтва?
Прынамсі, яно дастаткова выбуховае, каб прывесці ў рух новае мысленне.
Многія з матываў Штэка суадносяцца з вядомымі творамі еўрапейскага выяўленчага мастацтва такімі. напрыклад, як “Вялікі кавалак луга” Альбрэхта Дзюрэра (1503 г.)1, аўтапартрэт Каспара Давіда Фрыдрыха “Падарожнік над морам туману’’ (1818 г.)2,
Тётэ ў Кампаньі” Генрыха Вільгельма Тышбайна (1787 г.)3, а таксама "Снеданне на траве” Эдуара Манэ (1863 г.)4.1 паколькі мнргія немцы. як і раней, захапляюцца нашымі айчыннымі лясамі, якія яны бачаць жывым цэлым, дзе пульсуюць прадуктыўныя сілы і ёсць душа, тр і Штэк выкарыстрўвае агульнае прыязнае стаўленне да лесу, каб задаць свае пытанні. Для пацверджання таго, якую папулярнасць мае выява аленя, які рыкае на палянцы ў чыстым лесе і на маляўнічым фоне гор, мржна прывесці шматлікія акадэмічныя прыклады5 з канца XIX стагоддзя і пазнейшага часу. Аб'ектамі для Штэка станрвяцца ў аднолькавай ступені і тыя, хто апявае лес, і тыя, хто яго знішчае. Ніхто не мржа адчуваць сябе ў бяспецы. Абодва лагеры як аднаўленчыя сілы, так I тыя, хто не ўсведамляе неразумнасць сваіх учынкаў, аднолькава трапляюць пад яго канцэптуальныя стрэлы.
Творы Штэка набываюць вастрыню стралы там, дзе мастак настойліва распаўсюджвае эйфарыю імкнення. Яны ясна прымушаюць сітуацыю змяніцца і адлюстррўваюць актуальныя грамадскія працэсы. Свет з цытат і праекцый стварае выдатны эфект бязраднасці, таму што атрыманая намі ад продкаў надзейнасць з кожным днём усё брльш раскрышваецца, пачынаючы са сваёй перыферыі.