Нічога не вырашана
Клаўс Штэк
Выдавец: Інстытут імя Гётэ у Мінску
Памер: 135с.
Мінск 2012
1 Клаўс Штэк вьікарыстаў гэты твор у сваім "Вялікім кавалку луга" (с. 23)
2 Матыў выкарыстаны ў творы “Выходзь на адкрыты прастор, дружа" (с. 49)
3 Свайму твору Клаўс Штэк даў назву "225-я гадавіна Гётэ" (с. 82-83)
4 “Назад да прыроды" так акрэслівае праблематыку Клаўс Штэк. і для сваёй крытыкі ўсеагульнага неразумнага стаўлення да прыроды ён знаходзіць саюзніка ў асобе Манэ (с. 106-107)
5 Варта нагадаць, напрыклад, пра захапленне радзімай ў творах акадэмікаў Хрысціяна Кронера, Гвіда фон Мафэя і Морыца Мюлера. Але і ў асяроддзі нямецкіх аматараў, а гаксама на блышыных кірмашах матыў аленя па-ранейшаму з'яўляецца фаварытам.
КРЫСТАФ ТАНЕРТ (нарадзіўся ў 1955 годзе) вывучаў археалогію і мастацтвазнаўства ва ўніверсітэце імя Гумбальдта (Берлін). Затым, да 1990 года, працаваў у галіне мастацкай крытыкі, публіцыстыкі і арганізацыі выстаў у Берліне і краінах Усходняй Еўропы. Ён займаўся таксама гуказапісам і выпускам кніг пра мастакоў / выдавецтве ўзаемадапамогі URSUS PRESS. У 1991 годзе Танерт атрымаў пасаду кіраўніка праектаў Дома мастакоў Betanien ў Берліне. 3 2000 г. ен з'яўляецца таксама яго менеджарам. Адначасова ён быў адным з выдаўцоў мастацкага штогодніка часопіса BE-Magazin, апублікаваў шматлікія нні( і артыкулы а( учасным мастацтве, у тым ліку ў якасці ўкладальніка выдаў зборнік матэрыялаў пра сучасны нямецкі жывапіс “New German Painting" (2006 r.).
VORSICH
rhol
f Group
T KUNST!
мал. на с. 16-17
Асцярожна! Мастацтва!
1982
Працягвае павышацца. 1995
(41,2°С. ПРАЦЯГВАЕ ПАВЫШАЦЦА)
чі. г °c
T^HDEUZ STEIGEHD
Аб’ект арэнды.
1983
(3 АБ'ЕКТАМ АРЭНДЫ ВЫ ПАВІННЫ АБЫХОДЗІЦЦА АШЧАДНА I ЗДАВАЦЬ ЯГОЎДОБРЫМ СТАНЕ)
Die Mietsache ist schonend zu behandeln und in gutem Zustand zuriickzugeben
Вялікі кавалак луга.
1987
(АЛЬБРЭХТДЗЮРЭР. ВЯЛІКІ ГАЗОН.
1503 Г./ 1987 Г.)
Albrecht Durer: Das grosse Rasenstuck 1503/1987
Атрута наша надзённая. 1985
(АТРУТЫ НАШАЙ НАДЗЁННАЙ ДАЙ НАМ СЁННЯ)
Unset gtbuns^cufc
I Зямлю сабе падпарадкуйце. 1987
1
UND MACHT EUCH DIE ERDE UNTERTAN
Аляскінскія сардзіны ў алеі. 1989
Нямецкі змяшаны лес. 1984
(дажджаўстойлівы)
Deutscher Mischwald (regenfest)
Кансультацыі для тых, хто трапіў у корак.
1991
(ГЭТАЯ МАДЭЛЬ АСАБЛІВА АПРАЎДВАЕ СЯБЕ Ў KOPKAXj
DIESES MODELL MACHT SICH IM STAU BESONDERS GUT.
Дамова паміж пакаленнямі.
1995
(КАБ НАШЫ НАШЧАДКІ ПАМЯТАЛІ НАС I ПРАЗ 10.000 ГОД)
Damit
10000
unsere Enkel noch in Jahren an uns denken
Праблема цаны.
2000
(ПРАБЛЕМА ЦАНЫ.
ПРАЗ КОЛЬКІ МІЛЬЕНАЎ ГОД
ЗНОЎ "АДРАСЦЕ” НАФТА?)
■ l ЦД JSJ J I TA VIJ
In wieviel Millionen Jahren
wachst Erdol nach ?
I новае жыццё ў руінах расцвітае. 1979
□ND NEUES LEBEN BLUNT AUS DEN RUINEN
Будучыня належыць аўтамабілю. 1984
(БУДУЧЫНЯ НАЛЕЖЫЦЬ АЎТАМАБІЛЮ. Сумесная рэклама еўрапейскай аўтамабільнай праымысловасці)
Die Zukunft gehort dem Auto
Eine Gemeinschaftswerbung der europaischen Automobilindustrie
Эканамічны рэгіён: Германія. 1996
Урад сусвету.
1981
(На ўспамін пра дзень прынясення прысягі новым урадам сусвету)
Без марнатраўства няма свабоды. 1979
Keine Freiheit oh ne Verschwendung
Выходзь на адкрыты прастор, дружа. 1991
KOMM INS OFFENE, FREUND
Прысвячаецца Дню маці. 1971
Гамбург(ер)скія канцэрны.
1989
(Тут мы ператвараем бескарысныя трапічныя лясы ў каштоўныя выпасы. Гамбург(ер)скія канцэрны партнёры Трэцяга свету)
Hamburger Konzerne Partner fur die Dritte Welt
Hier wird nutzloser Regenwald in kostbares Weideland verwandelt
Шкоднік лясоў.
1984
(ЧАЛАВЕК
-КАРАЕД НАЙГОРШЫ ШКОДНІК ЛЯСОЎ)
Der Bg^fcetd^afer ist der groBte Forstschadling
Ура! Мы жывём!
1984
(Глеба памірае. Вада памірае.
Паветра памірае. Лес памірае.
Жывёлы паміраюць.
УРА! МЫ ЖЫВЁМ!)
Der Boden stirbt Das Wasser stirbt Die Luft stirbt Der Wald stirbt Die Tiere sterben
HURRA WIRLEREN
БЕЗ МАРНАТРАУСТВА
"Эпохай росту будуць цешыцца і захапляцца аж да таго часу, пакуль не высветліцца, што рост даўно ўжо выйшаў за дапушчальныя межы (мы ведаем гэта, бо так ужо адбылося). На вялікае здзіўленне ўсім вельмі хутка эпоха росту закончыцца крахам. А калі крах яшчэ на некалькі гадоў удасца стрымаць, то будзе ўсё больш зразумела, што чакаць калапс давядзецца нядоўга. Пасля яшчэ даўжэйшага перыяду спаду наўрад ці ў каго яшчэ захаваецца вера, што і ён калісьці скончыцца. Толькі адзінкі будуць яшчэ спадзявацца, што некалі вось настане час і зноў будзе дастаткова энергіі і рыбы”1
БЕЗ МАРНАТРАЎСТВА НЯМА СВАБОДЫ гэты не абвержны лозунг, размешчаны над самалётам, што на фоне заходзячага сонца ўзлятае над “шэўрале камара" са шчаслівай парачкай, дае праўдзівую інфармацыю пра тое метафізічнае месца, якое заняла наша эканамічная сістэма і наша пануючая спажывецкая культура (гл. малюнак на с. 47). Толькі дзякуючы марнатраўству можна пераканацца ў тым, што ты гэта ты, толькі ў спажыванні
без усялякага сэнсу яшчэ бачыцца пробліск свабоды. Яшчэ Барбара Кругер, творчасць якой паводле зместу цалкам роднасная творчасці Клаўса Штэка, трансфармавала афарызм Дэкарта „Cogito ergo sum" (“Я мыслю значыць, існую") у больш адпаведнае нашаму часу „I shop therefore I am" ("Я купляю значыць, існую”), але з таго часу прайшло не адно дзесяцігоддзе. Тут зноў бачна, наколькі мастацтва апераджае ўсё астатняе напрыклад, эканаміку як навуку або сацыялогію. У той час калі эканамічныя навукі з вялікім спазненнем і толькі ў асобе сваіх аўтсайдэраў прынялі да ведама, што экалагічны кошт нашага ладу жыцця і гаспадарання бязмерна высокі, што, аднак, не ўлічваецца ў цэнах на тавары, сацыёлагі ў сваіх даследаваннях амаль не заўважалі пануючай культуры марнатраўства, якая стала прычынай змянення клімату, вымірання відаў, недахопу вады, дэградацыі глебы і г.д. У гэтых навуках назіраецца занадта дэманстратыўнае ігнараванне таго, уласна кажучы, трывіяльнага факта, якому нельга не здзівіцца, што і чалавек існуе ў сістэме абмену рэчываў з прыродай.
Таму, з аднаго боку, прыродазнаўчыя і тэхнічныя навукі, і, з іншага боку, мастацтва мусілі заняцца сацыяльна-эканамічным феноменам разбурэння навакольнага асяроддзя, якое імкліва паскараецца, а таксама культуры спажывання і марнатраўства, якая пранікае ва ўсе сферы быцця і свядомасці.
На гэтым фоне ўжо выклікае здзіўленне, а з сацыялагічнай перспектывы і пачуццё сораму тая паслядоўная упартасць, з якрй мастакі назавем хаця б тагр ж Клаўса Штэка не трлькі звяртаюцца да тэмы знішчэння ўмоў будучага выжывання індывідаў і грамадстваў, але і паказваюць, хто ў гэтым вінаваты: менавіта мы самі, тыя, хто пад свабодай на самай справе разумее свабоду марнатраўства.
ЗАБРУДЖАНАЯ ЎПЭЎНЕНАСЦЬ
Атамная катастрофа ў Японіі, якая пачалася ў сакавіку 2011 года і канца якой пакуль што не бачна, толькі на непрацяглы час аказала радыяцыйны ўплыў на нашу ўпэўненасць у тым, што мы жывём у найлепшым свеце, які трлькі мржна ўявіць, у свеце няспыннага прагрэсу, вызваленым ад няўхільнасці законаў прыроды, а тым самым і ад непазбежнасці канца. Трй факт, што пэўная краіна, амаль цалкам пазбаўленая сыравінных рэсурсаў, можа займаць трэцяе месца ў свеце па ўзроўні эканамічнага развіцця, нам даўно ўжо не здаецца абсурдам гэта для нас нешта само сабою зразумелае. Марай новага часу было прўнае вызваленне ад прыроды. Але гэтак сама, як у 2010 годзе аварыя на нафтабуравой платформе Deepwater Horizon кампаніі British Petroleum прынесла не падлічаную дагэтуль шкоду экалагічнай сістэме Мексіканскага
заліва, так і ў 2011 годзе дылетанты з японскай кампаніі Терсо, якой належыць атамная электрастанцыя, на доўгі час забрудзілі частку свету радыяцыяй.
У XIX стагоддзі пераўтварэнне свету бачылася як бясконцы рост прадукцыйнасці. XX стагоддзе аказалася эпохай бясконцага росту марнатраўства. A XXI стагоддзе будзе вызначацца тым, што на шляху чалавецтва паўстане бар’ер кошт яго мары пра вызваленасць ад прыроды. Стрэс ад канкурэнцыі за валоданне рэсурсамі, фінансавы калапс, геапалітычныя зрухі і экалагічныя катастрофы бясконца нарастаюць, таму тыя, хто сёння знаходзіцца ў дзіцячым ці юнацкім узросце, скіруюць свой пошук найперш на рэсурс, які яшчэ ў XX стагоддзі здаваўся невычэрпным, рэсурс па імені будучыня. Хаця на першы погляд сітуацыя ў Лондане, Тэль-Авіве, Мадрыдзе або Афінах выглядае не аднолькавай, сутнасць паўсюль тая самая пратэст супраць выкрадання будучыні.
У гэтым пошуку з мэтай вяртання здольнасці да будучыні сучасныя эліты наўрад ці могуць дапамагчы. Наадварот яны падпарадкоўваюць свае дзеянні радыкальнаму дыктату сучаснасці. Тэмпы росту германскай эканомікі на радасць менеджарам і палітыкам дасягнулі непрадбачанага ўзроўню, адпаведна вырасла і дзяржаўная запазычанасць, a
таксама колькасць спажытай энергіі. Тое ж можна сказаць і пра рост выкідаў шкодных рэчываў па ўсім свеце. Імкліва павялічваецца пераспажыванне тых рэсурсаў, якія чалавецтву патрабуюцца насамрэч для выжывання, зямлі, вады (напрыклад, марской), а палітыкі і эканамісты здольныя прыдумаць толькі адно: як і раней, яны бачаць мэту ў росце і імкнуцца любым коштам захаваць выбраны накірунак. Кіраўнік кампаніі Mercedes Дзітэр Цэтчэ, накіроўваючы свой палымяны позірк на рынкі збыту краін, якія хутка развіваюцца, трызніць, што "вялікая эпоха аўтамабіля" толькі пачынаецца. Дарадцы ў сферы аўтамабільнай прамысловасці бачаць у сваіх галюцынацыях, што аб'ём збыту аўтамабіляў па ўсім свеце да сярэдзіны стагоддзя падвоіцца быццам нічога не чулі пра вуглекіслы газ, цэны на энерганосьбіты і канкурэнцыю за рэсурсы. У часопісе ,,ADAC-Motorwelt“ (нумар за верасень 2010 года) Петэр Фозер, галоўны выканаўчы дырэктар кампаніі Royal Dutch Shell, піша пра будучыню мабільнасці наступнае: “Больш людзей, больш аўтамашын I больш дабрабыту гэта спрыяе росту попыту на энерганосьбіты. Толькі да 2050 года ў сусветным маштабе ён можа падвоіцца!” Такое прадбачанне для старшыні нафтавага канцэрна не негатыўная ўтопія, а радасная перспектыва; як I раней, гарызонт яго ўяўлення і на наступныя чатыры дзесяцігоддзі абмяжоўваецца светам сённяшняга дня, нягледзячы
на праблемы з нафтай, глабальнае пацяпленне, канфлікты вакол рэсурсаў, дзяржаўную запазычанасць. Яго ўтопія гэта непарушная вера ў прагрэс, якая незаўважна даходзіць да абсурду: “Мы ўбачым большую дыверсіфікацыю рухавікоў, відаў паліва і крыніц энергн. Пры гэтым канструкцыя аўтамабіляў і тэхналогія іх вытворчасці ва ўсё большай ступені будуць вызначацца іх прызначэннем: тыя аўтамабілі, якія павінны выкарыстоўвацца ў гарадскім руху і для пераездаў на невялікія адлегласці, будуць усё больш гібрыдызавацца і электрыфікавацца, а ў сельскай мясцовасці і для далёкіх пераездаў па-ранейшаму будуць у першую чаргу выкарыстоўвацца аўтамабілі на дызельным паліве. Новая і найноўшая мадэль машын, якія набудзе аўтамабіліст, не будуць мець прынцыповых тэхналагічных адрозненняў ад сённяшніх. Калі мы хочам дасягнуць поспеху ў пытанні захавання клімату на бліжэйшую ці сярэднюю перспектыву, то зрабіць гэта магчыма толькі пры выкарыстанні матора ўнутраннага згарання”.