Нічога не вырашана  Клаўс Штэк

Нічога не вырашана

Клаўс Штэк
Выдавец: Інстытут імя Гётэ у Мінску
Памер: 135с.
Мінск 2012
19.57 МБ
дабрабыту і захаваць яго, пазбаўлены ўсякай логікі, бо нішто не з’яўляецца болышым ворагам эканомікі росту, чым дасягненне і забяспечанне дастатковага ўзроўню дабрабыту. Але ж не, трэба яшчэ больш, трэба перасянуць гэты ўзровень, і таму крыніцы энергіі і іншыя рэсурсы ўсё больш ідуць на вытворчаць рэчаў, якія ўжо ператварыліся з прадметаў спажывання ў чыстыя прадметы набыцця.
У сапраўднасці ж індустрыяльная сучаснасць характарызуецца тымі экспансіўнымі стратэгіямі, якія Клаўс Штэк нястомна выбірае ў якасці сваіх тэм. I ўсё роўна, возьмем мы “Аляскінскія сардзіны’’ (1989 г.; малюнак на с. 29) ці "Пытанне цаны: праз колькі гадоў «адрасце» нафта’’ (2000 г.; малюнак на с. 37), мы пераканаемся, што дыктатура сыравінных інтарэсаў сучаснасці над імкненнем будучых людзей да выжывання з'яўляецца галоўнай тэмай Штэка. Дарэчы, адказ на пытанне цаны даў Ён Шэльнгубер, дырэктар Патсдамскага Інстытута даследаванняў клімату, у інтэрв’ю часопісу "Шпігель”: пяць мільёнаў год спатрэбіліся Зямлі для вытворчасці той колькасці выкапнёвай сыравіны, якую мы спальваем за адзін год. Але даволі марудная зямная сістэма з'яўляецца антытэзай эканамічнай сістэме, для якой сучаснасць гэта ўсяго толькі перавалачны пункт на шляху да Свету, які нарыхтаваў нам яшчэ больш усяго. У адказ на змяншэнне аб’ёмаў здабычы нафты робяцца ўсё больш глыбокія свідравіны; у адказ
на змяншэнне запасаў вады абяссольваюць мора; у адказ на змяншэнне колькасці рыбы рыбалоўныя караблі выходзяць у мора ўсё далей. Менавіта выкарыстанню экстэнсіўных стратэгій гэта значыць, пастаяннаму павышэнню прадуктыўнасці і росту спажывання жыхары індустрыяльных краін абавязаны бяспрыкладным у гісторыі багаццем, сярэдняй працягласцю жыцця, узроўнем адукацыі, а таксама бяспекай. Праблемай застаецца толькі тое, як пераканаўча паказаў у сваёй кнізе "Калапс" („Koilaps") універсальны вучоны Джэрад Дайамонд, што, выкарыстоўваючы стратэгіі, якія на працягу доўгага часу прыносілі поспех, грамадствы руйнуюцца менавіта тады, калі апынаюцца ў стрэсавай сітуацыі. Калі, такім чынам, у час знікнення рэсурсаў павялічваецца распрацоўка карысных выкапняў ці ў час пацяплення клімату павялічваецца аб’ём выкідаў вуглекіслага газу, гэта толькі паскарае рух да гібелі. Адзіны заклад, у які ідуць пры гэтым разумнікі гэтага свету накшталт Фозеры (гл. с 9), гэта заклад наконт іх уласнай будучыні: прынамсі, на час іх жыцця таго, што можа даць наша планета, напэўна, яшчэ хопіць.
Наш свет нейкім жудасным чынам зрабіўся менавіта такой супрацьлегласцю ўтопіі, якім Клаўс Штэк распрацоўваў яго ў сваіх плакатах на працягу дзесяцігоддзяў. Тая мадэль эканомікі і грамадства, якая прапаноўвае бясконцае нарастанне
шчасця праз бясконцае пашырэнне зоны спажывання, мае настолькі моцны эфект засмоктвання, што наўрад ці хто можа супрацьстаяць яму. Форма арганізацыі эканомікі, функцыянаванне якой заключаецца ў няспынным росце, настолькі ж не здольна адмовіцца ад рэгулярных павышэнняў дозы, як і наркаман, арганізм якога ўвесь час патрабуе яшчэ большых колькасцей наркатычнага рэчыва. Яго прага ва ўсіх адносінах фінансавых, сацыяльных, медыцынскіх у вышэйшай ступені шкодная, і яна, з аднаго боку, дае яму кароткачасовае задавальненне, з другога ж, на доўгі час абумоўлівае такую моцную залежнасць, што наркаман гатовы плаціць ЛЮБУЮ цану, каб толькі з пэўнасцю атрымаць наркотык.
Аналагічна можна ахарактарызаваць і агульны стан грамадства, у якім пашырана разуменне страчанай здрльнасці да будучыні ў выніку паскоранага пераспажывання рэсурсаў і якому пры гэтым забараняецца мяняць характар спажывання і стыль жыцця. Прагрэс у эмфатычным сэнсе, менавіта са станоўчымі перспектывамі выжывання, можа цяпер заключацца ўжо толькі ў мерапрымствах па вяртанні здольнасці чалавецтва да выжывання напрыклад, у рэзкім скарачэнні мабільнасці. Гэта можа здацца дзіўнай ідэяй менавіта ў час, калі ў Індыі з вулічнага жыцця знікаюць рыкшы, а ў Кітаі веласіпедысты, калі штогод адзначаюцца вялізныя паказчыкі прыросту глабальных таварных патокаў.
Але на самай справе магчымасць скарыстацца любым таварам у любы час і ў любым месцы не з'яўляецца правам чалавека і не сведчыць пра яго здольнасць да будучыні. Гэтая здольнасць заключаецца ў садзейнічанні такім дасягненням цывілізацыі, як перамога над голадам, забеспячэнне адукацыі і ахрвы здароўя, прававы характар дзяржаўнай пабудрвы, дэмакратыя, і такім чынам ў радыкальным змяншэнні стратнага карыстання прыродай. А што, калі падумаць пра культуру прыпынення мабільнасці? Для гэтага спатрэбіліся б усяго толькі чатыры простыя стратэгіі: прыпыніцца, перастаць, адысці назад, прыйсці ў месца прызначэння.
а)	Прыпыніцца
“Прыпыніцца" гэта стратэгія набыцця арыентацыі. Часта бывае лепш адтэрмінаваць якія-небудзь дзеянні, чым неадкладна ажыццяўляць іх напрыклад, тады, калі яшчэ няма дастатковай інфармацыі пра пажаданы вынік дзеянняў. Прыпыніцца гэта азначае тое ж самае, што і задумацца. Напачатку імпульсам да таго, каб задумацца, мржа паслужыць парадаксальнае ўмяшанне плаката: калі “Эканамічны рэгіён: Германія" (1996 г.; малюнак на с. 43) абазначыць аленем, які рыкае на фоне высакавольтнай лініі, то састаўныя часткі існасці індустрыяльнага грамадства складуцца з такіх жа несумяшчальных кавалачкаў мазаікі, як і ў
рэчаіснасці, і тады спачатку нічога больш і прыдумаць не зможаш. Гэта тое імгненне збянтэжанасці. якое адкрывае магчымасць падумаць пра значныя ў грамадскім сэнсе рэчы інакш, чым мы гэта робім звычайна, у модусе рэфлекторнага “мне заўсёды добра вядома, які адказ будзе слушны".
6)	Перастаць
“Перастаць” як стратэгія мараторыя магла б мець тую перавагу, што яна паўстае з фатальнай логікі непасрэднага паслядоўнага шэрагу “праблема рашэнне праблема рашэнне” і дае вольнае месца для назірання збоку пра якую праблему і ў якім кантэксце гаворка. Перш чым у кантэксце фінансавага крызісу марыць пра тре, што эканоміка ўмомант “запрацуе”, варта з дапамогаю стратэгій мараторыя ўсвядоміць, што такі крызіс ёсць шанс убачыць у памяншэнні тэмпаў росту або ў яго адмоўных паказчыках адпраўны момант дл; неабходнай трансфармацыі: “Выходзь на адкрыты прастор, дружа” (1991 г.; малюнак на с. 49).
в)	Зрабіць крок назад
Любое ўяўленне пра паварот развіццця назад, у накірунку на 180 градусаў, пра разборку ўжо зробленага, вяртанне ў стан, які папярэднічаў статусу кво, абсалютнанемагчымаедлясучаснасці ідлязвязанага
з ёю ўсеабдымнага свету прагрэса. У культуры, якая бачыць стрыжань свайго існавання ў дасягненні колькаснага пашырэння, зварот і аналіз ўжо зробленага разглядаюцца як адыход назад ад ужо дасягнутага нават тады. калі дасягнутае ў выніку разбурэння рэсурсаў разбурае і ўласнае існаванне. Запаволіць рух або зусім не рухацца, застацца дома, развіваць такія формы грамадскіх зносін, для якіх не патрабуецца пераадоленне адлегласцей, гэта, у супрацьлегласць такому стану, новыя патрабаванні. Але выкананне такіх патрабаванняў дае вялізны выйгрыш часу і суправаджаецца значным змяншэннем выдаткаў на мабільнасць. Выкарыстоўваючы ў плакаце "Кансультацыі для тых, хто трапіў у корак” (1991 г.; малюнак на с. 33) дзеля рэкламы дванаццаціцыліндравага BMW той аргумент, што гэтая мадэль асабліва апраўдвае сябе ў корках, Штэк паказвае тое, што з такой цяжкасцю спрабуюць растлумачыць даследчыкі мабільнасці: рух, які забяспечваюць 450 конскіх сіл, часта ажыццяўляецца ўсяго толькі з хуткасцю пешай хады. 3 гэткім поспехам можна адразу абвясціць гэты аўтамабіль скульптурай і тым самым пазбавіць сябе і машыну ад няспраўджанага спадзявання, што яна прынясе задавальненне, даўшы магчымасць хутка даехаць да мэты. Зрабіць крок назад азначае ператварыць аднойчы дасягнутую функцыю ў элемент дэкору. Так, прыгажосць аўтамабіля можна бачыць і без жадання паехаць на ім.
г)	Прыйсці ў месца прызначэння
"Прыйсці ў месца прызначэння” азначае: перастаць аддаваць перавагу дарозе перад мэтай. Па сутнасці гэта ўяўленне пра тое, чаму трэба спрыяць, і адначасова палітычная праграма XXI стагоддзя. Гераічная праграма таму што, як ужо гаварылася, задача заключаецца ў замацаванні дасягнутых стандартаў цывілізацыі ў такіх сферах як свабода, сацыяльнае забеспячэнне, ахова здароўя, адукацыя, прынцыпы прававой дзяржавы, прытым замацаванні іх у рамках устойлівага ладу эканомікі і ладу жыцця. Гэта яшчэ не вырашаная задача, больш таго на шляху да яе вырашэння пакуль што не зррблена ніводнага кроку.
1	Donella Meadows, Jbrgen Randers & Dennis Meadows: „Grenzen des Wachstums. Das 30-Jahre-Update“ ["Межы росту”]. Stuttgart 2007.
2	"The Age of Stupid", дакументальная драма брытанскага рэжысёра Фрэні Армстронг, 2009 г.
ГВральд Вельцэр (нарадзіўся ў 1958 г.) сацыёлаг і спецыяліст у галіне сацыяльнай псіхалогіі, дырэктар Цэнтра міждысцыплінарных даследаванняў памяці, г. Эсэн, прафесар узору і перадачы пераўтварэнняў і выканаўчы старшыня фонду "Папярэдні будучы час". Галоўныя тэмы яго даследаванняў і лекцый памяць, групавое прымяненне сілы, наступствы змянення клімату ў культуралагічным аспекце. Публікацыі (прыкладны спіс): „Klimakriege. Wofur im 21. Jahrhundert getotet wird. Frankfurt/ Main: Fischer 2008 (Кліматычныя войны: За што забіваюць у XXI стагоддзі); „Perspektiven einer nachhaltigen Entwicklung: Wie sieht die Welt von morgen aus?“. Hrsg. mit Klaus Wiegandt. Frankfurt/Main; Fischer 2011 (Перспектывы ўстойлівага развіцця: як будзе выглядаць заўтрашні свет?). Кнігі Гаралвда Вельцэра перакладзены на 15 моў.
Новы ўраджай. 1986
мал. на с. 82-83
Да 225-й гадавіны з дня нараджэння Гётэ.
1974
(111-Я ГАДАВІНАЗ ДНЯ ЗАСНАВАННЯ XIМІЧНАЙ КАМПАНІІ "ХЕХСІ")

[GO'EaTiHE

Зямляўнізс.
e
(ЯКАЯ НАМ СПРАВА ДА МАЛЬДЗІВАЎ? ТАДЫ МЫ ПРОСТА ЗНОУ БУДЗЕМ ЕЗДЗІЦЬ У ІСПАНІЮ)
Vas gehen uns die Malediven an?
)ann fahren wir eben /vieder nach Spanien.
Такой жменьцы смецця. 1985
(ТАКОЙ ЖМЕНЬЦЫ СМЕЦЦЯ МЫ ЗДОЛЕЕМ ДАЦЬ РАДЫ)
мал. на с. 88-89
Скарга нябёсам.
1974
Mit dem bifahen Mull werden wir schon fertig
Vorskht! I
inkwasser.
мал. на с. 90-91
Асцярожна! Пітная вада!
1984
Дары прыроды Германіі 1972
(ДАРЫ ПРЫРОДЫ ГЕРМАНІІ ДЛЯ ВАШАГА СТАЛА)
ХЁХСТ* катастрафічна.
1989
(МЫ РАСТОПІМ ПОЛЮСЫ