Нічога не вырашана
Клаўс Штэк
Выдавец: Інстытут імя Гётэ у Мінску
Памер: 135с.
Мінск 2012
АБМЕЖАВАННІ ЛЮБОГА КШТАЛТУ
Толькі матор унутраннага згарання выратуе клімат гэтыя словы зноў вяртаюць нас да Клаўса Штэка. Прадметам яго плакатнага мастацтва з’яўляюцца менавіта такія выказванні і дзіўна несумяшчальныя выявы.
ВейШе Jlrttittrl
Die SPD will euch eure Villen im Tessin wegnehmen
Нямецкія рабочыя. 1972 г.
"Нямецкія рабочыя! СДПГ хоча адабраць у вас вашы загарадныя дамы ў Тэсіне” (надпіс на малюнку на с. 65) гэты самы славуты з плакатаў Штэка не толькі мог надоўга збянтэжыць выбаршчыкаў усіх партый. Ён яшчэ і з’явіўся ў 1972 годзе тым самым годзе, калі былі апублікаваныя славу-
тыя „Limiths to Growth" ("Межы росту”) Рымскага клуба. Давайце параўнаем эфект гэтай кнігі яна з’яўляецца, напэўна, найменш чытанай з усіх кніг за апошнія сорак гадоў з эфектам плакатаў Штэка. Інфармацыя, якую мы атрымліваем з “Меж росту”, зводзіцца галоўным чынам да таго, што, як здаецца, сказана ў загалоўку: калі выкарыстоўваюцца вычарпальныя рэсурсы, то яны некалі канчаюцца. Гэты трывіяльны тэзіс, безумоўна, не хавае ў сабе пагрозы, якая б магла стаць нагодай для нечага больш значнага, чым пустая балбатня на вечарынцы: “Так-так, рыбалоўства прыводзіць да таго, што рыбы ў моры ўсё меншае”. “Так-так. А драпежнае абыходжанне з прыродай! Дастаткова згадаць пра выміранне відаў”. Праўда, у кнізе, якая ў арыгінале не выпадкова мае назву “Межы для
росту", а не "Межы росту”, прыводзіцца зусім іншая аргументацыя: даюцца сцэнарыі павелічэння квот выкарыстання прыродных рэсурсаў, з аднаго боку, і абумоўленых гэтым аб’ёмаў выкіду шкодных рэчываў, з другога; робіцца выснова, што паскарэнне пераспажывання рэсурсаў адбываецца экспаненцыяльна. Гэта прыводзіць да таго, што некалі будзе дасягнуты пункт, пачынаючы з якога празмернае выкарыстанне немачыма будзе спыніць. Гэта той момант, які даследчыкі клімату называюць "tipping point": з яго пачынаюцца нелінейнае развіццё і ўзаемадзеянне, калі ніводзін чалавек ужо не ведае, што будзе далей. Эканаміст Дэніс Мідаўз і яго паплечнікі мелі, на жаль, рацыю: з 1972 года эксплуатацыя сыравінных рэсурсаў адбываецца менавіта так, як яны прадказвалі, тое ж можна сказаць і пра прычыненне непапраўнай шкоды. Бяда ў тым, што выкарыстанне рэсурсаў, а разам з ім і рэзкі выхад за крытычную мяжу адбываюцца экспаненцыяльна. 3 таго боку гэтай мяжы ніхто больш не зможа вярнуцца. як у настольнай гульні Monopoly, на поле “старт”,
Але размовы пра катастрофу, якія вядуцца з таго часу (“Гадзіннік паказвае без пяці дванаццацьі”), сталі з улікам поспехаў Грынпіса, Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF), Асацыяцыі грамадзян за падаткаабкладанне фінансавых аперацый (Attac) і г.д. настолькі будзённай справай, што нават
надзвычай драматычныя сведчанні раставання леднікоў не выклікаюць ужр ніякай заклапрчанасці. Такія паведамленні закранаюць толькі паверхню свядомасці спажыўца інфармацыйных перадач гэтаксама, як і паведамленні пра штодзённыя тэрарыстычныя акты ў Афганістане, Пакістане ці Іраку. А прадметам устойлівай камунікацыі не павінна быць вось такое: мы мусім змяніцца, каб усё заставалася такім, якое ёсць. Такі заклік не мае ніякага эфекту, таму што ўсё і так ужо ёсць такое, якре ёсць, і без таго, каб мы змяняліся. Асветніцкія высілкі такога кшталту пазбаўлены духу але галоўнае: яны пазбаўлены будучыні.
У процілегласць гэтаму парадаксальныя плакаты Штэка ствараюцца на фоне будучыні, якую трэба выйграць, выйграць у барацьбе з зацікаўленасцю толькі ў сённяшнім дні, характэрнай для нафтавага канцэрна British Petroleum, Deutsche Bank, кампаніі Mercedes Benz i іншых суб'ектаў гаспадарання, якія, не клапоцячыся ні пра якія наступствы, умацоўваюць дыктатуру сучаснасці. “А што мне за справа да свету нашчадкаў?" так заявіў аднойчы комік Граўчо Маркс. “Ці ж тыя нашчадкі калінебудзь клапаціліся пра мяне?“ “Такой жменьцы смецця мы здолеем даць рады" так гучыць лозунг сучаснасці ў плакаце Клаўса Штэка (1985 г.; малюнак на с. 85). Парадаксальная камунікацыя калі яна пабудавана правільна прыводзіць у рух
аперацыю аўта-мыслення: не паўтарэнне гатовага аргумента, а выпрацрўка думкі ў працэсе агляду. I толькі тыя думкі, які выпрацаваны табою самім, маюць дзейсны эфект. Сюды належыць і творчае разбурэнне чаканага сэнсу. Напрыклад, група мастакрў Yes Men у 2008 годзе прапанавала ў кіёсках асобнікі газеты "Нью Ёрк Таймс’’ дакладную копію арыгіналу, але толькі са станоўчымі навінамі, або група рэжысёраў Rimini Protokoll у 2009 годзе трансфармавала сход акцыянераў у тэатральны спектакль гэта выклікае такую ж збянтэжанасць, якую спрычыняе Клаўс Штэк сваімі плакатамі і прымушае задаць пакуль што вельмі недаацэненае пытанне: “Для чаго ўсё гэта?’’.
Самы лепшы прыклад парадаксальнай камунікацыі даў вялікі Макс Эрнст. Калі ён упершыню атрымаў шмат грошай, то вырашыў праехацца па вуліцах берлінскага раёна Кройцберг на “ролс-ройсе”. Апусціўшы шыбу, ён крычаў з машыны: “Далоў пралетарыят!" Калі яго запыталіся, навешта ён так крычаў, Эрнст адказаў: "Я быў проста вінны гэта тым людзям!"
У ЧЫМ НАШ АБАВЯЗАК
Мы бачым: у тым, што тычыцца будучыні, мастакі больш кампетэнтныя, чым прадстаўнікі іншых сфер сучаснага жыцця. Эстэтычныя метады пазнання не
падпарадкоўваюцца ні прымусу доказаў навукі, ні чаканню рэндытаў трымальнікамі акцый. Яны ствараюць узаемасувязі дык кім мы, творцы эры дурняў2, застанемся ў памяці будучых пакаленняў (“Дамова паміж пакаленнямі”, 1995 г.; малюнак на с. 35)? Яны пераходзяць межы рэальнасці і дазваляюць сабе, не маючы напагатове адказаў, мець мноства пытанняў. Напрыклад: як будзе выглядаць калапс сучаснага грамадства? Так, як у адным з фільмаў Ррланда Эмерыха, ці ўсё ж хутчэй як паступрвы перахрд са стану адноснай стабільнасці ў стан вяла цякучай эрозіі перадумоў, на якіх грунтуецца грамадства? Колькі фіктыўных пяцігадовых планаў напрыдумваў Савецкі Саюз, перш чым разваліцца, сыйшрўшы на нішто мізэрным пшыкам? Колькі тавараў, выпушчаных у ГДР, заставалася на складах, бо для іх не знаходзілася рынкаў збыту, перш чым без ніякага грукату абрынуўся Берлінскі мур? Вось так, з вялікім ці малазначным крахам сэнсу, які ўвесь час памяншаецца. і надыходзіць калапс. I дакладна такія самыя прыклады вялікага ці малазначнага краху ўзнікаюць на плакатах Штэка здавалася б, асобнымі блукаючымі агеньчыкамі, але з упартасцю стоікаў, якую неабходна супрацьпаставіць кумулятыўна наўмыснай, пазбаўленай сэнсу рэальнай палітыцы і фікцыйнай эканрміцы, калі хрчаш нешта змяніць. А гэта наш абавязак перад самімі сабрю.
ПАД КАНЕЦСІМУЛЯЦЫІ
Зараз сімуляваная нармальнасць набліжаецца да свайго канца. Апакаліптычная слепата ва ўсіх яе варыянтах ад неалібералізма да скептыцызма ў стаўленні да клімату і да геаінжынірынга вядзе да смерці. Чаго ніводзін з пералічаных варыянтаў не мае, дык гэта маральнай фантазіі (паводле філосафа Гюнтэра Андэрса), якая дала б магчымасць уявіць сабе, што адбудзецца "пасля гэтага”. Вызначэнне патэнцыялу да катастрофы перадумова будучага выжывання. Таму важна адмовіцца ад дзіцячай веры, што зараз у нас нібыта ўсё ідзе як след, таму што заўсёды ўсё ішло як след. Тыя разумнікі, на думку якіх з факта “свет пакуль яшчэ не загінуў’’ можна зрабіць выснову, што ён менавіта з гэтай прычыны і не можа загінуць, займаюцца антыасветніцкай дзейнасцю і служаць інтарэсам тых, якім будучыня ані не абыходзіць, бо яны маюць на гэта свае важкія прычыны.
Распаўсюджаная думка, быццам мы, старанна раздзяляючы смецце, ужо робім нешта значнае для выратавання планеты, абараняе ад усведамлення, у прыватнасці, таго факта, што вынікам развіцця нашай спажывецкай культуры стала, напрыклад, павелічэнне колькасці купленай мэблі ў паўтара разы за кожныя дзесяць год. Справа ў тым, што такія прадметы доўгатэрміновага карыстання, як мэбля,
сталі кароткавечнымі моднымі рэчамі. Менавіта ў выніку ІКЕАзацыі асяроддзя нашага жыцця спажыванне матэрыялаў і колькасць смецця ўвесь час павялічваецца. Сёння жыхары ЗША каля 40 % агульнай колькасці прадуктаў харчавання ўжо не спажываюць, а купляюць і выкідваюць, у Еўропе адпаведна 30 %. Рост аб’ёмаў выкінутага ёсць простым ператварэннем рэсурсаў у адыходы.
Зараз ужо нават выпускаюцца машыны для вытворчасці адыходаў. Адна з іх мае назву Нэспрэса (Nespresso). Спачатку "на рынку" усталёўваецца абсурдная стратэгія: на кожны кубачак кавы рэалізаваць і капсулу, выраб якой каштуе шмат часу і працы, і тым самым забяспечыць неймаверна выссжую цану прадукта і стварыць яшчэ больш значны фактар вытворчасці смецця ў дадатак да прадукта. Сітуацыя можа мець наступнае лагічнае развіццё: нехта напрыклад, адзін з былых кіраўнікоў фірмы "Нэспрэса” скеміць, што з экалагічнага пункту гледжання гэта натуральнае свінства, і пачне выпускаць экалагічна чыстыя капсулы для машын, у якіх гатуецца кава ў такіх капсулах. Р-раз і высакародную характарыстыку "экалагічна чысты” набывае тавар, які зусім нядаўна ўвогуле яшчэ не існаваў і які насамрэч мог быць экалагічна чыстым толькі таму, што яго яшчэ не было. Такія вось справы з ростам: ён, як гэта ні парадаксальна, набывае тым большую важнасць, чым большага прагрэсу дасягае матэрыяльнае
насычэнне і чым лепш задавальняюцца жыццёвыя патрэбы. У гэтым заключаецца ўнутраная бязмежнасць грамадстваў, арыентаваных на рост, і тых, хто да гэтых грамадстваў наложыць. Яны толькі тады дасягнуць канца, калі ўжо не застанецца нічога, што можна было б спажываць, калі ўсе рэсурсы будуць вычарпаныя.
А вучоныя-эколагі нястомна вылічваюць carbon footprints прадуктаў укладзеную ў іх вытворчасць энергію. Яны прыводзяць у лічбах колькасць гекталітраў "віртуальнай вады", якая ўтрымліваеца ў каве, чаю, біфштэксах і г.д„ падрахоўваюць вагу “экалагічных рукзакоў" з расходавання земляў, з экалагічнай шкоды і г.д. На жаль, пры гэтым цалкам па-за іх увагай застаецца той факт, што ўсе гэтыя выдаткі ідуць ва ўсё большай ступені на вытворчасць тавараў, якія вельмі хутка ператвараюцца ў смецце і адыходы, таму што тэрмін іх спажывання рэзка скарачаецца ці таму, што яны проста адразу ж выкідваюцца. Эканаміст Ніка Пэч у сваіх работах дакладна даказвае, што аддзяленне спажывання рэсурсаў ад эканамічнага росту наіўная мара. Рост не можа быць пазбаўлены матэрыяльнасці, больш таго эканоміка росту функцыянуе толькі тады, калі людзі імкнуцца мець усё больш і больш новых рэчаў, нягледзячы на тое, што іх жыццёвыя латрэбы ў харчаванні, адзенні, жыллі даўно задаволены. Той аргумент, што, маўляў, рост патрэбны, каб дасягнуць