• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нічые  Андрэй Федарэнка

    Нічые

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 430с.
    Мінск 2009
    91.17 МБ
    Гадзін у дванаццаць дзяўчына, не перастаючы пісаць, даставала з сумачкі яблык ці булачку, бутэльку кефіру, ела з адной рукі. Васкевіч браць з сабою саромеўся, ды і што ён мог узяць? Хлеба з салам, цыбуліну?
    Седзячы збоку ці насупраць дзяўчыны, Васкевіч часта — калі спадцішка, калі ў адкрытую — аглядаў яе. Красуня, нічога не скажаш: вялікія цёмныя вочы, гарадскі дагледжаны твар, рукі тонкія, фігура, нават схаваная палітом, зграбная... За гэты тыдзень, пакуль яны былі разам, ён проста выматаўся; не столькі ад голаду, холаду ці гэтай механічнай, па цэлых гадзінах перапіскі (як-ніяк быў вопыт канспектавання лекцый), колькі ад думак. He дужа прыемна маладому хлопцу днямі сядзець адзін на адзін з прыгожай дзяўчынаю і ведаць, што ты для яе пустое месца. Ен спрабаваў быць вясёлым, спрабаваў сумным, загадкавым, звяртаўся да яе па-руску, па-беларуску; аднойчы, каб пахваліцца сваёй назіральнасцю і каб даць зразумець, што і ён, як і яна, да вяскоўцаў ставіцца скептычна, расказаў такое (студзень 1991-га, якраз пачалася вайна ў Персідскім заліве):
    — Учора ў нас у магазіне адна бабулька разважае: «Наляцелі, як груганы, на таго беднага Адама ды таўкуць!» У сэнсе на Садама Хусейна. Трэба ж — разбіраецца нешта!
    Дзяўчына хмыкнула, а што гэта значыла, невядома. 3 дня ў дзень усе яе сказы былі «ну», «да», «нет», «давай делать, нужно скорее». Пасля Антон даведаўся, што на гэты вопіс ім давалася больш за два тыдні, але дзяўчына «фарсіравала», каб потым пагуляць. Першыя дні ён нават прачынаўся з радасцю: зараз, у аўтобусе, убачыць знаёмы тварык, сядзе побач, і людзі будуць на іх пазіраць... Але ў аўтобусе яна моўчкі ківала і адварочвалася да акна. Васкевіч аглядаў сябе ў люстэрка, камплексаваў, урэшце пачаў проста баяцца яе.
    Перастаў ездзіць аўтобусам, уставаў раней і йшоў пехам, суцяшаў сябе, што так яшчэ лепш — хоць бы чыста для здароўя прайсціся сцежкаю па туманным снежным лесе, палюбавацца, як знянацку выплываюць з лесу нізенькія двароўскія хаты, бы ў якім кіно ці на ілюстрацыі са старой кнігі.
    Разгадаў ён дзяўчыну ў апошні дзень, калі неперапісаных кніг асталося чуць, на якую палавіну стэлажа. Ён прыйшоў у бібліятэку рана, аўтобус спазняўся, прысеў на дзяўчынінае месца, машынальна пачаў пераглядаць запоўненыя ёю карткі і вачам не паверыў. Крывыя, гарбатыя, як курыца надрапала, літары, неразборлівыя лічбы, а скарачэнні!.. Мапасан — М. Г. Д. Зверыў некаторыя карткі з перапісанымі кнігамі — так і ёсць, з раніцы яшчэ нічога, даволі разборліва, потым, бліжэй да абеду, пропускі, скарачэнні, закрэсліванні... А самае галоўнае, памылкі ў нумарах. I хто гэта ўсё разбярэ, каму трэба такое перапісванне, нашто яны мучаюцца?..
    «Ды ты проста... дурніца, недалёкая,— сказаў сабе Васкевіч, адчуваючы, як на душы святлее.— Таму і маўчыш, бо ганарыстая, як і ўсе недалёкія бабы!» Калі яна заявілася, ён, на гэты раз іншымі вачыма, агледзеў яе. Ну, вядома: фанабэрысты носік уверх, губкі падціснутыя, нават піша, адстаўляючы пальчык... Як ён раней гэтага не заўважаў? Гарадская пані, вымушана тырчэць тут, у холадзе, яго вучыць, неабчэсанага. Васкевіч зразумеў, што да яе не даходзіла нават, што з ёю гаварылі на беларускай мове — яна думала, гэта звычайная іхняя вясковая гаворка.
    У той дзень ён перастаў яе баяцца, знарок пасвістваў, закурыў тут жа, у бібліятэцы, калі захацеў. I дзіўна, дзяўчына, адчуўшы гэтую перамену, сама змянілася, загаварыла nep­max, спытала, ці праўда, што ён вучыўся ў Мінску? Васкевіч хацеў сказаць ёй пра памылкі ў нумарах, але (што было, вядома, не па-мужчынску) перадумаў: «Разберацеся... Калі такія, як гэтая, ездзяць вучыць іншых — разбяруцца». I ён не памыліўся. Дзяўчына забрала карткі, праз дзён колькі, ужо ў апошні раз, прыехала, сказала, што ўсё нармальна, і адбыла тым жа ранішнім аўтобусам, пакінуўшы Васкевічу вялікі спіс «утерянных» кніг (потым ён знаходзіў гэтыя кнігі на розных стэлажах).
    3 радасці, што астаецца ўрэшце адзін, за поўнага гаспадара, ён нават забыўся распытаць у яе пра галоўнае: як весці фармуляры, чытацкі дзённік, складаць планы — што яму рабіць, нарэшце? Але, калі ўспомніў, не пашкадаваў — чым такая дапамога, хутчэй сам разбярэцца.
    X
    Нечакана выяснілася, што ў Васкевіча ёсць свой штат. На другі дзень пасля таго, як паехала дзяўчына, ён, падыходзячы раніцай да бібліятэкі, яшчэ здалёк убачыў, што дзверы ў калідорчык адчыненыя. У калідорчыку стаяла вядро вады. У вялікім «цёмным» калідоры ўбачыў, што на блясе перад бібліятэчнай грубкаю (была яшчэ адна грубка, у другі, насупраць бібліятэкі, пакой — «Клуб») ляжыць абярэмак дроў, ды і ў самой грубцы ўжо гарыць. У бібліятэцы маленькая бабка ў кухвайцы і ў новенькіх гумавых ботах дамывала падлогу, ужо зводзіла анучай ваду да дзвярэй. Аказалася, гэта прыбіральшчыца, яна ж будзе паліць грубку. Васкевіч быў прыемна здзіўлены.
    — Я як даведаласа, што ву будзеце,— казала шчаслівая бабка, прыціскаючы да грудзей худыя рукі з выкручанай анучаю,— так пайшла ў сельсавет і папрасіласа. Вы ўжо ізьвініце, што даўно не палена... Дроў колатых не было. Я і пры тым заведушчым (так бабка звала бібліятэкараў) тут прыбірала, і пры той, што да вас, Лідзе... А як яны звальняюцца, так і я без работы.
    — А дзе вы дровы бярэце?
    — У дрывотні. Там і дроў, і торфу столькі, што абы хто паліў. На школу, пошту і цеку (бібліятэку).
    Выходзячы, зноў папрасіла прабачэння за тое, што холадна.
    — Ды я прывык за гэты тыдзень.
    — I то — чалавек малады; гэта старому хоць палі, хоць так сядзі, усё адно белы свет... У майго чалавека пакойнага век ногі мерзлі. Бывае, ляжым у ложку, а я баюся яго тых ног крануцца.
    Вымыла яна і калідор, і калідорчык. Антон памацаў грубку — гарачая, хоць ты здымай куртку і шапку. У калідоры нехта забухаў пракураным кашлем, доўга аббіваў ногі перад дзвярыма. Зайшоў высокі, няголены, аж нейкі чорны з твару мужчына, у кухвайцы, у ботах, у ватніх штанах. Там, дзе штаны запраўлены ў боты, поўна кірсы1, трэсачак; запахла смалою, лесам і гарэлачным перагарам. Васкевіч здагадаўся, што гэта і ёсць зяць Іван, які дровы коле.
    Нічога не кажучы, мужчына стаў аглядаць новага бібліятэкара. Васкевіч пакруціўся, сеў за стол, адчыніў шуфляду,
    1 Пілавіння.
    прабег пальцамі па кніжачках фармуляраў, падняў вочы — Іван стаіць і глядзіць.
    — Вы нешта хацелі?
    -— «Яму» Купрына.— I выгляд, і голас у яго былі такія, быццам зараз ён сабраўся ў нечым падашукаць Васкевіча.
    Васкевіч якраз учора паўдня расстаўляў на паліцы раскіданыя абы-дзе пасля вопісу кнігі і дабраўся акурат да К; ён нават помніў, што цяжкі новенькі двухтомнік Купрына стаіць паміж Купалам на рускай мове і «Выбраным» таго ж Купрына.
    Іван даў яму час прачытаць зместы абодвух тамоў, «Выбранага» і толькі тады ўпэўнена сказаў:
    — He, не будзе тут «Ямы» Купрына.
    Сапраўды, не было.
    — Можа, так што возьмеце? Вось двухтомнік...
    — He, мне трэба толькі «Яма».
    — Пачакайце, я запішу, і калі паеду ў горад, там папытаю, у гарадской бібліятэцы.
    — I там не будзе.— Іван завярнуўся і пайшоў.
    Што за «Яма»? Трохі здзіўлены такімі паводзінамі першага чытача, а таксама загадкавым творам, пра які раней ніколі не чуў, Васкевіч распрануўся, кінуў на стол куртку (вешалку трэба зрабіць) і хацеў далей разбірацца з кнігамі, як зноў затупалі ў калідоры. Зайшлі тры дзяўчынкі —адна зусім малая, а тыя, падобна, старшакласніцы. Васкевіч перасеў за свой стол, дзяўчаткі ціха прайшлі ў куток, да газетнай шафкістэлажа, і пачалі гартаць часопісы.
    Трэба сказаць, што бібліятэка размяшчалася на вялікай плошчы, на месцы двух класаў, паміж якімі разабралі перагародку. Бібліятэкарская «кафедра» — стол, у шуфлядах якога зроблены аддзяленні для фармуляраў,— стаяла злева каля самых дзвярэй, ля грубкі. Далей злева, паўз глухую сцяну чатырма радамі цягнуліся стэлажы з вузкімі, якраз чалавеку стаць, праходамі. Стэлажы займалі ўздоўж палавіну памяшкання. На другой палавіне, пасярэдзіне, стаялі чатыры сталы, у дальнім кутку, дзе цяпер тоўпіліся дзяўчаткі,— газетны стэлаж і часопісны столік, у бліжнім кутку, насупраць «кафедры» Васкевіча,— шафка са скрынкамі для каталожных картак і стэнд для кніжных выставак. Са свайго месца Васкевічу можна было, і то толькі калі добра выцягнуць шыю, убачыць, што робіцца каля часопіснага століка; зусім добра, да самага акна, праглядаўся праход уздоўж глухой сцяны, але два другія «лазы», як ні старайся, разгледзець немагчыма.
    Між тым дзяўчаткі, асмялеўшы, у сваіх, вядома, футрах пашыліся акурат у гэты дальні, нябачны праход.
    — «Яму», «Яму» папрасі! — пачуў Васкевіч.
    — Сама папрасі!..
    Як быць? «А то знаю я гэтых дзевак!» — успомнілася Валянціна Мікалаеўна. Сапраўды, тут за раз пад футрамі можна вынесці паўпаліцы кніг... Правяраць на выхадзе? Альбо цяпер стаць у пачатку праходу і глядзець? Зрабіцца самому наглядчыкам, «пасвіць» людзей, як яго самога не так даўно «пасвілі» на інтэрнатаўскай прахадной? Нельга было так. А галоўнае, Васкевіч усё ж быў малады хлопец, і дзяўчаткі былі маладыя — проста па-мужчынску яму няёмка было б іх доўга разглядваць... «Ні цяпер, ні надалей наглядчыкам не буду!» — падумаў ён і астаўся сядзець і знарок пільна глядзець у акно перад сабою.
    Дзяўчаткі, кожная, набралі па стосу кніг — дзіцячых і школьных праграмных. Васкевіч пачаў корпацца ў фармулярах і не мог знайсці ніводнага прозвішча з тых, што яму назвалі. Памагла старэйшая, як ён падумаў, дзяўчынка — румяная, з русымі непрыкрытымі кароткімі валасамі; яна, саромеючыся, ціхім голасам падказала:
    — У нас свае, школьныя,— легла жыватом на стол, перавесілася і пальцам тыркнула ў скрыначку ў самым кутку шуфляды.— Вось, сёмы клас, Данілава...
    — Я не думаў, што ты школьніца,— нічога лепшага за такі жарт не знайшоў прысаромлены Васкевіч.
    Пакуль запісваў кнігі гэтай Данілавай Наташы («Божа, сёмы клас!»), яна расшпіліла футру і пачала абмахваць далоняй шыю. Вось тут думай: ці ад духаты яна расшпілілася — бо ад грубкі патыхала ўжо аж гарачынёй,— ці Васкевіч правільна зрабіў, што вырашыў не прыніжаць сваіх чытачоў праверкаю і шпіянажам, і гэта было ацэнена, і цяпер дзяўчынка плаціла яму даверам на давер, паказваючы, што пад футрам нічога няма. Нагнулася распісацца ў фармуляры, і Васкевіч міжволі ўбачыў беленькія на чорным карункі школьнай формы; распісалася, адступіла — і ўбачыў белы школьны пярэднічак... Ах, як востра ўспомніліся школа, парты і чамусьці малюнак з чытанкі — грыб у траве пры дарозе з ссунутым капелюшом, і верш побач: «Ахінае восень восеньскім надвор’ем...»!