Нічые  Андрэй Федарэнка

Нічые

Андрэй Федарэнка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 430с.
Мінск 2009
91.17 МБ
— Ну, ты знаешь, с этнм не шутн! — папярэдзіў Панас Маркавіч, як бы незнарок адступаючы трошкі назад да парога.
— Ідзі ты разам са сваім Саюзам Рэспублікоў к... мацеры! — адрэзала жанчына і дэманстратыўна завярнулася да агітоўшчыкаў спіною.
Васкевіч не ведаў, куды яму дзецца ад сораму, ад жалю да гэтай Веркі, добрай, замучанай жыццём жанчыны, якая цяпер проста радая была, што вось прыйшоў час, і яна спатрэбілася, і яе ўпрошваюць, і яна можа хоць неяк некаму паказаць сваё гора... Каму? Хай гэтыя чужыя, а ён, Васкевіч, свой, вясковы,— ён нашто сюды прыплёўся, удзельнічае ва ўсім гэтым?..
— Іванаўна, прагаласуйце,— папрасіў Лобан.— Усё зробім...
— Нет, не прагаласую!
— Что ж, пусть. Только потом не пожалей,— прыгразіў Панас Маркавіч, і яны пайшлі, але пайшлі марудна, чакаючы, што іх пазавуць. Ніхто не пазваў.
Пастаялі каля машыны.
— Давайце за яе кінем,— прапанаваў Лобан.
— Ну, нет! Всякая дрянь еіце будет тут...
Вярнуліся назад, упрошвалі, пагражалі, абяцалі; урэшце Верка, палічыўшы, відаць, што досыць, нацешылася, спагнала злосць, зусім добрым, нават жартаўлівым голасам папрасіла Васкевіча «крэмзануць дзе трэба, бо баба ж ужо сляпая!». Ён «крэмзануў» — і Верка такім чынам прагаласавала за Саюз.
Васкевіч першы выскачыў з хаты, кінуў у будку «Масквіча» урну і, нібы вучань-двоечнік з нелюбімага ўрока, проста ўцёк дадому. Прыбег, заваліўся спаць і праспаў аж да абеду, калі матка ўжо вярнулася з участка. Яна была вясёлая, прывезла каўбасы, піва, зефіру.
— Цябе ж там шукаюць усе! Ідзі хоць глянь, колькі людзей, колькі ўсяго панавезлі ў магазін!..
Васкевіч выпіў пляшку піва і пасунуўся ў Двароўку. Знарок ледзь перастаўляў ногі, каб нікога не застаць. Ішоў і думаў пра Наташу, прасіў у думках, каб здагадалася і прыйшла сёння ўвечары ў бібліятэку. Яны проста моўчкі пасядзелі б, ён бы курыў, яна б пазірала на яго...
У Двароўцы ля магазіна тоўпіліся людзі. Каля школы ўжо нікога не было. Васкевіч увайшоў у цёмны калідор, пачуў
галасы ў «клубе» — відаць, яшчэ падлічвалі бюлетэні. Ён прыслухаўся.
—...Тараснха где? — чуўся голас Панаса Маркавіча.
— У больніцы,— адказваў нехта.— Там прагаласуе.
— А эта... как ее... Адамнха?
— Чорт, праўда, забылі... Схадзіць?
— Ладно... Дай сюда бюллетень...
Васкевіч зразумеў, што і старая Адаміха зараз «аддасць» свой голас «абноўленаму Саюзу». Яшчэ больш стала прыкра, гідка ад усяго гэтага. Ён ціхенька адчыніў дзверы ў бібліятэку, праслізнуў туды, і калі ўбачыў знаёмыя карэньчыкі кніг, удыхнуў знаёмы кніжны пах, калі сеў за сваю «кафедру», закурыў, убачыў крэсла, на якім Наташа сядзела, калі яны цалаваліся,— толькі тады на душу зноў лёг супакой... Хутчэй бы канчалі свае выбары, і зноў яго ніхто не чапаў бы, і ўсё пайшло б ціха-спакойна, як і раней!
Раптам піханулі з калідора дзверы ў бібліятэку, ён аж уздрыгнуў -— здалося, гэта тыя, «галасоўшчыкі», пачулі яго і ідуць зваць рабіць якую-небудзь трасцу. He, увалілася цэлая кампанія: Пеця, Ручка, Люда (дзяўчынка, якая падказвала чорнаму «цыгану», якой картай хадзіць, якая спадабалася тады Васкевічу), яшчэ нейкая чарнявая, рослая, незнаёмая яму зусім дзяўчына, яўна не мясцовая...
— Антон, можна мы тут вып’ем? — папрасіў Пеця, ставячы долу вялікую сумку.— Няма дзе прыткнуцца, клуб заняты, а на вуліцы холадна.
— Ну, давайце,— паціснуў плячыма Васкевіч.— Толькі ціха.
Размясціліся ў дальнім кутку, накрылі газетаю часопісны столік. Васкевіч замкнуў дзверы.
Рослую чарнявую звалі Ірэна, гэта была Пецева стрыечная сястра, прыехала з Гомеля. Яна аказалася вясёлай балбатухай, а пасля, калі Васкевіч выпіў і ўжо не саромеўся добра яе аглядаць, ён зразумеў, што яна — з тых гарадскіх дзяўчынак, якія з трынаццаці гадоў пачынаюць туляцца з хлопчыкамі па пад’ездах і паддашшах, і што цяпер — а цяпер ёй на выгляд было гадоў дваццаць — яна, як кажуць, «ввдала внды», дзеўка яшчэ тая, і адсюль яе раскаванасць. Але гэта было яшчэ лепш; яе прысутнасць надавала гэтай выпіўцы пэўны шарм. На Васкевіча дыхнула забытым ужо Мінскам, інстытутам, Ленаю...
Сімпатычная Люда амаль не піла, зноў сядзела ціхенькая, маўклівая, і зноў Васкевічу захацелася ўзяць яе за руку і весці з гэтага балота, у якім яна нібыта задыхаецца.
П’яны Ручка пасля першай чаркі палез да Васкевіча абдымацца:
— Дык ты, аказваецца, нармальны хлопец! Чаго ты раней з намі не выпіваў?
— А я вам што казаў? — умяшаўся Пеця.
— Я думаў, ён...— і Ручка змоўк і не стаў казаць, што ён думаў раней пра Васкевіча.
Пачалі расказваць, як галасавалі.
Ручка, непахмелены, з самай раніцы сядзеў пад магазінам, чакаў, калі падвязуць піва. Сядзіць, а матка паўзе на сваіх кіёчках галасаваць. Ручка крычыць: «Мамо, кінь там і за мяне!» А яму ўстаць і прайсці да школы сто метраў.
Ірэна расказвала так:
— Вместо того чтобы самому пойтн за больную мать броснть, так он ее проснт!
— А што, ёй лягчэй, яна ж на двух вядушчых мастах! — смеючыся, казаў Ручка пра матчыныя кійкі.
Смяяўся Ручка, рады, што яму даюць увагу, смяяліся дзяўчаты, смяяўся Васкевіч — ад таго, што прыйшлі вось людзі, якіх ён першы ці другі раз у жыцці бачыць, і весела з імі, проста, і дзяўчаткі такія прыгожыя...
3 «клуба», відаць, пачулі шум у бібліятэцы. Нехта тузануў за ручку дзвярэй. П’янаваты і смелы Васкевіч зрабіў усім знак, каб сядзелі, як сядзелі, нікога не баяліся, прачыніў дзверы роўна настолькі, каб пралезці, і праціснуўся на калідор. Там стаяў Панас Маркавіч.
— Антон?! Почему вы не отдалн голос? Вы же — секретарь комнсснн!
Апусціўшы галаву, каб не глядзець былому завучу ў вочы, Васкевіч, аднак, прамовіў цвёрда:
— Панас Маркавіч, я галасаваць не буду.
— Почему? Хочешь, голосуй протнв Союза. Ведь я же знаю, что ты — протнв.
— Зразумейце, Панас Маркавіч,— я ні за, ні супраць. Я супраць галасавання ўвогуле як працэсу... Гэта ж таксама маё права, згадзіцеся,— не галасаваць зусім.
— Нет... подождй!
Але Васкевіч павярнуўся, каб прашмыгнуць назад у бібліятэку; тады і Панас Маркавіч прытрымаў дзверы, не даў ім зачыніцца, і ўвайшоў следам. Увайшоў, убачыў вясёлую кампанію, нейкі час моўчкі і пільна аглядаў усё і ўсіх, быццам збіраючыся лепш запомніць, тады сказаў:
— Эва! — і выйшаў, ляснуўшы дзвярыма.
«Я падаю! Лячу ўніз,— думаў Васкевіч, ізноў падсядаючы да сваіх новых сяброў. Ён піў, стараўся жартаваць, смяяцца, а на душы шкрэбла.— He галасаваў, уцёк, каб не хадзіць з урнаю па хатах, устроіў п’янку... Усё гэта дарам не мінецца!»
I яму ўспомніўся той вечар з Наташаю, у гэтай вось бібліятэцы, калі было так добра і спакойна... Нашто ён самахоць усё разбурыў?.. Каму трэба яго прынцыповасць, хто гэта зразумее?..
Але Ручка сядзеў такі ціхі, прыструнены, глядзеў на Васкевіча, як сабачка на гаспадара, дзяўчаткі былі такія вясёлыя, сімпатычныя, Пеця — ветлівы, уважны, ліслівы — наліваў Васкевічу першаму, падсоўваў лепшую закуску, замаўкаў сам і цыкаў на ўсіх, калі Васкевіч збіраўся штосьці сказаць, штурхаў пад бок Ірэну, ківаючы на Васкевіча: «Ну, бачыш, якія ў нас хлопцы? У вас у Гомелі гаворыць хоць хто па-беларуску?»
Васкевіч піў, і мала-памалу гарэлка знішчала яго трывогу. Але тут зноў пастукалі ў дзверы. Васкевіч, злы, думаючы, што гэта зноў Панас Маркавіч, адчыніў іх і ўбачыў маладзенькага сяржанта міліцыі. Адразу стала ясна — Панас Маркавіч паспеў ужо данесці і вось яго, Васкевіча, прыйшлі арыштоўваць.
Сяржант, не заходзячы, павітаўся і неяк нясмела, нават сарамліва папрасіў:
— Ребята, нзвнннте, помогнте толкнуть машнну... Застрялн посредн деревнн!
«Ведаю вашыя машыны! — думаў Васкевіч, калі яны ўтрох, следам за сяржантам, пацягліся на вуліцу.— Зараз наручнікі надзенуць, а Ручка з Пецем — панятыя...» Але яму, п’янаму, зусім не было страшна.
Сапраўды, недалёка ад школы пасярод вуліцы буксавалі белыя «Жыгулі». Па два прыстроіліся з бакоў, каб не абкідала гразёю з-пад задніх колаў, узяліся, крэкнулі, лёгка выпхнулі. Машына пад’ехала да школы, шафёр, таксама ў форме, адкінуў капот і палез корпацца ў маторы. Сяржант раптам папрасіўся зайсці пасядзець у бібліятэцы, пакуль падладзяць машыну.
— С самого утра по участкам мотаемся,— паскардзіўся ён.
Але Васкевіч добра ведаў, што міліцыя знарок падасланая і сяржанцік прэцца ў бібліятэку, каб «узяць» яго, Васкевіча, на месцы злачынства... «Ну, хадзем, бяры!..»
«Галасоўшчыкі» даўно ўжо разышліся, у «клубе» было ціха. У бібліятэцы сяржант прысеў за столік, зняў і надзеў на калена фуражку. Ён выглядаў яшчэ маладзей за Пецю — у Пеці хоць вусікі былі, а гэты, відаць, ні разу не галіўся. Васкевічу чамусьці стала нават трошкі крыўдна — не маглі ўжо прыслаць кагосьці больш саліднага...
Люда з Ірэнаю глядзелі на міліцыянера, перашэптваліся і хіхікалі. Васкевіч адчуў рэўнасць і яшчэ болып спахмурнеў. Пеця наліў усім, і сяржанту. Той падзякаваў, узяў у пальцы чарачку. Васкевічу нясцерпна захацелася пазаядацца з ім.
— А я не галасаваў! — аб’явіў ён сяржанту.— I гавару па-беларуску!
Сяржанцік са здзіўленнем на яго зірнуў, паціснуў плячыма, нічога не сказаў. Выпілі.
П’яная логіка падказала Васкевічу, што раз ён — «нацыяналіст», выгнаны за гэта з інстытута, высланы за гэта з Мінска, дык ён і павінен трымаць сваю марку.
— За каго ты галасаваў? — пачаў чапляцца ён да сяржанта.
— За Саюз,— адказаў той, нагінаючыся над нізкім столікам і выбіраючы косткі з рыбы.
-— Ну і што? — не даваў яму закусіць Васкевіч.— Што табе з гэтага Саюза? Мы ж семдзесят гадоў былі ў Саюзе, і што? Табе не хочацца, каб мы сталі незалежнымі, як французы? Каб Еўропа, Амерыка, Расея пазнавалі нас па мове, сцягу, нацыянальным характары, як французаў пазнаюць?
— Сам тогда почему не голосовал? — спытала Ірэна.
— Сядзь бліжэй, скажу.
Дзяўчына паслухалася, памянялася з Пецем месцамі, Васкевіч абняў яе — незнаёмую, п’янаватую, падатлівую...
— Вось ты — Ірэна, а ў вольнай, незалежнай Беларусі ты была б Ірэн, як францужанка! I ездзіла б на сваёй «Вольве»... Пагэтаму я і не галасаваў.
Міліцыянер маўчаў, слухаў з цікавасцю.
— Ты беларус? — зноў насеў на яго Васкевіч.
— Беларус.
— I табе не хочацца, каб у нас была свая Францыя?!
Сяржант раптам пачырванеў і сказаў па-беларуску:
— Хочацца. Знаеце, можа, і праўда ваша... У арміі прыбалты ўмесце, грузіны ўмесце, адны беларусы нейкія нядружныя...