Нічые  Андрэй Федарэнка

Нічые

Андрэй Федарэнка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 430с.
Мінск 2009
91.17 МБ
XVII
Цвярозага Васкевіча Наташа часамі проста палохала.
— Антон, у цябе праўда была тая, Лена? — спытала яна раз.
Яны стаялі на сваёй арэшнікавай паляне недалёка ад першых хат Бокаўкі. Быў рэдкі вясновы прыцемак, каля вушэй звінелі раннія рэдкія камары, якія яшчэ не кусаюцца. Наташа абламала галінку арэшніку і абдзірала пупышкі, чакаючы адказу.
Васкевіч даўно ведаў, што яна па-сапраўднаму ўжо закахалася ў яго, што яна ўцякае з урокаў, каб прыехаць у бібліятэку дзённым аўтобусам, але якраз гэта яго і пачало палохаць. Спытай у яго хто тады, узімку, калі ён упершыню ўбачыў тую школьную форму і ўспомніў сябе, школьніка: «Хочаш, каб гэтая дзяўчынка закахалася ў цябе і бегала за табою?» — ён назваў бы гэта шчасцем, большага за якое і не трэба... I вось так і адбылося, і менавіта гэта і палохала яго. Як і цяпер, на палянцы, у веснавым паўзмроку.
— Ну як была...— сказаў ён няпэўна.— Была, вядома! Лена, дружылі з ёю...
— Тады чаму ты нават не... спрабуеш?
— Што?
— Таго, што хлопцу трэба ад дзеўкі,— спакойна адказала яна.— Са мною табе не хочацца гэтага?
Для Васкевіча гэтыя словы былі вядром вады на галаву. Што яна кажа?! Дзяўчынка, для якой, ён лічыў, і пацалункі занадта ў такіх гадах! Ды ці сапраўды не было ў яе нікога? Калі былі... тады, вядома, ён у яе вачах — проста асёл...
Ён стаяў і маўчаў, перасьшаючы ў галаве словы, шукаючы і не могучы знайсці адпаведны тон для гэтых слоў. Звесці
ўсё на жарт? Або стаць смелым, вось цяпер паказаць, што ён умее не толькі цалавацца? Або стаць грубым, з’едлівым, сказаць: «Ідзі вучы ўрокі, і калі ляжаш спаць, не забудзь узяць з сабою ў ложак ляльку»?
Ён баяўся, каб яна не зразумела гэтае яго маўчанне пасвойму, але яна, відаць, якраз неяк па-свойму і зразумела, сказала ціха, упэўнена:
— Ніякай любві без гэтага не бывае,— намацала яго руку і забрала партфель.— А заўтра мы едзем дадому... На Магілёўшчыну.
— Ну і што?
— Нічога. На цэлы тыдзень... А потым, мабыць, назусім паедзем... А так не хочацца!
— Ну і што? — паўтарыў ён, адчуўшы, што яна зразумела, што нечым пакрыўдзіла яго, і цяпер загладжвае гэта.
— Нічога. Добра, я пайшла...
I пайшла. Яму стала шкада яе і захацелася пазваць, але яна сама раптам спынілася, павярнулася, папрасіла з пяшчотай, надзеяй у голасе:
— Хочаш, прыходзь сёння ўночы?! Я не буду спаць! Вунь маё акно, самае з краю...— і пабегла, не азіраючыся.
Ідучы дамоў, Васкевіч, як заўсёды падчас хадзьбы, трохі абдумаўся. Закурыў, спытаў сябе: а папраўдзе, што ён ад гэтай дзяўчынкі хацеў і хоча? Сапраўды, чаму ў яго ніколі нават у думках не йшло нічога далей за пацалункі? Калі адказваць шчыра, выходзіла: яна яму трэба ад адзіноты, каб прыбягала, сядзела, слухала яго, як Лена некалі казала, «балталёгію», каб глядзела, як ён выпівае... Каб пацалавацца, дакрануцца да нечага свежага, таго, што недабраў, будучы сам у тым жа сёмым класе, калі ў іх яшчэ не было моды сур’ёзна гуляць з дзяўчынкамі. Другое — яна патрэбна яму для самалюбства, людзі ж бачаць, ведаюць, што яна сама да яго бегае, а значыць, відаць, і больш паважаюць яго за гэта як хлопца...
Добра, тады што рабіць сёння ноччу?
Ісці, падкрадацца пад акно, шкрэбціся ў шыбу, каб маці не пачула... Яна выйдзе ці вылезе праз акно, мокра, цёмна... Кофтачка сястры, якую давядзецца здымаць... He тое, не!
Васкевіч жыва адчуў знаёмае пачуццё — такое ж, як некалі ў войску, калі хлопцы-хахлы ігралі гапак, такое ж, як на нядаўнім рэферэндуме, калі бабка з зяцем Іванам прыбраліся святочна... Гэта было пачуццё саромнасці. За сябе, за Наташу з яе кофтачкай, за сваю і Наташыну маці...
Ён незаўважна адмахаў чатыры кіламетры і, падыходзячы ўжо да хаты, вырашыў цвёрда — нікуды не ісці, класціся спаць.
Дома, пакуль еў, маці сядзела ля печы на падлозе і перабірала цыбулю на разасланай хустцы. Яна чамусьці маўчала, толькі штораз зіркаючы на сына спадылба. Паеўшы, Васкевіч падняўся ісці на двор курыць, і тут маці аж крыкнула:
— Куды зноў?! Ану, сядзь!
Васкевіч застыў ад нечаканасці, але паслухаўся, паклаў на падаконнік цыгарэты, прысеў.
— Нашто, от ты мне скажы, ты курыш? Нашто ты стаў піць так бязбожна?!
Шоргала ў пальцах цыбуля, разляталася па ўсёй хустцы шалупінне. Васкевіч маўчаў.
— Нашто ты зводзіш тую дзевачку? — пытала маці тым жа голасам, але ясна было — не сынава курыва і выпіўкі для яе галоўнае, а вось гэтыя словы галоўныя.— Ты здурэў, ці што?
Ізноў не дачакаўшыся адказу, ужо крыху мякчэй, ушчуваючы, маці загаварыла:
— Усе ж людзі знаюць... Гэта ж дзярэўня, як у той песні — «ад людзей на дзярэўні не спратацца»... Нашто яна табе? Ты знаеш, з якой яна сям’і? Яны ж п’юць усе ўпокат! I бацька той, і матка, і сын, і тая большая дзеўка — там жа не хата, а карчма, як Юлен кажа. Шынок! Ты знаеш, што яе сястра ў яе годы радзіла двойню? I так і жыве без чалавека. Куды ты лезеш?
— Куды я лезу? — раздражнёна перабіў Антон, для якога, сапраўды, чуць усё гэта было ў навіну; ён ніколі раней проста не хацеў цікавіцца гэтым.
— А нашто ты яе зводзіш? Ты хіба жаніцца з ёю будзеш?
— Яшчэ невядома, хто каго зводзіць... А па-другое, што за «жаніцца»? Адкуль узялося «жаніцца»?
— Тады нашто ты яе зводзіш? — не ўнімалася маці.— Яна ж да цябе бегае, не знаю, што вы там робіце...
— Ты не знаеш, затое я знаю! Мы нічога з ёю не робім!
Маці ўзрадавана ўглядзелася ў яго.
— Праўда? — спытала зусім мяккім, ласкавым голасам.— He маніш, сынок? He рабі, не рабі нічога... Лепш гарэлкі чарку выпі, калі так хочацца, а ў такое дзела не лезь...
Злы невядома на каго, Васкевіч выскачыў на двор, пакурыў. Вырашыў прайсціся вуліцай да шашы, каб супакоіцца; пайшоў, праходзячы паўз Пульсавую хату, глянуў — цёмна. На шашы, ад якой пахла мазутам і бензінам, пафутболіў каменьчыкі — і неяк міжволі, бы чорт круціў усярэдзіне, хутка пашыбаваў на
Двароўку. Без усялякіх планаў — проста хады патрабавалі маладыя ногі, а думкі хацелі той размеранасці, якую дае хада.
Яшчэ здалёк убачыў святло ў «клубе», успомніў — сёння ж пятніца, «маладзёж» гуляе! Зайшоў у «клуб», мацаючы па кішэнях, ці з сабою ключы, і застаў знаёмую вясёлую кампанію, з Ірэнай уключна. Зноў іграў магнітафон, хлопцы гулялі ў «храпа», дзяўчаты сядзелі асобна, нязменны слоік самагонкі на падлозе каля карцёжнікаў... Сустрэлі Васкевіча радаснымі воклічамі, Люда нават падбегла і чмокнула яго ў шчаку. Пеця адразу ж паднёс яму чарку. Васкевіч выпіў, паглядзеў, як гуляюць, і яшчэ выпіў, і яшчэ... Паспрабаваў абняць Люду, але тая, на яго здзіўленне, рэзка скінула яго руку са сваіх плячэй:
— У цябе што, няма каго абдымаць? Вунь лес перайдзі.
— Хай воўк лесам ходзіць,— смеючыся, ляпнуў абы-што Васкевіч. Яму стала сорамна, і ад гэтага чамусьці захацелася паказваць сябе больш п’яным, чым ён быў.
Ён, знарок хістаючыся, падышоў да Ірэны, якая, у кароткай джынсавай спадніцы, у вязаным доўгім світэры, паклаўшы нагу на нагу, сядзела ў кутку і курыла.
— Ірэн, хочаш, вып’ем? — сказаў Васкевіч, мосцячыся побач.
— Давай.
Ён кінуўся, прынёс, выпілі з адной шклянкі.
— Ірэн, помніш рэферэндум? Як мы міліцыянера напаілі?
— Его нлн тебя?
— Ну-у, Ірэн... Мяне цяжка напаіць!
— Тоже мне, герой... Дурак, я же боялась тогда за тебя. Ты хоть помнншь, что ты тогда...
— Давай «зліняем» адсюль,— ціха сказаў ён, азіраючыся.— Пасядзім у бібліятэцы, пакурым... У мяне ключы ёсць.
— А снгареты?
Ён паляпаў па кішэні. Яны зайшлі ў цёмную бібліятэку, і Васкевіч, забыўшы на ключы ў замку, забыўшы на ўсё, проста тут, каля ганка, прыпаў вуснамі да яе вуснаў, якія пахлі самагонкаю. Дзяўчына прыціснулася да яго ўсім целам, нагамі, і ён зразумеў, адчуў, што гэта — не школьніца Наташа.
— Закрой дверь,— загадала Ірэна, адрываючыся ад яго.
«Мудра! Вось так і трэба... Проста загадвай мне, а я буду выконваць...»
Замкнуў, у цемры намацаў яе руку, падвёў да крэсла...
— Спокойнее, вот это я сделаю сама,— п’яным гарачым шэптам азвалася яна і засмяялася.
XVIII
Антон даўно ўжо сілаю прымушаў сябе выкінуць з галавы ўсялякія думкі пра Мінск, і гэта амаль удавалася яму. Толькі зрэдзьчас, калі глядзеў беларускую праграму па тэлевізары, ці слухаў радыё, ці забіраў бібліятэчную пошту, раптам ні з таго ні з сяго ўспамінаўся твар кагосьці з ранейшых сяброў, і тады ў душы падымаліся крыўда і злосць.
Якія ж былі яго здзіўленне і радасць, калі неўзабаве, дні праз два пасля выпадку ў бібліятэцы з Ірэнаю, да яго ў госці, у вёску, прыбыў уласнай персонаю Алесь Рамановіч!
Перад яго прыездам, у гэтыя два дні, было наступнае: пасля той ночы з Ірэнаю Васкевіч прачнуўся раніцаю ў бібліятэцы — ён спаў на састаўленых крэслах. Ірэна сышла ўночы. Ён падскочыў і сеў, успомніўшы ўсё, загадзя паціраючы лоб і скроні, чакаючы знаёмага прыступу пахмельнага болю. Але нічога не балела, не хацелася нават вады, цела здавалася лёгкім, галава была яснай... I вось гэта якраз і было горш за ўсё. He цела, а душа балела.
Ён азірнуўся на сябе, як жыў у гэты апошні час. Працу запусціў, п’янстваваў, свядома ці несвядома «зводзіў у блуд» дзяўчынку-школьніцу... Мучыў сваю душу і цела, думаючы, што гэта ён робіць некаму назло. I каму ён гэтым рабіў горш? Акрамя самога сябе?
Дакаціўся да ручкі — у прамым і пераносным значэнні... П’яны, з п’янай дзеўкаю, у бібліятэцы, ледзь не на вачах ва ўсіх, а гэта ж вёска, ад каго тут, як маці кажа, схаваешся?!
Падтасоўкі вечныя ў планах, справаздачах — няўжо гэта ніколі не выплыве?!
У той дзень Васкевіч не пайшоў дадому, так галодны і прасядзеў у бібліятэцы да вечара: прыбраў, памыў падлогу, зрабіў вопіс новых кніг, якія, нераспакаваныя, ужо з месяц валяліся пад «кафедрай», расставіў іх, падшыў газеты, часопісы... Цяга да ачышчэння была моцная, прытрымліваючыся якой, ён змог бы не проста існаваць, а жыць. Ён запісаў у свой сшытак па пунктах, каб лягчэй разабрацца:
1.	«Я не люблю пьяных, но знаю людей, которые, выпнв, становятся ннтереснымн, прнобретают несвойственные пм, трезвым, остроумне, красоту мыслн, ловкость н богатство слов. Тогда я готов благословлять внно».
«А гэта ж пра мяне, Васкевіча! Які я бываю нацягнуты, скаваны з Наташаю, сам з сабою, з людзьмі, калі цвярозы! I як пачынаю ўсё любіць, калі п’яны! Можа, нармальнае