• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нічые  Андрэй Федарэнка

    Нічые

    Андрэй Федарэнка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 430с.
    Мінск 2009
    91.17 МБ
    «Не, без пляшкі тут не разбярэшся!» — падумаў Антон, беручы знаёмы курс на Двароўку. Нябось Ручка не будзе хваліцца сваім тракгарам, а ўзрадуецца і пабяжыць шукаць самагонку.
    XXIII
    Канчаўся май — дажджлівы, са страшнай камарэчай і машкарою, занадта халодны для гэтай самай паўднёвай часткі Беларусі, май — прадвеснік таго гарачэннага пажарыстага лета, за якое выгарала мо трэцяя частка лясоў Гомельшчыны.
    Раніцамі Васкевіч браў кош і сыходзіў у лес, па лісічкі. Кожны раз ішоў аднымі мясцінамі — утравянелымі дарогамі, верасовым бярэзнічкам — і кожны раз набіраў поўна. He спяшаўся, калі налазіў на цэлую жоўтую порасль, аж у вачах жаўцела, патрошку, як стары дзед, прысеўшы, падразаў сабе лісічкі, знаходзячы асалоду ў гэтай аднастайнасці, у ледзь чутным чырканні нажа па карэньчыках, абдуваў грыбы, акуратна складаў у кош. I шкада было, што той хутка напаўняец-
    ца. He хацелася вяртацца дамоў, не хацелася слухаць дакучнага буркатання маткі, якая ўсё не магла ўняцца з таго дня, як прыязджаў Рамановіч і Антон напіўся. Ён разумеў, што п’янка была для яе толькі прычынаю. Проста тады, зімою, калі ён вярнуўся з Мінска, маці — што б яна там ні казала — усё ж спадзявалася, што ён пабудзе тут часова. I вось час бяжыць, аднагодкі яго жэняцца, вучацца, купляюць машыны — адзін ён, як быў, так і ёсць.
    Бурчэла маці, забралі ў армію Пецю з Двароўкі, жыла недзе ў Гомелі Ірэна, у Мінску — Рамановіч, які цяпер, вядома ж, нават думаць забудзе пра яго, Антона, ні разу не з’явілася ў бібліятэцы Наташа, і Васкевіч нават не ведаў, дзе яна — можа, ужо з’ехалі назад на Магілёўшчыну. Нават брат Сцяпан амаль не паказваецца ў вёсцы, заняты сваёй сям’ёй, сваімі клопатамі. Самае крыўднае, што і Ручка ўрэшце дайграўся, п’яны, ссунуўся трактарам з моста ў рэчку, ледзь выграбся сам, а трактар і па сёння не могуць выцягнуць; прыехаў участковы, за каршэнь, як шкадлівае дзіця, запіхнуў няўдалага трактарыста ў машыну і павёз некуды ў горад.
    Хоць нейкія — добрыя ці кепскія,— але былі вакол змены з усімі Васкевічавымі знаёмымі. Толькі ў яго нічога не змянялася. А галоўнае, яму ўжо і не хацелася нечага змяняць, чакаць нечага.
    Той дзень, адзін з нямногіх ясных, сонечных, субота, добра запомніўся яму. Субота — выхадны, у бібліятэку ісці не трэба. Васкевіч вярнуўся з лесу, паставіў у сенцах поўны да верху кошык з грыбамі. Было яшчэ рана. Маці горбілася на агародзе, акопвала бульбу. Сына памагаць яна не падпускала — «а я што рабіцьму?!». Васкевіч патуляўся па хаце, па двары, потым выцягнуў з дрывотні дзве старыя вуды, памяняў лёскі, кручкі і падаўся да сваёй рачулкі. Знайшоў чыстае ад раскі месца ў вечна стаячай вадзе, закінуў, прымасціўся на падмятай траве пад маладым вярбовым кустом. Пасля начнога дажджу стаяла парнасць, машкары не было (нядаўна адцвіла хвоя), трашчалі ў траве, радаваліся сонцу конікі, на вадзе каля паплаўкоў кружылі даўгунцы-вадамеры, як фігурысты на лёдзе... «Я нікуды больш не пайду, ні ў якую бібліятэку,— думаў Васкевіч, гледзячы на нерухомыя чырвоныя шарыкі-паплаўкі.— Hi заўтра, ні праз тыдзень — пакуль не выжануць. Вось так бы і жыць аднаму, з дня ў дзень, з году ў год, ні пра што не думаць... Толькі не тут, а каля вялікай рэчкі, у маленькай хатцы на беразе, без тэлевізара, радыё, газет, кніг... Растварыцца ў прыродзе, быць бакеншчыкам
    ці паромшчыкам, кожнае раніцы сядзець з вудамі ў лодцы, любавацца, як сонца ўстае, кожным вечарам, пакурваючы на лаўцы пад хатаю, глядзець, як яно заходзіць...»
    Трава за спіною зашамацела, і ён аж падскочыў, але, углядзеўшыся, убачыў, што з травы вытыркаецца, нібы плыве над гэтай травою, шэры кончык-мятліца хваста. Гэта ішоў іхні вялізны пухнаты сібірскі кот, якога матцы аддалі дачнікі за тры дзесяткі яек. Вылез з травы, больш падобны на янота ці сабаку, чым на ката, сеў побач, уважліва-разумнымі зялёнымі вачыма ўставіўся на паплаўкі. Васкевіч пагладзіў яго, узяў на рукі: «I як цябе занесла сюды з твайго Сіберу? Ты як і я: непрыкаяны нейкі, адзінокі, няма табе тут кампаніі...»
    Прасядзеў Антон ля рэчкі гадзін да пяці, калі ад голаду ўжо добра выбрала бакі; выцягнуў з вады дубчык з нанізанымі на ім чатырма большымі акунькамі, якія пашкадаваў аддаваць кату, скруціў вуды. Кот, што таксама быў з гаспадаром да канца, спаважна пайшоў сваім следам паперадзе.
    Маці сустрэла «рыбакоў» на двары. Яна была надзіва ласкавай:
    — Галодны, сынку? Ідзі ў хату, я хуценька супчыку гарачага дам.
    У хаце наліла суп, падала лыжку, выцершы аб хвартух:
    — Еж, бо гэта ж той Валер Надзін утапіўся... Заўтра хаваюць.
    У Васкевіча ўпала з рукі на падлогу лыжка.
    — Дзе... утапіўся?!
    — У Прыпяці. Яго ж дзеўка родам з-пад Петрыкава, дык паехалі к ёй, а ён палез купацца, ды зацягло ў вір, закруціла так, што ледзь знайшлі. Чорны, Рускі казаў, як галавешка! Вот, як той казаў, судзьба чалавека! Акурат у мядовы месяц...
    Васкевіч падняў лыжку. Паспрабаваў сёрбаць суп са сваіх лісічак, але не палезла. Цэлы віхор думак закруціў у ім, і першая — такая вядомая ўсім жывым! — «не я, а ён...». Вось табе і пяты «жыгуль», вось табе і красуня жонка не павіталася...
    I падумалася раптам Васкевічу, што не быў яго нябожчык аднакласнік ніякім кар’ерыстам і хамам, а быў проста талковым, разумным і, як вось аказалася, нешчаслівым беларускім хлопцам з паўднёвапалескай вёсачкі Сасноўкі.
    Хавалі Валера на другі дзень, у нядзелю. Васкевіч не пайшоў ні на пахаванне, ні ў бібліятэку — могілкі былі якраз на паўдарозе паміж Двароўкай і Сасноўкаю, і можна было
    неўзнарок спаткаць працэсію. Чаму не хацелася бачыць усяго гэтага, сам не ведаў, проста не па сабе рабілася, калі ўяўляў «чорнага, як галавешку», чалавека ў труне, чалавека, з якім тыдні два назад сядзелі на прызбе пад хатаю і курылі. Нічога не сказаўшы матцы, Антон прыхапіў свой учарашні кош лісічак і ранішнім аўтобусам матануў у горад, да Сцяпана. Брата не застаў, пагаварыў трохі з яго жонкаю, папіў кавы, аставіў лісічкі разам з кашом і, зманіўшы братавай, што яму трэба па справах у гарадскую бібліятэку, развітаўся і паехаў у цэнтр, да базару, дзе на высокім пагорку над Прыпяццю зелянела купаламі і залацела крыжамі іхняя славутая старадаўняя царква — нейкім цудам ацалелая, адзіная на чатыры ці пяць раёнаў.
    Антон упершыню ў жыцці падымаўся па гэтых каменных стаптаных прыступках, упершыню ў жыцці ступаў на гэты роўны земляны пляц перад царквою, абсаджаны ліпамі, што ўтваралі дарожку-алею, якая вяла да царкоўных дзвярэй. Сям-там уздоўж дарожкі пад ліпамі стаялі і сядзелі людзі, і Васкевіч не адразу здагадаўся, што гэта — жабракі. Толькі калі ўбачыў ледзь не перад носам працягнутую руку і пачуў: «Падайце на міласць!..» — схамянуўся, таропка палез у кішэню па капейкі, якія знарок намяняў яшчэ ў аўтобусе — папрасіў шафёра даць рэшту з траячкі драбязою,— і пачаў класці ў шапкі і ў працягнутыя жмені белыя манеткі па дваццаць і пятнаццаць капеек.
    — Сколькі даў...— пачулася за спіною.
    — Бедны, мабыць...
    — Маладыя беднымі не бываюць...
    Ён зразумеў, што гэта пра яго: жабракі абгаворвалі яго за тое, што памалу даў! Ён пачырванеў і закусіў губу, ледзь стрымаўся, каб не павярнуцца, аддаць ім апошнюю дзесятку, вывернуць перад імі кішэні і збегчы па лесвіцы назад, на гарадскую вуліцу... Але ён ужо стаяў перад самымі дзвярыма, а зверху, проста яму ў вочы, жалобна і дакорліва глядзела з абраза Маці Божая.
    — Бач, і не крэсціцца! — зноў пачулася ззаду.
    Ён падняў правую руку, не адводзячы вачэй ад абраза, цвёрда ўціснуў у лоб складзеныя ў шчопаць тры пальцы, правёў імі па грудзях уніз, да жывата (цяпер управа?! ці ўлева?! якое глупства! але Валер... канчаецца на сэрцы, значыць, цяпер управа). Перахрысціўшыся, ён схіліў галаву, пастаяў, выпрастаўся і пацягнуў на сябе металічнае кольца дзвярэй, увайшоў у царкву.
    Антон Васкевіч быў хрышчоны, праваслаўны — хрысцілі яго на матчынай радзіме, у Тураве,— але да самага паступлення
    ў інстытут, да знаёмства з «кампаніяй» Рамановіча, ён і ў душы, і знешне быў атэістам, у самым горшым, самым прымітыўным значэнні слова. I прычынай гэтаму было не адно толькі ваяўнічае школьна-піянерска-камсамольскае цемрашальства. Можна смела сказаць, што сапраўдную глыбокую рэлігійнасць дзіцяці могуць даць толькі тыя, хто пусціў яго ў свет,— бацькі. Свайго бацькі Антон не помніў, бацька памёр у год яго нараджэння, а маці... Малы, Антон часта пытаўся: «Мама, Бог ёсць?» — «Няма, сынку,— цвёрда адказвала маці,— бо ён бы не дапусціў, каб былі бедныя і багатыя.— I расказвала гісторыю, якая надоўга ўелася малому ў памяць: — Калі яшчэ Сцяпан толькі нарадзіўся, пайшлі мы, маладзіцы, у цэркву. Было ў мяне ўкручана ў хустачку шаснаццаць рублёў на новыя — страшныя грошы на тыя часы! I выцягнула нейкая гадасць проста ў цэркві, сярод людзей, пакуль я малілася... I я як апатрыла1, плюнула і сказала сабе: «Няма Бога! Раз ён такое дапусціў у сваім, як той казаў, храме,-— няма!» 3 таго часу — ні нагою; як еду на базар ягады ці грыбы продаць, абыходжу тую цэркву другой дарогаю!»
    Царкву абыходзіла, але крыжык на шыі насіла, і абраз Міколы ў хаце вісеў. I яшчэ — маці да панікі баялася маланак і грому (спраўджваючы прымаўку, што, пакуль гром не грымне, селянін не перажагнаецца). Тады яна вохкала, божкала, завешвала люстэрка, запальвала перад абразом свечку...
    У інстытуце, паслухаўшы Рамановіча, які нічога і нікога не баяўся, які на першай лекцыі па атэізму сваімі заўвагамі давёў выкладчыцу да істэрыкі, Антон таксама адразу ж зрабіўся веруючым. Раз трэба было быць у апазіцыі да большасці — дык ва ўсім. Раз усе вакол гаварылі па-руску, трэба было назло гаварыць па-беларуску; раз усе не верылі ў Бога — назло трэба было верыць. To была чыста знешняя, «модная» вера: напісаць у сачыненні слова Бог з вялікай літары, прынцыпова не хадзіць на лекцыі і семінары навуковага атэізму (які, дарэчы, неўзабаве зусім выключылі з праграмы).
    I вось толькі цяпер, стоячы ў царкве каля самага ўвахода, уражаны смерцю аднакласніка, удыхаючы духмяны дымок свечак, слухаючы хор, Васкевіч упершыню ў жыцці адчуў, як варушыцца ў грудзях — хай слаба, але варушыцца — ТОЕ. ТОЕ, чаму няма тлумачэння, што жыве ў кожным з нас, жыве, ці дрэмле, ці спіць, але што рана ці позна абавязкова абудзіцца, хоць на імгненне, хоць у час апошняга ўздыху.