Новыя прыгоды Шубуршуна
Алесь Карлюкевіч
Выдавец: Звязда
Памер: 40с.
Мінск 2014
Алесь Карлюкевіч
новыя
ПРЫГОДЫ
ШУБУРШУНА
Алесь Карлюкевіч
новыя ПРЫГОДЫ ШУБУРШУНА
УДК 821.161.393
ББК 84(4Бен)44
К23
Мастак Марыя Каратаева
Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту
ISBN 9789857059591
© Карлюкевіч A. М., 2014
© Каратаева М. М., ілюстрацыі, 2014
© Афармленне. РВУ «Выдавецкі
дом «Звязда», 2014
Прывітанне/ дарагія маленькія чытачы!
Хачу вам адразу сказаць, што калі вы трымаеце ў руках гэтую кнігу, то вам вельмі пашанцавала, таму што літаральна як толькі вы перагорнеце некалькі старонак, адправіцеся ў вельмі цікавае і пазнавальнае падарожжа разам з незвычайным казачным героем — Шубуршуном.
Але ўважліва паглядзіце на вокладку. «Новыя прыгоды Шубуршуна»... Запытаецеся, чаму новыя? Няўжо вы нешта прапусцілі і яшчэ не ведаеце, хто такі Шубуршун? I не ведаеце, які ён адважны вандроўнік? Нуу... Тады хуценька бяжыце ў бібліятэку і папрасіце, каб вам далі кніжку «Прыгоды Шубуршуна».
3 яе вы даведаецеся пра характар галоўнага героя, пра яго звычкі і нават пра запаветныя мары. А таксама вам стане зразумела, чаму і як адправіўся Шубуршун у такое складанае і небяспечнае падарожжа па рацэ Свіслач. Але і гэта не ўсё...
На сваім шляху адважны вандроўнік знаёміцца з іншымі героямі, і кожны з іх дае яму карысныя парады, якія, дарэчы, і вам могуць спатрэбіцца ў жыцці. Разам з Шубуршуном вы зможаце адкрыць для сябе шмат цікавага пра розныя краіны свету і нават даведаецеся, што трэба рабіць, каб хутчэй заснуць. He, не лічыць да ста! У Шубуршуна ёсць свой дзейсны метад.
Цяпер, відаць, вам стала зразумела, што «Новыя прыгоды Шубуршуна» — гэта чарговая серыя казак пра няўрымслівага героя і заўзятага падарожніка. I тут яго чакаюць не менш цікавыя і незвычайныя адкрыцці.
Вольга Аляксеева
Вераніка сумуе па Шубуршуну
Пакуль рачны капітан трапляў у розныя няпростыя сітуацыі, праходзіў праз складаныя і не вельмі выпрабаванні, у горадзе, які ён пакінуў, кіпела жыццё. Адзяўчынка Вераніка, як і заўсёды, вучыла ўрокі і гуляла з сябрамі.
Але час ад часу на яе находзіў сум па сваім сябры. Толькі ў адсутнасць Шубуршуна Вераніка зразумела, каго яна страціла. Спачатку яна нават і дзённік разгортвала ў спадзяванні, што восьвось зпад вокладкі выскачыць яе любімы маленькі дарадца. А аднойчы на ўроку геаграфіі, калі настаўнік звярнуўся да класа з пытаннем, якія рэкі ўпадаюць у Свіслач, Вераніка ажно падскочыла:
— Балачанка!..
Тады Мікалай Аляксандравіч запытаўся ў дзяўчынкі:
— А якія яшчэ рэкі нясуць свае воды ў Свіслач?
Вераніка задумалася і машынальна пачала перагортваць старонкі дзённіка, спадзеючыся, што Шубуршун прачнецца і нешта падкажа. Але праз некалькі секунд засмуцілася і пра сябе падумала: «Няма больш са мною Шубуршуна... I ўсё зза маёй нявыхаванасці...» Настаўнік, заўважыўшы разгубленасць вучаніцы, пачаў шукаць вачыма, каму б пераадрасаваць пытанне. А заадно і прысароміў Вераніку, веды якой па геаграфіі заўсёды былі на высокім узроўні:
— Дзіўна, што вы забываецеся пра сваё, роднае... Відаць, не адыходзіце ад тэлевізара, калі там паказваюць экзатычныя краіны...
He сказаць, каб Вераніцы зрабілася сорамна. «Я ведаю гэтыя рэкі, — пераконвала сябе дзяўчынка. — Вось і цяпер магу ўявіць, дзе якая. Тата з мамай паўсюль вазілі, пакуль мы да Балачанкі патрапілі, дзе я і знайшла даражэнькага Шубуршуна... Разумніка майго... Сапраўды, разумніка і вандроўніка... Ой, а што ж гэта я яго сама
робны атлас не ўспамінаю?!» Рука пацягнулася да партфеля. Ды Вераніка ўспомніла,.. што атлас Шубуршуна заўсёды ляжыць дома на стале, дзе яна рыхтуе ўрокі. Але ўчора, як і кожны вечар, сумуючы па сваім сябры, яна ў чарговы раз перагортвала старонкі віртуальнага падарожжа. Успомніла, як малеча ўяўляў сабе Афрыку, якімі лініямі намаляваў доўгія рэкі Амерыкі і Азіі. «Так, была ж там і свіслацкая старонка», — узрадавалася дзяўчынка. I перад вачыма паўсталі шнурочкі рэк, што цягнуліся да Свіслачы. I іх назвы — ясныя, зразумелыя, родныя...
— Мікалай Аляксандравіч, пачакайце, я ведаю, — і ўзрадаваная Вераніка пачала пералічваць, — Волма, Цітаўка, Талька, Жалезінка... — дзяўчынка так захапілася, што нават стала расказваць, якія паселішчы побач з гэтымі рэкамі, якія лясы паблізу, дзе болей крыніц, а дзе яшчэ нават балоты засталіся.
He толькі настаўнік, але і ўсе вучні ўважліва слухалі Вераніку.
— Відаць па ўсім, што ты добра ведаеш родную Беларусь і, мусіць, часта вандруеш разам з бацькамі па родных ваколіцах, — Мікалай Аляксандравіч падышоў да парты Веранікі і, усміхнуўшыся, працягнуў руку за дзённікам. — Я хачу не толькі дзясятку паставіць за твае веды, але яшчэ і зрабіць запіс з падзякай тваім бацькам. Мы ж толькі тады шырокі свет адкрыем, калі будзем ведаць і шанаваць родны край. I ў нас у Беларусі ёсць што паглядзець і што паказаць замежным турыстам. Вось вам, дзеці, заданне да наступнага ўрока: раскажыце пра свае любімыя беларускія мясціны, куды б вы запрасілі замежных сяброў...
— На Нарач! — перабіў настаўніка Сяргейка з апошняй парты. — Мінулым летам я адпачываў там у дзіцячым лагеры.
— Добра, Сяргей, — Мікалай Аляксандравіч прыўзняў руку і папрасіў цішыні. — Думаю, шмат хто ведае, што на
Нарачы знаходзіцца славуты адукацыйнааздараўленчы цэнтр для дзяцей «Зубронак». Але я прашу вас больш сур'ёзна падрыхтавацца да наступнага ўрока. Мала запрасіць гасцей на Нарач ці ў Белавежскую пушчу. Трэба яшчэ расказаць пра самае цікавае...
Празвінеў званок. Хлопчыкі і дзяўчынкі выбеглі з класа, толькі Вераніка ўсё яшчэ задумліва сядзела за партай. Канечне, да наступнага ўрока геаграфіі яна падрыхтуецца як след. Пастараецца знайсці нешта надзвычай цікавае. Можа, раскажа пра балоты Беларусі ці пра чысцюткія крыніцы. Таму што вада — адзін з галоўных скарбаў чалавецтва. Але больш за ўсё дзяўчынку хвалявала пытанне, дзе цяпер яе сябар Шубуршун. Быў бы ён побач, можна было б яму першаму расказаць заданне па геаграфіі. А мо і параіцца аб чым?..
Вераніка апошняй пакідала клас. Яе чакалі іншыя ўрокі. А ў галаве свярбела адна і тая ж думка: «Трэба шукаць Шубуршуна! Трэба абавязкова знайсці яго і папрасіць прабачэння ’..»
Шубуршун выбіраецца на бераг
Шубуршун адным з надвячоркаў зусім нос павесіў. Сумна стала рачному капітану. I вада ў Свіслачы ціхая: ніводная хваля не парушала спакою. Лодка Шубуршуна нават, здавалася, застыла на месцы. Малеча зыркаў то на правы, то на левы бераг. Ізноўку яму захацелася хаця б на які дзянёк прыстаць да сушы, скласці свае вёслы і пахадзіць па зямлі, пакоўзацца па траве. Ды і есці даўно хацелася. Каторы ўжо дзень Шубуршун сілкаваўся толькі вадою. Праўда, яму напачатку і такога падмацунку хапала. Мусіць, усё ж ёсць у вады сіла незвычайная,
што кожная кропля яе часам самым гаючым бальзамам падаецца. «Кажуць, ёсць такая вада, якая можа з мёртвага жывога зрабіць», — падумаў так гаспадар лодкі і сам спужаўся. Лапку за борт апусціў, у жменьку вады зачарпнуў, тварык абмыў. Яшчэ раз зачарпнуў... Воднай прахалодай дрэнныя думкі пастараўся адагнаць. Праўда, успомніў пра ваду і іншае, невядома дзе пачутае, — мо Веранічка з якога ўрока прынесла: «Ёсць у крыніцах такая вада, што калі чалавек яе нап'ецца, то будзе вельмі дужы і здаравенны, бы дуб. А ёсць і такая, што апошнюю сілу адбірае».
— He, сіл маіх забіраць не трэба... — толькі і паспеў гэта Шубуршун услых сказаць, як на яго насунуўся велізарны карабель. Вада ўзышлася, хвалі загайдалі маленькую лодку.
Але на самай справе гэта быў не карабель, малеча сутыкнуўся са звычайнай дзікай качкай. Заграбаючы ваду крыламі, быццам гіганцкімі вёсламі, перабіраючы лапкамі, яна, здавалася, восьвось раструшчыць лодку Шубуршуна. Прыняць нейкае рашэнне ці проста кінуцца наўцёкі — часу на гэта ўжо не ставала. I рачны вандроўнік заплюшчыў вочы, скурчыўся так, што і відаць яго не было.
А качка, нібыта пушынку якую, падхапіла сваімі крыламі лодку з адважным капітанам. Расплюшчыўшы вачаняты, Шубуршун зразумеў, што ён ужо знаходзіцца ў іншай прасторы. Адкінуў убок страх і пачаў думаць, планаваць, як лепей уладкавацца. Добра, што не згубіліся вёслы.
Так і прынесла качка Шубуршуна з яго лодкай на бераг, а пасля страсянула разам з кроплямі свіслацкай вады. Падарожнік апынуўся ў травяным гушчары, дзе і пачаліся яго новыя прыгоды.
Малеча выбраўся на сухое месцейка. Перавярнуў лодку днішчам уверх. Побач паставіў вёслы. «Няхай усё абсохне. Яшчэ нам хопіць выпрабаванняў. Я ж так і
не ведаю, колькі кіламетраў да маён роднам Балачанкі, — адзначыў пра сябе Шубуршун. — А я пакуль паблукаю тут непадалёку. Але 6 толькі не забыцца пасля, дзе лодку пакінуў...»
А каб лёгка было адшукаць месца прыстанішча, вырашыў наш падарожнік пазнакі на сваім шляху рабіць. I першай такой пазнакай сталася зламаная травінка. Прабіраючысяўсё глыбейу гушчартравы, Шубуршун адзначаў кожныя дзевяць крокаў — зломваў па травінцы. Яму і самому спадабалася, як гэта ён хораша прыдумаў. Цяпер шлях да берага, дзе схаваў лодку, яму будзе добра вядомы. I толькі сабраўся ісці далей, як спыніўся, быццам укапаны. Пасярэдзіне сцежкі, крокаў мо за пяць, стаяў мураш. Шубуршуну падалося, што ўсім сваім выглядам той выяўляе пагрозу. Стала нават крышачку боязна. А можа, нават і не крышачку... I наш вандроўнік рашыўся сам пайсці ў наступ:
— Дай прайсці, незнаёмец! — упэўнена заявіў Шубуршун.
Мураш не спяшаўся адказваць. Ён уважліва аглядаў малечу з галавы да ног. I толькі пасля доўгай паўзы, калі
Шубуршун хацеў ужо адштурхнуць мураша плечуком, загаварыў:
— Ты як сюды трапіў?! Яшчэ і сотню крокаў не прайшоў, а колькі бяды нарабіў! Сёлета зіма зацяжная была, позна вясна да нас прыйшла. Трава яшчэ толькі падымаецца, набірае сваю сілу. А ты, герой такі, што ж ты яе крышыш і малоціш... Ты хоць ведаеш, што гэта за трава?!
Шубуршуну захацелася скрозь зямлю праваліцца ад сораму... «Але ж што я такога нарабіў?! Вунь колькі тут той травы, за якую мураш заступаецца...» — падумаў рачны капітан. А ўслых толькі і прамовіў:
— Мне здаецца, што вы дарэмна злуецеся, паважаны мураш!.. Хіба гэта вялікая шкода — зламаць некалькі травінак? Ды і зрабіў я гэта па важкай патрэбе...
Мураш замітусіўся на адным месцы: то направа павернецца, то налева... Пэўна ж, раззлаваўся не на жарт.