• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новыя прыгоды Шубуршуна  Алесь Карлюкевіч

    Новыя прыгоды Шубуршуна

    Алесь Карлюкевіч

    Выдавец: Звязда
    Памер: 40с.
    Мінск 2014
    21.12 МБ
    — Эх ты, не ведаю, як цябе завуць... Але ж ты, відаць, і аднаго класа ў школе не скончыў... Гэта ж плакунтрава. Ужо шмат гадкоў квітнее ў гэтых мясцінах яе вялікая плантацыя. Усім травам маці. А колькі назваў у гэтай прыгажуні, што адразу ўсе і не пералічыш. Ёсць і такая — дзявочая прыгажосць. А яшчэ — вярбатрава, плакункорань, скрыпун, сінія султанчыкі, дубняк, дзікія васількі...
    Шубуршун слухаў уважліва, але і з крыўдай. Як гэта ён не хадзіў у школу?! Ды яго кожны дзень Вераніка з сабой у дзённіку насіла. I большасць, так, большасць, яе выдатных адзнак — яго асабістая заслуга.
    Але ўступаць у спрэчку рачны вандроўнік пабойваўся. Дужа ўжо сярдзіта мураш выглядаў. Таму пакрыўджаны Шубуршун слухаў далей і выгляду не падаваў, што нешта яму не падабаецца.
    — Заквітнее плакунтрава, распусціць свае слёзыкветачкі — і такая прыгажосць наўкола будзе!.. Сцяблін
    ка высока ўгору палезе. Нам з табою ў падарожжа па ёй можна будзе выпраўляцца... А карысць якая ад плакунтравы!.. Колькі лекаў з яе вырабляюць! I ў нашым мурашніку калі хто занядужае, то адразу пра плакунтраву ўспамінае...
    Паслухаўпаслухаў Шубуршун мураша ды вырашыў усю праўду расказаць. Найперш — пра тое, чаму травінкі пераломваў... А пасля і пра астатнія свае клопаты паведаміць. Мураш і Шубуршун памірыліся і крыўду пакінулі на тым месцы, дзе сустрэліся, а самі далей пайшлі. Мураш запэўніў, што пасля вандроўкі па лузе дапаможа Шубуршуну яго лодку знайсці. А рачны вандроўнік паабяцаў, што дазволіць мурашу Блукаціку (так звалі новага знаёмца, а мо і будучага сябра Шубуршуна) за вёсламі пасядзець...
    Шубуршун трапляе ў мурашнік
    
    Мураш хуценька перабіраў сваімі ножкамі. I ўжо праз некалькі хвілін Шубуршун вымушаны быў подбегам даганяць свайго правадніка. А хацелася ж яшчэ агледзецца па баках. Адкрыцці чакалі вандроўніка на кожным кроку.
    Справа, быццам зялёнае люстэрка, ляжаў велізарны ліст падарожніка. Злева цягнулася да неба высокая сцяблінка без лісцікаў. Круцячы галавой, Шубуршун ледзьве не ўдарыўся ў кветачку з жоўтымі пялёсткамі. Пакуль малеча стаяў перад гіганцкай кветкай, мураш адышоў ужо далёка ад свайго спадарожніка. I калі б не пачуў рэзкі вокліч і не азірнуўся, то невядома яшчэ што б здарылася. Крычаў Шубуршун. Ды здавалася, так моцна, што нават трава зашумелазашапацела. А крычаць было ад чаго — на тую ж жоўтую кветку, якая прыйшлася даспадобы вандроўніку, села велізарная жывёліна. Праўда, нягледзячы на страх, Шубуршун сам свае думкі і паправіў: «Не, мусіць, гэта такая птушка, бо ёсць жа ў яе крылы...» Му
    кожны дзень есці	^і
    мёд, сабраны пчоламі, то можна жыццё прадоўжыць. Пра гэта ўсе ведаюць.
    — А я дык першы раз чую. Ды трохі боязна побач з такім страшыдлам знаходзіцца. Яшчэ раптам стукне лапай па галаве, — ніяк не мог супакоіцца Шубуршун.
    Мураш у адказ рассмяяўся і патлумачыў баязліўцу, што пчала бароніцца ад дрэнных незнаёмцаў сваім джалам, востранькім і пякучым. Праўда, адтакога ўколу, дадаў мураш, не толькі бяда можа здарыцца, ён нават часам карысны бывае. 3 джала ў нанесеную ранку асаблівы яд трапляе, які нават ад некаторых захворванняў можа
    раш паспяшаўся на дапамогу: засланіў свайго таварыша. I ціхенька прашаптаў яму на вушка: «Дык гэта ж пчала... Яна за нектарам прыляцела... He бойся... Дарэмна яна нікога не чапае...»
    Адчуўшы, што небяспека не пагражае, Шубуршун, каб не паказацца зусім недарэкам, запытаўся ўдасведчанага спадарожніка:
    — Да якога ж атрада птушак яна належыць? Нешта не памятаю з нашых з Веранікай урокаў такую дзіўную лятаючую істоту...
    Блукацік усміхнуўся:
    — Дык гэта ж пчала, насякомае... Гавораць, што яна раней за чалавека на свет Божы з'явілася. Пчала — першае насякомае, ад якога чалавек карысць пачаў атрымліваць. Калі
    вылечыць.
    Шубуршуна крышачку затрэсла. Малеча спужана зашаптаў: «Давай, дарагі мураш, пойдзем адсюль як мага хутчэй, каб пчала нас не ўжаліла...»
    Паглядваючы ў бок кветачкі, дзе пчала рабіла сваю справу, вандроўнікі паціху пачалі адыходзіць ад месца сустрэчы з невядомай раней рачному капітану «жывёлай». А каб Шубуршуну стала крыху спакайней, Блукацік загадаў яму загадку:
    — Домік маленькі, а жыхароў не злічыць, — і сам адказаў, што так пра пчол і вулей у народзе гавораць.
    He паспелі яны далёка адысці, як мураш пачаў нервова азірацца па баках. Пасля спыніўся на
    хвіліну, задраў уверх галаву. Рачны вандроўнік заўважыў, што яго спадарожнжа нешта хвалюе.	шу
     Нешта здарылася?  зазірнуу шуоур у
    ’ '“ і ппл,.~ ■■ ""■ ™” "а"" "' ”
    МНОГІХ І МНОГІХ гадоў.	т	было б У яго
    _ I Я чуў пра гэтага старога... Трэба было о у
    У дождж мы запмаемся свае ун ^пі	суо'ёзныя прычыны есць.
    вялікую бярозавую галІ"ку ,	.	<<н зусім як мае
    ' " SZS  ^ нГа не весльІ z	„	inn — паспейь за мурашом, каб не тра
    сказаў. Галоунае выслухаўшы старэйшага, мурашыныя "^^ ~ Нават не пафкав^ся, КаТ™Т“ ХашХГуразіла Шубуршуна яшчэ больш чым знаемства з пчалой. Задраўшь, галаву уго
    14
    
    
    ру малеча не змог і палову паверхаў гэтай высачэзнан піраміды палічыць. Ды і не да падлікаў было. Блукацік запіхнуу сва^ го таварыша ў дзверы і папрасіу яго блытацца пад нагамі, паказаушьмча месца ппйігргні А сам адразу пабег у іншы дзе " некальк? секунд выскачыў адтуль пакой. Праз некалькі секупм
    з ахапкам травінак.	пяска — звярнуўся ён
     А цяпер дапамажы мне, калі ласка, Р
    да Шубуршуна.	тпяяінкі V шчыліны.
    Разам яны пачалі aa^a^bP “ злі галінкамі Х№“” “^ "” “' ’"“°’"" СЦе Калі ідзе дождж, здараен^ ^
    НОвеоы ХТьГ'падта^ліваюць першы і ДРУП паверхі. Як =^=^=ь.рабо^^ на трэці Ці чацверты паверх д 3 ^"аТў'рТ— работнікаў нехта чякоахтаў і ледзьве не па складах сказау.
     Муррашшы ведаюць, калі дожд
    ПОХЯ63УРШУН азірнуўся і ўбачыў, што побач з імі стаіць старая мурашка. Блукацік патлумачыў:	Папчйь,
    _ Гэта мая бабуля Сафія. Дарэчы, імя яе азначае мудрасць, Р03^'  I яшчэ  навука!  умяша лася бабуля ў размову.
    — Яна сапраўды шмат чаго ведае, бо доўга жыве. Але, на жаль, яна ўжо страціла зрок, таму цэлымі днямі
    сядзіць у мурашніку. Праўда, тое, што яна нічога не бачыць, не перашкаджае ёй завіхацца на кухні каля пліты. Ёсць у яе і памагатыя, але ўсе рэцэпты прыгатавання розных страў падказвае ім толькі мая бабуля. I першую спробу здымае. Вось скончым работу і пойдзем на сняданак. Ты ж, пэўна, галодны?
    Шубуршун нічога не адказаў. Толькі сэрца яго скаланулася мацней, затрапятала. I з'явіліся салодкія думкі аб прысмаках мурашынай кухні...
    рашніка. Некаторыя з іх былі зачынены дзвярыма. А болей Шубуршун нічога і разгледзець не паспеў.
    — Няўжо так і давядзецца прасядзець у цемры ўвесь час, — сам таго не заўважыў, як услых падзяліўся сваімі думкамі рачны капітан.
    — Дарагі гоосцць! — рыпучым голасам адазвалася старая мурашка Соф'я. — He ххваааллюйся, усё яшчэ ты паспееш агледзець. А калі будзеш ууважлліввыым, то і падказку табе адну зраблю... Мо нават раней,
    чым сняданкам вас з унукам накармлю...
    Таямніца старой Соф’і
    Работа здорава стаміла Шубуршуна. Малечы вельмі хацелася не адставаць ад мурашоў. А яны так хутка бегалі тудысюды, што капітан адразу ўспомніў Вераніку і падумаў пра сябе: «I ёй бы мурашоў не абагнаць!..» Такія ўжо яны былі спрытныя і непаседлівыя. Праўда, і Шубуршун не стаяў без справы. Ён — па падказцы бабулі Соф'і — адбіраў з выкладзенага ў калідоры стажка кароткія травінкі і падносіў іх свайму новаму сябруку. Той памайстэрску запіхваў будаўнічы матэрыял у шчыліны. I яшчэ нейкім адмысловым інструментам кшталту тупой сякеры правяраў, ці няма адтулін. Відаць па ўсім, што вады і дажджу ў мурашніку баяліся надзвычай сур'ёзна.
    Паступова ў мурашніку стала зусім цёмна. Як ні напружваў свае вачаняты рачны капітан, нічога не ўдавалася разгледзець. «Раніцай я выбраўся на бераг, здаецца ж, няшмат часу прайшло», — скрушна падумаў малеча. Яму ж хацелася разгледзець мурашнік. Нейкім дзіўным замкам падавалася гэтае збудаванне. Дарожкі нагадвалі горны серпанцін. Шубуршун паспеў яшчэ заўважыць шмат уваходаўвыхадаў уздоўж дарожкі, якія вялі ў глыбіню му
    Шубуршун навастрыў вушы і прыгатаваўся слухаць... А Соф'я не вельмі і спяшалася. Відаць, сапраўды для гэтага выпадку трымала ў сабе таямніцу асаблівую. Малеча пачаў хвалявацца. Нават падумаў: а што калі бабуля не раскажа цікавую гісторыю... Ды яшчэ такую, што таямніцай завецца. У іх з Веранікай ніколі таямніц не было. Хіба што часам, успомніў Шубуршун, дзяўчынка магла яго падмануць. Нязлосна, без усялякіх на тое сур'ёзных прычын. Дык малеча на сваю сяброўку падоўгу і не крыўдаваў... He, тут, у мурашніку, нешта іншае робіццадзеецца...
    — I нне ў мурашніку зусім, — зарыпела бабуля. Як быццам думкі малечы прачытала. — He пужайся, дарраггі госць! Я сапраўды чытаю думкі. Мне ўжо гэта дазваляецца. Па ўзросце падыходжу. Ды і сустрэч па жыцці шмат было ўсялякіх, — калі бабуля гаварыла даўжэй, то словы яе гучалі выразна, не чутно было ранейша
    
    га рыпення. — I вось што я табе яшчэ скажу... Ніколі не спяшайся... Гэта ўсіх нашых учынкаў датычыць. Як кажуць мудрыя людзі, сем разоў адмерай — адзін раз адрэж...
    Соф'я ўздыхнула. Шубуршун у пацёмках не заўважыў, як яна нібыта агледзелася па баках і загаварыла так ціха, быццам баялася, што нехта падслухае...
    — Дарагі наш госць, не ў пару ты прыйшоў у мурашнік, не можам мы адразу наш палац табе паказаць. Палац, які не адзін год выбудоўвалі. I абарону ад непагадзі тут трымалі і трымаем. I ад злых звяроў і птушак здолелі выстаяць... А ўсё дзякуючы стараннасці маіх суродзічаў — многіх і многіх насельнікаў мурашніка. He шкадуючы сябе, працуюць мурашы і ўдзень, і ўначы... Нездарма пра нашага брата кажуць, што ён хуткі на хаду. Шпаркі, як маланка...
    Бабуля мурашка зрабіла паўзу. I яшчэ цішэй, так, каб чуваць было толькі Шубуршуну, сказала:
    — Але калі ў нас ёсць сур'ёзная патрэба, калі мы не можам справіцца з той ці іншай бядой, на дапамогу нам прыходзіць Чарадзейная Пясчынка. Мы трымаем яе ў вялікім куфры ў падзямеллі мурашніка. Пясчынка тая валодае сілай незвычайнай. Кожнага з нас можа ў вялікае падарожжа адправіць. Толькі трэба выканаць дзве ўмовы, перш чым папрасіць у яе дапамогі.
    Шубуршун набраўся цярпення і, не перабіваючы, уважліва слухаў, хоць карцела адразу запытацца, што ж такое незвычайнае можа зрабіць Пясчынка... А бабуля зноў зразумела думкі малечы.