• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новыя прыгоды Шубуршуна  Алесь Карлюкевіч

    Новыя прыгоды Шубуршуна

    Алесь Карлюкевіч

    Выдавец: Звязда
    Памер: 40с.
    Мінск 2014
    21.12 МБ
    Шубуршуну стала крыху няёмка. Відаць, мурашы вырашаюць нейкую сур'ёзную праблему, а тут ён... Таму малеча нават не ведаў, з чаго пачаць размову. Але доўга гуляць у маўчанку не выпадала, таму што на яго ўжо звярнулі ўвагу.
    — Шаноўныя мурашы, давайце знаёміцца, — парушыў цішыню рачны капітан. — Мяне завуць Шубуршун. Я люблю падарожнічаць. Так выпадкова і патрапіў у мурашнік. Сёетое ведаю і пра вас. Чарадзейная Пясчынка расказала мне пра ваш самы вялікі клопат: што вы вельмі марыце вярнуцца на радзіму. I я вызваўся дапамагчы, калі вы, вядома, не будзеце супраць...
    I тут Шубуршун адчуў на сабе позіркі дзясяткаў вачэй, якія з цікавасцю сачылі за кожным яго рухам і лавілі кожнае слова, стараючыся зазірнуць у яго думкі і зразумець, што робіцца ў іх госця на сэрцы.
    — Вось што, невядомы нам Шубуршун, любое слова Чарадзейнай Пясчынкі для нас, лічы, — закон, — першым адгукнуўся мураш, які сядзеў за сталом пасярэдзіне. —
    Калі ты не падманваеш нас, то мы гатовы пайсці за табой і ў агонь і ў ваду. Мы,
    сапраўды, жывём шмат часу ў гэтым му
    рашніку, але пра сваю родную старонку памятаем...
    — I нават казку адну і тую ж кожны вечар узгадваем, — далучыўся да размовы яшчэ адзін мураш. — Вось якраз і сабраліся яе перад сном паслухаць.
    — Прабачце, што ледзь не парушыў вашу традыцыю, — паспяшаўся папрасіць прабачэння Шубуршун. — Я б таксама з задавальненнем паслухаў вашу казку, калі
    дазволіце. А нагаварыцца мы яшчэ паспеем...
    — Тактак, традыцыю нельга парушаць. I госць праўду гаворыць: без казкі роднай нам ніяк нельга... Вось паслухаем яе, Бацькаўшчыну сваю ўспомнім — тады і размова іншая атрымаецца, больш сур'ёзная і праўдзівая.
    Мурашы згодна заківалі галовамі і павярнуліся да мураша, які першым загаварыў з Шубуршуном.
    — He ведаю, як нашаму госцю спадабаецца казка, а для нас яна — самы важны напамін пра радзіму. Слухай, Шубуршун...
    Між Камянцом і Студняю пралягаў чумацкі шлях. Чумакі — гэта вандроўнікі, якія гандлявалі рыбай і соллю, — патлумачыў ГаЖ лоўны Мураш (так Шубуршун пачаў яго на» зываць).
    *	У сяле падрасталі
    ’ Г двое сіротак. Іванка і К Марыйка. Калі выраслі — павянчаліся, першынца
    дачакаліся. А каб купіць лапік зямлі і збудаваць хатку, пайшоў Іван з чумакамі па соль у Крым. Калі развітваліся, журавы над імі праляталі, кінулі сумнае «крукру», a Марыйка і сказала: «Дзе б ты ні быў, а як пачуеш журавоў, ведай, што я цябе чакаю...»
    Да Крыма чумакі дабраліся без асаблівых прыгод, купілі солі колькі хацелі. I ўжо вярталіся назад, як з Дзікага Поля наляцелі татары, шмат каго пабілі, а частку забралі ў палон, да галер прыкавалі. Невядома, колькі гадоў так веславалі Іван і яго спадарожнікі. Патрапіла неяк іх галера ў жахлівы шторм. Над нявольнікамі закурлыкалі журавы. I дзе тая сіла ў Івана ўзялася: загадаў таварышам весці барацьбу з бурай, ратаваць галеры і свае жыцці. Стараліся з усіх сіл. Праскочылі той няшчасны марскі ўчастак. Але галеру выкінула на водмель каля невядомага вострава. Папрасіў Іванка туркагаспадара вызваліць веслярам рукі з ланцугоў. Маўляў, каб мелі магчымасць галеру ізноўку на ваду выцягнуць. А калі зрушылі карабель, то крыкнуў Іванка ва ўвесь голас: «Браты, б'ём турка! He будзем больш рабамі!»
    Так, волю здабылі, але да берага не ўсе дабраліся. Толькі і тут спаткалі няволю: патрапілі ў рукі татарам. Іх важак наказаў галернікам вочы высмаліць. Знявечаных сляпых галернікаў пакінулі пасярод стэпу — звярам на здабычу. Так яны і гінулі адзін за адным. Толькі Івану шанцавала. Але і ён паміраў ужо ад голаду і ран, як раптам пачуў знаёмае «крукру». Зноў невядома адкуль сілы ўзяліся, падняўся ён і ўбачыў, што якраз чумакі ідуць. Заўважылі яны Іванку і забралі яго з сабой.
    Так з чумакамі і дабраўся спакутаваны вандроўнік да касагора з крынічкай, дзе некалі рос разам з Марыйкай. Напіўся вады з крынічкі і ад стомы вялікай заснуў у траве. Але раптам прачнуўся ад голасу — нібыта свайго, але толькі зусім маладога:
    — Бывай здарова, любка мая! — казаў той голас. — Пайду з чумакамі ў Крым, зараблю грошай ды куплю зямлю, хату пабудуем. А можа, дзе і бацьку знайду, то разам дадому вернемся. Шкада, што маці не дачакалася...
    Іван закрычаў што ёсць моцы:
    — Сын мой адзіны! He ідзі ў далёкую старану, бо край той чужы, не кідай роднуюзямельку, яна найраднейшая!..
    Калі Галоўны Мураш скончыў расказваць казку, стаяла такая ж цішыня. Шубуршун убачыў у вачанятах мурашоўчужынцаў слёзы. Яму таксама хацелася плакаць...
    Шубуршун падумаў пра свае падарожжы. Можа, ён таксама, сам таго не разумеючы, уцёк ад Веранікі з утульнай гарадской кватэры, каб знайсці тое месца, адкуль пайшоў у вялікі свет... Месца, дзе некалі падабрала яго дзяўчынка і завезла далёка ад родных рэчкі і лесу... Але пра гэта Шубуршун не сказаў мурашам, толькі адчуў яшчэ больш, наколькі яму блізкі іх боль і сум па роднай старонцы.
    — Што скажаш, дарагі госць, пра нашу казку? — перарваў маўчанне Галоўны Мураш, звяртаючыся да рачнога капітана.
    Шубуршун паглядзеў на ўсіх разам і ўрачыста прамовіў:
    — Думаю, што мы ўсё ж пачуем вашых журавоў. I разам адолеем доўгую дарогу. У мяне ёсць план, як трапіць на вашу радзіму. Толькі спачатку разам пабудуем новую лодку, каб усім хапіла месца...
    ЗМЕСГ
    Прывітанне, дарагія маленькія чытачы! Вольга Аляксеева......................... 3
    Вераніка сумуе па Шубуршуну...............4
    Шубуршун выбіраецца на бераг..............7
    Шубуршун трапляе ў мурашнік..............11
    Таямніца старой Соф'і....................16
    Шубуршун блукае па лабірынце.............21
    Шубуршун дазнаецца пра мурашоўчужынцаў... 27
    Шубуршун слухае казку мурашоўчужынцаў...30
    Карлюкевіч, A. М.
    К23 Новыя прыгоды Шубуршуна : казка : для дзяцей мал. і сярэд. шк. узросту / Алесь Карлюкевіч ; маст. Марыя Каратаева. — Мінск : Выдавецкі дом «Звязда», 2014.—40 с. : іл.
    ISBN 9789857059591.
    УДК 821.161.393
    ББК 84(4Бен)44
    Літаратурнамастацкае выданне
    КАРЛЮКЕВІЧ Алесь Мікалаевіч
    НОВЫЯ ПРЫГОДЫ ШУБУРШУНА
    Казка
    Рэдактар В. А. Аляксеева Мастацкі рэдактар В. П. Калінін Камп’ютарная вёрстка 71 М. Урбановіч Стыльрэдактар В. А. Аляксеева
    Падпісана ў друк 16.06.2014. Фармат 70х 1ОО'/і6. Папера афсетная. Гарнітура Verdana. Афсетны друк.
    Ум. друк. арк. 3,25. Ул.выд. арк. 2,42.
    Тыраж 2500 экз. Заказ №740/4.
    Рэдакцыйнавыдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда».
    Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/8 ад 02.08.2013.
    Вул. Б. Хмяльніцкага, Юа, 220013, г. Мінск.
    ТАА «Друкарня Макарава і К».
    Пасв. №2/11 ад 15.10.2013 г.
    Вул. Ф. Скарыны, 40/211,220141, г. Мінск.
    Рэдакцыйнавыдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» прапануе Вашай увазе новую серыю — «Вясёлы калейдаскоп». Тут Вы знойдзеце кніжку на любы густ!
    Яннна Жабко
    «Самая родная»
    Стнхн
    Уладзімір Сітуха
    «Пра арэхі, сома і бабра»
    Казкі
    Внктор Лясковскнй
    «Зелёная шапочка»
    Стмхм
    Кацярына ХадасевічЛісавая
    «Казкі сівой даўніны»
    Па пытаннях набыцця кніг звяртайцеся ў РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» па адрасе: Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Захарава, 19. Тэлефон: 8 (017) 2847965.
    ISBN 9789857059591