• Газеты, часопісы і г.д.
  • Новыя прыгоды Шубуршуна  Алесь Карлюкевіч

    Новыя прыгоды Шубуршуна

    Алесь Карлюкевіч

    Выдавец: Звязда
    Памер: 40с.
    Мінск 2014
    21.12 МБ
    «Відаць, сакрэт тут у чорным колеры... Можа, ён мае адносіны да цемры? — пачаў разважаць Шубуршун. — А «белая ўстала» — што гэта азначае? Нейкія тут пярэчанні паміж сабою ў прадметах ці прадмеце загадкі... А можа?..»
    — Гэта, пэўна, пра ноч і дзень загадка! — радасна агучыў наш гераічны капітан.
    — Што ж, ты адгадаў першую загадку, — толькі і сказала Чарадзейная Пясчынка. — Цяпер слухай другую... Рыкнуў вол на сто сёл, на сто гор, на сто азёр...
    — А гэта мне лягчэй лёгкага падаецца... Адгадка — гром. Я і сапраўды быў у такім пераплёце, што нікому не пажадаю. I дождж ліўся, і гром грымеў, і маланка страляла... Усяго хапіла аднойчы. Каб не Дзядуля Фенолаг, то я, хутчэй за ўсё, зараз перад вамі не стаяў бы...
    — Слухай тады трэцюю загадку... Бегла ліска каля лесу блізка: ані яе здагнаць, ані следу спазнаць...
    Тут Шубуршун ужо задумаўся даўжэй, чым у папярэднія разы. Праўда, ужо з самага пачатку пошукаў адгадкі яму падалося, што размова ідзе ізноўку пра прыродную з'яву.
    — Ці не пра сонейка гэтая загадка? — асцярожна запытаўся Шубуршун.
    — Ну што ж, госць мурашніка, цябе і зараз спаткала ўдача. Усё ты ведаеш... I лічы, што дарога ў Каракумы для цябе адкрыта. Пройдуць лічаныя хвіліны, і ты апынешся ў самым гарачым куточку свету. Адчуеш усе прывабнасці і складанасці жыцця ў далёкай туркменскай старонцы...
    На сабе адчуеш, што такое сапраўдная смага, калі дзеньдва без вады давядзецца ісці па пустыні. He будзеш ведаць, дзе ад злоснага сонейка схавацца... А яшчэ ж там хапае гадзюк, розных варанаў, якія тут, у Беларусі, табе і прысніцца не маглі... Так што падумай, ці згодзен ты на такое выпрабаванне.
    Шубуршун крышачку расхваляваўся. Поўсць яго пачала тапырыцца. Вачаняты акругліліся. Здавалася, восьвось ён расплачацца... «Ды не, я ад сваіх рашэнняў не адступаю», — пераканаўча сказаў сам сабе рачны капітан. А ўслых прамовіў вось што:
    — Паважаная Чарадзейная Пясчынка, можа, вам не спадабаецца, але я скажу вось што... Кожны мае права на новыя адкрыцці. I няхай там будзе цяжка, няхай не ўсё складзецца лёгка, але я вельмі хачу прайсці па пустыні, убачыць яе насельнікаў. А калі пашчасціць, то і пакатацца на вярблюдзе!..
    — Бачу, што ты сур'ёзны падарожнік. I ад свайго, відаць, не адступішся. Толькі і ты мне дапамажы вырашыць адзін клопат, — Чарадзейная Пясчынка зрабіла паўзу. — Уся справа ў тым, што ў цябе могуць аказацца спадарожнікі па дарозе на Усход, да Каракумаў. Праўда, ты спярша паслухай адну гісторыю... Можа быць, мая просьба падасца і не даспадобы табе?
    Шубуршун дазнаецца пра мурашоўчужынцаў
    Чарадзейная Пясчынка раскідвала праменьчыкі ва ўсе бакі. Здавалася, што пакой зараз запоўніцца сонейкам і нават заіскрыцца. Шубуршун нават крышачку сцішыўся, баючыся, што зіхатлівыя праменьчыкі зачэпяць яго
    поўсць — і ён патрапіць у спякотнае полымя. Але ж і сказаць пра гэта не выпадала. Раптам Пясчынка падумае, што перад ёю нейкі баязлівец. У якую ж тады вандроўку яго выпраўляць?!. Якія яму таямніцы можна даверыць?!.
    Праменьчыкі крыху сцішылі сваю гарэзлівасць. I ад Чарадзейнай Пясчынкі пачалі адлятаць словыіскрынкі:
    — Гісторыя гэта мае даўні пачатак, — загарэлася новымі праменьчыкамі Чарадзейная Пясчынка. — Яшчэ нават не было нашага мурашніка, яшчэ толькі панадсвіслацкія мурашы абралі сабе месцейка для яго заснавання, як хвалі выкінулі на бераг трэскі нейкай лодкі... Ужо пасля, з часам, мы даведаліся, што гэта былі рэшткі велізарнага чаўна. Калі нашы родныя мурашы збіраліся пашчэпаць трэсачкі на больш дробны будаўнічы матэрыял, то вельмі здзівіліся. Сапраўды, падзівіцца было на што. На некаторых трэсачках ляжалі, як адразу падалося, мёртвыя мурашы. Яны былі вельмі падобны на панадсвіслацкіх насельнікаў. А калі гаспадары прыгледзеліся больш уважліва, то аказалася, што ўсе з двух дзясяткаў неспадзяваных гасцей жывыя. Толькі, зразумела, змучаныя тымі абставінамі, у якія яны патрапілі зза прыроднай стыхіі. А як прыгрэла сонейка, то мурашы расплюшчылі свае вачаняты і пачалі аглядацца наўкола. Госці прыйшліся ўсім па душы. 3 часам яны расказалі, што былі ўдзельнікамі няпростага падарожжа супраць цячэння. А ўзяў іх адважны капітан на борт чаўна яшчэ ва Украіне. I паабяцаў, што хутка дапаможа вярнуцца назад. На чаўне аматары вандроўкі абсталявалі сабе куточак і па меры сціплых сваіх магчымасцяў аглядалі прыбярэжныя прыгажосці. Было і страшна, і цікава, і часам вельмі карцела вярнуцца дахаты. Але ж ужо даводзілася цярпець. Без вялікага карабля хіба дабярэшся назад, за сотні кіламетраў, ды яшчэ па вадзе... На беразе Свіслачы мурашычужынцы сустрэлі цёплы прыём. Разам з гаспадарамі пабудавалі новы велізарны мурашнік. Прыжыліся, словам. Але і на радзіму
    вандроўнікаў цягнула. Здавалася ім, што ва ўкраінскай прасторы і цяплей, няма маразоў, і сонейка там іншае, і па Дняпру яны сумавалі. Вось і не ведаем мы доўгія гады, як мурашам з Украіны дапамагчы, — маркотна прамовіла Чарадзейная Пясчынка. — Можа быць, ты нешта падкажаш, Шубуршун? Веды, пэўна, у цябе ёсць. Усё ж з Веранікай не адзін дзень урокі вучыў...
    Шубуршун задумаўся. Найперш — пра тое, адкуль так шмат Чарадзейная Пясчынка ведае пра яго жыццёбыццё. Ён жа не ўсё ў мурашніку расказаць паспеў.
    — А мне дапамагаюць праменьчыкі, — зразумела Чарадзейная Пясчынка думкі свайго госця. — Яны ж не толькі лашчаць усіх сваім цяплом, а яшчэ здольны расказаць пра думкі тых, да каго дакрануцца.
    — Так, Пясчынка, я вельмі люблю геаграфію. I разам з Веранікай, а яшчэ болей — у яе адсутнасць, я вандраваў па картах, пералазіў са старонкі на старонку ў атласах і розных падарожных кнігах. Мне здаецца, што я нават дзякуючы гэтаму пабываў у іншых краінах свету, пабачыў акіянскую прастору і самыя вялікія рэкі. У мурашоўчужынцаў не такая складаная задача, бо назад яны могуць вярнуцца па цячэнні. Шлях у Беларусь быў куды цяжэйшым. Са Свіслачы трэба плыць да Бярэзіны. 3 Бярэзіны водны маршрут і прывядзе ў Дняпро. Спярша вялікая рака будзе несці карабель мурашоў па Беларусі. А пасля — і Кіеў, Украіна... А захочуць, дык і ў Чорнае мора патрапяць па Дняпры...
    — I ўсё гэта адзін шлях, адна дарога? — пачала ўдакладняць Чарадзейная Пясчынка.
    — Так, адна дарога. Толькі Бярэзіна і Дняпро — вялікія рэкі. Адна Бярэзіна збірае воды з сотняў маленькіх рачушак і нясе ваду да Дняпра. А на Дняпро яшчэ ж працуюць і Лахва, Друць, Прыпяць, Сож...
    — Тады не будзем губляць час, Шубуршун. Раскажам пра тваё веданне дарогі нашым вандроўным мурашам.
    Вось дзе ўжо яны ўзрадаюцца!.. Цябе правядзе зараз Жоўценькі Праменьчык. Мурашы кватаруюць непадалёку. Праўда, яны вялікія рупліўцы, увесь час у рабоце. Але, можа быць, ужо прыйшлі дахаты. Сядзяць сабе ціхенька ў прыцемку і смуткуюць па роднай старонцы...
    — Але ж ведаць дарогу мала, трэба яе неяк адолець, — у задуменні сказаў Шубуршун.
    — Чую душою і сэрцам тваю трывогу, даражэнькі мой, — Чарадзейная Пясчынка на хвілінку задумалася. — Але ж мы табе дапаможам. Галоўнае, каб твае жаданні і твае веды гэтаму спрыялі. Ды і мурашы, як толькі даведаюцца, што з'явілася магчымасць на радзіму трапіць, усё зробяць... А цяпер спяшайся парадаваць мурашоў.
    Шубуршун слухае казку мурашоўчужынцаў
    Жоўценькі Праменьчык імкліва рухаўся наперад, сягаючы праз самыя цёмныя шчылінкі. Следам па адмысловым калідоры крочыў Шубуршун. Ён нават часам подбегам кідаўся, каб толькі паспець за сваім незвычайным правадніком.
    «Мяркуючы па ўсім, рабочы дзень ужо скончыўся, — хацеў падказаць Жоўценькаму Праменьчыку рачны капітан. Яму здавалася, што не варта так спяшацца. — Усё роўна мурашы, набегаўшыся за цэлы дзень, хутчэй за ўсё спакойна сядзяць у сваіх куточках». Але Шубуршун разумеў, што наўрад ці Жоўценькі Праменьчык пачуе яго, бо так ужо той спяшаўся наперад... А следам за ім мігцелі сонечныя пырскі.
    Але Жоўценькі Праменьчык здагадаўся, пра што думае яго спадарожнік:
    — Можа, яно і так, даражэнькі... Ды мурашам усё адно ніколі часу не хапае! Яны ж такія працаўнікі, што толькі пазайздросціць можна! I ў тым, што наш мурашнік такім гмахам вырас, вялікая заслуга і чужынцаў. Дарэчы, каб ты ведаў: усяго ў свеце каля дванаццаці тысяч відаў мурашоў. Толькі ў суседніх краінах — Беларусі, Расіі, Украіне — іх налічваецца да трохсот відаў.
    Шубуршун уважліва прыгледзеўся да Жоўценькага Праменьчыка. He, не такі ён просты, якім падаўся на першы выгляд. Нават нечым на тых самых мурашоў падобны. Здаецца, восьвось перакінецца ў мураша і знікне невядома куды. Як у казцы Іванцарэвіч, ператварыўшыся ў мураша, прабраўся на Крышталёвую гару і выратаваў каханую царэўну. Што ні кажы, у гэтых насякомых магчымасці вялікія. Яны здольны прабрацца туды, куды ніхто не патрапіць, сапраўдныя разведчыкі самых таемных мясцін. Невыпадкова і тое, што шмат каго і шмат што якраз мурашы выратавалі пасля Сусветнага Патопу. Кажуць, у В'етнаме мураш Хлюч Кенту схаваў адно зярнятка рысу і разам з ім прайшоў праз усе выпрабаванні. Пра далёкіх чужынцаў Шубуршун нямала ведаў цікавага, а вось пра тых, хто па Дняпры да Свіслачы дабраўся, нічога не мог успомніць.
    Жоўценькі Праменьчык зрабіў яшчэ адзін віраж. I спыніўся, нібыта яго хтосьці зачараваў. Сонечныя пырскі паскакалі ад яго ў розныя бакі. Усё бо
    
    
    лей — уверх, утвараючы над Праменьчыкам велічны німб. Праз якую хвіліну зверху пачалі разбягацца драбнейшыя праменьчыкі. Ды такія прыгожыя, што Шубуршун не вытрымаў і захоплена прамовіў:
    — Сапраўдны сонечны дождж!
    Прастора вакол рачнога капітана па
    шырылася. I з палону сонечнага святла вы
    маляваўся шырокі стол з лавамі па абодвух баках. На кожным з бакоў сядзела не менш як па дзесяць мурашоў.
    — Знаёмцеся, будзьце сябрамі! Шубуршун дапаможа вам адолець новыя дарогі, падкажа, як прайсці старымі сцежкамі, пра якія вы, магчыма, забыліся! — сказаў Жоўценькі Праменьчык, з зацікаўленасцю пазіраючы на мурашоў, для якіх сустрэча з гасцямі была сапраўднай неспадзяванкай. Сказаў і знік, быццам яго тут і не было.
    Шубуршун уважліва ўглядаўся ў мурашоўчужынцаў. Яны мала чым адрозніваліся ад сваіх панадсвіслацкіх пабрацімаў. Мо таму лёгка знайшлі агульную мову з імі. Нездарма ж іх так хваліла за руплівасць, дбайнасць, сумленнасць старая Соф'я. Праўда, нягледзячы на прыветлівыя твары, усё ж было нешта ў іх журботнае, трапяткое. Лёгкі сум адбіваўся ў іх вачах.